Дзённік пастаноў 10 паз. 638 Дадаткі да распараджэння Міністэрства Унутраных Спраў




Дата канвертавання30.03.2016
Памер98.15 Kb.
Дзённік пастаноў - 10 - паз. 638

Дадаткі да распараджэння Міністэрства Унутраных Спраў


ад 4 чэрвеня 2012 г. (паз. 638)

Дадатак № 1

ПРАВІЛЫ ЗНАХОДЖАННЯ ГРАМАДЗЯН У КАМЕРАХ ДЛЯ ЗАТРЫМАНЫХ АЛЬБО ДАСТАЎЛЕННЫХ З МЭТАЙ ВЫЦВЕРАЗЕННЯ

§ 1.1. Грамадзянін, дастаўлены ў камеру, неадкладна атрымлівае інфармацыю аб:


  1. належных яму правах і абцяжарваючых абавязках праз азнаямленне з тымі правіламі. Грамадзянін, прыняты ў памяшканне, пацверджвае азнаямленне з правіламі знаходжання шляхам подпісу ў дзённіку азнаямлення з правіламі знаходжання грамадзян у памяшканнях для асобаў затрыманых альбо дастаўленых з мэтай выцверазення;

  2. абсталяванні ў памяшканнях відэакамераў, у тым ліку для назірання і рэгістрацыі вобразаў – у выпадку іх мантавання

2. Асобе, якая не валодае польскай мовай, змешчанай у камеру, даецца магчымасць размаўляць аб справах, звязаных са знаходжаннем у ізалятары, з дапамогай перакладчыка.

3. Калі сувязь з асобай, змешчанай у камеру, ускладнена расстройствам свядомасці, дзеянні, апісаныя ў раздз. 1, належыць выканаць пасля выгасання прычыны адступлення ад рэалізцыі гэтага абавязка.

4. Калі па прычыне на ўскладнены кантакт з затрыманай асобай, абумоўлены расстройствам яе свядомасці, яна не была паінфармавана аб належачых да яе правах, як асобе затрыманай, адпаведна з крымінальным кодэксам, альбо іншымі пастановамі, азнаямленне неабходна выканаць пасля выгасання прычыны адступлення ад рэалізацыі гэтага абавязка. Затрыманы грамадзянін пацверджвае факт азнаямлення з належнымі яму правамі шляхам подпісу ў пратаколе затрымання асобы.

§ 2. Затрыманага грамадзяніна, змешчанага ў камеру, неабходна выпусціць:



  1. калі стала неактуальнай прычына затрымання,

  2. пасля хадатайніцтва альбо распараджэння суда;

  3. пасля хадатайніцтва пракурора

  4. перад заканчэннем 48 гадзін ад моманту затрымання, калі ў гэтым часе справа не была перададзена ў суд, які выдаў рашэнне на часовы арышт

  5. калі на працягу 24 гадзін ад яе перадачы ў суд не перададзена пастановы аб часовым арышце.

§ 3. Асобу, дастаўленную з мэтай выцверазення, неабходна выпусціць:

  1. ад моманту выцверазення, але не пазней 24 гадзін ад моманту змяшчэння ў камеру;

  2. на падставе медыцынскай даведкі, сцвярджаючай, што далейшае знаходжанне ў камеры можа выклікаць пагрозу здароўя альбо стаць прычынай смерці.

§ 4. 1. Затрыманая, прынятая да змяшчэння ў камеру асоба, праходзіць медыцынскае абследаванне і атрымлівае медыцынскую дапамогу ў выпадках і на аснове правілаў атрымання медыцынскай дапамогі/праходжання медыцынскага абследавання асобаў, якіх затрымала паліцыя.

2. Змешчаную ў камеру асобу, дастаўленную з мэтай выцверазення, падвяргаюць медыцынскаму абследванню, у выніку якога доктар канстатуе:

1) адсутнасць медыцынскіх проціпаказанняў да знаходжання гэтай асобы ў камеры альбо

2) наяўнасць медыцынскіх проціпаказанняў да знаходжання гэтай асобы ў камеры і неабходнасць накіравання яе ў лячэбную ўстанову, альбо

3) адмову праходжання медыцынскага абследвання і адсутнасць перадумоў да яе накіравання ў лячэбную ўстанову, альбо

Дзённік пастаноў - 11 - Паз. 638

4) адмову праходжання медыцынскага абследвання і наяўнасць перадумоў да яе накіравання ў лячэбную ўстанову альбо

5) род лекаў, якія гэтая асоба павінна прымаць, а таксама дазіроўка

3. Абставіны, аб якіх гаворка ў раздз. 2, пацвярджаюцца медыцынскім пасведчаннем.

4. Сытуацыя, аб якой гаворка ў раздз. 2 пункт 3, не з’яўляецца перадумовай, абгрунтоўваючай адступленне ад прыняцця асобы, дастаўленай у камеру з мэтай выцверазення.

5. У сітуацыі, аб якой гаворка ў раздз. 2 пункт 2 і 4, перавоз дастаўленай асобы з мэтай выцверазення ў лячэбную ўстанову адбываецца на спецыяльным санітарным транспартным сродку.

6. Ход і вынікі медыцынскага абследвання, праведзенага ў камеры, доктар фіксуе ў кнізе візіту доктара.

§ 5. 1. Асоба, змешчаная ў камеру:


  1. называе сваё імя і прозвішча, імя па бацьку, дату і месца нараджэння, адрас пражывання, а таксама інфармуе аб стане здароўя

  2. перадае ў камеру захоўвання:

а) плацёжныя сродкі і дарагія прадметы, асабліва пярсцёнкі, сыгнет, гадзіннік,

б) асабістыя дакументы, сродкі сувязі, а таксама тэхнічныя прылады, якія служаць да рэгістрацыі і прайгравання інфармацыі

в) прадметы, якія могуць несці пагрозу парадку альбо бяспецы ў камеры, асабліва прадметы з вострымі краямі ці канцамі, сродкі, якія служаць для абяззбройвання, дапушчаныя ў абарот лячэбныя прэпараты, а таксама алкаголь, шнуркі, папруга, шалік, запалкі і запальнічка; іншыя прадметы, памеры якіх альбо колькасць парушаюць парадак, альбо бяспеку знаходжання ў камеры.

2. Асоба, прынятая і змешчаная ў камеру, падвяргаецца грунтоўнаму дагляду з мэтай адняцця рэчаў, пра якія гаворка ў раздз. 1 пункт 2. Праверку гэтай асобы і яе адзення ва ўмовах захавання яе інтымнасці ажыццяўляе па меры магчымасці паліцэйскі таго ж полу.

§ 6. 1. Прадметы, пра якія гаворка ў § 5 раздз. 1 пункт 2, упісваюцца з азначэннем індывідуаьлных прыкметаў у распісцы камеры захоўвання. Распіску камеры захоўвання падпісвае асоба, прынятая да памяшчэння і паліцэйскі, які аддаў на захаванне акрэсленыя ў ёй прадметы.

2. Адмову, альбо немгчымасць атрымання подпісу затрыманай асобы, запісваюць у распісцы камеры захоўвання, удакладняючы наяўнасць пры гэтым дзеянні афіцыйнай асобы, якая выконвае дастаўку, альбо канвой, якая пацверджвае сваю наяўнасць подпісам.

3. Асобе, змешчанай у камеру, з агаворкай раздз. 4, дазваляецца карыстацца перададзеннымі ў камеру захоўвання прадметамі, аб якіх мова ў § 5 раздз. 1 пункт 2, калі яны не былі затрыманыя, альбо занятыя падчас забяспечвання альбо выканання адміністрацыйнага прысуду, а тая асоба з’яўляецца паўнагадовай і пісьмова ўпаўнаважыла абазначанную асобу ў адборы тых прадметаў з месца іх затрымання.

4. Прадметы, пра якія гаворка ў § 5 раздз. 1 пункт 2, нельга перадаць чалавеку, які змешчаны ў камеру.

§ 7. Асоба, прынятая ў памяшканне, займае абазначаны паліцэскім, альбо асобай, якая выконвае службу, пакой для затрыманых, альбо дастаўленых для выцверазення, і месца для сну, пры чым:


  1. асобы рознага полу змешчваюцца асобна

  2. асобы, дастаўленыя для выцверазення, не змешчваюцца ў адным пакоі з цвярозымі грамадзянамі

  3. непаўнагадовыя грамадзяне (менш за 18 гадоў) не змешчваюцца ў адным пакоі з паўнагадовымі.

§ 8. Асобу, прынятую ў камеру, інфармуюць аб неабходнасці:

  1. датрымання гэтага спісу правілаў

Дзённік пастаноў - 12 - Паз. 638





  1. выканання загадаў паліцэйскага, які нясе службу ў камерах

  2. захавання начнога пакою ў гадзінах 22.00 – 6.00, у святы да гадзіны 7.00;

  3. выканання правілаў грамадскага парадку

  4. дбаць аб асабістай гігіене і чысціні памяшкання

  5. карыстання з абсталявання памяшкання ў адпаведнасці з яго прызначэннем

  6. неадкладнага інфармавання абслугі камераў аб з’яўленні пагрозы жыцця альбо здароўю чалавека, знішчэння абсталявання альбо іншым, небяспечным наступствамі здарэнні.

§ 9. 1. Асоба, прынятая ў камеры, карыстаецца ўласнай вопраткай, бялізнай і абуткам.

2. Калі прадметы, аб якіх гаворка ў раздз. 1, непрыгодныя для ўжытку, альбо калі іх ужытак неадпаведны правілам гігіены, затрыманы грамадзянін, альбо асоба дастаўленная з мэтай выцверазення, можа атрымаць дармовую вопратку, неабходную бялізну і абутак. Рашэнне аб гэтым прымае асоба, прызначанная кіраўніком аддзела паліцыі, у распараджэнні якога знаходзіцца гэта ўстанова.

3. Вопратка на змену выдаецца прынятай у камеры затрыманай асобе, часова арыштаванай альбо асуджанай асобе у сувязі з:

1) здзяйсненнем альбо падазрэннем здзяйснення злачынства тэрарыстычнага характару, злачынства з надзвычайнай жорсткасцю, альбо злачынства з прымяненнем агнястрэльнай зброі ці выбуховых матэрыялаў;

2) яе удзелам альбо падазрэннем удзелу ў арганізаванай злачыннай групоўцы з прымяненнем зброі.

4. Вопратка на змену выдаецца прынятай да змяшчэння затрыманай асобе, вопратка якой была выкарыстана як доказ у следстве.

5. Асобе змешчанай у камеру выдаюцца дармовыя сродкі чысціні, неабходныя для ўтрымання асабістай гігіены, сярод якіх мыла, рушнік, на час патрэбы іх ужывання.

6. Падчас начнога пакою, а таксама, калі гэта абгрунтавана, ў іншую частку дня, затрыманая асоба атрмылівае матрас для асабістага ўжытку, падгаловак, коўдру (увосень-узімку) 2 коўдры і пасцель – 2 простыні і навалку.

§ 10. 1. Асоба, змешчаная ў камеру, забяспечваецца:


  1. ежай, у якім адно гарачае харачаванне, выдаванае 3 разы ў дзень, а таксама напоі для заспакаення смагі, прычым:

а) энергетычная вартасць дзённых прыёмаў ежы складае мінімум 60% школьнай нормы SZ, пазначанай у справе выпадкаў атрымання паліцэйскім ежы, а таксама яе нормы, але мінімум 2600 ккал, а у выпадку цяжарных жанчын і асобаў, якім менш за 18 гадоў – 75% той нормы, але не менш чым 3200 ккал,

б) На выпадак, калі ежа для затрыманых грамадзян гатавана ў карных установах і арыштах, якія падлягаюць Міністэрству Юстыцыі, прымяняюцца нормы энергетычнай вартасці, прыпісаныя дзённаму спажыванню і дыетам асобаў, змешчаных у карныя ўстановы і арышты,

в) З захаваннем літ. д, ежа выдаецца мінімум па 5 гадзінах ад моманту змяшчэння затрыманай асобы ў камеру, у наступныя гадзіны і прапорцыях:



  • У гадзінах 7.00-8.00 – сняданне – у памеры адпаведнаму 30% энергетычнай вартасці харчавання, пазначанай у літ. a,

  • У гадзінах 12.00-14.00 – абед – у памеры адпаведнаму 40% энергетычнай вартасці харчавання, пазначанай у літ. a,

  • У гадзінах 8.00-19.00 – вячэра – у памеры адпаведнаму 30% энергетычнай вартасці харчавання, пазначанай у літ. a

г) Асоба, прывезенная з замежжа, на працягу 2 гадзін ад змяшчэння ў камеру, атрымлівае харчаванне ў памеры адпаведнаму 30% энергетычнай вартасці харчавання, пазначанай у літ. а, а калі прыём у камеру адбыўся паміж 18.00 і 8.00, а асоба не атрымала ежы, аб якой гаворка ў літары в,

д) Затрыманая асоба мае права атрымання першага харчавання ў сітуацыі, калі будзе перададзена ў канвой альбо супрваджэнне і не будзе мець магчымасці харчавання ў гадзінах, апісаных у літары в,

Дзённік пастаноў - 13 - Паз. 638

ж) у сітуацыі, калі гэтага патрабуе стан здароўя асобы, яна атрымлівае харчаванне згодна з дыетай, прызначанай доктарам;

2) выключна напой з мэтай заспакаення смагі – у выпадку асобы дастаўленай для выцверазення;

3) магчымасць карыстання з апекі доктара;

4) магчымасць карыстання з санітарнага абсталявання і сродкаў чысціні, неабходных для захавання ўласнай гігіены;

5) магчымасць захоўвання такіх прадметаў рэлігійнага культу, якія не будуць ствараць пагрозу бяспецы асобаў, змешчаных у камеры;

6) магчымасць выканання рэлігійных абрадаў і карыстання рэлігійнымі паслугамі такім чынам, калі гэта не парушае парадак і бяспеку грамадзян, змешчаных у камеру;

7) магчымасць карыстання прэсай;

8) магчымасць набыцця за ўласныя грашовыя сродкі тытунёвых вырабаў, прэсы, а таксама прадметаў асабістага ўжытку, якія служаць уласнай гігіене і захоўвання іх у пакоі з умовай, што гэтыя прадметы і іх упакоўкі не нясуць пагрозы парадку альбо бяспецы асобаў, змешчаных у камеры

9) магчымасць палення тытуня ў акрэсленых месцах згодна правіламі ў справе асаблівых умоў спажывання тытунёвых вырабаў на тэрыторыі аб’ектаў, а таксама ў сродках перавозу асоб, якія падлягаюць міністру унутораных спраў, калі гэта не ўскладняе выкананне паліцэйскімі службовых абавязкаў, якія павінны гарантаваць бяспеку асобам, змешчаным у камеры;

10) магчымасць атрымання:

а) пасля кантроля ў іх прысутнасці – перадач з прадметамі ўласнага ўжытку, асабліва вопраткі, абутка, перавязачных сродкаў і сродкаў уласнай гігіены,

б) прапісаных доктарам лекаў, якія могуць быць атрыманы толькі за згодай доктара і згодна з дамовай з доктарам; лекі затрыманым грамадзянам перадае доктар альбо паліцэйскі пасля адабрэння доктара;

11) магчымасць складання просьбаў, скарг і заяваў паліцэйскаму, які адказвае за функцыянаванне памяшкання і кіраўніку арганізацыйнай адзінкі Паліцыі, у распараджэнні якога знаходзіцца гэтае памяшканне.

2. Купаванне прадметаў, аб якіх гаворка ў раздз. 1 пункт 8, ажыццяўляецца па меры наяўных магчымасцяў за пасрэдніцтвам паліцэйскага, не часцей, чым адзін раз у суткі.

3. Гарачае харчаванне не атрымлівае асоба, затрыманая ў сітуацыі, пра якую гаворка ў раздз. 1 пункту 1, літары d i e.

§ 11. Асоба, дастаўленная з мэтай выцверазення плаціць за дастаўку і знаходжанне ў камеры, згодна з тарыфамі, усталяванымі ў правілах рэжыму дастаўкі і прыняцця нецвярозых грамадзян да выцвярэзнікаў, адзінак Паліцыі, іншых адзінак, створаных альбо рэкамендаваных суб’ектамі мясцовага самакіравання, а таксама вызвалення з тых выцвярэзнікаў, адзінак і ячэек.

§ 12. 1. Вызваленай асобе перадаюцца рэчы з камеры захоўвання



2. З камеры захоўвання не выдаюцца плаwёжныя сродкі і прадметы, калі яны былі затрыманы падчас забеспячэння альбо адміністрацыйнага чыну.

3. У выпадку вызвалення асобы з мэтай перадачы, сродкі, асабістыя дакументы, тэхнічныя прылады і прадметы, аб якіх гаворка ў § 5 пункт 2, за выключэннем шнуркоў, папругі і шаліка, прымае на час дастаўкі альбо канвою паліцэйскі, які ажыццяўляе дастаўку альбо канвой.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка