Докшицким ветеранам войны окажут материальную помощь




Дата канвертавання28.03.2016
Памер12.91 Kb.
Докшицким ветеранам войны окажут материальную помощь

Ветэранам Вялікай Айчыннай вайны да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў акажуць матэрыяльную дапамогу. Адпаведны ўказ нумар 54 «Аб аказанні аднаразовай матэрыяльнай дапамогі» Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 29 студзеня.

У сувязі са святкаваннем 70-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў матэрыяльная дапамога будзе аказана ўсім ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, членам сем’яў ваеннаслужачых, партызан і падпольшчыкаў, якія загінулі або прапалі без вестак у час баявых дзеянняў у гады Вялікай Айчыннай вайны, інвалідам с дзяцінства ў выніку ранення, кантузіі і калецтва, звязаных з баявымі дзеяннямі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны або з іх наступствамі, былым вязням фашысцкіх канцлагераў, турмаў, гета і іншых месц прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамі і іх саюзнікамі ў гады Другой сусветнай вайны, якім устаноўлена павышэнне пенсіі па ўказанай падставе ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Героям Савецкага Саюза, асобам, узнагароджаным ордэнамі Славы трох ступеняў, Героям Сацыялістычнай Працы, удастоеным гэтага звання за заслугі ў гады Вялікай Айчыннай вайны будзе аказана матэрыяльная дапамога ў памеры Br 10 млн.



Матэрыяльная дапамога ў памеры Br 8 млн. будзе аказана інвалідам і ўдзельнікам ВАВ, асобам, якія прымалі ўдзел у складзе спецыяльных фарміраванняў у размініраванні тэрыторый і аб’ектаў пасля вызвалення ад нямецкай акупацыі ў 1943-1945 гады.

Асобам, узнагароджаным ордэнамі або медалямі СССР за самаадданую працу і бездакорную воінскую службу ў тыле ў гады Вялікай Айчыннай вайны, асобам, якія працавалі на аб’ектах у межах тылавых граніц дзеючых франтоў, а таксама астатнім катэгорыям грамадзян, якія пацярпелі ад наступстваў вайны, акажуць матэрыяльную дапамогу ў памеры Br 3,5 млн.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка