Для таго, каб непасрэдна перайсці да разгляду акрэсленай тэмы варта ахарактарызаваць існасць парламентарызма




Дата канвертавання27.03.2016
Памер38.51 Kb.
БЕЛОРУССКАЯ ГОСУДАРСТВЕННАЯ СЕЛЬСКОХОЗЯЙСТВЕННАЯ АКАДЕМИЯ

ФАКУЛЬТЕТ БИЗНЕСА И ПРАВА

индивидуальный зачет



ТЭОРЫЯ І ГІСТОРЫЯ ПРАВА І ДЗЯРЖАВЫ

ЗАРАДЖЭННЕ ПАРЛАМЕНТАРЫЗМА Ў БЕЛАРУСІ

ХРАМЁНОК ОЛЬГА НИКОЛАЕВНА, 4 курс дневное отделение

8 029 514 08 07

ГОРКИ 2008

ЗАРАДЖЭННЕ ПАРЛАМЕНТАРЫЗМА Ў БЕЛАРУСІ
Для таго, каб непасрэдна перайсці да разгляду акрэсленай тэмы варта ахарактарызаваць існасць парламентарызма.

Парламентарызм – сістэма дзяржаўнай улады, пры якой выразна размяжоўваюцца функцыі яе заканадаўчых і выканаўчых органаў пры прызнанні прыярытэтнай ролі парламента як вышэйшага прадстаўнічага і заканадаўчага органа. У рамках парламентарызма парламент фарміруе адказны перад ім урад, які ён кантралюе і можа адправіць у адстаўку. Менавіта парламенту належаць функцыі заканатворчасці. Пры парламентарызме паўнамоцтвы прэзідэнта звычаўна носяць пратакольна-прадстаўнічы характар [1, с. 97].

Парламентарызм у Беларусі мінуў у сваім зараджэнні і станаўленні шэраг этапаў у якіх па рознаму вызначалася роля прадстаўнічага і заканадаўчага органа краіны.

Першая Канстытуцыя ССРБ была прынята на І з’ездзе Саветаў Беларусі 3 лютага 1919 г. згодна з ёю вярхоўная улада ССРБ прыналежыла З’езду Саветаў Беларусі, а ў перыяд паміж з’ездамі – Цэнтральнаму Выканаўчаму Камітэту. Менавіта З’езд Саветаў у перыяд сваёй дзейнасці з’яўляўся вышэйшым прадстаўнічым і праватворчым органам. У перыяд паміж з’ездамі вышэйшаю ўладаю Рэспублікі з’яўляўся ЦВК Беларусі як вышэйшы заканадаўчы, распарадчы і кантралявалы орган.

Другая Канстытуцыя БССР была прынята ў красавіку 1927 г. У Канстытуцыі замацоўваліся пэўныя магчымасці заканатворчай дзейнасці вярхоўных і цэнтральных органаў БССР. Да ліку вярхоўных органаў улады былі аднесены З’езд Саветаў БССР і ЦВК, пры гэтым ЦВК быў падпарадкаваны З’езду Саветаў БССР, аднак ён з’яўляўся заканатворчым органам. Паміж сесіямі ЦВК вышэйшым заканадаўчым, распарадчым і кантралявалым органам улады БССР з’яўляўся Прэзідыўм ЦВК.

Можна сцвярджаць, што важнае значэнне для станаўлення парламентарызма мела Канстытуцыя БССР 1937 г., калі заканадаўчая ўлада стала прыналежаць Вярхоўнаму Савету БССР. Вышэйшым органам дзяржаўнай улады стаў Прэзідыўм Вярхоўнага Савета [2, с. 278].

Пачатак 1990-х г. істотна перабудаваў палітычнае жыццё Беларусі: распад СССР, змена ў палітычным ладзе, працэссы дэмакратызацыі і інш.

25 жніўня 1991 г. было прынято рашэнне Вярхоўнага Савета БССР аб наданні канстытуцыйнага статуса Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР, прынятай 27 ліпеня 1990 г. У 1991-1994 г. Рэспубліка Беларусь з’яўлялася парламенцкай рэспублікай (без прэзідэнта).

15 сакавіка 1994 г. была прынята Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, паводле якой вышэйшым прадстаўнічым і адзіным заканадаўчым органам дзяржаўнай улады ў Рэспублікі Беларусь з’яўляецца Вярхоўны Савет. Паўнамоцтвы і функцыі Вярхоўнага Савета супярэчылі аднаму з асноўных прынцыпаў падзела ўлады, які зыходзіць з патрабавання роўнасці ўсіх галін улады. Гэта прывяло да неабходнасці прыняцця канстытуцыйнай рэформы ў 1996 г. Прынцыповыя змены адбыліся ў структуры заканадаўчай улады. У прыватнасці, спыніў паўнамоцтвы Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь. Замест яго ўтвораны дзвюхпалатны Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь, які з’яўляецца прадстаўнічым і заканадаўчым органам улады. Ён складаецца з Палаты Прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі. Выканаўчую ўладу ажыццяўляе ўрад – Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь, які фарміруе Прэзідэнт. У выніку занясення змен і дадаткаў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь Парламент набыў больш дасканалую структуру, якая адпавядае стандартам парламентарызма [3, с. 388].

Такім чынам прадстаўнічы і заканадаўчы орган Рэспублікі Беларусь завецца Парламентам – Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь і складаецца з двух палат. Асноўная функцыя Парламента – заканатворчая. Менавіта для гэтага яны і стварвюцца: дэпутаты распрацоўваюць, абмяркоўваюць і прымаюць законы, накіраваныя на рашэнне праблем, існуючых у жыцці сучаснага грамадства. Акрамя таго, не менш важнай функцыяй з’яўляецца ідэалагічная. У наш час ідэалогія з’яўляецца ўсё больш абавязковым кампанентам дзяржавы, эфектыўным інструментам улады. Ад яе месца ў палітычным працэсе ў значнай ступені залежаць эфектыўнасць механізму ўладных рашэнняў.




Перачань выкарастаных крыніц:
1. Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах, том 12. Пад рэдакцыйнай калегіяй: Г.П. Пашкоў (галоўны рэдактар), В.С. Аношка, Я.М. Бабосаў, В.К. Юандарчык і астатнія. – Мінск “Беларуская энцыклапедыя” імя Петруся Броўкі. – 2001 г.

2. Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах, том 18. Пад рэдакцыйнай калегіяй: Г.П. Пашкоў (галоўны рэдактар), В.С. Аношка, Я.М. Бабосаў, В.К. Юандарчык і астатнія. – Мінск “Беларуская энцыклапедыя” імя Петруся Броўкі. – 2004 г.



3. Гісторыя Беларусі у двух частках. Частка 2. Люты 1927-1997 г. Пад рэдакцыяй прафесараў Я.К. Новіка і Г.С. Марцуля. – Мн.: Універсітэцкае, 1998. – 464 с.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка