Духоýныя творы кампазітара Ганны Кароткінай




Дата канвертавання19.03.2016
Памер41.94 Kb.
Духоýныя творы кампазітара Ганны Кароткінай




Ганна Кароткiна - кампазiтар, лаўрэат Прэміі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, сакратар Рэвiзiйнай камiсii Беларускага саюза кампазiтараý, член Беларускага таварыства сучаснай музыкi, Мiжнароднай асацыяцыi ”Мастаццтва i адукацыя XXI стагоддзя“.

Ганна Кароткiна – аýтар сiмфанiчных, харавых, арганных твораý. У творчасцi кампазiтара асноýнае мейсца займаюць творы духоýнага зместу, адраджаючыя музычныя жанры, звязаныя з Бiблейскiм Словам. Кампазiтар прадстаýляла Беларусь на Мiжнародным форуме кампазiтараý i дырыжораý у рамках Мiжнароднага фестываля цэркоýнай музыкi ”Хайноýка“ (Беласток, Польшча, 2006).

Значную дзейнасць ажыццяýляе кампазiтар па захаванню нацыянальнай спадчыны. На працягу больш за 17 гадоў займаецца вывучэннем і расшыфроýкай праваслаýных пеýчых ноталінейных зборнiкаý XV-XVII ст. Iрмалагiёнаý з аддзела рэдкай і рукапіснай кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Выступала з дакладам на VI навуковых чытаннях памяці Л.Мухарынскай (1997), IV Міжнародных Кірыла-Мефодьеўскіх чытаннях (1998).

Кампазітар даследуе спадчыну Францыска Скарыны. З дакладам ”Прадмова Ф.Скарыны да Псалтыры. Вопыт рэлiгiязнаýчага аналiзу“ Г.Кароткiна выступiла на пленарных пасяджэннях Мiжнародных канференцый: ”Скарына i наш час“ (Гомельскi дзяржаýны унiверсiтэт імя Ф.Скарыны, 2008), ”Сімяон Полацкі: светапогляд, грамадска-палітычная і літаратурная дзейнасць“ (Дзяржаўны гісторыка-культурны музей-запаведнік, г. Полацк, 2009).

Пытанне аб расшыфроýцы песнапення XII ст. Багародзiца, якое з’яýлялась гімнам ВКЛ, разглежваецца ý выступленнi Г.Кароткiнай на пленарным пасяджэнні мiжнароднай канферэнцыi ”Вялiкае княжства Лiтоýское i яго суседзi у XIV-XV ст.“ да 600-годдзя Грунвальдскай бiтвы (Дзяржаýая акадэмiя навук, г. Гродна, 2010). Кампазітар прадставіла ýласны варыянт расшыфроýкі песнапення Багародзiца па рукопісу 1619 г. Biblioteki Jagiellonskiej і яго ýвасабленне ý уласным творы ”Грунвальд“ для аргана і літаýр.

Духоýныя творы Г.Кароткiнай шырока выконваюцца на мiжнародных фестывалях i конкурсах у Беларусi i за мяжой. Сярод больш значных: Беларусь-”Праваслаýных песнапенняý“, ”Беларуская музычная восень“, Духоýной музыкі ”Залатагорская ліра“ (Мінск), арганнай музыкі ”Званы Сафii“, ”Старажытнай і сучаснай музыкі“ (Полацк); «Дні Славянскага пісьменства“ (Паставы), ”Сярэднявечнай культуры“ (Навагрудак); Германiя- Мiжнародны летнi фестываль (Вiтенберг), Мiжнародны фестываль арганнай музыкi (Гросрёшын), Мiжнародны арганны фестываль St. Petrus Canisius (Фрыдрыхсхафен), Мiжнародны фартэпiянны конкурс (Брэмен), Мiжнародны арганны фестываль "Bliz aus Grenz" (Нойбрандэрбург); Аýстрыя: Мiжнародны летнi фестываль арганнай музыкi (Грац); Iталiя: 50-ы Мiжнародны конкурс харавой музыкi "Guido d'Arezzo" (Арэцца); Iспанiя: Мiжнародны конкурс харавой музыкi (Tolosa); Польша: канцэртныя залы Малага тэатра, Акадэмii музыкi iмя Ф.Шапэна (Варшава), Мiжнародны фестываль сучаснай арганнай і камернай музыкi (Легнiца), Мiжнародны фестываль царкоýнай музыкi (Хайноýка), Мiжнародны фестываль арганнай i камернай музыкi (Уронкi); Украіна: Мiжнародны конкурс маладых выканаýцаý "Мастаццтва ХХI стагоддзя" (Ворзэль,); Расiя: I Мiжнародны конкурс пiянiстаý, фартепiянных дуэтаý i камерных ансамбляў iмя М.Юдзiнай (Санкт-Пецербург), II Мiжнародны фестываль юных пiянiстаý «Срэбранае возера» (Гатчына), арганны канцэрт «Блiкi Каляд» (Башкiрская Дзяржаýная фiлармонiя, Уфа).

У 2009 годзе у буйнейшым выдаведстве свету «Кампазiтар» г. Санкт-Пецербурга быý выдадзены зборнiк арганных твораý Г.Кароткiнай.

Як паказчык мiжнароднага прызнання творчасці кампазітара сведчыць факт уключэння сюiты кампазiтара «Фрэскi» для аргана у рэпертуарны рэестр сусветнай арганнай лiтаратуры: Клаус Бэкман ”Repertorium Orgelmusik“ (выд.: Шотт, Германiя, 2000).

У 2009 годзе ý Минску ý выдаведстве ”Новая музычная кампания“ выйшаý сольны кампакт-дыск рэлігійнай музыкі кампазітара ”Асветнiкi Беларусi ý духоýнай музыцы. Кампазiтар Ганна Кароткiна“.

Духоýныя творы кампазiтара выдадзены на кампакт-дысках:



  • ”Арганная музыка. Выканаýца

- Ксенiя Пагарэлая“ (арган Сафiйскага сабора г. Полацка),

  • ”Пад твою мiласць“ (хор

правослаýнага брацства ва iмя Архiстратiга Мiхаiла);

  • ”Арганы Беларусi. Полацкi Сафiйскi Сабор“.


Паэма ”Грунвальд“ для аргана і літаýр Г.Кароткiнай, створаная ý 2010 годзе і прысвечаная 600-годдзю Грунвальдскай бітвы – значны твор героіка-патрыятычнага жанру ý сучаснай беларускай музыцы. поспехам выканан у вялікай зале Белдзяржфiлармонii і на дзяржаýных мерапрыемствах да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы: -Міжнародный фестываль сярэднявечнай культуры (г. Навагрудак); -Міжнародная навуковая канференцыя ”Вялікае княжства Літоýскае і яго суседзі ý XIV-XV ст.“ (НАН Беларусі, г. Гродна); -канцэрт на адкрыцці выстаýкі твораý беларускіх мастакоý, прысвечаных Грунвальдскай бітве (Гродненскі дзяржаýны гісторыка - археалагічны музей).


korotkinoj@mail.ru



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка