Дуа "Паставіцкая сярэдняя школа" знаходзіцца ў вёсцы Паставічы Старадарожскага раёна Мінскай вобласці




Дата канвертавання13.06.2016
Памер23.65 Kb.
ДУА “Паставіцкая сярэдняя школа” знаходзіцца ў вёсцы Паставічы Старадарожскага раёна Мінскай вобласці.

ДУА "Паставіцкая сярэдняя школа" ажыццяўляе адукацыйную дзейнасць у адпаведнасці Статутам, распрацаваным і зацверджаным на падставе Кодэкса Рэспублікі Беларусь “ Аб адукацыі”. Установа забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, дае магчымасць атрымаць дадатковыя адукацыйныя паслугі праз стварэнне сеткі факультатыўных заняткаў, гурткоў і секцый, навучанне асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

У мікрараёне школы знаходзяцца тры сельскія дамы культуры: у вёсках Паставічы, Новыя Дарогі, Кавалічы, клуб у вёсцы Мінкавічы. У СДК вёсак Паставічы, Новыя Дарогі, Кавалічы працуюць бібліятэкі.

У вёсках Паставічы, Новыя Дарогі, Кавалічы, Старыя Фалічы працуюць фельчарска-акушэрскія пункты.

У вёсцы Паставічы знаходзіцца аварыйна-спасацельны пост МЧС, у вёсцы Новыя Дарогі - апорны пункт раённага аддзела ўнутраных спраў.

Колькасць вучняў -149

Колькасць класа-камплектаў – 11

Колькасць ГПД – 2

Пачатковая школа – 4 класа-камплекта, 64 вучняі, з іх 1-ы клас-камплект, 11 вучняў (вучэбная дзейнасць, арганізацыя харчавання, сон, гульнёвая дзейнасць на базе школы);

базавая школа - 5 класаў - камплектаў, 73 вучняў;

сярэдняя школа - 2 класа - камплекта, 12 вучняў.

Да асноўнай фізкультурнай групы па выніках прафілактычнага агляду адносяцца107 навучэнцаў, да падрыхтоўчай-28, да ЛФК-3, да СМГ-4, двое навучэнцаў вызвалены ад заняткаў фізічнай культурай.

Арганізацыя адукацыйнага працэсу ажыццяўляецца ў адпаведнасці з вучэбнымі планамі. Выкладанне ўсіх прадметаў вядзецца на беларускай мове.

Вучэбны працэс арганізаваны ў адну змену па пяцідзённаму працоўнаму тыдню. У шосты школьны дзень працавалі гурткі, спартыўныя секцыі, праводзіліся выхаваўчыя мерапрыемствы.

Рэжым навучання максімальна набліжаны да аптымальнага. Урокі пачынаюцца ў 9 гадзін, уведзены два перапынкі па 20 мінут. Урокі маюць працягласць 45 хвілін; пасля 2,3,4 урокаў арганізаваны вялікія перапынкі, на якіх арганізавана харчаванне вучняў.

Школа прцуе у адну змену. Заняткі ў дзве змены праходзяць ў двух кабінетах:

кабінет 2 класа : 1 змена – урокі 2 класа , 2 змена – заняткі ГПД;

кабінет 4 класа: 1 змена – урокі 4 класа , 2 змена – заняткі ГПД.

Забяспечанасць вучняў падручнікамі саставіла 100%. У бібліятэцы актыўна выкарыстоўваюцца маючыя там электронныя сродкі навучання, папаўняецца школьная медыятэка.На сённяшні дзень медыятэка складае 119 электроных сродкаў навучання.

Ахопленасць вучняў гарачым харчаваннем складае 100%. Выхаванцы ГПД атрымоўваюць дадатковае снеданне за кошт бацькоўскай даплаты.Настаўнікі школы таксама маюць магчымасць рабіць папярэдні заказ на атрыманне абеда за уласны кошт.



Адукацыйны працэс забяспечваюць23 педагагічныя работнікі. Сярод іх з вышэйшай адукацыяй – 16 настаўнікаў( 76,2%), з сярэдняй спецыяльнай – 5 настаўнікаў(23,8%). Маюць вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю – 12 настаўнікаў( 57.1%), першую – 6 настаўнікаў ( 28,6%), другую – 1 настаўнік( 4,8%) , без катэгорыі – 2 настаўніка( 9,5%).

Для параўнання: колькасць настаўнікаў з з вышэйшай адукацыяй у вобласці-92,1%, у раёне–85,8%, у школе-76,2%. Вышэйшую і першую кваліфікацыйную катэгорыі у вобласці маюць 75,2% педагогаў, у нашай школе–85,7%.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка