Дуа “нпк бастунскія яслі-сад – сярэдняя школа” Класная гадзіна «Сяброўствам даражыць умейце»




Дата канвертавання27.05.2016
Памер47.18 Kb.
Аддзел адукацыі, спорту і турызму Воранаўскага райвыканкама

ДУА “НПК Бастунскія яслі-сад – сярэдняя школа”

Класная гадзіна

«Сяброўствам даражыць умейце»

Настаўнік пачатковых класаў:

Мікелевіч Н.С.

2014

Тэма: Сяброўствам даражыць умейце

Мэта: раскрыць сутнасць паняцця «сяброўства», вызначыць якую ролю выконваюць сябры ў нашым жыцці

Задачы:

1.Вучыць дзяцей бачыць, разумець, ацэньваць пачуцці і ўчынкі іншых, матываваць, тлумачыць свае меркаванні.

2.Развіваць маўленчыя ўменні.

3.Выхоўваць сяброўскія ўзаемаадносіны , дабразычлівасць, павагу адзін да аднаго.

4. Фарміраваць маральныя якасці : уменне сябраваць, берагчы сяброўства

Абсталяванне: мультымедыйная прэзентацыя,каляровыя алоўкі,лісты ,канверты з прыказкамі.

Ход занятка:

1.Арганізацыйны момант

Прывітанне "Добры дзень!"

Вучні па чарзе датыкаюцца пальцамі рук да свайго суседа, пачынаючы з вялікіх пальцаў і кажуць:

жадаю (датыкаюцца вялікімі пальцамі);

поспеху ( указальнымі);

вялікага (сярэднімі);

ва ўсім (безыменнымі);

і ўсюды (мезенцамі);

Добры дзень! (дотык ўсёй далонню)

А зараз усміхніцеся адзін аднаму. Падарыце і мне сваю ўсмешку. Дзякуй!

2.Пастаноўка праблемнай задачы.

- Калі людзі ўсміхаюцца? ( Адказы дзяцей )



Абагульненне настаўнікам: Людзі ўсміхаюцца тады, калі ім весела, калі яны шчаслівыя.

Цяпер давайце паслухаем песню, якая так і называецца "Усмешка" слайд 1

- Што пачынаецца з усмешкі? (Дружба)

Хорам! Ну, а дружба пачынаецца з усмешкі.

- Аб чым мы будзем весці размову?

3.Паведамленне тэмы : Сяброўствам даражыць умейце слайд 2

- Сёння мы з вамі пагаворым аб дружбе.

Мэта: раскрыць сутнасць паняцця «сяброўства», вызначыць якую ролю выконваюць сябры ў нашым жыцці

4. Абмеркаванне тэмы

- Скажыце, калі ласка, што такое дружба для вас? (адказы дзяцей )



Дрэва прадказанняў

А цяпер назавіце адным словам , дружба – гэта ……

( на дошцы слова “ Што такое дружба”, запісваю адказы дзяцей )

-Ці ўсе згодны? Выказваем свае меркаванні. (адказы дзяцей)

Звернемся да слоўніка. Слайд 2

Дружба - бескарыслівыя асабістыя ўзаемаадносіны паміж людзьмі, заснаваныя на любові, даверы, шчырасці, узаемных сімпатыях, агульных інтарэсах і захапленні. Абавязковымі прыкметамі дружбы з'яўляюцца ўзаемнасць, давер і цярпенне. Людзей, звязаных паміж сабой сяброўствам, называюць сябрамі.



  • З кім можна сябраваць? ( адказы дзяцей)

  • Хто такі сябар?

(чалавек, звязаны з кімсьці блізкімі добрымі адносінамі, узаемнай сімпатыяй, заснаванай на ўзаемаразуменні)

Індывідуальная работа

-Якімі якасцямі павінен валодаць, на ваш погляд,сябар?

Запішыце на лісточку,намалюйце партрэт сябра.( Вучні запісваюць свае меркаванні)

Фізхвілінка

Станьце дзеці, станьце ў круг,

Я твой сябар, ты мой таксама.

Налева, направа павярніцеся

І адзін аднаму ўсміхніцеся.

Рукі да сонца працягнулі,

Праменьчыкі злавілі

і да сэрца хутчэй прыціснулі.

З гэтым праменьчыкам у грудзях

Вам будзе лягчэй бываць у людзях!



Прагляд эпізода з мультфільма “ Кракадзіл Гена”

( перад праглядам праблемнае пытанне)

-Паглядзіце ўважліва на паводзіны кракадзіла Гены ў пачатку і ў канцы эпізода.

Абмеркаванне пасля прагляду.

- Як змяніўся настрой у кракадзіла Гены?

- Якія сябры знайшліся?

- Чаму вучыць нас гэты эпізод з мультфільма?



Вынік : без сяброў сумна,не цікава. Сябраваць патрэбна з рознымі людзьмі.

Я раю вам паглядзець увесь мультфільм. Ён вельмі павучальны і там шмат цікавага.



Праца ў групе. Абмеркаванне праблемных сітуацый у групе.

- А зараз , дзеці, абмяркуйце сітуацыі: " Як бы я паступіў ? " .

1.Твой сябар не зрабіў дамашняе заданне і просіць твой сшытак , каб яго спісаць .

2.Твой сябар ўжывае дрэнныя словы і выразы.

3.Твой сябар атрымлівае дрэнныя адзнакі , і табе забараняюць з ім сябраваць.

Пасля абмеркавання ў групе , заслухоўваюцца варыянты адказаў. (Абмяркоўваюцца іншыя рашэнні праблемы.)



Прыказкі пра сяброў

А зараз вы атрымаеце канверт у якім знаходзяцца словы.З іх вы павінны скласці прыказку.

Сябар адным гарохам падзеліцца.

Каля поўнай міскі шмат сяброў.

Вада сябра лепш варожага мёду.

Зачытайце свае прыказкі. Праверце на слайдзе. Слайд 3

- Як вы іх разумееце?

5.Падвядзенне вынікаў.

Як «пахне» дружба? (вашы адчуванні )

- Якая дружба на смак?

- З якім надвор'ем вы б параўналі «сяброўства»?

- З якімі жывёламі можна звязваць слова дружба?

- Якія фарбы вы возьмеце, каб «намаляваць» дружбу?



Правілы дружбы

Цяпер складзем правілы дружбы.( Вучні складаюць правілы).



  1. Дапамажы таварышам , калі яны трапілі ў бяду.

  2. Не зайздросьць сябрам, радуйся іх поспехамі.

  3. Калі ў цябе нешта ёсць, падзяліся з таварышамі. Слайд 4

6.Рэфлексія

- Што даведаліся новага?

- Для чаго патрэбныя сябры?

Дрэва прадказанняў


  • Што такое дружба?

Жадаю вам каб вы былі сапраўднымі сябрамі. Паглядзіце відэакліп.

Прагляд відэакліпа “ У сяброў няма выхадных” Лёлік і Барбарыкі”.

Вазьміце паветраныя шарыкі. Адпаведна вашаму настрою дамалюйце часткі тварыка, якіх не хапае.



Дзякую за ўвагу ! Слайд 5



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка