Другое інфармацыйнае паведамленне нацыянальная акадэмія навук беларусі савет маладых вучоных нан беларусі




Дата канвертавання30.03.2016
Памер50.89 Kb.
Другое інфармацыйнае паведамленне
НАЦЫЯНАЛЬНАЯ АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСІ

Савет маладых вучоных НАН Беларусі

ІНФАРМАЦЫЙНА- Арганізацыйны студэнцкі навуковы аддзел

Міжнародны форум студэнцкай і вучнёўскай моладзі

«Першы крок у навуку – 2009»

21-24 Красавіка, 2009 г.
Паважаныя калегі!
Інфармацыйна-арганізацыйны студэнцкі навуковы аддзел Савету маладых вучоных НАН Беларусі ў красавіку 2009 г. у г.Мінску арганізуе Міжнародны форум студэнцкай і вучнёўскай моладзі «Першы крок у навуку – 2009». Да ўдзелу ў форуме запрашаюцца выпускнікі ВНУ 2009 года, магістранты, студэнты і навучэнцы.

НАВУКОВЫЯ НАПРАМКІ ФОРУМА





Гуманітарныя навукі

Forum-hum@stremlenie.com

(+375-29) 632-04-27

Вікторыя Осіпчык

Хімічныя навукі і навукі аб Зямлі

Forum-chem@stremlenie.com

(+375-17) 263-81-19

Наталля Пісарчук

Біялагічныя навукі

Forum-bio@stremlenie.com

(+375-17) 284-23-53

Андрэй Русак

Медыцынскія навукі

Forum-med@stremlenie.com

(+375-29) 659-71-33

Аляксандр Тарасiк

Аграрныя навукі

Forum-agro@stremlenie.com

(+375-17) 212-19-06

Васіль Галаўкоў

Фізіка-тэхнічныя навукі

Forum-tech@stremlenie.com

(+375-29) 551-56-58

Ілля Барыскевіч

Фізіка-матэматычныя навукі

Forum-mat@stremlenie.com

(+375-29) 752-07-98

Юлія Рак



УМОВЫ ЎДЗЕЛУ Ў КАНФЕРЭНЦЫІ
Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, англійская.

Артыкулы прымаюцца ад выпускнікоў ВНУ 2009 года, магістрантаў, студэнтаў і навучэнцаў.

Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 19 снежня 2008 года даслаць:

· Заяўку на ўдзел у папяровым i электронным варыянтах з подпісам удзельніка;

· Электронны варыянт артыкула на e-mail адпаведнай секцыі;

· Два экзэмпляры артыкула на паперы фармату А4, падпісаныя аўтарам;

· Рэцэнзію на артыкул (подпіс рэцэнзента заверыць у аддзеле кадраў);

· Экспертнае заключэнне (аб магчымасці публікацыі прадстаўленых

матэрыялаў з прычыны адсутнасці ў іх сакрэтных звестак, што не падлягаюць

абвяшчэнню);

· Копію плацежнага дакумента аб аплаце арганізацыйнага ўзносу;

на адрас аргкамітэта (220072, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 66, п. 113, на канверце пазначыць навуковы напрамак), а таксама на e-mail адпаведнай секцыі.

Пацвярджэнне атрымання аргкамітэтам дакументаў будзе рабіцца па e-mail. Іншагароднім удзельнікам, па папярэдняй заяўцы, будзе забраніравана месца ў гасцініцы. Расходы на праезд, пражыванне за кошт удзельнікаў канферэнцыі.

На даклад адводзіцца 10 мінут, прэзентацыі афармляюцца ў фармаце MS Power Point.

Для ўдзелу ў канферэнцыі прадугледжаны арганізацыйны ўзнос у памеры:

20 тыс. бел. руб. для грамадзян Рэспублікі Беларусь;

10 $ ЗША для грамадзян краін СНД (аплачваецца ў беларускіх рублях па

курсу Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь у дзень рэгістрацыі ўдзельніка);

20 $ ЗША для замежных грамадзян (аплачваецца ў беларускіх рублях па

курсу Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь у дзень рэгістрацыі ўдзельніка).

Узнос трэба пералічаць на разліковы рахунак 3632927800009 ААТ «АСБ Беларусбанк» філіял 529 «Белсувязь» г. Мінск, код 720. Адрас банка: г. Мінск, пр. Незалежнасці, 56, УНП 101078490, ОКПО 00019287, атрымальнік плацяжу Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, прызначэнне плацяжу «за ўдзел у маладзёжнай канферэнцыі».

Іншагароднім удзельнікам, па папярэдняй заяўцы, будзе забраніравана месца ў гасцініцы. Расходы на праезд, пражыванне - за кошт удзельнікаў форума.

Матэрыялы форума будуць апублікаваны ў Зборніку матэрыялаў Міжнароднага Форума «Першы крок у навуку – 2009», а таксама размешчаны на сайце маладзежнага праекта «Імкненне».

Дадатковую інфармацыю аб канферэнцыі і форуму можна атрымаць на сайце:



www.stremlenie.com

Аргкамітэт канферэнцыі (+375-17) 284-26-42

ПАТРАБАВАННІ ДА АФАРМЛЕННЯ АРТЫКУЛА




Патрабаванні да афармлення артыкула

Артыкул павінен быць прадстаўлены ў распячатаным выглядзе ў адным экзэмпляры плюс поўная электронная версія (на дыскеце або CD, абавязкова прадубліраць па электроннай пошце).

Аб'ём артыкула да 3 старонак фармату А4.


Палі: левае – 3 см, астатнія па 2 см.

Тэкст павінен быць набраны ў рэдактары Microsoft Word. Шрыфт Times New Roman, 14, праз 1 (адзінарны) інтэрвал. Абзацны водступ 1,25 см. Выраўноўванне тэкста па шырыні. Расстаноўка пераносаў аўтаматычная. Без нумарацыі старонак.

Малюнкі выконваюцца ў фармаце *.bmp, *.tif, *.jpg альбо ў рэдактары Microsoft Graf ў чорна-белым выглядзе. Подпіс малюнкаў ажыццяўляецца 12 шрыфтам, курсівам, унізе па цэнтру.

Табліцы выконваюцца ў таблічным рэдактары Microsoft Word. Подпіс табліц ажыццяўляецца 12 шрыфтам, курсівам, па цэнтры зверху.


Альбомны фармат старонак табліц не дапускаецца

Формулы выконваюцца ў рэдактары формул MS Word Equation

Спасылкі на літаратурныя крыніцы паказваюцца ў квадратных дужках у тэксце


Абавязковыя элементы артыкула і іх парадак

  1. шыфр УДК (заказваецца ў бібліятэцы па загалоўку артыкула);

  2. ініцыялы і прозвішча аўтараў;

  3. загаловак;

  4. поўная назва навуковай арганізацыі ці навучальнай установы;

  5. тэкст артыкула, які ўключае актуальнасть (уводзіны), матэрыялы і метады даследавання, вынікі даследавання і іх абмеркаванне, вынікі (заключэнне) і выказванне падзякі;

  6. спіс літаратуры згодна агульнапрынятых партабаванняў;

  7. рэзюмэ на англійскай мове (Summary), якое ўключае:

  • ініцыялы і прозвішча аўтараў;

  • загаловак;

  • поўная назва навуковай арганізацыі ці навучальнай установы;

  • сціслая анатацыя (да 500 знакаў)

8. рэферат на рускай мове на асобнай старонцы (у агульны аб’ем артыкула не ўваходзіць), які ўключае:
  • шыфр УДК;

  • ініцыялы і прозвішча аўтараў;

  • загаловак;

  • сціслую анатацыю (да 600 знакаў);


  • колькасть табліц, малюнкаў, выкарыстанай літаратуры.

Артыкулы, якія не адпавядаюць гэтым патрабаванням, да разгляду прымацца не будуць!


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка