Двукроп’е ў бяззлучнікавым складаным сказе




Дата канвертавання27.04.2016
Памер98.67 Kb.
Ю. В. Пятакова, настаўніца беларускай мовы і літаратуры ДУА “Гімназія № 1 г. Барысава”
Двукроп’е ў бяззлучнікавым складаным сказе

(ІХ клас, люты)
Мэты: плануецца, што напрыканцы ўрока вучні будуць ведаць умовы пастаноўкі двукроп’я ў БСС, у выніку выканання ўсіх заданняў вучні будуць ўмець абгрунтоўваць пастаноўку двукроп’я, вызначаць сэнсава-граматычныя адносіны паміж часткамі, правільна інтанаваць БСС з двукроп’ем; мяркуецца, што на выхадзе з урока вучні выканаюць тэст (гл. Дадатак); імкнуцца ствараць умовы для далучэння вучняў да духоўнай спадчыны беларусаў праз тэматычны дыдактычны матэрыял.

Тып урока: вывучэнне новага матэрыялу

Від урока: урок-прэзентацыя

Абсталяванне: мультымедыйная ўстаноўка, логіка-сэнсавыя схемы, памятка-алгарытм па вызначэнні знакаў прыпынку ў БСС, заданні для вучняў, апорная схема «Двукроп'е ў БСС» з белымі плямамі, картка-тэст для выхаднога кантролю.

Эпіграф: Кажуць, мова мая аджывае

Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.

Для мяне ж яна вечна жывая,

Як раса, як сляза, як зара.

Пімен Панчанка
Ход урока
І. Арганізацыйны момант (1-2 хвіліны)

Настаўнік арганізоўвае дзяцей на ўрок. Дзеці рыхтуюцца да ўрока, эмацыянальна настройваюцца на ўрок.



ІІ. Вывучэнне новага матэрыялу

  1. Стварэнне праблемнай сітуацыі

Вучням прапануецца выканаць наступнае заданне:

Вызначце, у якіх сказах, на вашу думку, на месцы пропуску трэба паставіць двукроп'е:



  1. Не суйся, буржуй, на нашу зямельку (?) па сваёй не будзеш хадзіць.

  2. Першыя чатыры дні сакавіка паказваюць стан надвор'я на ўвесь год(?)

першы дзень уяўляе нібыта вясну, другі – лета, трэці – восень, чацвёрты – зіму.

  1. Стральцы ведаюць(?)упалюеш пад Новы год дзічыны – цэлы год будзе шчасце на паляванні.

(Заданне носіць апераджальны характар. Вучням паведамляецца, што ва ўсіх гэтых сказах трэба ставіць двукроп'е.)

2. Мэтавызначэнне

На аснове апераджальнага задання настаўнік прапануе вучням акрэсліць мэту ўрока. (Засвоіць правілы пастаноўкі двукроп'я ў БСС; навучыцца абгрунтоўваць пастаноўку двукроп'я; добра падрыхтавацца да тэста па тэме; паглыбіць свае веды пра БСС; іншыя мэты)

Далей звяртаецца ўвага на моўны матэрыял, пры дапамозе якога будзе праходзіць знаёмства з правілам пастаноўкі двукроп'я ў БСС. (Загадкі, прыказкі, прымаўкі, прыкметы і павер'і)

Пытанні настаўніка:

- Да якой спадчыны беларусаў мы адносім усе гэтыя паняцці? (Фальклор)

- Растлумачце значэнне наступных слоў: «загадка», «прыказка», «прымаўка», «прыкмета» і «павер'е».

- Вызначце, калі ласка, яшчэ адну мэту сённяшняга ўрока. (Далучыцца да багатай спадчыны народа)

3. Аналізуем прыклады

1) Настаўнік просіць вучняў узгадаць алгарытм пастаноўкі знакаў прыпынку ў БСС. (ДАДАТАК 1)

2) Праца са сказамі

Праводзіцца калектыўны разбор сказаў



1. Не суйся, буржуй, на нашу зямельку (?) па сваёй не будзеш хадзіць.

(Адзін вучань разбірае сказ згодна з алгарытмам: дзве граматычныя асновы, дзве раўнапраўныя часткі, прычынныя сэнсавыя адносіны; паніжэнне голасу ў канцы першай часткі.)

Пытанні і заданні настаўніка:

- Што дазволіла вам ахарактарызаваць гэтыя адносіны як прычынныя? -Які злучнік можна паставіць на мяжы частак?

- Зрабіце вывад, да якога складанага сказа набліжаецца гэты БСС? (Да складаназалежнага)

- Перабудуйце яго ў складаназалежны сказ. Запішыце.

- Пабудуйце схемы гэтых двух сказаў. Чым яны адрозніваюцца?
СЛАЙД 1




(У першым сказе абедзве часткі ў граматычных адносінах раўназначныя, у другім – нераўназначныя, бо другая частка граматычна залежыць ад першай; у першым сказе адсутнічае матэрыяльна выражаны сродак сувязі, у другім – гэта падпарадкавальны злучнік; інтанацыя гэтых сказаў таксама розная; пры бяззлучнікавай сувязі ставіцца двукроп’е, пры злучнікавай - коска).

- Зрабіце вывад аб пастаноўцы двукроп'я ў гэтым сказе.



2. Стральцы ведаюць(?)упалюеш пад Новы год дзічыны – цэлы год будзе шчасце на паляванні.
СЛАЙД 2






  1. Першыя чатыры дні сакавіка паказваюць стан надвор'я на ўвесь год(?) першы дзень уяўляе нібыта вясну, другі – лета, трэці – восень, чацвёрты – зіму.

СЛАЙД 3







  1. Графічны запіс

Вучні разам з суседам па парце запаўняюць схему «Двукроп'е ў БСС» з белымі плямамі (ДАДАТАК 2)

У час праверкі дэманструецца СЛАЙД 4






ІІІ. Замацаванне

Заданне 1.

Прачытайце сказы, вусна растлумачце пастаноўку двукроп’я, потым згрупуйце сказы і запішыце толькі іх нумары адпаведна запісаным вамі схемам (па варыянтах):



  1. Перад Ражаством была посная куцця, перад Новым годам – багатая: на стол ставілі кілбасы, віно.

  2. На Узвіжанне нельга ісці ў лес па грыбы і ягады: змеі, заўважыўшы чалавека, пойдуць за ім з лесу і зноў надоўга распаўзуцца па акрузе, шкодзячы людзям за парушэнне пакою.

  3. Уладкоўваючы новае жытло, агонь абавязкова пераносяць са старой печы: без гэтага не будзе ранейшага дабрабыту.

  4. У народзе гавораць: з вялікага грому часам малы дождж бывае.

  5. Дзве пілы ў хаце: адной сам дрэва рэжа, другая яго самога пілуе.

У час праверкі дэманструецца СЛАЙД 5






Заданне 2

Вызначце нумары сказаў, у якіх пастаўлена двукроп’е а) у простым сказе , б) у БСС :



  1. Дзяжу нельга пазычаць нават самым блізкім асобам, не трэба выносіць яе з хаты: дзяжа раззлуецца і стане помсціць гаспадарам.

  2. І парожняй, і поўнай дзяжы нельга ставіць на наступныя месцы: голы стол, голую падлогу, голую лаўку, голы зэдлік. (Абавязкова трэба падаслаць адзежыну, найлепш – футра. Дзяжа тады будзе даваць добрае цеста.)

  3. Чалавек есць хлеб траякі: белы, чорны і ніякі.

  4. Хлебны подсціл з лісця трэба спальваць, а не выкідаць: пад такое лісце звычайна хаваецца нячыстая сіла ў навальніцу. (Гром можа ўдарыць у забудову, у чалавека ці жывёлу, якая будзе паблізу ад выкінутага подсцілу.)

У час праверкі дэманструецца СЛАЙД 6






Заданне 3 “Аднаві прыказку”

Пераблытаны часткі прыказак. Знайдзіце пачатак і канец кожнай з іх. Выкажыце сваё разуменне прыказкі, абгрунтуйце пастаноўку двукроп’я:



1.Не плюй у вадзіцу: ... 2. Ажаніцца – не ўпасці: ... 3. Чорт чорту спавядаўся: ... 4. Да пары збан ваду носіць: ... 5. Мая справа цялячая: ...

Даведка: пад’еў ды ў хлеў; адзін мігнуў, другі дагадаўся; вушка адарвецца – збан паб’ецца; не ўстанеш, не атрасешся; згадзіцца напіцца.

У час праверкі дэманструецца СЛАЙД 7






ІV. Падвядзенне вынікаў

Вучням прапаноўваецца дапоўніць логіка-сэнсавую схему звесткамі пра ўмовы пастаноўкі двукроп’я (логіка-сэнсавая схема складаецца і дапаўняецца на працягу вывучэння ўсёй тэмы “Бяззлучнікавы складаны сказ”). (ДАДАТАК 3)



V. Выхадны кантроль (картка-тэст)

Вучні самастойна выконваюць заданне і праводзяць самаправерку. (ДАДАТАК 4)


У час самаправеркі дэманструецца СЛАЙД 8




VІ. Дамашняе заданне

Напісаць невялікае разважанне па прыказцы, выкарыстоўваючы БСС.


VIІ. Рэфлексія

  1. Ці дасягнулі той мэты, што ставілі на пачатку ўрока?

  2. Ці ўсё атрымлівалася на ўроку?

  3. Пракаменціруйце радкі Пімена Панчанкі, узятыя ў якасці эпіграфа да ўрока.


ДАДАТАК 1

Алгарытм разважання пры вызначэнні знакаў прыпынку ў БСС

  1. Падкрэсліць граматычныя асновы ў сказе.

  2. Вызначыць межы сэнсава-граматычных частак.

  3. Указаць сэнсавыя адносіны паміж часткамі.



Падумаць, які знак прыпынку падказвае інтанацыя.

  1. Вывад аб пастаноўцы знакаў прыпынку.


ДАДАТАК 2

Апорныя схемы “Двукроп’е ў БСС”



  • [1-я частка ]: [ ] { }

(сэнсавыя адносіны) (можна ўставіць)



  • [дзеясл.-вык.]: [ ] { }

(сэнсавыя адносіны) (можна ўставіць)


  • [1-я частка ]: [ ] { }

(сэнсавыя адносіны) (можна ўставіць)



ДАДАТАК 3

ДАДАТАК 4

Картка-тэст (імя, прозвішча)_____________________________

Пастаўце знак “+”, калі сцвярджэнне адпавядае сказу



№ сказа


Колькасць частак

Сэнсавыя адносіны

Інтанацыя

Знак прыпынку

2

больш за 2

паслядоўнасці

адначасовасці

паясняльныя

прычыны

удакладненне

пералічэння

1ч.-паніж.

2ч.-павыш




,

;

:

1





































2





































3





































4





































5





































6





































7





































Сказы (картка-тэст)

  1. На Благавешчанне дзеўка касу не пляце (?) птушка гнязда не ўе. 2. Пчаляры прыглядаліся (?) раз не вылецелі ў красавіку пчолы – спадзявайся халадоў, слаты. 3. Сядзіць Пархом на кані вярхом (?) сам непісьменны – чытаць дапамагае. 4. Чатыры брацікі (?) два ўцякаюць, два даганяюць. 5. Тоўсты тонкага паб'е (?) тонкі што-небудзь прыб'е. 6. Нажом нельга есці (?) будзеш злы. 7. Сам пусты (?)голас густы (?) дроб выбівае (?) людзей збірае.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка