Для дзяцей малодшага школьнага ўзросту Аўтар праграмы: Пінчук Жанна Уладзіміраўна




Дата канвертавання03.05.2016
Памер143.55 Kb.
ДЗЯРЖАЎНАЯ ЎСТАНОВА АДУКАЦЫІ

ДАРАГАНАЎСКІ ВУЧЭБНА – ПЕДАГАГІЧНЫ КОМПЛЕКС ДЗІЦЯЧЫ САД - СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА”



Сюжэтна – гульнявая праграма

Завітаў кірмаш да нас”



(Для дзяцей малодшага школьнага ўзросту)

Аўтар праграмы: Пінчук Жанна Уладзіміраўна,

настаўніца пачатковых класаў

ДУА “Дараганаўскі ВПК д/с – СШ”

в. Дараганава

Асіповіцкі раён

Магілёўская вобласць

Рэспубліка Беларусь

м. т . 8 0291626795 (Велком)

Дараганава, 2013 год
Мэта праграммы:

стварэнне ўмоў для выхавання і адпачынку дзяцей ва ўмовах культурнай прасторы ў час восеньскіх канікул.


Задачы:

  • замацаваць і пашырыць экалагічныя веды школьнікаў;

  • садзейнічаць актыўнаму адпачынку дзяцей;

  • падтрымка дзіцячай інітыятывы і творчасці;

  • садзейнічаць развіццю творчых асаблівасцей, увагі, спрытнасці, знаходлівасці, арыгінальнасці, кемлівасці.


Метады і прыёмы: групавая і індывідуальная форма работы;

спаборніцтва;

гульні;

літаратурнае слова;



сюрпрызны момант.

Персанажы: Гаспадыня, Несцерка, гандляры, Мядзведзь, пан Антон, Каза, Лявон, Лявоніха, Дзед, Баба, батлейшчыкі.

Месца правядзення: спартыўная зала.
Чакаемыя вынікі:

  • сфарміраваць у дзяцей такія якасці як гуманнасць, дабрыня;

  • павышэнне ўзроўню ведаў аб фальклоры і традыцыях беларускага народа.


Падрыхтоўчая работа: афармленне месца кірмашу;

падрыхтоўка касцюмаў;

афармленне выставы “Цікавы ўраджай”;

музычны рэпертуар




Асноўная частка і тэатралізаванае прадстаўленне: конкурсы, гульні, загадкі.
Агульныя ўмовы: за кожную перамогу ў конкурсе ўдзельнікі атрымоўваюць прыз.
Змест гульнявой праграмы

Скамарох 1: Усіх, усіх, хто не ленаваўся,

Добра справаю займаўся

І не бавіў марна час

Запрашаем на кірмаш.



Скамарох 2: Сонца яркае ўстае

На кірмаш народ ідзе.

Надышоў вясёлы час

Завітаў кірмаш да нас!



Скамарох 1: Гэй, музыкі, дружна грайце

І кірмаш наш адкрывайце!



(Гучыць беларуская полька)

Гаспадыня: Плённай працай, ураджаем

Усіх прысутных мы вітаем,

На кірмаш наш запрашаем!

Тут не толькі

Прадаюць, купляюць.

Спяшайцеся на кірмаш,

Гульнямі, песнямі парадуйце нас!

(Гучыць вясёлая музыка, у залу ўваходзіць Несцерка)

Несцерка: Добры дзень, сябры-браточкі! Эге –ге.Колькі вас тут сабралася, не раўнуючы, як дрэў у лесе! Як тут у вас красна, як тут ясна! Адкажыце, куды гэта я трапіў?

Дзеці: На кірмаш!

Несцерка: А ці пазналі вы мяне?

Дзеці: Так! Ты Несцерка!

Гаспадыня: Чаму ты такі мокры, Несцерка? Не цераз раку ж ты плыў?

Несцерка: Не, спяшаўся на кірмаш, а на парасон і боты забыўся, тут дождж…

Гаспадыня: Не сумуй, Несцерка! Сядай адпачні, а мы цябе зараз павесялім.

Раз, два, тры!

Дзяцей выбіраем,

Гульню пачынаем!



(Конкурс“Восеньскія месяцы”)

Несцерка: Ну і малайцы!Павесялілі мяне на славу.

Гаспадыня: Надыйша восенька. Багатая пара. Пара кірмашоў ды вяселляў.А ці ёсць на нашым кірмашы тыя, хто нарадзіўся восенню?Выходзьце да нас калі ласка.

(Конкурс “Збяры лісточкі”

(Чуецца стук па гарлачыку. Несцерка падыходзіць да прылаўка з посудам)

Дзяўчынка: Гэй, не праходзьце міма! Хутчэй да мяне спяшайцеся!

Несцерка: Чым гандлюеш, шаноўная гаспадыня?

Дзяўчынка: Збаночкі, гаршкі і гарлачыкі:

Для кашы, баршчу і смятаначкі.

Падыходзьце, купляйце!

Што патрэбна выбірайце!



Несцерка: А ну, пабачым, ці добры ў цябе тавар? (Стукае па гарлачыку)

Як па рублю, дык куплю,

А як па пяць – дык хай яны згараць.

Колькі просіш за свой тавар?



Дзяўчынка: Вазьму не многа – тры рублі,

А ў прыдачу – тры кані!



Несцерка: Дорага просіш!Купіць не куплю. А пабачыць хачу – хто з вас самы спрытны.

(Конкурс “Хто хутчэй?”)

Гандляр 1: Гэй, панове, сюды хадзіце!

Гандляр 2: Гэй, панове, сюды глядзіце!

Гандляр 3: Чай гарачы, абаранкі1

Гандляр 4: Лялькі, свісцёлкі, цацкі для дзетак!

Гаспадыня: Праходзьце, гандляры паважаныя! Праходзьце, госцейкамі будзеце!

Несцерка: Дайце глянуць на ваш тавар… (глядзіць)

(Гучыць вясёлая музыка, уваходзіць Мядзведзь.)

Мядзведзь: Куды гэта я трапіў?

Дзеці: На кірмаш!

Мядзведзь: А што тут робяць?

Дзеці: Танцуюць, пяюць, гуляюць.

Мядзведзь: Колькі у вас тут тавару. Зараз куплю сабе што – небудзь (разглядае.)

Несцерка: Надыходзь, налятай,

Усё што хочаш выбірай!



Мядзведзь: Дудачку сабе куплю,

Вельмі музыку люблю. (Бярэ дудку не з таго боку.)



Гаспадыня: А ты папляшы, а потым дудку атрымаеш.

(Танец Мядзведзя. Гаспадыня ададае дудку)

Мядзведзь: Якая цудоўная дудачка, але як жа на ёй іграць?

Несцерка: А ты сядзь ды паслухай нашых музыкантаў, адразу навучышся.

(Песня – танец “Зайграй жа мне дударочку”)

Несцерка: А зараз, сябры ды сяброўкі, паглядзім, хто з вас спрытны ды лоўкі! Пагуляй з дзецьмі, Мішанька!

( Гульня - танец “Мае локці харашы, а суседа лепшыя”)

Мядзведзь: Добра ў вас тут, але пара мне ў лес, дадому. Пайду на дудзе вучыцца граць, звяроў весяліць.

Гаспадыня (садзіцца, абмахваецца) Ой, ногі не трымаюць, трэба адпачыць хвілінку.

Несцерка: А я нават есці захацеў. У жываце бурчыць, чуеце зараз бульбачкі б з’есці, ды з салам…

Гаспадыня: Дык купі.

Несцерка: А мая ты, ластаўка, не куплю.

Гаспадыня: Чаму?

Несцерка: Грошай няма.

Гаспадыня: Чаму ж ты без грошай на кірмаш сабраўся? Ну і панок, трасца табе ў бок. Ладна, будзе табе бульба.

Бульбінка: Добры дзень, мае харошыя!

А якія вы ўсе прыгожыя!

А я такая простая, нязграбная,

Нікому не патрэбная…



Гаспадыня: Ты, сястрыца, кінь журыцца!

Дарагія гледачы,

Трэба тут дапамагчы.

Хай той запляскае ў ладкі,

Хто любіць зразы і бабку,

Хто клёцкі, бульбяную кашу, салянікі,

А потым, хто любіць дранікі.

Несцерка: Раз – два – тры- чатыры – пяць!

Будзем Бульбінку вітаць.

Бульбу ўсе ў нас шануюць,

Ёй заўжды гасцей частуюць,

Стравы розныя гатуюць.

( Гульня “Збяры ўраджай”)

(Нечакана з’яўляецца “конь”, за ім бяжыць Лявон, спрабуе спыніць яго)

Лявон: Тру- тру! Як пачуў мой конь музыку, дык і пабег сюды. Вельмі ж танцаваць любіць. Ой, а дзе ж гэта я?

Гаспадыня: На кірмашы. Запрашаем да нас.

Лявон: Ой, а мы не прывіталіся! (Піхае каня ў бок, кланяюцца)

Добры дзень, дзеці!

Добры дзень, госці дарагія!

(Забягае Лявоніха)

Лявоніха: Вітаю вас, людзі добрыя! А Лявона майго вы не бачылі?

Лявон: Ды я ўжо даўно тут. Паглядзі, які багаты кірмаш. Як у казцы - з рога ўсяго многа!

Ёсць і цацкі, і ласункі –

Усім будуць пачастункі.

Лявоніха: І праўда, усяго многа тут. Трэба і сабе тавар нагледзець.

( Падыходзіць да прылаўка)

Гаспадыня: Прадам чаравічкі –

Зусім невялічкі!



Лявоніха: Ой, якраз такія, як мне падабаюцца. Лявон, галубочак, не скупіся, купі мне чаравічкі.

Лявон: Ну што з табою зробіш? Трэба купіць.

Лявоніха: Ой, музыкі, зайграйце. Мае ножкі тупацяць і на месцы не стаяць.

(Песня - танец “Лявоніха”)



(За дзвярыма чуецца: “Ме-ме-ме”.Уваходзіць Антон, ён вядзе казу)

Несцерка: Здароў, пан Антон! Куды ідзеш?

Антон: Ой, не пытайся, Несцерка!Вадзіў я казу па ставішчы, па гарадзішчы, вось прывёў на кірмаш – дык пакупніка няма.

Несцерка: Як няма, я куплю тваю казу.Ці добрая яна7

Антон: Яшчэ якая добрая: яна і па ваду ходзіць, і кашу варыць, і нас з жонкай корміць.

Несцерка: А ці дойная твая козачка?

Антон: А як жа, па тры збаны малака дае!

Несцерка: А што ты за яе хочаш?

Антон: Зусім мала: хлеба скарынку ды малую свінку.

Несцерка: Калі так, бяру. А ці можна яе паштурхаць?

Антон: Штурхай, калі хочаш!

(Несцерка хоча ўзяць казу за рогі. Але каза ўцякае, а потым разганяецца і б’е Несцерку ў бок)



Несцерка: Ой, пан Антон, забірай сваю казу, яна мне ўсе рэбры павыбівала!

Антон: Несцерка, вазьмі казу, задарма аддам.

Несцерка: Нашто яна мне?

Антон: Яна будзе табе песні спяваць і весела гуляць!

Несцерка: Ну, гэта мне падабаецца! Бяру казу!

(Гульня “Бульба, капуста, агурок”)

Несцерка: Пан Антон, ці не бачыў ты дзе па дарозе дзеда з бабай7

Антон: А як жа бачыў! Бабка Еўка, дзед Талаш

Спяшаліся на кірмаш.

Раптам баба за пень зачапілася,

Ды з коніка звалілася.



Несцерка: Ну і што было далей?

Антон: Дзед бабку за вушка:

Уставай, старушка!

Гайда, гайда, гайдамаш,

Паехалі на кірмаш!



Несцерка: А дзе ж яны?

Дзед і баба:А мы ўжо тутачкі! Прывітанне ўсім. Вось кірмаш дык кірмаш!

Несцерка: Прывітанне!Дзеці, зараз запытаем, што дзед з бабай прывезлі на кірмаш!

Баба: Мы прывезлі на кірмаш загадкі з градкі.

(Загадкі)



Дзед: Ну, малайцы! Усе нашы загадкі адгадалі.

Прымайце падарункі і сядайце, калі ласка!



Гаспадыня: Маня, Зоська, Ясь, Андрэйка,

Ціт, Мікола, Апанас!

Беларуская батлейка

Запрашае ў госці вас!



(Тэатралізаванае прадстаўленне беларускай батлейкі)
Гаспадыня: Гэй, вясёлы народ,

Станавіся ў карагод!

Дзе карагод ходзіць –

Там жыта родзіць.

А дзе не бывае-

Там улягае.



(Гульня “Вясёлы карагод)

Гаспадыня: Хлеб! Няма табе роўнай яды аніякай.

Яму параўнання не падбярэш.

Бяры сабе бохан са шчырай падзякай

Для ўсіх, хто рабіў яго, - рэж і еш!

Госцейкі дарагія, жадаем вам лёгкага хлеба, каб скаціна ў хляве вадзілася і вашы сем’і ніколі не журыліся. А на душы было светла і радасна.

( Гаспадыня і Несцерка частуюць караваем)

Несцерка: Сонца нізка – вечар блізка,

Час прыйшоў да развітання.

Ёсць у нас і пажаданне:

Гаспадыня: Рады бачыць мы гасцей,

Прыходзьце пачасцей!

ДАДАТАК 1

Конкурсы, гульні, гульні - танцы

Конкурс “Восеньскія месяцы”

Прымаюць удзел 2 каманды па 8 чалавек. Трэба сабраць назвы першага і апошняга месяца восені. Перамагае каманда, якая хутчэй назвала месяц.



Конкурс Збяры лісточкі”

Прымаюць удзел дзеці, якія нарадзіліся восенню. На падносах ляжаць па 1 клянловаму лісточку, разрэзанаму на часткі. Па камандзе дзеці пад музыку збіраюць па частках лісток. Перамагае той, хто першы складзе лісток з разрэзаных частак.



Конкурс “Хто хутчэй?”

Дзеці дзеляцца на дзве каманды.Каманды строяцца ў шарэнгу. Паміж шарэнгамі ставіцца кошык з гронкамі рабіны.Гучыць музыка.Ад кожнай шарэнгі выходзіць па аднаму іграку. Яны танцуюць вакол кошыка.Мухыка заціхае, трэба як магу хутчэй узяць гронку рабіны.гронка дастаецца толькі таму іграку, хто ўхапіў першы.калі сыграюць усе пары дзяцей, падлічваецца, колькасць гронак рабіны кожнай каманды. У каго гронак больш, той і перамагае.



Гульня - танец “Мае локці харашы, а суседа лепшыя”

Дзеці становяцца ў круг, кладуць рукі на плечы суседу, які стаіць спераду. Гучыць музыка.Дзеці танцуюць пад музыку, не апускаючы рук.Вядучы кажа: “Мае локці харашы, а суседа лепшыя!”Дзеці адразу бяруць суседа за локці і так танцуюць далей.



  • Мае вушы харашы, а суседа лепшыя!

  • Мая талія хараша, а суседа лепшая!

  • Мае калені харашы, а суседа лепшыя!

  • Мае плечы харашы, а суседа лепшыя!

Конкурс “Пасадзі і збяры ўраджай”

Абсталяванне: 10 абручоў, 2 вядры, 5 бульбін, 2 лейкі.удзельнічаюць 2 каманды па 4 чалавекі.

1 – ы ўдзельнік: “арэ зямлю” (кладзе абручы);

2 – і ўдзельнік: “садзіць бульбу” (кладзе бульбу ў абручы);

3 – і ўдзельнік: “палівае бульбу” (аббягае абруч з лейкай);

4 – ы ўдзельнік: “збірае ўраджай” (збірае бульбу ў вядро).

Перамагае больш хуткая каманда.

Гульня – танец “Вясёлая карусель”

Удзельнічаюць хлопчыкі і дзяўчынкі.Хлопчыкі становяцца ў кола тварам надвор. Гэта каруселя. Гучыць музыка. Дзяўчаты танцуючы ходзяцьвакол хлопцаў. Калі музыка скончыцца, ім неабходна заняць месца на каруселі, запрыгнуць на рукі хлопцу.Камусьці хлопца не хопіць. Тая дзяўчынка выходзіць з гульні і забірае з сабою аднаго хлопца.Удзельнікі гуляюць пакуль не застанецца адна дзяўчына і хлопец.



Гульня “Бульба, капуста, агурок”

Вядучы займае становішча перад удзельнікамі і гаворыць: “Я буду называць словы, суправаджаючы іх рухамі рук. Калі я скажу слова “капуста”, трэба падняць рукі далонямі ўверх, пры слове “бульба” – апусціць рукі ўніз далонямі, пры слове “агурок” – рукі раздвінуць ў бакі па дыяганалі.”затым вядучы пачынае вымаўляць словы., пры гэтым паказвае і іншыя рухі.удзельнікам важна не памыліцца.Асноўная ўмова – удзельнікі павінны глядзець на рукі вядучага! Хто памыляецца, выходзіць з гульні.

ДАДАТАК 2

Беларуская батлейка

Каза: Людзі добрыя, вітаю!

Я ў вас вось што запытаю:

Вы скажыце , госці, мне,

Ці вам добра тут, ці не?

Ну - тады чаго чакаеце?

Чаму артыстаў не вітаеце?

Дарагія гледачы!

Трэба тут дапамагчы1

Кожны хай са шчырай ласкаю

У ладкі весела пляскае!



Бульбінка: Мы пакажам вам хлапчыну,

Хлапчыну - не малайчыну.

Гэта Саўка Савацей - язык без касцей.

Жытні каласок: Саўка, адгукніся!

Саўка, пакажыся!



Каза: А ты дзе хадзіў?

Саўка: (пагладжвае свой жывот) У суседнім агародзе заблудзіўся.

Бульбінка: Саўка, Саўка! Які ты не паслухмяны!

Саўка: Я - рахманы, паслухмяны, працавіты, адмысловы.

Я такі… Я… Адным словам!



Каза: Як пасадзяць Саўку раніцай на лаўку –

Дык ён хваліцца, хваліцца, хваліцца!

Да вечара хваліцца!

Аж пакуль не зваліцца!



Саўка: Я ніколі не звалюся, бо ніколі не хвалюся.

Бульбінка: Кім ты будзеш? Кім ты станеш?

Ты ж і хвалішся, і маніш?



Саўка: Вы іх не слухайце, дзеці!

Праўдзівей мяне няма ва ўсім свеце:

Я - праўдзівы, я - рахманы.

Працавіты, паслухмяны!

Я - не манюка з манюк!

Жытні колас: А ці паслухмяны ты ўнук?

Саўка, адгадай маю загадку:

Чыю любіш кашку?

Чыю любіш казку?

Чыю любіш ласку?

Хто для цябе, для братоў, для сястрычкі

Цэлае лета вязаў рукавічкі?

Хто пірог пячэ на свята?

Каго слухаецца мама і тата?

Саўка (шэптам) Дзеці, госці! Мна дапамажыце! Адкажыце1 Падкажыце! (Прыслухоўваецца) ЦЫ - БУ - ЛЮ!

Каза: Ха – Ха – Ха! Слухаюцца цыбулю!

Саўка (падумаўшы): Не! Я… гэта… не цыбулю…

Я хацеў сказаць ба- бу- лю!

О! Бабуля мяне паважае

За маю паслухмянасць мне дагаджае.



Бульбінка: А мы зараз пераканаемся і ў бабулі тваёй запытаемся.

(Бабуля хапае Саўку за вуха)



Бабуля: Хто акно пабіў, а на ката зваліў?

Хто смятанку злізаў і на брата сказаў?

Хто тэлевізар паламаў?

Хто пяць двоек атрымаў?

І свой дзённік у макулатуру здаў?

Саўка: Ой, бабулечка, пусці!

Трэба ў школу мне ісці!

Дай ты мне падсілкавацца,

Пірагом пачаставацца!



Бабуля: Ты ў мяне пачастунку атрымаеш,

Як бярозавай кашы паспытаеш!



Саўка: Я так хачу, каб мяне любілі!

Я так хачу, каб мяне хвалілі1

Памажыце мне выправіцца, даражэнькія!

Каза: Дапамогуць, Савацей!

Але і сам ты папацей!

Не хлусі, не мані!

У падручнік зазірні!



Жытні каласок: Хочаш выпраўляцца-

Трэба пастарацца!



Каза: Трэба нам ужо ў дарогу.

Дзякуй, госці, за падмогу!

Вы так дружна рагаталі,

Нас так хораша віталі,

Пляскалі ў ладкі,

Адгадвалі загадкі.



Саўка: І мне падказвалі.

Жытні колас: Хоць шкода, а ўсё ж - бывайце!

Бульбінка: Толькі нас не забывайце!

Саўка: Дружна жывіце!

Каза: Хутка расціце!

Жытні колас: Край свой любіце!

Не таму любіце, што за ўсё цяплейшы.


А таму любіце,

Што за ўсё мілейшы,

За ўсё прыгажэйшы!

ДАДАТАК 3



Загадкі з градкі
1. Нарадзіўся сярод градкі,
Быў шурпаты – вырас гладкі.
І ляжыць пад кустом
Дагары крывым хвастом. (Агурок)

2. Само з кулачок, чырвоны бачок.


Дакранешся пальцам – гладкі,
А адкусіш – салодкі. (Яблык)

3. Сіні мундзір, жоўтая падкладка.


У сярэдзіне салодкая. (Сліва)

4. Завітала ў хату пані


у чырвоным сарафане,
як пачалі распранаць –
сталі плакаць, праклінаць.(Цыбуля)

5. Круглы ён, ды не мячык.


Ёсць нага, але не скача.
Шмат лістоў, але не сшытак

Апрануў паўсотні світак.(Качан капусты)

6. Царэўна ў няволі
у цёмнай каморы.
А косы на сонцы
на вольным прасторы. (Морква)

7. Што капалі з зямлі, смажылі, варылі?


Што ў зале мы пяклі,
елі і хвалілі? (Бульба)

8. Круглая, ды не мячык,


чырвоная ды не ягада.
З хвосцікам не мышка.(Радыска)

12.Галава на ножцы,


У галаве гарошкі.(Гарох)

ДАДАТАК 4



ФОТАГАЛЕРЭЯ КІРМАШУ












Літаратура

  1. Афанасьев С.П., Коморин С.В., Тимонин А.И. Что делать с детьми в загородном лагере.- М.: Новая школа.- 224с.

  2. Афанасьев С.П., Коморин С.В. Триста творческих конкурсов.–М., 1997.– 112с.

  3. Берн Э. Игры, в которые играют люди. Люди, которые играют в игры.- Лениздат, 1992.- 399с.

  4. Возьмитесь за руки, друзья!/ Материалы программы СПО-ФДО «Игра-дело серьезное».-М.: НПЦ СПО-ФДО, 1996.-80с.

  5. Газман О.С. Каникулы: игра, воспитание. - М.: Просвещение, 1988. - 158с.

  6. Лебедева И.А. Путешествие в страну игр: сюжетно-ролевая игра.– Н.Новгород: Нижегородский гуманитарный центр, 1998.-124с.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка