Дзядзька Мікалай




старонка1/4
Дата канвертавання03.04.2016
Памер376.53 Kb.
  1   2   3   4

Дзядзька Мікалай




Выратавальны даведнік


па граматыцы

англійскай мовы.


Мой юны сябар,
раней ты атрымаў ад мяне Англійска-беларускі слоўнік. Спадзяюся, ён быў табе някепскім памочнікам.

Зараз ты трымаеш у руках гэты маленькі даведнічак, які ўтрымлівае ў сціслай форме ўвесь школьны курс англійскай граматыкі Яго дастаткова, каб чытаць і перакладаць з англійскай самыя розныя тэксты. Гэта ягоная асноўная задача.

Але ён будзе карысным і пры падрыхтоўцы да здачы тэстаў.

Калі ж табе патрэбныя розныя тонкасьці, то для гэтага трэба шукаць іншыя, таўсьцейшыяі болей падрабязныя граматыкі, якія напісалі англічане ці з цягам часу напішуць беларускія лінгвісты. Мо такім мовазнаўцам станеш і ты. Бог табе у дапамогу, дружа.

Добра вучыся дзеля сваёй выгады, гонару сваёй сям’і і дзеля славы нашай прыгожай Радзімы Беларусі.
Твой сябар,

дзядзька Мікалай.

Матэрыял у гэтым даведнічку разглядаецца ў такім парадку:


  1. Артыкль The Article.

  2. Назоўнік The Noun.

  3. Прыметнік the Adjective.

  4. Прыслоўе The Adverb.

  5. Займеннік The Pronoun.

  6. Лічэбнік. The Numeral.

  7. Дзеяслоў The Verb.

  8. Дзеепрыметнік і канструкцыі з ім. The Participle.

  9. Дзеепрыслоўе і канструкцыі з ім. The Gerund

  10. Умоўныя сказы. Conditional Sentences.

  11. Інфінітыў The Infinitive.

  12. Дзеяслоўныя канструкцыі

  13. Словаўтварэнне.

Артыкль The Article


У англійскай мове ёсць два артыклі: азначальны артыкль і неазначальны артыкль.

Азначальны артыкль the вымаўляецца як [e ] перад словамі, што пачынаюцца з зычнага гуку і як [i] перад словамі, што пачынаюцца з галоснага.

the book [δe bu:k], the apple [δi æpl]

Неазначальны артыкль у форме a ўжываецца перад словамі, што пачынаюцца на зычную.

Перад словамі, што пачынаюцца на галосную ён мае форму an.

A bat [æ bæt], an apple [æn æpl]

Азначальны артыкль паказвае на канкрэтны аб’ект, абазначаны назоўнікам.

I think the day is too hot. Мяркую, што дзень занадта спякотны.

Ён ужываецца з назоўнікамі ў адзіночным і множным ліках у наступных тыповых сітуацыях.

1.Указанне на аб’ект, што знаходіцца ў полі зроку суразмоўнікаў.

I don’t like the boy. Гэты хлапец мне недаспадобы.

2.Спасылка на аб’ект, вядомы суразмоўнікам з супольнага мінулага досведу.

How much did you pay for the car? Колькі ты заплаціў за легкавік?

3.Дадатковая канкрэтызацыя аб’екта пра указанне на пэўныя прыкметы, якія адрозніваюць даны аб’ект ад падобных яму.

The highest building is the Cathedral. Найвышэйшы гмах- кафедральны збор.

4.Уключэнне аб’екту ў лік ужо вядомых паказвае, што такі аб’ект складае неад’емную частку іншага, ужо вядомага суразмоўнікам.

The author is Henry Miller. Аўтар- Генры Мілер.

5.Для родавай характарыстыкі аб’екту.

The Belarusan is the most pure Slavonic language. Беларуская мова- найчысцейшая славянская мова.

Неазначальны артыкль ужываецца


1.Пры называнні аб’екта як такога.

This is a very dull story. Гэта надта нудная гісторыя.

2.Колькасная характарыстыка аб’екта, дзе артыкль набліжаецца да значэння “адзін”.

Give me a sharp knife. Дай мне войстры нож.

Адсутнасць артыклю ці, інакш, нулявы артыкль, бывае

1.Пры называнні аб’екта як такога. Часцей гэта рэчыва, адцягнены панятак ці няпэўная колькасць прдметаў.

Cucumbers are green. Гуркі зялёныя.

We had a cup of coffee and a bun. Мы выпілі кубачак кавы з булачкаю.

2. Адцягненне ад матэрыяльнага зместу аб’екту, пераважанне ў сэнсе выказвання дзейнасці, атаесамленай з гэтым аб’ектам. Зазвычай, такія назоўнікі ўваходзяць у склад розных словазлучэнняў.

I went to bed at nine. Я лягла спаць а дзевятай. He is in hospital. Ён у шпіталі.

З назоўнікамі ўласнымі артыкль звычайна не ўжываецца.

Але калі маюцца на ўвазе усе члены сям’і, то ўжываецца азначальны артыкль.

The Bushes have ruled America for many years. Бушы /г. зн. сям’я Бушаў/ кіравалі Амэрыкаю шмат гадоў.

Таксама перад геаграфічнымі назвамі, якія складаюцца з агульнага назоўніка і азначэння ўжываецца азначальны артыкль.

The United States, the Black Sea Злучаныя Штаты, Чорнае мора.

Азначальны артыкль ужываецца таксама перад назвамі рэк і горных ланцугоў.

The Svislach, the Mississipi, the Alps. Свіслач, Місісіпі, Альпы

Назоўнік The Noun


Назоўнік у англійскай мове не мае роду. Род жывых істот вызначаецца паводле полу ці паводле традыцыі, скажам, як у нас “ластаўка” і для самца і для самкі. Род нежывых рэчаў у нешматлікіх выпадках вызначецца паводле традыцыі. Так, карабель/ship традыцыйна замяняецца займеннікам she/яна. Англійскія назоўнікі маюць два лікі: адзіночны і множны. Множны лік утвараецца далучэннем канчатку –s ці -es да формы адз. л.


[s]

пасля глухіх зычных



[z]

пасля звонкіх зычных

і галосных


[iz]

пасля свісцячых і шыпячых

гукаў


Boots

Steps


Cooks

Kite-kites



Boys

Homes


Pens

Door-doors



Noses

Cages


Glasses

Church-churches



Вынятак. Наступныя частыя назоўнікі маюць асобыя формы множнага ліку.

Man- men Knife-knives life-lives

Woman- women Wife-wives leaf -leaves

Child-children Scarf-scarves mouse - mice

Goose-geese Wolf-wolves louse - lice

Tooth-teeth Thief-thieves sheep - sheep

Foot- feet Loaf-loaves swine - swine

chick-chicken Shelf- shelves deer - deer

Ёсць яшчэ з паўдзесятка рэдкаўжывальных словаў з нестандартнай формай мн. л.

Канчатак –es дадаецца да назоўнікаў, што ў адз. л. канчаюцца на літары s, ss, x, sh, ch, tch.

Fox-foxes, match-matches ліса- лісіцы, запалка- запалкі

Гэты ж канчатак утварае мн. л. ад словаў, што канчаюцца на літару –о.

Hero-heroes, potato- potatoes герой-героі, бульбіна - бульба; але piano- pianos піяніна

Калі назоўнік у адз. л. канчаецца на –у, то ў мн. л. –у пасля зычных мяняецца на –і, пасля галосных застаецца.

Сity- cities, lady- ladies горад-гарады, пані- пані

Boy-boys, day-days хлопец- хлопцы, дзень- дні

Назоўнікі sheep i fish маюць аднолькавую форму ў адз. і мн. л. Але калі маюцца на ўвазе розныя віды рыб, то ўжываецца форма fishes.

Назоўнік news ужываецца заўжды з дзеясловам у адз. л.

It is a good piece of news. Гэта добрая навіна.

Таксама словы hair, fruit ужываюцца ў адз. л.

His hair is dark. У яго цёмныя валасы.

Часам словы family, police і падобныя зборныя назоўнікі ўжываюцца з дзеясловамі-выказнікамі ў мн. л. У такім разе маюцца на ўвазе ўсе члены названай супольнасці.

Пэўная колькасць пазычаных з грэцкай мовы і лаціны словаў- пераважна гэта навуковыя тэрміны- захоўваюць сваю форму множнага ліку. Адметнасці тут такія:

Грэцкія словы ніякага роду з канчаткам -on маюць у мн. л. канчатак -а: phenomenon- phenomena з’ява- з’явы

Лацінскія словы н. р. на -um маюць у мн. л. -a, словы м.р. на -us маюць у мн. л. канчатак -i.

stratum - strata пласт- пласты, focus-foci ачаг - ачагі/ фокус-фокусы.

У англійскай мове адрозніваюцца злічальныя і незлічальныя назоўнікі.

Назоўнікі злічальныя- тыя, якія можна пералічыць- могуць ужывацца ў адз. і мн. ліках.

Назоўнікі незлічальныя абазначаюць адцягненыя паняцці альбо рэчывы, кшталту truth, salt “праўда, соль”. Іх нельга палічыць. Але калі яны абазначаюць асобныя прадметы з пэўнага рэчыва ці асобы від рэчыва, то іх можна ўжываць у мн. л.

Salts can be made by direct combination of two elements. Солі можна атрымаць наўпростым злучэннем двух элементаў.


Прыналежны склон


Прыналежны склон абазначае прыналежнасць прадмета якой-небудзь асобе і ўтвараецца далучэннем да назоўніка канчатка -‘s, які вымаўляецца па тых жа правілах, як і канчатак мн. л. назоўнікаў.

Назоўнікі ў мн. л. з канчаткам –s/-es утвараюць прыналежную форму далучэннем толькі апострафа ‘. Boys-boys’ хлопцы- хлопцаў boys’ shoes чаравікі хлопцаў ці хлапечыя чаравікі ці чаравікі для хлопцаў.

Калі назоўнікі ў мн. л. не маюць канчатку -s/-es, то ў прыналежнай форме да іх дадаецца канчатак ‘s. children-children’s дзеці- дзіцячы

Прыналежная форма таксама ўжываецца з назоўнікамі і прыслоўямі, што абазначаюць час і адлегласць, з назвамі краін, гарадоў, суднаў і са словамі world, country, city, ship, party, army, family.

China is the world’s most populous country. Кітай - самая населеная краіна свету.

Словы house, shop часта апускаюцца пасля назоўнікаў у прыналежнай форме, якія абазначаюць прыналежнасць дома, крамы дадзенай асобе.

Chemist’s аптэка, butcher’s мясная лаўка

  1   2   3   4


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка