Дук “Рагачоўская цэнтральная раённая бібліятэка” Каляндар знамянальных І памятных дат на 2015 год




Дата канвертавання14.03.2016
Памер72.58 Kb.
ДУК “Рагачоўская цэнтральная раённая бібліятэка”



Каляндар знамянальных і памятных дат на 2015 год



200 гадоў з дня нараджэння Грыневіча Тамаша Міхайлавіча (1815-28.07.1863), кіраўніка атрада ў час паўстання 1863-1864 гг., уладальнік маёнтка Верхняя Тошчыца ў Рагачоўскім павеце. Растраляны ў Рагачове.

185 гадоў – з дня нараджэння Паўлоўскай Лізаветы Іванаўны (1830-1905), збіральніцы беларускіх народных абрадаў і песень. Жыла ў в. Федараўка Рагачоўскага павета (цяпер у межах Рагачоўскага раёна).

155 гадоў з дня нараджэння вядомага урача Ляшко-Попеля Івана Васільевіча (1860), ураджэнца г. Рагачова.

140 гадоў з дня нараджэння ўдзельніка рэвалюцыйных падзей у Беларусі Беленькага Яўхіма Якаўлевіча (1875-25.06.1957), ураджэнца в. Свержань Рагачоўскага раёна.

120 гадоў з дня нараджэння Вяроўкіна Фёдара Андрэевіча (1895-?), ганаровага грамадзяніна г. Рагачова (1965). Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Аляксандра Неўскага, Суворава 2-й ступені, румынскім ордэнам Чырвонага паўмесяца 2-й ступені.

110 гадоў з дня нараджэння Кандыдатава Фёдара Аляксандравіча (1905-1981), генерал-маёра, ганаровага грамадзяніна г. Рагачова (1965).

100 гадоў з дня нараджэння Жураўлева Міхаіла Пятровіча (1915), камандзіра 216-га атрада 10-й Журавіцкай брыгады, ураджэнца в. Свержань Рагачоўскага раёна.

100 гадоў з дня нараджэння Данілава Пятра Аляксеевіча (1915-21.02.1944), Героя Савецкага Саюза (1940), удзельніка вызвалення Рагачоўшчыны. Яго імем названа вуліца ў в. Доўск Рагачоўскага раёна, дзе ён пахаваны ў брацкай магіле.

90 гадоў з дня нараджэння Ардашава Валянціна Кузьміча (н. 1925), Героя Савецкага Союза (1944), ганаровага грамадзяніна г. Рагачова (1982).

85 гадоў з часу заснавання (1930) сельскагаспадарчага прадпрыемства “Светлы шлях” (“Светлый путь”) у Рагачоўскім раёне як калгаса “1-е Мая”. З 2000 года – СВК. Адміністрацыйны цэнтр знаходзіцца ў аграгарадку Стоўпня, на тэрыторыі гаспадаркі – 7 населеных пунктаў. Спецыялізуецца на вытворчасці малака і мяса, раслінаводстве.

60 гадоў з дня ўтварэння дзяржаўнай установы адукацыі “Рагачоўскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”.

45 гадоў з часу выхаду ў свет (1970) трагікамедыі “Трыбунал” А. Макаёнка. Упершыню надрукавана ў часопісе “Полымя” (№10). У 1974 г. за п’есы “Трыбунал” і “Таблетку пад язык” А. Макаёнку прысуджана Дзяржаўная прэмія імя Я. Коласа.

20 гадоў з часу заснавання (1995) Рагачоўскага народнага літаратурна-музычнага аб’яднання “Дачыненне” (”Прикосновение”) гарадскога Дома культуры. У 2005 годзе прысвоена званне “народны аматарскі калектыў”. Асноўныя напрамкі дзейнасці – выяўленне і падтрымка таленавітых выканаўцаў. Калектыў – лаўрэат і дыпламант фестываляў “Поюўая трока” (г. Брагін, 2005), “Время выбрало нас” (г. Жлобін, 2005-2010) і інш.

20 гадоў з чсу заснавання (1995) прадпрыемства “Рагачоўжалезабетон” (“Рогачевжелезобетон”) як завода жалезабетонных вырабаў будаўніча-мантажнага трэста № 40. З 2009 г. – ААТ. Спецыялізуецца на вытворчасці зборных жалезабетонных і бетонных вырабаў і канструкцый.

Студзень

1 – 75 гадоў з дня нараджэння Цімашэнка Паўла Андрэевіча (н. 1.01.1940, в. Побалава Рагачоўскага раёна), беларускага вучонага-медыка ў галіне отарыналарынталогіі. Доктар медыцынскіх навук (1991). Прафесар (1993). Аўтар больш за 200 навуковых прац, 7 вынаходніцтваў.

14 – 90 гадоў з дня нараджэння Ардашава Валянціна Кузьміча (н. 14.01.1925-2000), Героя Савецкага Саюза (1994), ганаровага грамадзяніна г. Рагачова (1982).

14 – 90 гадоў з дня нараджэння Сафонавай Анастасіі Восіпаўны (1925-10.02.1993), Героя Сацыялістычнай працы, ураджэнкі в. Гадзілавічы Рагачоўскага раёна.

28 – 45 гадоў з дня нараджэння Калесніка Сяргея Іванавіча (н. 28.01.1970, г. Рагачоў), бенларускага спартсмена і трэнера (веславанне на байдарках і каноэ). Майстар спорту СССР міжнароднага класса (1989). Заслужаны майстар спорту СССР (1991). Удзельнік XXIV, XXV, XXVI Алімпійскіх гульняў. Чэмпіён свету (1990, Познань, Польша; 1994 - Мехіка). 9-кратны чэмпіён СССР. У 1990 г. прызнаны лепшым весляром свету.

Сакавік

100 гадоў з дня нараджэння Ульяніна Фёдара Іванавіча (сакавік, 1915-26.06.1944), Героя Савецкага Саюза (1944). Загінуў пры вызваленні Рагачоўскага раёна. Яго імем названа вуліца ў весцы Дварэц Рагачоўскага раёна, дзе ён пахаваны ў брацкай магіле.

5 – 115 гадоў з дня нараджэння Калубовіча Яўгена Тодаравіча (1910-25.05.1987), беларускі пісьменнік, гісторык, грамадскі і палітычны дзеяч, настаўнік, ураджэнца в. Ціхінічы Рагачоўскага раёна.

20 – 85 гадоў з дня нараджэння Шапіры Барыса Міронавіча (н. 20.03.1930, в. Журавічы, Рагачоўскага раена), беларускага вучонага, эканаміста. Доктар эканамічных навук (1990). Прафесар (1991). Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларусі (1995). Акадэмік Міжнароднай акадэміі інфармацыйных працэсаў і тэхналогій (1986). Аўтар больш за 300 навуковых прац, у т.л. 10 манаграфій. Узнагароджаны ордэнамі Леніна і Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі.

22 – 110 гадоў з дня нараджэння Жолудзева Віктара Рыгоравіча (22.03.1905 – 21.07.1944), Героя Савецкага Саюза (1944), удзельніка вызвалення Рагачоўскага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Генерал-маёр (1942).

Красавік

5 – 90 гадоў з дня нараджэння Пладунова Аляксандра Сяменавіча (1925), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, паэта, ураджэнца в. Асмаловічы Рагачоўскага раёна.

6 – 55 гадоў з часу заснавання філіялу № 9 Гомельаблаўтатранс.

14 – 35 гадоў з дня нараджэння Бакуновай Алесі Уладзіміраўны (н. 14.04.1980, г. Рагачоў), беларускай спартсменкі (веславанне на байдарках). Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа (1999). Удзельніца XXVII Алімпійскіх гульняў (2000, г. Сідней, Аўстралія; 6 месца). Сярэбраны прызер чэмпіянату Еўропы (2001, г. Мілан, Італія; байдарка-чацвёрка), бронзавы прызёр на байдарцы-двойцы.

Май

115 гадоў з дня нараджэння Дзікана Ігната Максімавіча (1900-1948) адзін з арганізатараў партыйнага падполля і партызанскага руху ў Гомельскай вобласці, сакратар Журавіцкага падпольнага руху РК КПБ(б) ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Генерал-маёр (1943).

1 – 290 гадоў з дня нараджэння Накціановіча Якуба (1.05.1725, г. Рагачоў - 1790), беларускага матэматыка і філосафа. Доктар навук і філасофіі (1759). Доктар тэалогіі і царкоўнага права (1761).

13 – 35 гадоў з дня заснавання (1980) Рагачоўскага дзяржаўнага педагагічнага калледжа як педагагічнага вучылішча. Рыхтуе выхавальнікаў дашкоьных устаноў з дадатковымі кваліфікацыямі.

20 – 85 гадоў з дня нараджэння Більдзюкевіча В.Л., дзяржаўнага дзеяча, ураджэнца г. Рагачова.

23 – 65 гадоў з дня нараджэння Міронава Міхаіла Пятровіча, былога дырэктара завода безалкагольных напіткаў г. Рагачова, паэта.

25 – 115 гадоў з дня нараджэння Антошкіна Івана Дзіамідавіча (25.05.1900-2.05.1944), савецкага ваенаначальніка, Героя Савецкага Саюза (1940). Удзельнік Гомельска-Рэчыцкай аперацыі, у выніку якой былі вызвалены Гомель, Рагачоў, Мазыр. Яго імем названа вуліца ў Гомелі.

Чэрвень

16 – 95 гадоў з дня нараджэння Ражкова Яўгенія Назаравіча (17.06.1910-23.09.1941), беларускага мастака.

20 – 65 гадоў з дня нараджэння Шпадарука Уладзіміра Мікалаевіча (20.06.1950, в. Бабічы Рэчыцкага раёна), паэта, інваліда-калясачніка з 1967 года. Жыве ў Рагачове.

28 – 65 гадоў з дня нараджэння Дамброўскага Аляксандра Пятровіча (28.06.1950, в. Хімы Рагачоўскага раёна), паэт.

30 – 95 гадоў з дня нараджэння Харламава Івана Федаравіча (30.06.1920-15.04.2003), вучонага ў галіне педагогікі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі. Скончыў Рагачоўскі настаўніцкі інстытут.

Ліпень

1 – 95 гадоў з дня нараджэння Брука Саламона Ільіча (1920), рускага этнографа, ураджэнца г. Рагачова.

1 – 90 гадоў з дня нараджэння Гольбіна Якава Абрамавіча (н. 01.07.1925, г. Рагачоў), беларускага вучонага-эканаміста. Доктар эканамічных навук (1970). Прафесар (1976). З 1992 г. жыве ў ЗША.

1 – 55 гадоў з дня нараджэння Паўлава Віктара Канстанцінавіча, удзельніка вайны ў Афганістане, пісьменнік, паэт.

16 – 95 гадоў з дня нараджэння Ражкова Яўгенія Назаравіча (16.07.1960, г. Гомель), беларускага мастака, уканапісца. Працаваў у станкавым жывапісе. Член Саюза мастакоў Беларусі. Пісаў партрэты савецкіх партыйных дзеячоў, ваенаначальнікаў, дзеячоў навукі, культуры. З 1989 г. пачаў пісаць іконы. Больш за 500 ікон захоўваецца ў прыватных калекцыях, праваслаўных храмах.

18 – 115 гадоў з дня нараджэння Окунева Якава Сяргеевіча (18.07.1900-?), удзельніка Грамадзянскай вайны, ураджэнца в. Ціхінічы Рагачоўскага раёна.

30 – 90 гадоў з дня нараджэння Федчанка Ларысы Мікалаеўны (30.07.1925, г. Рагачоў – 24.08.1996), беларускай актрысы. Заслужанай артысткі Беларусі (1975).

31 – 65 гадоў з дня нараджэння Слівы Міхася (сапр. Кавалёва Міхаіла Мітрафанавіча; н. 31.07.1950, ў в. Каменка Рагачоўскага раёна), рагачоўскага пісьменніка-гумарыста, перакладчыка, празаіка, публіцыста, крытыка, члена Саюза журналістаў Беларусі і Саюза піьменнікаў. Зараз працуе ў рэдакцыі раённай газеты “Свабоднае слова”. Літаратурны псеўданім ужывае з 1972 г. Аўтар некалькіх кніг.

Жнівень

19 – 105 гадоў з дня нараджэння Жаўрука Алеся (сапр. Сінічкіна Аляксандра Дзмітрыевіча; 18.10.1910 – 23.08.1942), беларускага пісьменніка. Дзяцінства і юнацтва прайшло ў Рагачове, вучыўся ў Рагачоўскім педтэхнікуме.

20 – 95 гадоў з дня нараджэння Сцепчанка Уладзіміра Апанасавіча (20.08.1920), Героя Сацыялістычнай Працы, ураджэнца в. Махавая Рагачоўскага раёна.

Верасень

11 – 115 гадоў з дня нараджэння Баталава Федара Аляксеевіча (11.09.1900-верасень 1941?), Героя Савецкага Саюза (1941), удзельніка абарончых баеў у Жлобінскім і Рагачоўскім раенах. Пахаваны ў в. Скепня Жлобінскага раёна. Яго імем названа вуліца ў Жлобіне, устаноўлены памятны знак.

Кастрычнік

15 – 100 гадоў з дня нараджэння Данілава Пятра Аляксеевіча (15.10.1915-21.02.1944, Героя Савецкага Саюза (1940, удзельніка вызвалення Рагачоўшчыны. Яго імем названа вуліца ў в. Доўск Рагачоўскага раёна, дзе ён пахаваны ў брацкай магіле.

30 – 85 гадоў з дня нараджэння Жбанкова Расціслава Георгіевіча (30.10.1930, г. Рагачоў – 27.11.2005), беларускага фізіка. Доктар фізіка-матэматычных навук (1972). Прафесар (1974).

Лістапад

12 – 95 гадоў з дня нараджэння Макаенка Андрэя Ягоравіча (12.11.1920, в. Борхаў Рагачоўскага раена – 16.11.1982), беларускага пісьменніка. Народны пісьменнік Беларусі (1977). Лаўрэат дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1974, за трагікамедыю “Трыбунал” і камедыю-рэпартаж “Таблетку пад язык”). Лаўрэат Літаратупнай прэміі імя Я. Купалы (1962, за камедыю “Лявоніха на арбіце”). У аграгарадку Журавічы Рагачоўскага раёна яму ўстаноўлены помнік, у Журавіцкай сярэдняй школе створаны музей. Яго імем названы вуліцы ў Гомелі і Мінску, на доме, дзе ён жыў, устаноўлена мемарыяльная дошка.

26 – 85 гадоў з дня нараджэння Караткевіча Уладзіміра Сяменавіча (26.11.1930, г. Орша Віцебскай вобласці – 25.07.1984, беларускага пісьменніка, перакладчыка, крытыка. Многія кнігі і вершы напісаны У.Караткевічам непасрэдна ў г. Рагачове “Зямля дзядоў”, “Каласы пад сярпом тваім”, “Сівая легенда” і інш.

Снежань

3 – 110 гадоў з дня нараджэння Губарэвіча Якава Рыгоравіча (5.12.1905, г. Рагачоў – 8.08.1971), беларускага вучонага ў галіне ветэрынарыі. Доктар ветэрынарных навук (1952). Прафесар (1952). Стварыў беларускую навуковую школу ветэрынарных акушэраў. Аўтар больш за 100 навуковых работ. У дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны прысвоена яго імя.

27 – 90 гадоў з дня нараджэння Гаўрыленкі Дзям’яна Аляксандравіча (27.12.1925, в. Цеснавое Рагачоўскага раена – 31.08.2003), беларускага юрыста. Доктар юрыдычных навук (1989). Прафесар (1990). Заслужаны работнік адукацыі Беларусі (1999).


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка