Дзяцінства, загубленае вайной




старонка1/3
Дата канвертавання07.05.2016
Памер0.49 Mb.
  1   2   3





Стрэчань

Максім


Мікалаевіч

4 клас

Дзяцінства, загубленае вайной

Вайна забрала жыццё кожнага трэцяга на Беларусі. У кожнай сям` і свая трагедыя, свае ахвяры. Вайна забрала жыццё і ў дзяцей, і ў немаўлят, і ў ненароджаных. І нават тыя, хто выжыў, сталі ахвярамі вайны – яна забрала іх дзяцінства.

Я нарадзіўся пад мірным небам. Мае бацькі таксама пра вайну ведаюць толькі па кнігам ды успамінам тых, хто цудам выжыў, перанёс цяжар і жах ваеннага ліхалецця.

Загубіла вайна і дзяцінства маёй бабулі.

Мая бабуля, Токар Вольга Паўлаўна, нарадзілася 2 кастрычніка 1934года на хутары каля вёскі Навасёлкі Лунінецкага раёна. Яе бацькі, Токар Павел Данілавіч і Токар Марына Іванаўна, пераехалі на Беларусь з Украіны, з сяла Будкі, каля г.Пачаева, у 1930г. Тут на хутары пабудавалі хату, пераехала сюды і яго маці Алена з дачкою Еваю і сынам Яшаю. Трымалі вялікую гаспадарку: каня, 2 каровы, авечак, свіней, гусей, курэй. Самі сеялі жыта, ячмень, проса, грэчку, лён. Зерне малолі на муку і самі пяклі свой хлеб. З лёну пралі кудзелю, ткалі тканіну на ўсю сям’ю на вопратку, на пасцельную бялізну, на посцілкі і ходнікі. Працы хапала ўсім: і дарослым, і дзецям. Мая баба Оля са старэйшай сястрой Ганнай і братам Міхалам былі добрымі памочнікамі. Пасвілі скаціну, сеялі, палолі, жалі жыта, капалі бульбу, наогул, умелі рабіць усё, як і бацькі. Верылі ў Бога, жылі па божым запаветам, таму і ніколі не сварыліся між сабою. А для дзяцей слова бацькі – закон. Бацькоў паважалі і любілі. Так у клопатах і працы жылі ўсе сем`і. Умелі працаваць і шчыра весяліцца.Доўгімі вечарамі спявалі ўкраінскія і беларускія песні, танцавалі на вячорках пад гармонь.

Усё раптоўна скончылася, калі прыйшлі фашысты. Першыя прайшлі, збіраючы ежу:яйкі, сала, малако, лавілі курэй. Сталі гарнізонам у Чучавічах.

А пасля ўжо, у верасні 1941года, прадзед Павел і з суседам Яшчуком Паўлам Ігнатавічам зрабілі ў лесе, за балотам, мо кіламетраў за тры, будана з летняй кухні. А на зіму ўсю сям`ю прадзед забраў у той будан жыць, каб немцы не знайшлі. Туды ж перавялі і карову з кабанчыкам, для скаціны зрабілі загароду, накрылі ельнікам, так там скаціна і зімавала. А ў будане прадзед з сям`ёй і сусед Яшчук са сваёй сям`ёй. Хоць і цесна, і холадна, затое жывыя. Жыта сваё яшчэ было, проса, ячмень, бульба, варылі ў будане, у пячурцы без коміна, а дым выходзіў праз шчыліны ў страсе. А спалі на паліцах з дошак. Так і перазімавалі. А на весну прыйшлося вяртацца назад на хутар, бо будан стаяў сярод балота і ўсе б там патанулі. Вясною трэба было пасеяць жыта, проса і лён, пасадзіць бульбу. Летам у хаце не жылі, бо баяліся немцаў. Днём палолі проса, лён, бульбу. А на ноч хаваліся на сцяжарак на сенакосе, там спалі. Раскладвалі вогнішча каля сцежара і варылі есці. А ўдзень вярталіся на хутар палоць агароды. А як ляціць нямецкі самалёт, то ўсе падалі на зямлю, пад дрэвыі і кусты. Як немцы едуць або ідуць аблаваю, то перад імі праязджалі на конях партызанскія разведчыкі і крычалі : “Токар, хавайся!” Так і ратаваліся, беглі ў лес. А ўвосень стараліся ўжо, каб сабраць ураджай ды схавацца ад немцаў.

На другую зіму зноў пайшлі ў той будан на балоце, зноў забралі скаціну і курэй і там зімавалі. Самае страшнае было тады – як ішлі немцы з аблаваю, то хутчэй уцячы з сям`ёй у лес, у балота. Лезці ў балота фашысты ўжо самі баяліся, то страчылі з аўтаматаў. Але ж, даў Бог, усе засталіся жывыя. А ўвесну, покуль снег не растаў, вярталіся на хутар. Бо трэба ж было поле ўзараць ды засеяць. Каня ўжо не было, то запрагалі кароў, сваю і суседа Яшчука, ды і аралі поле. Вясною поле засеялі, чым змаглі, а летам палоць жа трэба . Так кожны дзень на полі полеш, ды прыслухоўваешся, ці не ляціць самалёт, ці не едзе матацыкл або машына. А начавалі зноў на сцежары, каля лесу. Лета і восень неяк перажылі.

На зіму пайшлі ўжо пад Ліпск, там па вадзе не хадзілі, там не было балота, а грудок, бары. То там зрабілі ўжо не будана, а бы шалаша, на 4 сям і, пасярэдзіне раскладвалі вогнішча ды есці варылі. А пад весну і туды аблава ўжо ішла. Разведчыкі на конях едуць ды крычаць: “Уцякайце, аблава!” Кінуліся ўсе да грані, аж па той грані, ужо відно, немцы ідуць. Тады маці прадзеда кажа: ”Уцякайце самі, а мы тут з каровамі застанемся.” Ды й засталася яна і яшчэ Залечы з Залечыхаю і са сваёй кароваю, вось бегаюць яны і крычаць, быццам скаціну ловяць. Немцы прыйшлі, усё ў будане параскідалі, выкінулі з бочак зерне, капусту, проса на зямлю, а людзям –вобыск. Знайшлі пісьмы, што з Германіі прыслала Еўка (Еўку і сына Яшу забралі ў Германію),то ўзялі тыя пісьмы на праверку, а іх утрох кінулі ў хату і паехалі. Ноччу прыйшлі партызаны, а коні ж каля хаты навязалі . А тут зранку – немцы. Убачылі коней партызанскіх, постралялі, а ў хату кінулі гранату. Партызаны праз акно ды ў лес, а людзі – за печ. граната ў печ трапіла, і ўсе засталіся жывыя.

Прадзед жа з жонкаю і дзецьмі ў той час жылі ў шалашы, а есці ж нічога не было, агню нельга распаліць. Вярнуўся тады ён да будана, назбіраў таго жыта з зямлі, што немцы выкінулі. Прынес, а есці баяліся, бо немцы ж маглі яго патравіць. То далі сабацы спачатку, а потым ужо самі елі. Так мучыліся мо 2 тыдні, а потым вырашылі вярнуцца дахаты на хутар. Прыйшлі, а хаты ўжо няма – папалілі немцы ўсе Навасёлкі, пару хат засталося. Пайшлі прасіцца да Пліцючкі, там мо з трох сем’яў, хто засталіся, жылі. Вот там напалі на ўсіх спачатку вошы, а потым кароста. Чым ратавацца? То нарабілі з бярозы дзёгцю і ўсіх дзяцей па чарзе абмазвалі, а пасля вымывалі. Ледзь вылечыліся.

Прыйшла вясна – ноў трэба араць ды сеяць, у каго які запас збераглі. Немцы ўжо адступалі. Во неяк палолі на полі, а немец прыляцеў і давай страчыць з кулямёта. То ўсе – у лес, пад дрэвы пападалі, а ён усё кружыць ды страляе, ніжэй і ніжэй спускаецца. Праляціць, развернецца – ізноў па іх страчыць. Але ж, дзякуй Богу, усе засталіся жывыя, і людзі, і каровы. А той немец развярнуўся і назад на іх, ды ўзяў яшчэ ніжэй. Вось за сасну і зачапіўся і ўпаў, разбіўся. То ўсе пабеглі глядзець на той самалёт. Адзін немец быў мёртвы, а другі яшчэ жывы, то дзядзька Яшчук наступіў яму на горла і задушыў. Пасля іх закапалі, самалёт закідалі голлем. Але прыляталі потым іхнія самалёты, доўга кружылі, шукалі таго збітага, ды не знайшлі.

Скора ўжо немцаў прагналі. Прадзеда забралі ў войска, але не на фронт, а на работы. А сям’я вярнулася на хутар. Хаты не было, таму зімавалі ў пограбе. Зерне бераглі, каб сеяць. А пяклі ляпёшкі з жалудоў. Падмешвалі туды лебяды, крапівы, шчаўя. Пасеялі, што было, тады прадзедава маці Алена сабралася і пайшла пехатою на Украіну, там заставаўся яшчэ адзін яе сын Мітро.

Месяц ішла туды і месяц назад. Прынесла з Украіны 8 бульбін вялікіх, ды як пасадзілі, нарасло з іх 4 кашы, і іх пакінулі на насенне. Так і развялася добрая бульба, і ўжо больш не галадалі. Потым прадзед вярнуўся і пабудавалі хату, і нарэшце сталі жыць у цяпле. А баба Оля пайшла ў школу ў 1 клас у 11 год. Адвучылася 4 класы ў 15 год. Саромелася ўжо хадзіць з малымі. Пайшла працаваць у калгас, пакуль не выйшла замуж за Партуса Васілія Міхайлавіча, майго дзеда.

А сям’я дзеда жыла таксама на хутары за Навасёлкамі, у Грычыне. Яны таксама перад вайною пераехалі на Беларусь з Украіны. Бацька дзеда Васіля, Партус Міхаіл Міхайлавіч, быў літовец. Жаніўся на Украіне з прабабкаю Марыяй Міхайлаўнай. Служыў прадзед Міхаіл на флоце, памёр ад тыфу. Засталася прабаба Марыя адна гадаваць 7 дзетак. Калі дзед Вася з бабай Оляй пераехаў жыць у Люшчу, то і прабабу забралі. Сваёй хаты не было, жылі ў інтэрнаце, на кватэры, ужо нарадзілася 4 дзяцей: Васіль, Таня, Ніна, Толя. А як зрабіў дзед хату, то радзілася мая мама і меншы яе брат Паша. Дзед працаваў кранаўшчыком, грузіў лес у вагоны.У 1969годзе дзеда на кране забіла, ён памёр, а баба Оля засталася сама гадаваць 6 дзяцей. Маёй маме тады не было і 3 гадоў. Усю работу рабіла баба Оля сама, працавала ў леспрамгасе, трымала 2 каровы, цялят, свіней.Сама касіла сена па балотах, грабла з дзецьмі, садзіла і даглядала агарод. Старэйшыя дзеці ўсё памагалі, меншых даглядалі. Так усё жыццё і праляцела ў працы.

Зараз бабулі ўжо 80 гадоў, але пра вайну яна памятае так, як бы гэта было нядаўна. Вайна забрала не толькі гады дзяцінства, а і здароўе – і дагэтуль баляць, ныюць застужаныя з маленства ногі, ходзіць яна з палачкаю. Я шкадую і люблю сваю бабулю і хачу, каб даў ёй Бог сілы і здароўя, каб жыла яна яшчэ доўгія гады. І каб ніколі больш не было вайны.

Мая бабуля Стрэчань Валянціна Пятроўна

Па статыстыцы кожны чацвёрты загінуў у той жудаснай вайне, яна не мінула нікога. І яе сляды да нашага часу захаваліся не толькі ў сэрцах тых, хто яе бачыў, хто цераз яе прайшоў, але і ў сэрцах тых чые бацькі, бабулі, ці дзядулі засталіся ў тым часе. Так здарылася і з маімі бабуляй і дзядуляй.

Мая бабуля Стрэчань Валянціна Пятроўна, нарадзілася 7 жніўня 1935 года, у вёсцы Бастынь, Лунінецкага раёна, Брэсцкай вобласці. На час пачатку вайны, ёй было амаль 6 год. У яе сям’ і было 6 дзяцей і бацькі.

Калі ў іх вёску прыйшлі немцы, першай хатай, якую спалілі, была бабуліна. Пасля яны збудавалі на хутары новы, вялікі дом. Але і гэта было ненадоўга…
У той дзень старэйшыя дзеці пасвілі кароў, а астатнія чацвёра засталіся дома. Далей з бабуліных слоў:

Малодшага, Аркадзіка, забілі … калі пачалі страляць, ён ляжаў у калысцы. Пуля трапіла яму у бок і праз другі выляцелі кішачкі. Стралялі праз сцяну, але пулі ў ёй не застравалі. Ніну раніла ў нагу, пуля праляцела праз ладыжку і парвала плацце, але на шчасце, яна засталася жывая. Як толькі пачулі стрэл, тата закрычаў: “Лажыцеся, лажыцеся хутчэй.” Чарга прайшлася па хаце адзін раз, потым другі, затым па столі, заставалася пусціць чаргу па падлозе і тады не засталося б нікога.

Калі стрэлы скончыліся, тата павез Аркадзіка на станцыю, да урача, але не давез. Сынок памер у яго на руках… як потым даведаліся, партызаны непадалек ад іхняга дома ўзарвалі бункер і ўцякалі ў бок іх хаты. Немцы падумалі, што партызаны пабеглі да іх хаты і схаваліся. З-за гэтага і пачалі страляць.

Дзядуля Стрэчань Анатоль Мікалаевіч. Ён таксама быў сведкам той вайны. Яго маці… дапамагала партызанам і усімі сіламі старалася выжыць і уратаваць сваіх дзетак. Яе муж загінуў на вайне. Адзіны момант аб якім мне пашчасцілася даведацца з іх жыцця, гэта як яны уцякалі па балоту… дзядуля, а на плячах ягоная сястрычка. Маці прасіла яе пакінуць, але дзядуля насіў яе усюды з сабой. Так вось і выжылі ўсе.Ратаваў лес ды балоты.У лесе хаваліся, у лесе і карміліся ягадамі, грыбамі, арэхамі. Горш было зімой, але ж неяк перацярпелі.

Зараз у бабы Валі ўжо 6 дзяцей, 15 унукаў, 8 праўнукаў. Летам ёй споўніцца 80 гадоў.

Галякевіч Дзіяна, Галякевіч Марыя вучаніцы

5 класа

Успаміны маіх дзядулі і бабулі


Гэтымі словамі мы хацелі выказаць пяшчоту, любоў да дарагіх нам людзей – дзядулі і бабулі, расказаць усім, якія яны былі цудоўныя.Уладзімір Іосіфавіч і Надзея Бенедзіктаўна Ждановічы жылі доўгія гады жылі ў а.г. Скірмантава. Гэта былі шчырыя, ветлівыя, працавітыя, добразычлівыя людзі, якія шмат пабачылі, перажылі.

У гады ваеннага ліхалецця дзядуля, як мог змагаўся з фашысцкай навалай: ён, рызыкуючы жыццём родных, уначы вывез з вёскі на кані сям’ю мясцовага святара, тым самым уратаваўшы яго жонку і дзяцей ад ранішняга расстрэлу. А яшчэ дзядуля разам з сябрамі знялі і схавалі царкоўны звон, каб немцы не пераплавілі яго на зброю. Потым дзядуля ваяваў, быў паранены, меў ўзнагароды.

Калі пачалася вайна, наш дзядуля ваяваў на Поўначы, ў Палярным, на караблях.

Вось як ён ўспамінае аб гэтым: ”Гэта была сапраўды грандыёзная бітва. Агонь адначасова вялі некалькі гармат. Паўгадзіны стаяў такі грукат, што ў вушах звінела, зямля ўздрыгвала. Як у эпіцэнтры дзевяцібальнага землетрасення. А над баявымі пазіцыямі гатоўнасці к браску ворага ў суцэльную чорную хмару зліліся клубы дыму. Мы верылі ў перамогу над ворагам. І гэта перамога мала пад сабой цвёрдую глебу”.

Памятаўся дзядулю той дзень, калі была яшчэ ранічка і туман дзе – нідзе слаўся. Золка. Аднаго суседа на вуліцу выштурхнулі, настаўніцу вядуць… Вяжуць усім рукі за спіной і ставяць па два чалавекі. Звязаныя людзі стаяць,апусціўшы галовы. Па спіску пералічылі ўсіх. Было многа вясковых мужчын і настаўніца.

Жанчыны і дзеці пабеглі за імі. Пачуліся стрэлы. Людзі пачалі падаць. Паваліцца каторы, паднімецца і зноў упадзе… Пастралялі іх немцы, селі на матацыклы, збіраюцца ад’язджаць. А адзін немец на матацыкле развярнуўся і пачаў аб’язджаць забітых. У руцэ нешта цяжкае… Ці дубінка, ці нейкі прэнт жалезны. Едзе ціха і не злазячы з матацыкла, б’е ўсіх па галаве… Другі немец хацеў з пісталета дабіваць, а гэты махнуў галавою, маўляў, не трэба. Усе паехалі, а ён не паехаў да таго часу, пакуль усім галовы не парасколваў. Трашчалі…Як яны трашчалі… як спелыя гарбузы…Гэта трашчалі чалавечыя косці.

Старыя габлявалі дошкі. Пах свежапагабляваных дошак вісеў ў паветры.У кожным двары стаяла труна. Доўга яшчэ, пачуўшы гэты пах, дзядуля ванітаваў.

У труне ляжалі людзі… Ні ў кога не было галавы. Там, дзе галава, ляжала нешта, завязанае ў хустку…Тое, што рукамі сабралі.

Пры ўдзеле ў вайне на ўкраінскім фронце, наш дзядуля быў тры разы ранены і два разы кантужаны. Дайшоў да Берліна. Сем разоў удзельнічаў у штыкавым баі. Атрымаў падзякі ад маршала Г.К.Жукава, І.В.Сталіна.

Бабулю таксама не абмінулі страшныя падзеі II Сусветнай вайны. Яна, яшчэ маладзенькай дзяўчынай, была вывезена ў Германію ў мястэчка Венкенберг, што непадалёку ад французскай граніцы,на прымусовыя работы.

З успамінаў нашай бабулі Надзеі Бенедзіктаўны мы даведаліся, што ў Германіі яна жыла ў сям’і, працавала.



Яна расказвала, што заехала к ім ў вёску вялікая машына,з яе выскачылі нямецкія салдаты, пачалі ўсіх хапаць, лавіць і кідаць у кузаў пад брызент. Прывезлі на вакзал, машына дала задні ход да вагона, і іх, як мяхі, пакідалі туды. Вагон напакавалі так, што на першым часе яны маглі толькі стаяць. Два дні і дзве ночы везлі з зачынянымі дзвярамі, яны нічога не бачылі, чулі толькі, як колы стукаюць па рэйках.Удзень святло яшчэ сяк – так прабівалася праз шчыліны ў сценках, а ўначы рабілася так страшна, што ўсе плакалі. На трэці дзень адчыніліся дзверы і салдат кінуў у вагон некалькі буханак хлеба. Хто быў бліжэй, паспеў схапіць і ў адну секунду гэты хлеб праглынуў. Бабуля расказвала, што яна была далёка ад дзвярэй і хлеба не бачыла, толькі адчула яго пах, калі закрычалі : “Хлеб!”.

У нямецкай сям’і бабулі жылося добра. Гаспадар добра да яе адносіўся.

Калі іх вывозілі з Германіі, кожнаму што – небудзь насыпалі – каму круп, каму цукру. Хацелася ўзяць паболей прадуктаў. І гэтыя прадукты яны вельмі бераглі. Але ў цягніку яны убачылі параненых байцоў. Яны былі такія замучаныя, ім так балела, што ўсё, што ў іх было, яны аддавалі гэтым байцам.

Везлі іх больш за месяц. Па дарозе іх увесь час бамбілі. Вось так і даехалі яны да горада Разань. Мясцовасць там была вельмі прыгожая, але ж спаць не было на чым, спалі на саломе. Зімой было горш – быў голад, елі мёрзлую бульбу.

Працавала бабуля санітаркай у хірургіі.У горадзе было многа параненых, з фронту іх адпраўлялі ў тыл. Гэта было вельмі цяжкае аддзяленне. Давалі ім старыя прасціны, яны іх ірвалі на бінты, скручвалі, потым клалі ў біксы і вазілі на стэрылізацыю. Мылі старыя бінты, але іншы раз параненыя прыязджалі з фронту з такімі бінтамі, што яны закопвалі іх у двары. Іншыя дзяўчаты баяліся, а нашай бабулі было ўсё роўна, толькі б дапамагаць, быць патрэбнай. Бабуля помніць, як некалькі разоў траціла прытомнасць. Адкрывае рану, усё прыліпла, параненыя крычаць… Яны прыносілі і выносілі іх з аперацыйнай на насілках. Некалькі разоў бабуля пачынала ванітаваць ад паху бінтоў, ад іх вельмі патыхала, але не лякарствамі, а нейкай гніллю, смерцю.

Бабуля ўжо ведала пах смерці. Многія дзяўчаты не маглі вытрымаць гэтага, ішлі са шпіталя. Яны шылі рукавічкі для фронту, хто мог – вязаў. Але бабуля не магла пайсці са шпіталя, так як ведала, што яна патрэбна тут, у шпіталі.

Яна расказвала, што вельмі плакала, калі параненыя паміралі. Параненыя паміралі і клікалі: “Доктар! Доктар, хутчэй!” Ён прыбяжыць, а выратаваць не можа, у хірургіі цяжка параненыя. Бабуля помніла аднаго лейтэнанта. На фотакартцы, якую ён паказваў бабулі, ён быў у форме, сур’ёзны, сталы, а на ў шпітальным ложку - хлопчык. Ён папрасіў у бабулі грэлку, і яна прынесла яму. А ён схапіў яе за руку, і яна не магла вырваць. Ён яе да сваіх грудзей прыціскае. Бабуля адчувала сваёй рукой, як ў яго спынілася сэрца. Білася, білася і спынілася. Доўга ў руцэ адчувала ўдары сэрца, апошні ўдар…

Пасля вайны дзядуля з бабуляй сустрэліся ў суседняй вёсцы Перапяткі, але ж доўгі і апошні час свайго жыцця жылі ў а.г. Скірмантава.



Бабуля з дзядулям пражылі разам у згодзе і любві доўгія гады. Ніхто ніколі не чуў, каб яны сварыліся, папракалі адно аднаго. У хаце заўсёды ўтульна і спакойна. І мы, унукі, часценька заходзілі да нашых дзядулі і бабулі, каб спачыць душою, паглыбіцца ў атмасферу цеплыні і спагады, набрацца жыццёвай мудрасці.

Прайшоў час. Няма ўжо нашых любімых дзядулі і бабулі. А хата, дзе жылі дзядуля з бабуляй, стаіць. Кожную вясну там зацвітаюць бэз і грушы – дзічкі. Мы часта ходзім на могілкі, дзе пахаваны нашы дзядуля і бабупя, і тыя ўспаміны аб вайне доўга будуць кранаць нашы душы.





Ярмоленка Канстанцін

вучань 8 класа

Апавяданне дзеда
Мой дзед Сцяпан шмат расказваў пра сваё дзяцінства. Ён нават напісаў пра гэта кнігу. Яна называецца “Скрадзенае дзяцінства”. Сваю кнігу ён хацеў назваць “Расказ без прыкрас”. Аднак у рэдакцыі параілі памяняць назву. Але змест ён не змяняў. Дзед казаў, што ў кнізе так як было, як ён запомніў. Без выдумкі.

Ён апавядае пра тое, што было да вайны, у час вайны, і пасля яе. Але гэтага апавядання ў кнізе не было.
Пра дзень 9 Мая 1945 года

Колькі ўжо гадоў дзень дзявятага мая заўсёды ўспамінаўся мне амаль аднолькава. I мне вельмі хацелася паведаць аб ім сваім нашчадкам. Карцела падзяліцца сваім настроем і думкамі ў той час...

Тады, 9 мая 1945 года я - вучань трэцяга класа Зарасцянскай школы рыхтаваўся з сябраміаднакласнікамі да адказнай кантрольнай па арыфметыцы. Але праца тая зусім не ладзілася, бо вакол нас усе знаёмыя толькі і гаварылі з вялікім хваляваннем аб тым, што вайна скончылася, фашысцкая Германія пераможана, і яе завадатары падпісалі акт аб безагаворачнай капітуляцыі. Карацей кажучы, настрой аднавяскоўцаў быў прыўзняты, асабліва ў тых людзей, якія чакалі сваіх родных і блізкіх з франтоў вайны. Я ж, памятаецца, хуценька развітаўся з сябрамі і пабег да сваіх родзічаў, каб паведаць ім пра такую цудоўную навіну. Ні газет, ні радыё тады ў вёсцы ні ў кога яшчэ не было. Каля хаты ў двары мяне сустрэла бабуля Арына, якая з фартуха сыпала курам-хахлаткам нейкае зерне. Яны ж нецярпліва падскоквалі і сваімі дзюбкамі збіралі тое зерне, баючыся спазніцна і застацца, як кажуць, з носам. Я ж, запыхаўшыся ад шпаркага бегу, даволі ўзрушаным і радасным голасам крыкнуў:

падводы з бульбай. Хваляванне нарастала з кожнай хвілінай. Разам з тым — Бабуля, а ці ведаеш ты, што вайна ўжо скончылася, немцы разбіты і падпісалі акт безагаворачнай капітуляцыі. Пра гэта ўсе жыхары вёскі толькі і гавораць!

А бабуля на мяне не звярнула нават ніякай увагі, не зварухнулася з месца і, на дзіва, не выявіла зусім чаканай радасці.

Яна толькі глыбока ўздыхнула і з жалем прамовіла:

Ну чаго ты, дурненькі, узрадваўся і падскокваеш як неразумнае жарабя? Можа твой бацька цяпер вернецца з вайны, пабудуе вам новую хату (мы жылі тады ў зямлянцы), заробіць на хлеб і да хлеба?...

Не вернецца, бо ведаеш жа, што атрымалі на яго пахаванку. Жыць вам усім давядзецца доўгі час у нястачы і жабрацтве, бо дапамогі чакаць няма адкуль. І ў мяне вось акрамя твайго бацькі яшчэ два сыны загінулі на вайне, ды яшчэ і зяць таксама. І ў дачкі засталося трое маленькіх сіротак. Таму нам няма падстаў для радасці. Ты і сам павінен быў зразумець гэта, бо ўжо не маленькі...

Ад x:=x-5; y:=y-5; ганак сенцаў і прапанавала:

Сядай-ка, унучак, побач, пагаворым лепей пра дзень заўтрашні. Справа у тым, што дзед вунь выпрасіў у старшыні калгаса каня, і ў нядзелю збіраецца паехаць за Проню ў Расну купіць цялушку, каб нам вырасціць потым з яе кароўку. Бо як жыць без малачка нам старым і малым? Можа б і ты з ім зездзіў, а? Усё ж удваіх неяк зручней. Ці не так? Што ты на гэта адкажаш?

Я ўзрадаваўся, бо заўсёды любіў падарожжы. Добра і тое, што ў нядзелю не трэба будзе ісці на заняткі ў школе. А там можа затрымаемся дзе-небудзь у дарозе, дык і яшчэ дзень-другі пашчасціць пасачкаваць.

Бабуля ж ласкавым голасам працягвала:

Удвух заўсёды неяк весялей, ды і дзеду якая-ніякая дапамога будзе. Дарога ж вельмі доўгая і нават небяспечная, бо шмат людзей ідзе і едзе на ўсход за былую лінію фронта, каб прыдбаць якую-небудзь жывёліну. А злодзеі і рабаўнікі карыстаюцца гэтым і адбіраюць апошнія грошы, скаціну. Іх жа процьма. Яны заўсёды нюхам чуюць, дзе можна пажывіцца...Спытаеш чаму менавіта ў Расну ехаць? А таму, што жыхароў тых месц за Проняй, амаль на год раней вызвалілі чым нас, і яны ўжо крышачку абжыліся, акрыялі ад вайны. Можа і нам дапамогуць чым-небудзь хоць за нашы грошы...
  1   2   3


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка