Domkapellmeister Josef M. Doeller




Дата канвертавання27.03.2016
Памер20.33 Kb.
Domkapellmeister Josef M. Doeller

Домскі капэльмайстар Ёзэф М. Доллер нарадзіўся ў Ніжняй Аўстрыі і свае першыя харавыя вопыты збіраў ў хлапчуковым хоры “Altenburger Sängerknaben”; навучаўся ў Венскай вышэйшай школе музыкі і мастацтваў (касцёльная музыка, музычнае выхаванне, харавое дырыжыраванне ў Х. Гіллесбэргера, Э. Ортнэра; арган ў М. Радулеску; выканаўчая практыка ў Ё. Мертына), з’яўляўся ўдзельнікам “Arnold Schoenberg Chor”. З 1979 па 1983 гг. працаваў капэльмайстрам у “Wiener Sängerknaben” (Венскі хор хлопчыкаў) і ў гэты час кіраваў канцэртнымі турнэ ў Еўропе, Паўночнай Амерыцы, Усходняй Азіі і Аўстраліі.

1980–1984 працаваў у домскім саборы Wiener Neustadt і выкладаў у Кансерваторыі касцёльнай музыкі ў Вене. З 1984 года Ёзэф М. Доллер кіруе домскай музыкай у г. Грацы і з’яўляецца дацэнтам у Інстытуце касцёльнай музыкі Універсітэта музыкі і мастацтваў г. Граца. Выкладае на семінарах і майстар-курсах у Аўстрыі і ў замежжы – Германіі, Чэхіі, Італіі, Францыі, Кубе, Беларусі (1998, 2004, 2005, 2008), у Амерыцы, Філіпінах. Мае радыё- і СD-запісы. У 2002 годзе Ёзэф М. Доллер адзначаны ганаровай прэміяй “Josef-Krainer-Heimatpreis”.
Joseph M. Doeller

Born in Lower Austria, Josef M. Doeller studied church music and music pedagogy at the Vienna Music School, and was a member of the Altenburger Boys' Choir and the Arnold Schoenberg Choir.

From 1979 to 1983, he was conductor of the Vienna Boys’ Choir, leading them in performances worldwide, in famous centers like the Carnegie Hall and the Royal Festival Hall. He later was at the Wiener Neustadt Cathedral, and professor at the Conservatory for Church music in the Archdiocese of Vienna.

Since 1984 Doeller has been at the Cathedral of Graz directing its several choirs and cantors. He also teaches at the University of Graz, conducts choir seminars, and guest conducts all over Austria and other parts of Europe like Belarus, France, and Italy; also in the USA and Cuba. In the last few years he has performed 70 cantatas, the B Minor Mass, the Passions, and the Christmas Oratorio of Bach with the Domkantorei. He aims to continue and perform all the rest of the approximately 200 sacred cantatas.



(http://styriarte.com/en/artists2/joseph_m_doeller)

Domkantorei Graz / Домкантарай Грац

Створаны па ініцыятыве Ё.М. Долллера камерны хор “Домкантарай” выконвае шматлікія задачы ў Літургіі і канцэртах. Асноўнае месца ў рэпертуары – музыка XVII–XVIII і XX–XXI стагоддзяў. Хор прынял удзел ў знакамітых фестывалях: “Штырыйская восень” у цыкле “Новая музыка” у Венскай канцэртнай зале, “styriarte“ Graz (таксама і ў супрацоўніцтве з Тонам Коопманам), Kultursommer St. Paul/Lavanttal, Seckauer Kulturtagen, Bamboo Organ Festival/Manila і інш.

У 1996 годзе “Домкантарай” атрымаў першае месца і спецыяльны прыз за інтэрпрэтацыю сучаснай музыкі на еўрапейскім харавым конкурсе “Festival des Cathédrales“ у Amiens/ Franсе. У сакавіку 1998 года у музычным жыцці “Домкантарай Грац” распачаў адзіны ў сваім родзе праэкт “BACH XXI“, у якім запланавана вывыкананне ўсіх духоўных кантат Баха па іх літургічна-часаваму прызначэнню; інструментальным партнёрам у выступленнях з’яўляецца ансамбль “Capella Leopoldina” з барокавымі інструментамі.

У 2003 годзе, калі Грац быў выбраны культурнай сталіцай Еўропы, “Домкантарай Грац” сумесна з “Domkantorei St. Pölten” і домскім аркестрам здзейснілі прэм’ернае выкананне Пасіёнаў “Мукі і смерць нашага Пана і Збаўцы Езуса Хрыста” Міхаэля Радулеску (па замове Таварыства сяброў Домскага хору).


Domkantorei

The Cathedral of Graz is home to many music ensembles: Grazer Cathedral Choir, Youth Ensemble, Children’s Choirs, and the chamber choir Domkantorei Graz. The Domkantorei specializes in vocal music of the 17th ad 18th centuries, as well as 20th century works by Schoenberg, Martin, Heiller and Distler.

Their notable performances to public acclaim include numerous works of J.S. Bach; the Marian Vespers of Monteverdi; and the Emperor Requiem of J.J Fux, their recording of which was the premier issue on CD.

In 1996 they won the top prize at the Festival des Cathedrales in Amiens, France; with a special distinction for the interpretation of contemporary choral music. The ensemble is presently involved in a unique project called Bach XXI, wherein performances of the complete sacred cantatas are planned extending far into the 21st century.



In 2003, Graz was the cultural capital of Europe, and the Domkantorei participated in many new projects including the first performance of Michael Radulescu’s Passion and works of other contemporary composers. Josef M. Doeller is founder and director of the ensemble.

(http://styriarte.com/en/artists2/domkantorei)


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка