Духоўнасць як імператыў свабоды I творчасці асобы: гiсторыкасацыялагiчны аспект у межах праведзенага ў 20012002 гг навуковага даследавання «Муніцыпальная сістэма кіравання: сацыяльнамадэльны аспект на прыкладзе Рэспублікі Беларусь»




Дата канвертавання17.03.2016
Памер138.06 Kb.
Асветніцтва і гуманістычныя каштоунасці

Беларусі у рэтраспектыве часу: Да 900-годдзя Е.Полацкай. С.104-113.
В.І.Шайкоў (Полацкі дзяржаўны універсітэт, Наваполацк)
ДУХОЎНАСЦЬ ЯК ІМПЕРАТЫЎ СВАБОДЫ I ТВОРЧАСЦІ АСОБЫ: ГIСТОРЫКАСАЦЫЯЛАГIЧНЫ АСПЕКТ

У межах праведзенага ў 20012002 гг. навуковага даследавання «Муніцыпальная сістэма кіравання: сацыяльнамадэльны аспект на прыкладзе Рэспублікі Беларусь» (па праграме Беларускага фонду фундаментальных даследаванняў) адной з пастаўленых мэт было высветліць ступень асабістай уключанасці насельніцтва краіны ў вырашэнне мясцовых і дзяржаўных спраў. 3 гэтай нагоды рэспандэнтам, а іх падчас даследавання было апытана 1498 чалавек, было прапанавана адказаць на наступнае пытанне:

Ці згодны Вы са сцвярджэннем, што асабіста ад Вас мала што залежыць з таго, што адбываецца

а) на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь,

б) на тэрыторыі Вашага населенага пункта (горада, пасёлка, вёскі).
У першым выпадку (па рэспубліцы) індэкс згоды склаў 0,421 , у другім (на мясцовым узроўні) 0,319, альбо, іншымі словамі, сваю «няўключанасць» у мясцовыя справы пацвярджаюць амаль 65, працэнтаў рэспандэнтаў, у дзяржаўньш (рэспубліканскія) і таго больш працэнтаў, з якіх адпаведна 34,3 і 42,1 працэнта згодны цалкам.

Адзначым, што дадзеныя паказчыкі сярод насельніцтва паўночнаўсходніх рэгіёнаў краіны некалькі вышэйшыя за сярэднерэспубліканскія. у той час як сярод жыхароў паўднёвазаходніх, наадварот, ніжэйшьш. Да прыкладу, на тэрыторыі Віцебскай вобласці аб сваёй «няўключанасці» ў рэспубліканскія справы заявілі 79,2 % жыхароў, у мясцовыя справы 72,3%, а ў Брэсцкан вобласці адпаведна 65,6% і 58,1%.

Дадзены прыкладдазваляе дастаткова выразна прадэманстраваць не толькі падыход да вырашэння мэтавай задачы, але і звярнуць увагу на надзвычай важную латэнтную здольнасць сацыялогіі як навукі, а дакладней, на адну з яе вядучых функцый, аб якой у нас да сённяшняга часу чамусьці не прынята пісаць і гаварыць.

Калі чалавек раптам захварэе, што ён звычайна робіць? Правільна, ідзе да ўрача. А што ў такой сітуацыі павінен зрабіць у першую чаргу ўрач? Правільна, яго прафесійны абавязак вызначыць дыягназ хваробы, ці, іншымі словамі, паставіць правільны дыягназ. Не будзем удакладняць, як часта ці рэдка памыляецца ўрач пры вызначэнні дыягназу хвораму, лепш паспрабуйце назваць падручнік па «Сацыялогіі», у якім студэнт ці любы жадаючы паглыбіць свае веды аб грамадстве зможа прачытаць пра дыягнастычную функцыю сацыялогіі. Вас чакае вялікае «расчараванне», паколькі да сённяшняга дня аб гэтай адной з важнейшых, на маё глыбокае перакананне, функцыі сацыялогіі падручнікі ведаў не ўтрымліваюць, хаця яе жыццёвасць навідавоку.

Калі студэнты пытаюць, па якім падручніку лепш рыхтавацца да заняткаў, іспыту ці заліку, як правіла, я ім раю ў першую чаргу альбо выкарыстаць падручнік прафесара Каліфарнійскага універсітэта Нэйла Смэлзара, альбо вучэбны дапаможнік прафесара Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта міжнародных адносін Міністэрства замежных спраў Расійскай Федэрацыі Эдуарда Урамавіча Тадэвасяна. Апошні таму, што выкладчыкі былога МДІМА на мяжы 198090х гадоў аб'ектыўна аказаліся, дзякуючы месцу сваёй працы і адпаведнаму інфармацыйнаму забеспячэнню, бліжэйшымі да сусветнага ўзроўню развіцця сацыялагічнай думкі, што і дазволіла падрыхтаваць належнага ўзроўню падручнік (вучэбны дапаможнік). А падручнік Н. Смэлзара раю студэнтам таму, што аўтар здолеў увасобіць выкладанне дастаткова складанага тэарэтычнага матэрыялу, не адрываючыся ад жыццевых рэалій, а зыходзячы ад іх.

Ужо ва «Уводзінах у сацыялогію» Н. Смэлзар піша: «Мой студент Марк решил узнать, как люди относятся к мошенничеству. Он напечатал анкеты, а затем раздал их студентам, проходившим по Спроул Плаза, аллее на территории Калифорнийского университета в Беркли. Ознакомившись с табл. 11, вы убедитесь, что данные, полученные Марком, подтверждают его гипотезу: видимо, в самом деле существует связь между семейным доходом и отношением студентов к разным видам мошенничества. Кроме того, на мнение студентов оказывал влияние уровень образования родителей. Табл. 12 свидетельствует: чем выше уровень образования родителей, тем вероятнее, что их дети склонны осуждать незаконное получение пособий. Чем ниже уровень образования родителей, тем вероятнее, что их дети осуждают уклонение отуплаты налогов». Альбо такі прыклад: «Если комунибудь из жителей Харперс Феррн (штат Айова) требуется починить детский велосипед, отремонтировать протекающий водопроводный кран или собрать пожертвования, они обычно обращаются к Биллу Кота. Ему 86 лет, и в своём родном маленьком городке... он известен как мастер на все руки и местный старейшниа. «В чём главное свойство отца? Он постоянно придумывает и создаёт чтото новое», говорит один из его девяти детей. А вот что говорит о себе сам Кота: Я вовсе не считаю себя старым. Я попрежнему полон энергии. Чтобы оставаться молодым, нужно всегда быть в движении. Старый механизм надо смазывать и поддерживать в полном порядке». Адштурхнуўшыся ад дадзенага прыкладу, прывёўшы адпаведны статыстычны матэрыял, аўтар прыходзіць да высновы, што «в Америке пожилые люди дольше живут и сохраняют жизненную активность, чем в других странах». Пагадзіцеся, што ў такім аўтарскім (смэлзарскім) варыянце глава 12 «Узрост і няроўнасць» чытаецца і ўспрымаецца зусім паіншаму, чым роднасныя тэмы ў многіх іншых падручніках па «Сацыялогіі».

Праз усю кнігу праходзіць параўнанне жыцця і тэорыі, тэорыі і жыцця. Так і павінна быць, бо калі тэорыя адрываецца ад жыцця, яна перастае выконваць іманентную функцыю «вядучага» кола. Жыццёвы шлях Еўфрасінні Полацка яскравае пацвярджэнне непарыўнай еднасці такіх базавых паняццяў існавання чалавечай асобы і грамадства, як «свабода», «творчасць», «духоўнасць».

Дастаткова рана ўсвядоміўшы ўласную духоўную прадвызначанасць, Прадслава (так назвалі бацькі полацкі князь СвятаслаўГергій і княгіня Сафія сваю дачку, якой лёсам было наканавана назаўсёды застацца ў людской памяці) рашуча парвала з тагачаснай жаночай доляй і, дзякуючы неверагодным па моцы намаганням, стварыла новую духоўнакаардынантную мадэль суіснавання. «Вось, сабрала вас, нібы птушанятаў, пад крылы свае і на пашы, нібы авечак, каб вы пасвіліся ў Божых наказах, звярталася Еўфрасіння да паслушніц. А я з лёгкім сэрцам стараюся вучыць вас, бачачы плён вашай працы, і такі дождж вучэння на вас праліваю! Але ж вашыя нівы стаяць, не ўзыходзячы і не ўзрастаючы ўгору, а год ужо завяршаецца, і лапата ляжыць на гумне. 1 баюся, што будзеце вы пустазеллем; і аддадуць вас агню непагаснаму. Пастарайцеся ж, дзеці мае, пазбегнуць яго, і ўчыніце сябе вы пшаніцаю чыстай, і змяліцеся ў жорнах умеранасцю, малітвамі постам, каб чыстым хлебам прынесціся на трапезу Хрыстову!».

Дзякуючы пабудове Спасаўскай царквы, Полацк ужо ў XII ст. набыў выразны крыжаўздвіжанскі архітэктурнапрасторавы ансамбль. Раскінутыя абапал Заходняй Дзвіньг і Палаты Барысаглебскі і СпасаЕўфрасіннеўскі манастыры з велічным Сафійскім саборам у цэнтры надалі гэтаму ансамблю па тагачасных уяўленнях магутнейшы ўзнёсак да велічнасці неба і Сусвету. Чалавек аказаўся як бы прыціснутым усемагутным Богам да Зямлі, што яўна супярэчыла яго прыроднай аснове, паколькі кожны нараджаецца свабодным, кожны атрымлівае ад матухныпрыроды магутнейшы патэнцыял для творчай самарэалізацыі, надзеляецца складанай сістэмай унутранаасэнсаванай рэфлексіі, што ў сукупнасці дазваляе набыць і адметнасць, і сугучнасць, і пэўную еднасць з такімі ж як сам людзьмі і ва ўзаемадзеяннях з імі стварыць якасна новую сацыяльную першаснасць (сутнасць). 3 аднаго боку, дадзены працэс увасабляецца ў выпрацоўцы адпаведных перакананняў адносна тых ці іншых мэтаў, задач, накірункаў дзеянняў, з другога у стварэнні адпаведнай шчыльнасці сацыяльных узаемасувязей, што пранізвагоць усе элементы грамадскай структуры і вядуць да ўзнікнення сацыяльных груп, інстытута.ў, супольнасцей, арганізацый. Гісторыя сведчыць: абсалютызацыя інтарэсаў кіруючай групы грамадства, падмацаваная агнём, мячом і пернікам, дазволіла ўкараніць новыя сацыяльнадухоўныя каштоўнасці, прыстасаваць іх да жыццёвых патрэб людзей, стварыць агульную рэлігійную атмасферу падпарадкаванасці і залежнасці чалавека.

На ўзроўні побытавай самасвядомасці духоўнасць у першую чаргу ўспрымаецца як вера чалавека ў Бога. Калі ж Вы раптам паспрабуеце адшукаць энцаклапедычнаслоўнікавае азначэнне гэтага паняцця, Вашы намаганні будуць марнымі. У кнізе «Религия в истории и культуре» пад духоўнасцю разумеюцца «моральные, эстетические, научные и иные возвышающие и облагораживающие ценности внутреннего мира человека, приоритетные к материальным благам. В богословии духовность понимается как приоритетный ко всему «мирскому» низменному, «плотскому» мир религиозных ценностей, размышлений, веры и переживаний» . На наш погляд, духоўнасць можа быць вызначана як ступень асэнсаванапачуццёвай рэфлексіі асобы да асяродка існавання і паразумення ўнутранага «Я». Пры гэтым, чым вышэй і мацней ступень асэнсавання ўнутранага «Я» ў часовапрасторавым вымярэнні, тым мацнее самаўсведамленне чалавечай годнасці, яе важкасці і першаснасціў касмічным Сусвеце.

Складаным выглядае шлях чалавека да самога сябе. Прычым незалежна ад таго, возьмем мы за аснову гiстарычную рэтраспектыву развіцця чалавечай гісторыі, ці шлях ад немаўляці да сівабародага старца. Чалавек адначасова і моцны і слабы. Так было, так працягвае заставацца. Моцным яго робяць веды, перакананасць і ўпэўненасць у правільнасці абранага шляху, падтрымка сяброў, калег, знаёмых, творчыя поспехі, слабым шматлікія выпрабаванні жыццёвапрыродных абставін, непаразуменне, здрадніцтва, паразы...

Не так проста было першабытнаму чалавеку знайсці правільны адказ на маланкавапярунаўскія пагрозы, водныя ці ледавіковыя «нашэсці» і г.д. З'яўленне фетышызму, магіі, татэмізму і асабліва анімізму як веры ў звышнатурнальныя сілы, што жывуць ці ў нейкіх жывых істотах, ці дзейнічаюць самастойна было падказкаю і адказам часу на пастаўленыя жыццём рэальныя патрэбы чалавека ў яго ўзаемастасунках з навакольным асяродкам.

Важнай формай імкнення чалавека да еднасці і сугучнасці з прыродаю стаў каляндар, у якім увасобіліся і вопыт назіранняў, і чалавечая мудрасць, і тагачасны ўзровень ведаў. Народны каляндар беларусаў характарызаваўся развітай абрадавай творчасцю. Здавалася б, сучасны грамадзянскі каляндар павінен быў бы ўвогуле насіць энцыклапедычнауніверсальны характар для духоўнапрыроднай і касмічнапрасторавай адаптацыі і жыццядзейнасці асобы, але прыходзіцца пагаджацца са сцвярджэннем калег, што сённяшні яго варыянт не можа прэтэндаваць на такую ролю, паколькі «не адпавядае патрабаванням канкрэтнага чалавека або ўсяго соцыуму, не мае ніякай логікі ў сваёй пабудове, ён цалкам хаатычны і сітуатыўны».

Рэтраспектыўны поглядудухоўную скарбніцу старажытнага чалавека дазваляе зрабіць выснову, што пераходадпрысвойваючай (паляванне, збіральніцтва, рыбная лоўля) да вытворчай (земляробства, жывёлагадоўля) гаспадаркі значна ўзмацніў земляробчамагічны, рытуальны харакхар каляддарнай абрадавасці, паколькі базавы эканамічны падмуракжыцця чалавека стаў цалкам залежыць ад вынікаў працы у выглядзе ўраджая, прыплоду і гд.

Творчы працэс пошуку духоўнай еднасці чалавека і прыроды на пэўным этапе развіцця аб'ектыўна падвёўчалавека да сакралізацыі прыродных з'яў, да стварэння пантэона багоў.

Род (Сварог, Святавід, Стрыбог) творца жыцця, бог неба і ўсяго сусвету; Пярун валадар грома, маланкі, займаўся ваеннымі справамі, Дажбог, Ярыла, Хорс, Каляда богі сонца, Купала бог дастатку і ўраджаю, Вярба багіня вясны і абуджэння прыроды, Тур бог дзікіх звяроў, Бялун бог неба, Вялес (Велес, Волас) бог хатняй жывёлы, Жыжаля бог агню, Лада багіня кахання і веснавога абуджэння, Цёця багіня асенняга ўраджаю і г.д.

Варта звярнуць увагу і на такую акалічнасць духоўнага атачэння старажытнага жыхара нашай тэрыторыі, як наяўнасць вялікай колькасці дробныхдухаў і божышчаў поля, лесу, хаты і г.д. (Жыцень, Лесавік, Чорт, Балотнік, Дамавік і інш.), якія сімвалізавалі сакральную прыроду. Казкі, паданні, песні сталі творчым увасабленнем не толькі духоўнай еднасці і пераемнасці пакаленняў, але і паказчыкам тагачаснага узроўню развіцод культуры. Каб задобрыць багоў і духаў, людзі прыдумвалі вялікую колькасць святаў і гулянняў у гонар тых ці іншых багоў, якія маглі цягнуцца па некалькі дзён. Масленіца, Купалле, Спас, Каляды чыста язычніцкія святы, прыстасаваныя да духоўнай еднасці чалавека з навакольным асяродкам у адпаведнасці з той ці іншай парой года.

Змяненні грамадскапалітычных і эканамічных умоў пры пераходзе да новай сістэмы гаспадарання аб'ектыўна запатрабавалі і адпаведнае ідэалагічнае забеспячэнне. Для славянскага міру такой формай стала хрысціянства.

Хрысціянства, як вядома, прапагандуе ідэю адзінага бога, які валодас (прэтэндуе валодаць!) абсалютам ведаў, моцы, добразычлівасці, які прычыну свайго існавання бачыць у самім сабе, у адносінах да якога ўсе істоты і прадметы з'яўляюцца яго вытворнымі: усё створана богамзнічога.

Адна з асноўных ідэй хрысціянства ідэя граха і снакусы магчымага выратавання чалавека. Шлях да выратавання праз веру ў вялікага і адзінага у трох абліччах Бога (Бога Бацькі, Бога Сына, Бога Святога Духа) і пакаянне ў грахах з надзеяй на Царства нябеснае пасля смерці. Язычнік імкнуўся да паразумення з навакольным асяродкам праз магію, варажбу, дамову са «сваімі» шматлікімі багамі і бажкамі. Такія дзеянні астаўлялі надзею на магчымасць паўплываць альбо нават вызначыць уласную будучыню, але толькі на бягучы ці будучы год, паколькі па існуючых уяўленнях час меў цыклічныя ўласцівасці і кожны год быў не больш, чьш віток бясконцай спіралі. У эпоху язычніцтва чалавек быў адказны за свае ўчынкі не толькі перад чалавечай грамадой, але і перад сакралізаванай прыродай. Жыццё ж хрысціяніна, яго будучыня, з аднаго боку, было прадвызначана Усявышнім, з другога прасякнута чаканнем канца свету. Прырода страціла сакралізаванасць і паступова пачала ўспрымацца як «будаўнічы» матэрыял. Разам з сакральнасцю Сусвет згубіў для чалавека жыццёвую перспектыўнасць, а гэта, у сваю чаргу, дало падставу для яго гвалтоўнага прыстасавання да неадкладных паўсядзённых патрэб.

Моцным сродкам укаранення ў грамадскую свядомасць хрысціянскіх рэлігійных каштоўнасцей стала прыстасаванне новых святаў да язычніцкіх, да народнага календара. Каляды змянілі на Нараджэнне Хрыстова, Зялёныя Святкі на Тройцу, Купалле на дзень Іаана Хрысціцеля і г.д. На месцах ранейшых капішчаў пачалі будаваць цэрквы, шматлікіхязычніцкіх багоў абвясцілі чэрцямі, язычнікаў паганцамі. Важным момантам у паразуменні існаваўшай у нашых продкаў вонкавай каардынантнадухоўнай сістэмы дзеяння з'яўлялася месца і час правядзення рытуалаў і набажэнстваў яны маглі доўжыцца па некалькі дзён, як мы сказалі б сёння, на «прыродзе» у рошчах, гаях, на рэках, узвышшах і г.д. Хрысціянскія святы і абрады гэта храмавая цырымонія, разлічаныя, як правіла, на аднадзённыя ўрачыстасці.

Тысячагадовы хрысціянскі шлях на розных этапах свайго руху па Беларусі прынёс народу даволі супярэчлівую міжканфесійную скіраванасць і дьшамізм. Знаходзячыся на еўрапейскім перакрыжаванні, наша краіна зведала ўсе «перавагі» свайго геаграфічнага становішча. Заходнеўсходнія «накаты» на землі Вялікага княства Літоўскага (беларускія землі) узмацнялі ўплыў той ці іншай хрысцінскай канфесіі. З'яўленне уніяцтва, як спробы пошуку і знаходжання адметнай «уласнай» рэлігіі, здольнай аб'яднаць і вызначыць самабытнасць беларусаў, скончылася сумнавядомым Полацкім прысудам у лютым 1839 г., на якім расійскі імператар Мікалай I амаль праз паўгода (13 чэрвеня) уласнаручна зафіксаваў: «Благодарю Бога и принимаю»...

Цікавыя звесткі аб дынаміцы выкарыстання рэлігійнай тэматыкі ў жывапісе, музыцы, мастацкай літаратуры, скулыітуры і іншых жанрах еўрапейскага мастацтва на працягу X XX стст. прыводзіць у артыкуле «Крызіс нашага часу» вядомы сацыёлаг П.А. Сарокін. Даследаваўшы больш за сто тысяч карцін і скулыітур з васьмі вядучых еўрапейскіх краін з пачатку сярэдніх вякоўда 1930 г, ён прыйшоў да наступнай высновы:

«Среди всех изученных картин и скульптур процент религнозных и светских картин по векам получается следующим:





До Хв.

X


XI вв.

ХП

хш

вв.



XIVXV

вв.


XVI в.

XVII в.

XVIII в.

ХIX в.

XX

в.


Религиозные

81,9

94,7

97,0

85,0

64,7

50,2

24,1

10,0

3,9

Светские

18,1

5,3

3,0

15,0

35,3

49,2

75,9

90,0

96,1

В целом

100

100

100

100

100

100

100

100

100

Цифры убедительно свидетельствуют о том, что средневековая живопись и скульптура были преимущественно религнозными. Роль религнозного фактора начала снижаться лишь после XIII века и наконец становится совершенно незначительной в XIX и XX столетнях. < ... >

Такая же картина наблюдается в музыке, литературе и архитектуре». У прыватнасці, па падліках таго ж аўтара, сярод музычныхтвораў доля рэлігійных са 100 % у сярэднявечны перыяд падае да 42 % у XVII XVIII стст. і да 21 % у XIX ст.



Асабліва разбуральным для духоўна-каардынатнай дзейнасці беларусаў стала XX ст. Спроба прыстасаваць хрысціянскія духоўныя каштоўнасці да «кодэксу будаўніка камунізму» і ўвасобіць у выглядзе сталінскабрэжнеўскай эканамічнай мадэлі «светлую мару чалавецтва», яшчэ ў большай ступені паўплывалі на парушэнне прыроднай гармоніі чалавечай істоты. Чалавек, як мы высветлілі напачатку размовы, аказаўся сацыяльнамалазапатрабаваным ці ўвогуле незапатрабаваным. Ці не адсюль такі моцны ўсплёск релігійнасці насельніцтва на постсавецкай прасторы ўвогуле і на тэрыторыі Беларусі ў прыватнасці? У вышэй згаданым сацыялагічным даследаванні на пытанне: «Ці лічыце Вы сябе веруючым чалавекам» станоўчы адказ далі 56,4 працэнты грамадзян рэспублікі, адмоўны 19,9 працэнты рэспандэнтаў. Сярод прыхільнікаў пераважаюць жанчыны (65,9 %), людзі старэйшага ўзросту (71,7 %), маючыя невысокі адукацыйны ўзровень (71,6 %). У нас ёсць усе падставы выказаць меркаванне, што тэндэнцыя павелічэння колькасці веруючых на Беларусі, якая была характэрна для 1990х гадоў12, працягваецца (гл. дыяграму 3, паказчыкі ў працэнтах).

У кожнага з нас застаецца высокае пачуццё гонару і любові да сваёй як «малой», так і «вялікай» Радзімы. Дарэчы, у межах вышэй пазначанага даследавання на пытанне: «Ці адчуваеце Вы пачуццё гонару, што з'яўляецеся грамадзянінам Рэспублікі Беларусь?» станоўчы адказ далі 71 працэнт рэспандэнтаў, а на пытанне: «Ці адчуваеце Вы пачуццё гонару за сваю «малую» Радзіму?» 79,4 працэнта. Відавочная супярэчнасць паміж базавымі кампанентамі самарэалізацыі асобы ступенню аб'ектыўнай запатрабаванасці (ці незапатрабаванасці) і духоўнай самаідэнтыфікацыяй дазваляе зрабіць выснову аб неабходнасці істотнай перагрупоўкі (перабудовы) існуючай сістэмы ўзаемадзеяння асобы і грамадства, асобы і дзяржавы. У час інфармацыйных рэвалюцый і сучасных камп'ютарных тэхналогій, у час, калі ў шэрагу краін распрацоўваюцца планы пераходу да суцэльнай вышэйшай адукацыі (у Беларусі па перапісу 1999 г. асоб з вышэйшай адукацыяй налічвалася ўсяго 14,9 працэнта) паразуменне першаснасці чалавечай моцы, свабоды, творчасці дазваляе не на словах, а на справе пераўтварыць чалавека ў важнейшую сацыяльную каштоўнасць грамадства. Вольны чалавек, дзякуючы моцы ведаў і разумнай пабудове ўзаемастасункаў з іншымі людзьмі, здольны творча і паспяхова вырашаць самыя складаньш сацьюльныя, эканамічныя, палітычныя і духоўныя праблемы як на мікра, так і макраўзроўнях. Чалавек, як казаў вядомы празаік, гучыць горда. А Вы згодны з гэтым сцвярджэннем?


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка