Дну цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы І літаратуры філіял «Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы» Запрашае Вас прыняць удзел у




Дата канвертавання27.03.2016
Памер26.95 Kb.
ПАВАЖАНЫЯ КАЛЕГІ!
ДНУ Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры

філіял «Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы»
Запрашае Вас прыняць удзел у

МІЖНАРОДНАЙ НАВУКОВАЙ КАНФЕРЭНЦЫІ


БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА Ў КУЛЬТУРНАЙ ПРАСТОРЫ

СУЧАСНАГА ГРАМАДСТВА”
(да 120-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі КАНДРАТА КРАПІВЫ)
Канферэнцыя адбудзецца 3-4 сакавіка 2016 года
Асноўныя праблемы, абмеркаванне якіх плануецца:
- Праблема пісьменніцкага майстэрства ў творах сучасных аўтараў;

- Беларуская літаратурная класіка ў новым прачытанні;

- Вялікая Айчынная вайна ў жыцці і творчасці пісьменнікаў;

- Кандрат Крапіва і жанрава-стылёвыя пошукі беларускай літаратуры ХХ і ХХІ стагоддзя;

- Творчасць Кандрата Крапівы ў сучаснай інфармацыйнай прасторы (культуралагічны, гістарычны, сацыялагічны, філасофскі, псіхалагічны, педагагічны і дыдактычна-метадычны аспекты);

- Навуковая і грамадская дзейнасць акадэміка К.К. Атраховіча (Кандрата Крапівы) і яго атачэнне;

- Кандрат Крапіва і актуальныя праблемы мовазнаўства.
Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі дасылайце, калі ласка, да 22 лютага 2016 года.

Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, украінская, польская.


Тэкст даклада неабходна падаць у электронным і раздрукаваным на паперы экзэмпляры ў аргкамітэт падчас рэгістрацыі, ці даслаць на адзін з электронных адрасоў:

addzel_XX-XXIst@tut.by або leman@tut.by
Патрабаванні да афармлення матэрыялаў
Аб’ём даклада — да 6 старонак (12 тыс. знакаў з прабеламі) у рэдактары Word for Windows. Першы радок справа – ініцыялы і прозвішча аўтара, у дужках – назва горада. Наступны радок — назва матэрыялу (вялікімі літарамі). Праз радок друкуецца тэкст матэрыялу са стандартнымі адступленнямі. Спасылкі даюцца ў тэксце ў квадратных дужках. Першая лічба — нумар са спіса літаратуры, наступныя лічбы — старонкі. Напрыклад: [7, с. 132]. Спіс літаратуры (калі ён ёсць) даецца пасля асноўнага тэксту ў алфавітным парадку. Пасля тэксту даклада таксама падаюцца звесткі пра аўтара (прозвішча і ініцыялы поўнасцю, вучоная ступень, вучонае званне, месца працы, горад, краіна).
Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору выступленняў і матэрыялаў для публікацыі, а таксама іх рэдагавання.
Праезд і пражыванне ў Мінску за кошт удзельнікаў канферэнцыі.
Адрас Аргкамітэта: 220072 г.Мінск, вул. Сурганава 1/2, пакой 715

Аддзел беларускай літаратуры ХХ і ХХІ стст.



Тэлефоны: 8-017-284-28-76; 8-017-284-29-31; 8-017-284-18-85.

АРГКАМІТЭТ
ЗАЯЎКА НА ЎДЗЕЛ У КАНФЕРЭНЦЫІ



  1. Прозвішча, імя, імя па бацьку………………………………………………




  1. Месца працы, пасада………………………………………………………...



  1. Вучонае званне……………………………………………………………...




  1. Тэма даклада…………………………………………………………………

……………………………………………………………………………………





  1. Службовы адрас і тэлефон…………………………………………………



  1. Хатні адрас і тэлефон………………………………………………………..



  1. E-mail…………………………………………………………………………


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка