Для вучняў 1-4 класаў бяседа і віктарына пасля бяседы "Мы маем права"




Дата канвертавання18.05.2016
Памер10.74 Kb.
Субота, 08.11.2014


У шосты школьны дзень, 8 лістапада, осноўнай тэмай якога былі правы чалаевека/правы дзіцяці, вучням школы прапанаваліся наступныя мерапрыемствы:

- для вучняў 1-4 класаў бяседа і віктарына пасля бяседы “Мы маем права”

- для вучняў 5-9 класаў знаёмства з асноўнымі правамі чалавека, а таксама з дакументамі, па якіх можна даведацца аб правах чалавека.

У суботу праводзіліся заняткі ў гуртках “Мастацкая апрацоўка драўніны”, “Агульная фізічная падрыхтоўка”, “Камп’ютарная графіка і дызайн”. Вучні школы, якія рыхтуюцца да прадметных алімпіяд дадаткова займаліся з настаўнікамі-прадметнікамі.

Вучняў пачатковых класаў знаёміла з правамі чалавека настаўніца пачатковых класаў Якаўлева Л.М. Каб бяседа атрымалася боль цікавай, настаўніца падрыхтавала медыапрэзентацыю. Пасля бяседы дзеці адказвалі на пытанні віктарыны. За добрыя веды і правільныя адказы пераможцы атрымалі прызы.

Педагог сацыяльны, Дубіна М.В., прапанаваў увазе вучняў 5-9 класаў асноўныя дакументы, з якіх можна даведацца аб правах чалавека. Гэта мерапрыемства праходзіла ў форме “Пытанне – адказ”. Асноўная думка мерапрыемства – словы паэта А. Міцкевіча “Усякі грамадзянін роўны перад законам і ўладамі”. Як паказала гэта мерапрыемства, некаторыя вучні добра ведаюць свае права, але забываюцца пра абавязкі.



Самыя актыўныя удзельнікі – вучні 8 класа Чупрыкава Ксенія і Сарафіновіч Вадзім.





База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка