Дуа “Мышкавіцкая сш” Адукацыйна-выхаваўчы праект




Дата канвертавання01.05.2016
Памер39.37 Kb.


ДУА “Мышкавіцкая СШ”


Адукацыйна-выхаваўчы праект

Батлейка”


















Мышкавічы, 2008



Выканала

настаўніца беларускай мовы

і літаратуры

Эзрына Алена Валереўна

Цацка… Лялька… Тэатр… Жыццё…

Кволая ручка немаўляткі цягнецца да найпрасцейшай цацкі, потым дзіця гуляе з лялькай, незаўважна спасцігае таямніцы тэатра і чалавечага жыцця…

Беларускае тэатральнае мастацтва мае складаную і багатую гісторыю. Узнікшы з народнай творчасці, яно на працягу ўсяго развіцця жывілася стражытнымі абрадамі, ігрышчамі, святамі, гульнямі, карагодамі. Асаблівы гонар для нас – дзейнасць старадаўняга лялечнага тэатра, больш вядомага пад назвай “батлейка”.

Той, хто не ведае сваёй гісторыі, не мае права на будучыню. Веданне гістарычнага мінулага неабходнае з той прычыны, што, бадай, няшмат знойдзецца ў свеце пісьменных цывілізаваных народаў, у якіх была б так раскрадзеная гісторыя, як у нас, беларусаў. Мы і сёння не перастаем здзіўляцца, адкуль у нашым грамадстве людзі, што выракліся ўсяго роднага: мовы, звычаяў і абрадаў, традыцый і павер’яў, паданняў. Яны, страціўшы спадчынную памяць, не маюць патрэбы ні ў роднай мове, ні ў сваім нацыянальным доме. Няма ім чым ганарыцца ці засмучацца ў сваім краі, якому абавязаны нараджэннем, першым сказанным словам, прачытанным творам, зробленным адкрыццём. Гэтым людзям усё роўна, што будзе з родным краем.

Адсюль вынікае праблема зберагання самабытных этнічных традыцый кожнай нацыі, якія ў сваю чаргу з’яўляюцца неад’емнай умовай развіцця грамадзянска-патрыятычных пачуццяў. А беларускі народ здаўна славіўся свёй павагай да іншых народаў, талерантнасцю, працавітасцю, пачуццём калектывізму, уземадапамогі, узаемавыручкі.

Але не толькі павага да культурнай спадчыны нашага народа садзейнічае развіццю нацыянальнай самасвядомасці. Веданне яго гісторыі, духоўных традыцый, асаблівасцей літаратурнай мовы ў немалой ступені садзейнічае фармаванню грамадзянска-патрыятычнай пазіцыі новага пакалення. Важнай задачай з’яўляецца захаванне самабытнасці беларускага народа, беларускай культуры.

На сучасным этапе развіцця інфармацыйнага грамадства ўзнікла неабходнасць творча падыходзіць да вывучэння культуры народа, беларускай спадчыны. Час патрабуе чагосьці новага, каб зацікавіць вучняў. На наш погляд значную ролю ў гэтым напрамку адыгрывае магчымасць акунуцца ў эпоху старажытнай беларускай культуры, дакрануцца да жывой гісторыі нашага народа, здзейснiць своеасаблівае падарожжа праз час. Лічым, што гэты праект унікальны ў сваім родзе на тэрыторыі нашага раёна.

Мэта:

Стварэнне ўмоў для развіцця пачуцця нацыянальнай самасвядомасці, адчування асобы школьніка часткай беларускай гісторыі, народа з дапамогай беларускага батлеечнага тэатра.



Задачы:

  • развіваць пазнавальныя інтарэсы школьнікаў да духоўнай спадчыны народа;

  • раскрываць і развіваць таленты школьнікаў, іх творчыя здольнасці;

  • стварыць магчымасць кожнаму вучню рэалізаваць сябе праз выкананне роляў, афармленне спектакляў, музычнае афармленне і г.д.

Удзельнікі праекта: вучні 5-9 класаў, настаўнікі беларукай мовы і літаратуры, працоўнага навучання, выяўленчага мастацтва.

Этапы рэалізацыі праекта:

  1. Інфармацыйны.

  • Збор інфармацыі, вывучэнне літаратурных крыніц па тэме праекта;

  • Экскурсія ў батлейкавы тэатр, этнаграфічна-выставачны комплекс г. Заслаўля. Прагляд спектакля “Цар Ірад”.

  1. Асноўны.

  • Выраб батлеечнай скрыні і загатовак для лялек;

  • Апрацоўка і афармленне батлейкі, выраб лялек і персанажаў ;

  • Музычнае афармленне спектакляў.

  • Развучванне і паказ традыцыйных п’ес-карацелек.



  1. Абагульняючы.

  • Правядзенне выніковага спектакля;

  • Правядзенне выніковай канферэнцыі “Гісторыя ўзнікнення і значэнне народнага батлеечнага тэатра”

Батлейка – неацэнны сродак далучэння да дзедаўскай спадчыны, знаёмства з бібілейскімі легендамі і іх народнай інтэрпрэтацыяй.

Мастацтва батлейкі – сінтэтычнае мастацтва, яно развівае самыя розныя здольнасці: акцёрскія, рэжысёрскія, драматургічныя, музычныя, мастацкія, дызайнерскія, архітэктурныя, сталарныя, мадэльерныя, шавецкія, літаратурныя, моўныя, гістарычныя і шмат іншых. Гэта ўніверсальны і эффектыўны сродак навучання і выхавання, неглядзячы на сваю старадаўнасць.



Літаратура:

  1. Лозка А. Беларуская батлейка. Каляндарныя і абрадавыя гульні. Дапаможнік для настаўнікаў, выхавальнікаў, кіраўнікоў гурткоў. Мн.: Тэхналогія, 1997.

  2. Лозка А. Беларуская батлейка. Матэрыялы для заняткаў на факультатывах і ў гуртках // Роднае слова. 1995. № 4, 6, 7, 10.

  3. Лозка А. Народныя гульні беларусаў // Беларусь. 1990. №1-10.

  4. НавумчыкМ.І. Беларуская батлейка (урок па п’есе “Цар Ірад”) / Беларуская мова і літаратура. 2008. №11

  5. Свецяць, свецяць зорачкі. П’есы для лялечных тэатраў. Мн., 1993.

  6. Тэатр лялек. Мн. “Полымя”, 1998.

  7. Церашковіч Т. Лялька беларуская. Мн., 1992.

  8. Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя. Мн., 1989.





База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка