Дзень бібліятэк




Дата канвертавання12.05.2016
Памер7.88 Kb.
Дзень бібліятэк

15 верасня ў нашай краіне адзначаецца Дзень бібліятэк. Гэта свята бібліятэкары адзначаюць па-рознаму, але заўсёды сур’ёзна рыхтуюцца, плануюць і праводзяць цыклы мерапрыемстваў.

Вось і ў гэтым годзе у Бялыніцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы пройдзе Дзень адчыненых дзвярэй «Библиотека - открытый мир возможностей».

3 кожным годам папаўняецца фонд бібліятэкі, пашыраюцца рэсурсы, расце папулярнасць сярод чытачоў. Сёння да ўвагі карыстальнікаў - звыш 49 тыс. экз. выданняў, 35 назваў часопісаў, 22 назвы газет для розных катэгорый. З’яўляюцца новыя віды паслуг, у тым ліку і платныя. Вялікі ўплыў на змену іміджу бібліятэкі і змест яе дзейнасці аказвае ўкараненне новых тэхналогій, працягваецца аўтаматызацыя бібліятэчных працэсаў.



Кожны, хто наведае бібліятэку 15 верасня, будзе мець магчымасць азнаёміцца з незвычайнай выставай творчых работ бібліятэкараў «Из шкатулки собственных фантазий». Таксама будуць падведзены вынікі конкурсу «Самая старая кніга з сямейнай бібліятэкі».


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка