Добры дзень, мама!




Дата канвертавання06.05.2016
Памер66.26 Kb.
Добры дзень, мама!

У гэтай гiсторыi шчаслiвы канец. Хоць тое, што перажылi яе гepoi Ганна Iванаўна Дземяншчонак з в. Старасекаў Двор i яе дачка Ала вядома толькi iм дваiм. Дачку i мацi разлучыла вайна. Што можа быць страшней за страту род­нага дзiцяцi? Усе пасляваенныя гады мацi шукала сваю адзiную Алачку (лёс двух сыноў мацi быў вядомы – яны загiнулi ў канцлагеры). Заставалася апошняя надзея, i ў ёй сканцэнтраваўся ўвесь сэнс жыцця - знайсцi дачку.

На працягу доўгiх гадоў дапамагаў жанчыне ў пошуку беларускi паэт С. Па­нiзнiк. Цяжка сказаць, наколькi рэальна было знайсцi дачку, калі б не адна акалiчнасць - Ала, нягледзячы на ўсе пера­мены ў жыццi, захавала сваё прозвiшча. I вось доўгачаканая сустрэча - праз 47 пасляваенных гадоў! Hiзкi паклон усiм добрым людзям, якiя зрабiлi ўсё магчы­мае, каб гэта сустрэча адбылася.

...Да вайны Ганна Iванаўна i Павел Аляксандравiч Дземяншчонкi разам з дзецьмi Алай, Генам i Шурам жылi ў в. Старасекаў Двор. 3атым Паўла Аляк­сандравiча накiравалi на працу ў Клясцiцкую МТС. Калi пачалася вайна, вы­мушаны былi вярнуцца ў в. Маркова, дзе жылi бацькi Ганны Iванаўны. На беразе paкi зpaбiлi зямлянку-сховiшча i сядзелi там, баючыся заставацца ў вёсцы,- бо з першых дзён акупацыi пачалiся рас­стрэлы камунiстаў, камсамольцаў, а так­сама актывiстаў. Але праз паўтара меся­ца сховiшча давялося пакiнуць: неяк у зямлянку прыйшлi гiтлераўцы. Яны хацелi схапiць Паўла Аляксандравiча, аднак заступнiцтва аднавяскоўкi З. М. Марозавай, якая ведала нямецкую мову, выратавала яго. Яна растлумачыла, што Павел Аляксандравiч хворы на туберкулёз, таму яго iзалявалi ад ycix. Было зразумела, што заставацца ў сховiшчы больш нельга, i сям'я вярнулася ў в. Старасекаў Двор.

Вясной 1942 г. Павел Аляксандравiч стаў партызанам, Ганна Iванаўна - су­вязной атрада. У ix хаце бывалi парты­занскiя важакi Радзiвон Ахоцiн, Яфрэм Васiлевiч, Пётр Машэраў.

У пачатку 1943 г. супраць партызан i мiрных жыхароў Расоншчыны пачалася буйная карная аперацыя. Частка жыхароў пайшла ў навакольныя лясы, каб урата­вацца ад расправы. Хавала ў лесе сваiх дзяцей i Ганна Iванаўна.

...У той страшиы для сям'i дзень 6 студзеня 1943 г. бацькоў не было разам з дзецьмi - яны знаходзiлiся на заданнi. Карнiкi ўварвалiся ў вёску нечакана:пачалi забiваць i палiць людзей. Згарэлi ў агнi родная цётка з дзецьмi i бабуля Ганны Iванаўны, усе, хто не паспеў уцячы ў дес. Пасля гэтага карнiкi пайшлi прачэсваць блiжэйшыя лясы i на­трапiлi на лагер мiрных жыхароў Марко­ва, дзе знаходзiлiся Ала, Шура i Гена з бацькамi Ганны Iванаўны. Расправа над безабароннымi людзьмi была жорсткая. Калi Ганна Iванаўна вярнулася з задання, лагер быў пусты. Разам з му­жам знайшла ў лесе забiтую мацi. Ад тых аднавяскоўцаў, хто цудам застаўся жывы, даведалася, што дзяцей разам з яе бацькам гiтлераўцы забралi з сабой.

Доўгi час счарнелая ад гора мацi нiчо­га не ведала пра лёс дзяцей. У канцы 1944 г. была кантужана, лячылася ў шпiталi.

Пасля заканчэння вайны Ганна Iванаўна i Павел Аляксандравiч пачалi пошук дзяцей. Яны паехалi ў Латвiю, куды было вывезена шмат землякоў у час вай­ны. Пошук прывёў у г. Апе. Тут i даведалiся, што дзецi трапiлi ў канцлагер. Iм расказалi пра зверствы фашыстаў над дзецьмi: у ix бралi кроў, праводзiлi розныя доследы, а потым пaлілі... Ад мясцовай жанчыны бацькi даведалiся, што хлопчыкi ў хуткiм часе памерлi ў канцлагеры. Пра сямiгадовую Алу нiхто нiчога не ведаў. Гора мацi было бязмеж­ным. Заставалася апошняя надзея – яе родная i цяпер ужо адзiная Алачка, магчыма, якiмсьцi цудам пазбегла смерці.

Той дзень, калi дрыготкi прамень надзеi нарэшце асвятлiў ix жыццё, Ганна Iванаўна помнiць заўсёды. Аднойчы ў час пошуку зусiм выпадкова Дземяншчонкi сустрэлiся з чалавекам, якому ix прозвi­шча падалося вядомым. Праз яго дзядзь­ку, сакратара валаснога выканкома, уда­лося высветлiць, што дзяўчынку з лагера ўзяла сям'я латышоў i ўдачарыла. Спачатку яны паехалi ў Германiю, затым у ЗША...

Надаея нязгасным агеньчыкам гарэла ў збалелым матчыным сэрцы, давала сiлы жыць. I яна працягвала пошукi. Пасля вайны нарадзiлася яшчэ адна дач­ка, Жэня. У 1953 г. не стала мужа. По­тым Ганна Iванаўна яшчэ раз выйшла замуж. У яе нарадзiлася Святланка. Аднак нi на мiнуту не забывала мацi пра Алу, шукала яе праз Чырвоны Крыж. I вось у 1960 г. прыйшла першая радас­ная вестка - Ала знайшлася, жыве ў Нью-Йорку!

“Мая дарагая мамачка,- у тысячны раз перачытвала мацi пераведзеныя з ан­глiйскай мовы дарагiя словы,- некалькi дзён таму назад, 12 мая, у нас тут, у Аме­рыцы, адзначалi Дзень мацi, калi ўсе сыны i дочкi выказваюць пашану сваiм мацi. Мне было вельмi цяжка, таму што я не змагла быць з табой.,.»

Здавалася, нарэшце, можна было ста­вiць кропку ў гэтай гiсторыi. Аднак дачка i мацi так i не змаглi сустрэцца. “Халодная вайна» у адносiнах памiж дзвюма краiнамi ў той час цяжкiм каме­нем лажылася на душы людскiя. Прыезд Алы да мацi быў немагчымы. Горка гаварыць, як гэтыя доўгiя гады мацi i дачка чакалi сустрэчы, як баялася мацi не дажыць да яе...

I вось доўгачаканая сустрэча! Праз бясконца доўгiя 47 пасляваенных гадоў! Алачку, цяпер 55-гадовую элегантную, прыгожую жанчыну, зноў i зноў прасiлi расказаць, што было з ёй у канцлагеры, як уратавалася ад смерцi.

...Ала памятала, як памерлi адзiн за адным два яе браты. Трымала цельца апошняга роднага ёй чалавечка i не магла зразумець, чаму ён перастаў з ёй размаўляць. У галаве была адна думка: яна - Дземяншчонак. Апашняя ў мацi, i павiнна захаваць сваё прозвiшча.

Аднойчы ў лагер прыйшоў латыш Рудальф Рагс. Дома ў яго з жонкай Алмай былi дзве дачкi. Яны вырашылi ўзяць у сям'ю хлопчыка-сiрату. Пастры­жаная нагала Ала ў лагерным адзеннi (на ёй вiсеў мяшок з прораззю для га­лавы) была падобна на хударлявага хлоп­чыка. Так Ала апынулася ў сям'i Рагсаў. Зразумеўшы дома, што ўзялi не хлопчыка, усё ж вяртаць яе ў лагер не сталi, акру­жылi любоўю i клопатам. Хутка сям'я Рагсаў пераехала ў Германiю.У 1951 Ру­дальф Рагс памёр, i дзяўчынку прытулiла новая сям'я. Ала расла вельмi самастой­най: падросшы, вырашыла ехаць у Аме­рыку. Там яна ўладкавалася ў дзiцячы дом. Двойчы яе ўдачаралi. I кожны раз Ала ставiла ўмову - захавае сваё про­звiшча.

Усё жыццё яна чакала сустрэчы з мацi. Адчувала, што абавязкова ўбачыць яе. Аднойчы ў час падарожжа з мужам Бiлам Лаўдарам па Алясцы, з берагоў Берынгава пралiва паслала прывiтанне – “разам з сонейкам сваёй далёкай мацi». Калi Ала Паўлаўна расказала гэта мацi пры сустрэчы, Ганна Iванаўна, не стрым­лiваючы слёз, прызналася: “А я калi была каля Балтыйскага мора на прыстанi, з якой цябе павезлi ў Германiю, я ж там зямельку грызла!»

“У Амерыцы, калi бачыла бярозы, рада­валася iм з асаблiвым пачуццём. Чаму? Мне мама сказала, што бярозы раслi каля нашай хаты ў Маркове»,- гавары­ла Ала Паўлаўна.

Калi абедалi ў час паездкi ў родзiчаў у Маскве, Ала Паўлаўна адразу пазнала па паху сала. Убачыўшы разрэзаны напалову агурок, сказала: “Гэта траба - так!» - i, пасыпаўшы соллю ябедзве пала­вiнкi, хутка пацёрла адну аб адну. Успо­мнiла яна, калi прыехалi у в. Маркова, i вясковую печ, ляжанку на ёй, падвой­ныя рамы акон хацiны.

Бываючы ў родных мясцiнах сваёй бацькаўшчыны, Ала Паўлаўна адусюль брала па прыгаршчах зямлi. Дома, у Нью-Йорку, Ала i Бiл абяцалi зрабiць куток роднай Беларусi.



Так, амаль праз паўвека, шчаслiва скончылася гэта сумная гiсторыя. Вайна раскiдала людзей, паламала ix лёсы. Колькi нашых землякоў страцiлi свае iмёны, сваю Радзiму! Колькi матуль яшчэ спадзяюцца пабачыцца з дзецьмi, з якiмi разлучыла вайна! Няхай iм усiм дапаможа шчаслiвы выпадак, добрыя людзi.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка