Дж. К. Роўлінг Гары Потэр і Вязень Азкабана




старонка1/17
Дата канвертавання01.05.2016
Памер3.88 Mb.
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   17



Дж. К. Роўлінг



Гары Потэр і Вязень Азкабана

Пераклад з ангельскай мовы

Дзяніса Мускага

— www.belpotter.by —

РАЗДЗЕЛ I —
Савіная пошта
Шмат у чым Гары Потэр быў вельмі незвычайным хлапчуком. Па-першае, з усіх часоў года ён люта не любіў летнія вакацыі. Па-другое, ён вельмі імкнуўся зрабіць работу зададзеную на лета, але вымушаны быў рабіць гэта, калі аніхто ня бачыць, глыбокай ноччу. Застаецца дадаць яшчэ адно – ён быў чараўніком.

Было ўжо далёка за апоўнач. Гары сядзеў на ўскрайку сваёго ложку, з галавой накрыўшыся коўдрай, нібы знаходзіўся ў намёце, трымаючы ў адной руцэ ліхтарык, а ў другой вялізную кнігу ў скураной вокладцы (гэта была «Гісторыя Магіі» Батыльды Бэгшат) трымаючы яе адчыненай з дапамогаю падушкі. Гары з пахмурным тварам вадзіў арліным пяром па старонцы шукаючы тое, што дапамагло б яму ў напісанні сачыненне на тэму «Цалкавітая бессэнсоўнасць Вядзмаркаспалення ў чатырнаццатам стагоддзі. Абмеркаванне».

Пяро супыніласся ля першага радка найверагодней выглядаючага параграфа. Гары падправіў акуляры на носе, паднёс ліхтарык бліжэй да кнігі і прачытаў наступнае:
«Не-магічныя людзі (больш вядомыя зараз, як Маглы), асабліва баяліся чараўніцтва падчас Сярэднявечча, але не надта часта прызнаваліся ў гэтым. У тых зарэдкіх выпадках, калі яны лавілі сапраўдную вядзьмарку ці чараўніка, спаленне не прыносіла аніякага выніку. Ведзьмакі скарыстаўшыся элементарнай полымязамарозваючай замовай, рабілі выгляд, што пакутуюць ад нясцерпнага болю, а самі насалоджваліся лагодным казытаннем агню. А Вэндэліне Ракавой, гэта настолькі было да спадобы, што яна дазваляла лавіць сябе пад рознымі абліччамі ня менш за сорак разоў.»
Гары, заціснуўшы пяро зубамі, выцягнуў з-пад падушкі чарніліцу і скрутак пергаменту. Павольна і вельмі асцярожна, ён пачаў адкручваць накрыўку, Абмакнуў пяро і асцярожна пачаў пісаць, адчасу супыняючыся і прыслухоўваючыся, бо, калі б хтось з сям’і Дурслі на шляху ў ванную, пачуў бы драпанне яго пяра, Гары хутчэй за ўсё правёў бы ўвесь астатні час вакацыяў, замкнутым у каморы пад лесвіцай.

Сям’я Дурслі, што месцілася ў доме нумар 4 па Прайвет Драйв, і была тым самым чыннікам з-за якога Гары ніколі не атрымліваў задавалнення з летніх вакацыяў. Дзядзька Вернан, цётка Пятунья і іх сын Дадлі, былі адзінымі жывымі Гарынымі сваякамі. Адначасова з гэтым яны былі стоадсодкавымі магламі і мелі на чараўніцтва сярэднявечныя погляды. Загінуўшыя бацькі Гары, быўшыя чараўнікамі, ніколі не ўзгадваліся ў дурсяўскай хаце. На працягу шмат год цётка Пятунья і дзядзька Вернан былі ўпэўненыя, што калі будуць з усяе моцы задзюбваць хлопца, гэта дапаможа знішчыць у ім чараўніцкія здольнасці. І як жа ж яны ашалелі, калі пацярпелі паразу. Больш таго, цяпер яны жылі ў незвычайным страху з таго, што хто-небудзь даведаецца, што Гары большую частку з апошніх двух год правёў у Школе Вядзьмарства і Чараўніцтва Хогвартс. Самае большае, што цяпер маглі зрабіць Дурслі, гэта схаваць найдалей Гарыны кнігі замоваў, чараўніцкую палачку, кацёл і мятлу адразу на пачатку летніх вакацыяў і забараніць яму размаўляць з суседзямі.

Адсутнасць доступу да кнігаў была для Гары рэальнай праблемай, бо яго настаўнікі з Хогвартса паназадавалі шмат работы на вакацыі. Адно з сачыненняў было асабліва небяспечным, яно было прысвечана Памяньшальным Зеллям і было, зададзена самым нянавісным для Гары настаўнікам, прафэсарам Снэйпам, які будзе ў наймацнейшым захапленні, калі будзе мець падставу для затрымання хлопца пасля заняткаў на працягу месяца. Гары скарыстаўся першым жа шанцам, які выпаў у першы тыдзень вакацыяў. Калі дзядзька Вернан разам з цёткай Пятуньяй і Дадлі выйшлі да прысады, каб разам пазахапляцца новай дзядзькавай службовай машынай (а рабілі яны гэта вельмі моцнымі галасамі, каб чулі ўсе суседзі), Гары ціхуценька зпоўз на першы паверх ускрыў замок каморы, схапіў колькі кніг і схаваў іх у сваёй спальне. А так як ён не пакідаў чарнільных пятнах на сваёй прасціне, Дурсі і здагадацца не маглі, что ён па начах вывучае чараўніцтва.

Зараз Гары з усяе сілы імкнуўся не чапляць іх, бо дзядзька з цёткай былі на яго моцна раззлаваныя, у сувязі з тым што у адзін з першых жа дзён вакацыяў да яго патэлефанаваў сябра з чараўніцкай школы.

Рон Візлі, які быў адным з лепшых Гарыных школьных сяброў паходзіў з цалкавіта чараўніцкай сям’і. У сувязі з гэтым, ён ведаў шмат чаго, аб чым Гары нават не здагадваўся, але нават ня ведаў як карыстацца тэлефонам. Да таго ж, на бяду, слухалку падняў дзядзька Вернан.

- Вэрнан Дурслі слухае!

Гары, які выпадкова апынуўся ў пакое у гэты час, ажно анямеў, калі пачуў у адказ голас Рона.

- АЛЁ? АЛЁ? ЦІ ВЫ ЧУЕЦЕ МЯНЕ? Я – ХАЧУ – ПАГАМАНІЦЬ – З – ГАРЫ – ПОТЭРАМ!

Рон галасіў настолькі гучна, што дзядзька ўскочыў на ногі і адсунуў слухалку на цэлы фут ад вуха і пазіраў на яе з тварам на якім адначасова чыталіся шаленства і жах.

- ХТО ГЭТА?- закрычаў ён у слухалку.- ХТО ВЫ ТАКІ?

- РОН – ВІЗЛІ!- загарланіў Рон у адказ, быццам размаўляў з Вернанам з іншага боку вялізнага футбольнага поля. – Я – ШКОЛЬНЫ – СЯБРА – ГАРЫ!

Маленечкія вочы дзядзькі Вернана развярнуліся ў бок Гары, які зкамянеўшы стаяў побач.

- НЯМА ТУТ АНІЯКАГА ПОТЭРА!- закрычаў ён, працягваючы трымаць слухалку на адлегласці выцягнутай рукі, быццам тая магла выбухнуць,- НЯ ВЕДАЮ ПРА ЯКУЮ ШКОЛУ ВЫ КАЖЫЦЕ! І НЕ ТЭЛЕФАНУЙЦЕ МНЕ БОЛЬШ! НАВАТ НЕ НАБЛІЖАЙЦЕСЯ ДА МАЁЙ СЯМ’І!

І ён кінуў слухалку так, як звычайна адкідваюць ад сябе атрутнага павука.

Тое што адбылося пасля, было адным найгоршоршых ураджанняў Гары.

- ЯК ТЫ НАВАТ АСМЕЛІЎСЯ ДАЦЬ ГЭТЫ НУМАР ТАКІМ ЛЮДЗЯМ ЯК... ТАКІМ ЛЮДЗЯМ ЯК ТЫ САМ!- равеў дзядзька Вернан пырскаючы на Гары сліной.

Рон, відавочна, зразумеў, шо з-за яго Гары трапіў у бяду, таму больш не пытаўся яму тэлефанаваць. Гарына сяброўка па Хогвартсе Герміёна Грэйнджер нават не пыталася з ім скантактавацца. Хлопец падазраваў, што Рон папярэдзіў яе аб наступствах і надта шкадаваў, бо Герміёна была самай разумнейшай вядзьмарачкай сярод яго аднакласнікаў, да таго ж паходзіла з сям’і маглаў і выдатна ведала, як карыстацца тэлефонам. Больш таго, у яе хапіла б розуму не ўзгадваць аб Хогвартсе.

Таму Гары ня меў на працягу пяці тыдняў сувязі ані з водным з сяброў і гэтае лета адбылося амаль гэткім жа дрэнным, як і папярэдняе. Існавала толькі адно значнае паляпшэнне, пасля таго, як хлопец пакляўся не выкарыстоўваць яе для дасылання лістоў сябрам, Гарынай саве Хэдвіг было дазволена вылятаць на вуліцу ў ночы. Дзядзька згадзіўся на гэта праз той лямант, што Хэдвіг падымала, калі ўвесь час сядзела ў клетцы.

Гары скончыў пісаць аб Вэндэліне Ракавой і зноў супыніўся, каб шчэ раз прыслухацца. Цішыню ў ухутаным цемраю доме парушалі толькі рохкаючыя храпакі, яго неверагодна тлустага стрыечанага брата Дадлі. Было ўжо вельмі позна. Вочы хлопца пачалі гарэць ад стомы. Напэўна прыйдзецца дапісваць сачыненне наступнай ноччу...

Гары закруціў накрыўку на чарніліцы, дастаў з-пад ложка старую навалачку, паклаў у яе ліхтарык, Гісторыю Магіі, сваё сачыненне і чарніліцу. Потым апусціўся на падлогу і схаваў ўсё за дрэнна закрэпленнымі масніцамі пад сваім ложкам. Хлопчык падняўся на ногі, пацягнуўся і зірнуў на будзільнік са светлавым цыферблатам, што стаяў на століку ля яго ложку.

Была першая гадзіна па апоўначы. У Гарыным жываце заказытала. Ён ужо цэлую гадзіну, як быў трынаццацігадовым і нават забыўся на гэта.

У Гары была ячшэ адна незвычайная асаблівась, ён ніколі нічога не чакаў ад свайго дня нараджэння. За ўсё сваё жыццё хлопец аніразу не атрымліваў віншавальных паштовак. Дурслі, тыя і ўвогуле праігнаравалі два яго апошніх дня народзінаў і Гары сумняваўся, што прыпомняць нешта ў гэты раз.

Ён прайшоў ўздоўж пакрытага цемраю пакоя, міма пустой клеткі Хэдвіг да адчыненага акна. Хлопец абапёрся на падваконнік, халоднае начное паветра прыемна абдувала яго твар, пасля працяглага часу праведзенага пад коўдрай. Хэдвіг не з’яўлялася другую ноч запар. За яё Гары не турбаваўся, тая і раней адлятала на працяглы час, але ж ён спадзяваўся на яе хуткае аб’яўленне, бо сава была адзінаю жывой істотаю ў хаце, якая не калацілася з жаху, убачыўшы яго.

Гары хаця і быў замалым для свайго ўзросту, тым ня менш за апошні год выцягнуўся на колькі цаляў. Ён меў чорнае, як смала валоссе, што заўсёды знаходзіліся ў даволі бязладным стане, што б хлопец з імі не рабіў. Вочы за круглымі акулярамі былі яскрава зялёнымі, а на ілбе быў тонкі шнар падобны на маланку, выразна бачны за валасамі.

З ўсіх незвычайных асаблівасцяў Гары, шнар быў самым асаблівым. На пряцягу дзесяці год Дурслі сцвярджалі, што хлопец атрымаў яго падчас аўтакатастрофы ў якой загінулі яго бацькі, але ж гэта было лухценню, бо Лілі і Джэймс Потэры ніколі не траплялі ані ў якую аўтамабільную аварыю. Яны былі забіты і зрабіў гэта самы жахлівы з усіх чорных ведзьмакоў за апошнія сто год – Лорд Вальдэморт. Гары ж пазбег смерці падчас той атакі і абыйшоўся толькі шнарам на лбе, калі праклён Вальдэморта замест таго, каб забіць хлопца адскочыў у свайго стваральніка. Сам Вальдэморт ледзве жывы знік...

Але потым Гары не аднаразова сустракаўся з ім пад час навучання ў Хогвартсе. Стоячы ля цёмнага акна і ўспамінаючы іх апошнюю сустрэчу, Гары быў вымушаны прызнаць, што яму надта пашанцавала ўвогуле сустрэць трынаццаты дзень нараджэння.

Ён паглядзеў у поўнае зорак неба, спадзяючыся ўбачыць Хэдвіг, якая мажліва зараз парыла дамоў трымаючы ў дзюбе здохлую мыш, чакаючы пахвалы ад гаспадара. Гары ў разгубленасці глядзеў на вяршыні дамоў і прайшло колькі секунд, каб ён зразумеў тое, што бачыў.

На фоне залатога месяца з’явілася і штоімгненне станавілася ўсё буйней нейкае, неверагодным чынам перакрыўленнае, стварэнне, што ляцела ў напрамку Гары. Хлопец не рухаючыся стаяў і назіраў, як істота спускалася ўсё ніжэй і ніжэй. Дзель секунды Гары хістаўся, трымаючы руку на раме, ці не зачыніць акно, але тут дзівоса праляцела ля аднаго з ліхтароў на Прайвет Драйв і хлопец, зразумеўшы, што ўбачыў, адскочыў у бок.

Праз акно ў Гарын пакой заляцелі тры савы, дзве з якіх падтымлівалі трэццю знаходзячуюся па за прытомнасцю. Совы з мягкім глухім гукам прызямліліся на ложку і сярэдняя - вязізарная і шэрая адразу ж павалілася на правы бок. Да яе ног быў прывязаны аб’ёмісты пакунак.

Гары адразу ж пазнаў непрытомніцу, яе імя было Эрал і яна належыла сям’і Візлі. Хлопец адразу ж кінуўся да яе, адвязаў матузкі з яе лап, зняў пакунак і перанёс Эрал да пустой хэдвігавай клеткі. Эрал адчыніла адно закаламучанае вока, енкнула ў знак падзякі і задыхаючыся пачала піць ваду.

Гары развярнуўся да астатніх птушак, адна з іх вялізная Палярная сава належыла самому Гары. Хэдвіг таксама прынесла пакунак і была вельмі задаволена сабою. Яна ласкава дзюбнула хлопца, калі ён звольніў яе ад грузу і, праляцеўшы праз весь пакой, далучылася да Эрал.

Гары ніколі не бачыў трэцяй савы, буйную цёмна-жоўтага колеру, але адразу ж здарадаўся адкуль яна, таму што ў дадатак да пасылкі, яна прынесла паштоўку з эмблемаю Хогвартса. Калі Гары вызваліў саву ад яе ад пошты, тая шляхетна ўскудлаціла пер’е, расхінула крылы і адляцела праз вакно ў цемру.

Гары прысеў на ложку і схапіў пакунак прынесены Эрал, ён разгарнуў карычневую паперу і знайшоў там падарунак у залатой абгортке і сваю першую ў жыцці віншавальную картку. Дрыжачымі пальцамі ён разарваў канверт з якога выпалі дзве паперкі – ліст і газэтная выразка.

Выразка яўна паходзіла з чарадзейскага выдання «Штодзённы Вяшчун», таму што людзі на чорнабелых выявах рухаліся. Гары разгладзіў выразку і прачытаў наступнае:


ЧЫНОЎНІК МІНІСТЭРСТВА МАГІІ ВЫЙГРАЎ ГАЛОЎНЫ ПРЫЗ
Артур Візлі, Кіраўнік Бюро па Барацьбе са Зламысным ужываннем Магластворанымі рэчамі пры Міністэрстве Магіі атрымаў Галоўны Прыз штогадовай латэрэі «Галеён Штодзённага Вяшчуна»

Задаволенны містэр Візлі паведаміў карэспандэнтам газэты: «Свой выйгрыш мы патрацім на летні адпачынак ў Егіпце, дзе наш старэйшы сын Біл працуе над скасаваннем праклёнаў у мясцовым аддзяленні Чараўніцкага банка Грынгатс»

Сям’я Візлі правядзе ў Егіпце месяц і вернецца, як раз да пачатка вучэбнага году ў Хогвартсе, дзе вучацца пяцёра іх дзяцей.
Гары паглядзеў на рухаючуюся выяву і ўсьмешка распаўзлася па яго твары, калі ён убачыў усіх дзевяцёх Візлі шалёна махаючых яму на фоне Вялікай Піраміды. Тоўсценькая місіс Візлі, яе лысаваты муж, шэсць сыноў і дачушка. Усе (хаця на чорна белай выяве гэтага не было відаць) з палымняна рудым валоссем. Прамкі пасярэдзіне здымка стаяў Рон, трымаючы на плячы свайго хатняга звярка – пацука Скаберса, а рукой абдымаючы сваю малую сястрычку Джыні.

Гары нават не думаў аб тым, што хтось заслужыў гэтую купу золата больш за гэткіх любасных, але вельмі бедных Візлі. Хлопец разгарнуў ліст, дасланы яму Ронам.


Даражэнькі Гары,

Віншую цябе з днём народзінаў!

Не ўяўляеш, як моцна я шкадую аб тым тэлефонным званку. Спадзяюся гэта не вельмі пашкодзіла тваім зносінам з магламі. Я раіўся з татам і ён вырашыў, што мне трэба было размаўляць крышачку цішэй.

У Егіпце проста неверагодна. Біл правёў нас ўздоўж усіх грабніцаў, не ўяўляеш наколькі моцныя замовы наклалі на іх старажытныя егіпецкія чараўнікі. У апошнюю з іх мама нават забараніла Джыні ўваходзіць. Мы бачылі сапраўды мутантцкія шкілеты маглаў, якія туды забіраліся і ў іх вырасталі дадатковыя галовы і шмат яшчэ чаго.

Я не паверыў, калі даведаўся, што тата выйграў Прыз ад Штодзённага Вешчуна! Семсот залатых галеёнаў! Большасць з іх канечне пайшла на адпачынак, але мне ўсёроўна абяцалі набыць новую палачку.
Гары добра памятаў, як была зламана старая палачка Рона. Гэта адбылося падчас аварыі, якую пацярпеў аўтамабіль, на якім яны прыляцелі ў Хогвартс, калі той урэзаўся ў дрэва на тэрыторыі школы.
Мы вернемся дамоў прыблізна за тыдзень да пачатку заняткаў і паедзем ў Лондан за маёй новай палачкай і новымі падручнікамі. Можа выпадзе шанец на сустрэчу?

Не дазваляй маглам задзюбваць цябе!

Спадзяюся на сустрэчу ў Лондане,

Рон.
PS: Пэрсі абралі на старасту школы. Ён атрымаў ліст тыдзень таму.
Гары другі раз глянуў на фота. Пэрсі, які вучыўся ў сёмым, выпускным класе выглядаў больш чым задаволеным. Свой значок старасты, ён начапіў на феску – нацыянальны егіпецкі капялюшык, што зухавата сядзеў на яго акуратна прычэсанай фрэзуры, а шкельцы яго акуляраў у рагавой аправе блішчэлі ў промнях егіпецкага сонца.

Пасля, Гары абярнуўся ў бок свайго падарунка. У пакунку было нешта накшталт невялічкага шклянога туркá, да якога была дададзена занатоўка Рона.


Гары – гэта Партатыўны Брыдаскоп. Калі паблізу ад цябе апынецца які злыдзень, ён пачне свяціцца і круціцца вакол сябе. Біл сцвярджаў, што гэта халусце, якое прадаецца чараўнікам-турыстам, бо той свяціўся ўсю таганочную вячэру. Але ж ён ня ведаў, што Фрэд з Джорджам накідалі жукоў у яго суп.

Бывай – Рон.
Гары паклаў Брыдаскоп на столік ля ложку, дзе той ўстаў балансуючы на сваім кончыку і на яго паверхні адлюстроўваліся светлавыя стрэлкі яго будзільніка. Хлопец захопленна паглядзеў на гэта відовішча колькі секунд, а потым звярнуўся да пакунку прынесенага Хэдвіг.

У ім месціліся загорнуты ў паперу падарунак, віншавальная картка і ліст, на гэты раз ад Герміёны.


Любы Гары,

Рон напісаў мне і паведаміў аб тэлефоннай размове з тваім дзядзькам Вернанам. Спадзяюся з табой ўсё добра.

Зараз я знаходжуся ў адпачынку ва Францыі і не ведала, як даслаць табе свой падарунак і што адбылося б на мытні, калі б яго раскрылі? Добра, што паблізу аб’явілася Хэдвіг! Пэўна ёй вельмі хацелася, каб дзеля разнастайнасці хаця б у гэтым годзе ты не зазтался без падарунка. Я набыла яго праз сэрвіс «Тавары Совамі», рэкламу якога пабачыла ў «Штодзённы вяшчуне» (Я атрымліваю яго з дастаўкай, бо так добра заўжды ведаць аб тым што дзеецца ў чараўніцкім свеце). Бачыў фатаздымак Рона з сям’ёй тыдзень таму? Магу паспрачацца, ён там столькі ўсяго панавывучае, я нават пачынаю зайздросціць, бо старажытнаегіпецкія чараўнікі – такія выдатныя.

Тут таксама шмат чаго цікавага. Мне нават прыйшлося перапісваць сваё сачыненне па Гісторыі Магіі, бо вельмі хацелася напісаць аб тым, што я тут даведалася. Спадзяюся, яно атрымалася ня вельмі доўгім, я напісала на два скруткі пергаменту больш, чым прасіў прафесар Бінс

Рон прапануе сустрэцца ў Лондане на апошнім тыдні перад заканчэннем вакацыяў. А ў цябе ці атрымаецца? Дзядзька з цёткай дазволяць? Спадзяюся што так. Калі не, сстрэнемся першага верасня ля Хогвартс-Экспрэса!

З любоўю

Герміёна
P.S. Рон напісаў, што Персі абралі на Старасту Школы. Трымаю заклад, што той надта задаволены. А вось Рону здаецца, гэта не надта да спадобы.
Гары зноў усміхнуўся, адклаў у бок паштоўку Герміёны і ўзяўся за яе падарунак. Там было нешта даволі цяжкое і ведаючы Герміёну, хлопец спачатку вырашыў, што гэта таўсценная кніга замудрагелістых замоваў, але ён памыліўся. Яго сэрца пачало шалёна грукатаць, калі ён разгарнуў пакунак і ўбачыў чорны скураны куфэрак на якім срэбнымі літарамі было выціснута «Набор дзеля абслуговання мятлы»

- Анішто сабе, Герміёна!- прашапатаў Гары, адчыняючы куфэрачак, каб зазірнуць ў яго.

У ім месцілася вялізная бляшанка высокаякаснай флітвудцкай паліролі для аздаблення тронка, бліскучыя срэбныя абцужкі для даглядання хваста, маленечкі латунны компас з зашчэпкай, які можна ўжываць падчас працяглых вандровак і дапаможнік «Даглядай сваю мятлу самастойна»

Акрамя сяброў, Гары страшэнна не хапала яшчэ аднаго, Квідытча, гульні з якой ён пазнаёміўся ў Хогвартсе і якая да таго ж была вельмі папулярнай у чараўніцкім свеце – надта небясьпечная, але такая захапляльная, бо гуляюць ў яе на мётлах. Высветлілася, што Гары даволі добра гуляе ў гэтую гульню, больш таго, ён апынуўся самым маладым гульцом за цэлае стагоддзе, якога абралі ў каманду аднаго з Дамоў Хогвартса. Адной з самых каштоўных для Гары рэчаў была гоначная мятла Німбус 2000.

Хлопец адклаў скураны куфэрак ў бок і прыняўся за апошні пакунак. Па нязграбных крамзолях на абготцы Гары адразу пазнаў віншавальніка. Гэта быў Хагрыд, хогвартскі ляснічы. Хлопец сарваў верхні слой паперы і пабачыў нешта зялёнае і скурападобнае, але не паспеў ён разгарнуць ўсё належным чынам, як падарунак пачаў дзівосным чынам дрыжэць, а тое што было ўсярэдзіне гучна пстрыкнула, як тыя сківіцы.

Гары змярцвеў. Канечне ён ведаў, што Хагрыд ніколі не дашле яму штось небяспечнае, але ж хлопчык таксама ведаў, што разуменне аб небяспечнасці ў Хагрыда адрозніваецца ад звычайнага чалавека. Агульнавядома што той мог найпроста сябраваць з гіганцкімі павукамі, набыць у выпадковага знаёмага злоснага трохгаловага сабаку ці таямніча пранесці ў сваю хацінку забароненнае законам яйка дракона.

Гары нярвуючыся штурхнуў пакунак. Той зноўку пстрыкнуў. Хлопчык пацягнуўся да лямпы на століку, моцна схапіў яе адной рукою і падняў па над галавою, гатовы у любы момант стукнуць змесціва пакунку. Другой рукой ён схапіў астатнюю абгортку і сцягнуў яе.

Гэта была кніга. Гары хапіла часу толькі, каб заўважыць прыгожую зялёную вокладку і назву «Пачварная кніга аб пачварах» зробленную залатымі літарамі, перш чым кніга самастойна паднялася на рабро і заварушылася ўздоўж ложка, як нейкі дзівосны краб.

- Аёйку, - прамармытаў Гары.

З цяжкім грукатам кніга звалілася на падлогу і панеслася уздоўж пакою.Гары на пальчыках пацягнуўся ўслед. Кніга схавалася ў самы цёмны куток пад пісьмовым сталом. Молячыся, каб Дурслі працягвалі моцна спаць, Гары лёг на падлогу і пацягнуўся за кнігай.

- Вой!

Кніга цапнула яго за руку і няспешна паварушылася міма яго, рухаючыся з дапамогай ўласнай вокладкі. Гары рыўком развярнуўся, кінуўся наперад і схапіў яе. Дзядзька Вернан гучна замармытаў у сне ў суседнім пакоі.



Хэдвіг і Эрал з зацікаўленнасцю назіралі, як Гары працягваючы змагацца з кнігай, прыціснуўшы яе да грудзей, паспяшаўся да камоды і выцягнуўшы з яе дзягу, моцна зацягнуў яе вакол кнігі. «Пачварная кніга» вар’яцкі хісталася, але ўжо не магла ані пстрыкаць, ані цапаць, таму хлопчык кінуў яе на ложак і пачаў чытаць віншаванне ад Хагрыда.

Даражэнькі Гары,

Віншую з днём нараджэння!

Лічу, што гэтая кніга надта спатрэбіцца табе ў гэтым годзе. Больш нічога не скажу, паведамлю пры сустрэчы.

Маю надзею, што маглы добра з табой абыходзяцца.

Усяго найлепшага,

Хагрыд.
Гары падалося што ёсць нейкая злавеснасць ў словах Хагрыда аб тым, што хлопчыку можа спатрэбіцца куслівая кніга, тым ня менш ён паставіў картку Хагрыда да віншаванняў Рона і Герміёны, усміхаючыся яшчэ шырэй. Засталося прачытаць толькі ліст з Хогвартса.

Заўважыўшы, што паштоўка таўсцей чым звычайна, Гары разадраў канверт, выцягнуў з яго першы скрутак і прачытаў:


Паважаны містэр Потэр,

Звяртаем вашу ўвагу на тое, што новы вучэбны год пачнецца першага верасня, Хогвартс-Экспрэс адыходзіць з вакзала Кінг Кросс, ад платформы дзевяць і тры чвэрці аб адзінаццатай гадзіне.

Вучням трэццяга году навучэння падчас выходных дазваляецца наведваць вёску Хогсмід. Калі ласка падпішыце ў вашых бацькоў, альбо апекуноў прыкладзены да ліста бланк.

Спіс кніг на наступны год прыкладаецца.

З шчырай павагай,

Прафэсар М. МакГонагал

Намесніца Дырэктара.
Гары выцягнуў бланк дазволу на наведванне Хогсміда і глядзеў на яго больш не усміхаючыся. Як было б хораша наведвацца туды па выходных. Хогсмід - вёска цалкам чараўніцкая і Гары добра пра яе ведаў, але аніразу не наведваў. І як пераканаць дзядзьку ці цётку падпісаць бланк дазволу?

Ён зірнуў на будзільнік. На ім была ўжо другая гадзіна ночы.

Вырашыўшы, што аб бланку дазвола ён патурбуецца, калі прачнецца, Гары вярнуўся ў ложак і паспяшаўся выкрасліць з самаробнага графіку яшчэ адзін прамінулы дзень, які застаеўся яму да вяртання ў Хогвартс. Потым зняў акуляры і лёг з раскрытымі вачыма, гледзячы на ажно тры віншавальных карткі.

І вось такі незвычайны Гары Потэр ў гэты момант адчуваў, як і ўсе астатнія дзеці радасць. Ён першы раз ў жыцці радаваўся свайму дню нараджэння.


РАЗДЗЕЛ II —
Вялізная памылка цёткі Мардж
Калі ранніцай Гары спусціўся да сняданку, усе Дурслі ўжо сядзелі за куханным сталом. Яны глядзелі новы брэндавы тэлевізар, які Дадлі атрымаў ў напачаткувакацыйны падарунак, бо Дурслі малойчшы дужа скардзіўся, што ад тэлевізара ў гасцёўне да лядоўні з прысмакамі надта доўга ісці. Большую частку лета Дадлі правёў менавіта на кухні не адрываючы маленькіх свінных вачанятак ад экрана, хістаючы сваімі пяццю падбароддзямі, бо бесперапынна штось жэр.

Гары прысеў паміж Дадлі і дзядзькамі Вернанам, буйным, тлусценным чалавекам з замалой шыяй, але велічэзнымі вусішчамі. Зусім не жадаючыя, каб у Гары быў шчаслівы дзень нараджэння, Дурслі аніякім чынам не паказалі, што заўважылі яго аб’яўленне ў пакоі, але для Гары гэта было чымсь натуральным. Ён ўзяў сабе кавалак тосту і зірнуў на апошнія тэленавіны, дзе дыктар паведамляў аб уцёках нейкага злачынцы.

- ...грамадскасць папяджана, што Блэк мае зброю і вельмі небяспечны. Была створана гарачая лінія, па якой трэба неадкладна тэлефанаваць, калі вы штось ведаеце аб яго месцазнаходжанні.

- Маглі б нават не паведамляць, што ён злыдзень, - пырхнуў дзядзька гледзячы на фота ўцекача, - Толькі зірніце на яго – гідкі абібок. А яго фрэзура!

Вернан прынізліва кінуў погляд у бок Гары, бязладнае валоссе якога было падставаю да спрадвечнага дзядзькава раздражнення. Але ў параўнанні з калтунамі па локаць даўжынёй атачаюшчымі брыдкі твар зняволеннага, фрэзура Гары выглядала, як звышдагледжаная.

Потым зноў аб’явіўся дыктар.

- Міністэрства Сельхозгаспадарчай і Рыбнай прамысловасці абвесціць сёння...

- А ну, чакай,- зароў дзядзька Вернан, дыктару, - Ты ж не паведаміў адкуль збег гэты маньяк. Ці ж гэта навіны?! Можа гэты вар’ят ўжо ідзе па маёй вуліцы!

Цётка Пятунья - кашчаватая асоба з канячым тварам, імгненны развярнулася і ўперылася ў акно кухні. Гары ведаў, што цётка жарсць як любіць быць першай тэлефанавальніцай на разнастайныя гарачыя лініі, яна ўвогуле была задапытлівейшай жанчынай у свеце і большасць жыцця правяла падглядаючы за сваімі нудотна-законапаслухмянымі суседзямі.

- Калі яны ўжо навучацца, - прамовіў дзядзька Вернан, грукаючы па стале сваім вялізным фіялетавым кулаком, - што шыбеніца – адзіны спосаб мець справу з такімі людзьмі?

- Цалкам згодна, - адказала цётка Пятунья, працягваючы адным вокам глядзець у бок суседскай фасолі

Дзядзька ў адзін глыток дапіў свой кубак і паглядзеўшы на гадзіннік дадаў:

- Я ўжо павінен спяшацца, Пятунья. Цягнік з Мардж прыбывае а дзесятай.

Гары, чыя думкі зараз былі далёка наверсе разам з «Наборам дзеля абслугоўвання мётлаў» імгненна з глухім ударам зваліўся на зямлю.

- Цётка Мардж?- з жахам вымавіў ён,- Я-яна што, збіралася прыехаць?

Цётка Мардж была сястрою дзядзькі Вернана. І хаця яна не была яго кроўнай сваячкай (бо маці Гары была роднай сястрой цёткі Пятуньі), ён ўсё жыццё быў вымушаны называць яе цёткай. Мардж жыла ў вёсцы ў доме з велізарным садам, дзе яна гадавала бульдогаў. На Прайвет драйв яна аб’яўлялася даволі рэдка, бо не магла надоўга развітацца са сваімі каштоўнымі сабакамі. Але ж кожны яе прыезд відавочным жахам застаўся ў свядомасці хлопца.

Калі Дадлі святкаваў пяты дзень народзінаў, цётка Мардж збіла Гары па галёнках сваім кійком, каб той ня смеў перамагаць яе ўлюбёнца ў гульню «Музычныя статуі». Праз некалькі год яна аб’явілася на Каляды і прывезла Дадлі камп’ютэрызаванага робата, а Гары скрынку сабачага печыва. А падчас яе візіта за год да паступлення Гары ў Хогвартс, хлопец выпадкова наступіў на лапу Рыперу, аднаму з яе ўлюбёных бульдогаў. Сабака доўга бегаў за Гары па садзе і ўрэшце загныў на дрэва. Дык Мардж увяла рыпера толькі па апоўначы. Калі Дадлі прыпамінаў гэты выпадак у яго яшчэ доўга выступалі на вачах слёзы ад смеху.

- Мардж прабудзе тут увесь тыдзень, - раўнуў дзядзька Вернан,- і дарэчы,- ён пагрозліва тыкнуў свой тоўсты палец у Гары,- мы з табой дамовімся а сім-тым, пакуль я за ёй не паехаў...

Дадлі ўсміхнуўся і адарваў вочы ад тэлевізара.

Пазіраць на тое, як бацька запалохвае Гары было ўлюбёнай забавай Дурслі малодшага.

- Па-першае,- рыкнуў дзядзька Вернан,- ты павінен размаўляць з Мардж як цывілізаваныя людзі.

- Добра, - з’едліва адказаў Гары, - але толькі, калі яна гэдак жа будзе размаўляць са мной.

- Па-другое, - працягваў дзядзька зрабіўшы выгляд, што ня чуў яго адказу,- Мардж нічога ня ведае аб тваёй ненармалёвасці і я не жадаю, каб ты дэманстраваў ёй свае вар’яцкія дзівацтвы, ці ты добра мяне зразумеў?

- Калі яна будзе рабіць тое самае, - сціснуўшы зубы адказаў Гары

- І па-трэццяе,- працягваў Вернан, яго вочкі звузіліся і быццам зніклі з яго барвовага твара,- мы паведамілі Мардж, што ты вучышся ў Закрытым Цэнтры Святога Брута для хлопцаў з паталагічнымі схільнасцямі да злачынстваў

- Што?!- прагаласіў Гары.

- І ты будзеш прытрымлівацца гэтай гісторыі, ці чакай бяды,- пырснуў сліной дзядзька Вернан.

Гары сядзеў збляднелы і раз’юшчаны і глядзеў на Вернана з цяжкасцю верачы ў тое, што ён казаў. Тыднёвы візіт цёткі Мардж – горшага падарунка ад Дурслі на дзень нараджэння цяжка было ўявіць, нават горшы за старыя дзядзькавы шкарпэткі.

- Добра, Пятунья,- прамовіў Вернан падымаючыся на ногі, - я паехаў на станцыю. А ці ты не жадаеш праехацца, Дадэрс?

- Не, -адказаў Дадлі, зноўку ўперыўшыся ў тэлевізар, калі дзядзька скончыў лаянку з Гары.

- Дадзі трэба падрыхтавацца да візіту любай цётачкі,- прамовіла цётка Пятунья,- гладзячы Дадлі па тоўстай светлавалосай галаве,- Мамачка набыла яму выдатны новы гальштук-бабачку.

Дзядзька Вернан пахлопаў сына па тоўстаму плячу.

- Ну тады, хутка пабачымся,- адказаў ён і пайшоў з кухні.

Гары дзелю секунды сядзеў у стане шоку, але раптам да яго ў галаву прыйшла ідэя. Адкінуўшы свой сняданак, ён шпарка ўскочыў на ногі і дагнаў дзядзьку ля ўваходных дзвярэй.

Той з цяжкасцю нацягваў на сябе паўпаліто.

- Цябе са мной нельга!- раўнуў Вернан, калі павярнуўшыся ўбачыў, як хлопец назірае за ім.

- А я і не збіраўся ехаць,- халодна адказаў Гары, - у мяне да вас невялічкая просьба

Дзядзька Вернан падазрона зірнуў на хлопца.

- Трэцягодкам у Хог... у маёй школе, дазволена адчасу наведваць суседнюю вёску,- паведаміў Гары.

- І?- перабіў яго дзядзька, здымаючы ключы ад машыны з кручка ля дзьвярэй.

- Трэба, каб вы падпісалі бланк дазволу,- шпарка скончыў Гары.

- А мне нашто гэта патрэбна?- здзекліва прамовіў Вернан.

- Ну,- старанна падбіраючы словы аказаў хлопчык, - вы ж разумееце, наколькі цяжка мне будзе рабіць перад цётачкай Мардж выгляд, што я вучуся ў Цэнтры святога Гэтага...

- Закрытым Цэнтры Святога Брута для хлопцаў з паталагічнымі схільнасцямі да злачынстваў!- раўнуў дзядзька, але Гары з палёхкаю адчуў у яго голасе панічныя ноткі.

- А, вось вось,- сказаў Гары, з супакоем гледзячы на тое, як дзядзькін твар пакрываецца барвовымі плямамі,- Такая даўжэзная назва. Мне ж прыйдзецца скарыстать гэткія намаганні, каб гучала праканаўча? А калі я штосьці пераблытаю?

- А ці не павыбіваць гэтыя дурыкі з тваёй галавы, каб усё добра запомніў,- зароў дзядзька Вернан падняўшы да Гарынага твара свой агромісты кулак.

- Колькі не выбівайце, але ж цётачка Мардж не забудзе тое, што я магу сказаць, - змрочна адказаў хлопец.

Дзядзька Вернан супыніўся, але працягваў трамаць кулак паднятым, яго твар набыў амаль што пурпуровы колер.

- Але, калі вы падпішыце дазвол,- шпарка працягваў Гары,- я прыкладу ўсе свае сілы, каб запомніць у якую школу мне трэба хадзіць. І ўвогуле буду разумненькім – нармалёвым і іншае.

Гары быў упэўнены, што дзядзька моцна задумаўся, ня гледзячы на ашчэраныя зубы і пульсуючую на скроне вену.

- Згода,- выпаліў ён нарэшце, - Я буду старанна назіраць за тваімі паводзінамі падчас візіту Мардж. І калі ты не саскочыш з належнай версіі, я падпішу твой дзяблаў дазвол.

Дзядзька развярнуўся, расчыніў дзверы і выйшаўшы настолькі моцна імі ляпнуў, што ад верхняй часткі дзвярного шкла адкалоўся маленечкі кавалак.

Замест таго, каб вярнуцца на кухню, Гары пайшоў наверх у свой пакой. Калі ён жадае выглядаць, як сапраўдны магл, трэба дзейнічаць неадкладна. Ён павольна і маркотна сабраў ўсе свае падарункі і віншавальныя карткі і схаваў у тайніку пад масцінамі разам з хатняй работай. Потым падыйшоў да савінай клеткі. Эрал ўжо папарадкавала і зараз яны з Хэдвіг адпачывалі схаваўшы галовы пад крылы Гары глыбока ўздыкнуў, а потым паштурхаў клетку, каб птушкі абудзіліся.

- Хэдвіг, - змрочна сказаў хлопчык,- Табе трэба знікнуць прыблізна на тыдзень. Ляці разам з Эрал, каб Рон паклапаціўся пра цябе. Зараз я напішу яму тлумачальную цыдулку. І не глядзі на мяне гэдак,- дадаў ён, гледзячы ў поўныя дакорам бурштынавыя вочы савы,- я тут не вінаваты. Але інакш я ня буду мець магчымасці наведваць Хогсмід, разам з Ронам і Герміёнай.

Праз дзесяць хвілінаў Эрал, разам з Хэдвіг (з цыдулкай для Рона на назе) выляцелі ў вакно. А Гары, адчуваючы сябе ўшчэнт пагана, з маркотай паставіў пустую клетку ў шафу для вопрадкі.

Але ж доўга яму сумаваць не далі. Часу амаль не засталося, цётка Петунья ўжо падняла лямант, патрабуючы, каб Гары спускаўся ўніз і быў гатовы павітаць госцю.

- Зрабі што-небудзь са сваёй фрэзурай,- гыкнула яна, калі хлопец аб’явіўся ў гасцёўне.

Гары ня бачыў у гэтым аніякай карысці, бо Мардж настолькі любіла яго крытыкаваць, што чым неахайней, лічыў хлопец, будзе яго выгляд, тым цётка будзе больш добра сябе адчуваць.

Праз імгненне адчулася храбусценне жвіру на дарозе і дзядзькаў аўтамабіль заехаў у двор, адчуўся глухі стук аўтамабільных дзверцаў і крокі па садовай сцежцы.

- Адчыні дзверы, - сыкнула цётка Пятунья Гары.

У душы хлопца ўсё абарвалася, але ён ўзяўся за дзвярную ручку.

На парозе стаяла цётка Мардж. Яна вельмі нагадвала Вернана. Яна была гэткай жа велізарнай, тлусценнай і барвоватварай. У яе нават меліся вусы, хай і не настолькі густыя, як у брата. У адной руцэ цётка Мардж трымала агромістую валізу, а падпахай несла старога злоснага будьдога.

- А дзе мой Дадлінька?- зароўла яна.- Дзе мой пляменюшачка-душачка?!

Дадлі, цяжка перавальваючыся пабег па калідоры. Яго светлыя валасы былі гладзенька залізаны на тлусценнай галаве, а гальштук-бабачка ледзь-ледзь выглядваў з-пад яго шматлікіх падбароддзяў. Цётка Мардж моца пхнула валізу у жывот Гары, так што ў хлопца перахапіла дыханне, моцна сціснула пляменніка рукою і горача пацалавала яго ў шчоку.

Гары добра ведаў, што Дадлі пагаджаецца з такім абыходжаннем з боку цёткі, толькі таму што яму за гэта далі добры хабар. І вядома ж, калі яны расчапіліся адно ад аднаго, хлопец трымаў у сваім тлусценным кулаку дваццаць фунтаў.

- Пятунья, - крыкнула цётка Мардж і ступіла міма Гары, бы той быў стойкай для капелюшоў. Дзве жанчыны расцалаваліся, дакладней цётка Мардж патыцкалася сваімі вялізнымі сківіцамі ў кашчавыя скулы цёткі Пятуньі.

Следам увайшоў усміхаючыйся дзядзька Вернан і зачыніў дзверы.

- Ці не жадаеш гарбаты, Мардж, - спытаў ён,- і што будзе Рыпер?

- Рыпер пап’е гарбаты з майго сподку,- адказала цётка Мардж, яны разам адправіліся на кухню, пакінуўшы Гары ў гасцёўне разам з валізаю. Але ж Гары не сумаваў на гэты конт, бо жадаў, як мага менш часу знаходзіцца ў адным месцы з Мардж, таму пакрысе пачаў пхаць яке валізіну на другі паверх, да вольнай спальні.

Калі Гары вярнуўся на кухню, цётка Мардж сядзела за сталом і частавалася гарбатай і арэхавымі кексамі, а Рыпер шумна сёрбаў са споду ў кутку. Гары заўважыў, як цётка Пятунья ледзь заўважна ўздрыгвала бачачы, як пырсткі гарбаты і сліны ляцелі на яе чыстую падлогу. Яна ненавідзела жывёлаў.

- А хто даглядае астатніх сабак, Мардж? – спытаў дзядзька Вернан.

- Я пакінула іх гадаваць палкоўніку Фабстэру,- прагудзела цётка,- Ён пенсіянер і яму ўсё роўна чым займацца. Але я не магла пакінуць з ім старэнькага небараку Рыпера. Ён марнее без мяне.

Рыпер пачаў рыкаць, калі Гары зноў прысеў да стала. Толькі цяпер Мардж звярнула на яго ўвагу.

- Як,- гыркнула яна,- Ты яшчэ тут?

- Так, -адказаў Гары.

- Не кажы «так» гэткім няўдзячным тонам,- прарыкала Мардж,- Гэта па-дзяблаўску балазе, што Вернан з Пятуньяй трымаюць цябе тут. Я на іх месцы падобнага б не зрабіла. Ты адправіўся прамкі ў дзіцячы дом, калі б я ўбачыла цябе на маім ганку.

Хлопчык хацеў ужо сказаць, што з задавальненнем жыў бы зараз у дзіцячым доме, а не з Дурслі, але парыпомніўшы аб дазволе на наведванне Хогсміда супыніўся. Ён прымусіў свой твар пакутліва ўсміхнуцца.

- І ня трэба мне пасміхацца,- гыркнула Мардж,- Я бачу ты ані на кроплю не стаў лепей за той час, калі я цябе бычыла апошні раз. Я спадзявалася, што ў школе, якую ты наведваеш цябе навучаць, у цябе ўваб’юць правілы паводзін, - яна зрабіла глыбокі глыток гарбаты, выцерла вусы і спыталася,- У якую вы школу яго адправілі Вернан, нагадай?

- Св. Брута,- шпарка адказаў дзядзька,- Першакласнейшая ўстанова ў гэдак безнадзейных выпадках.

- Згодна,- паведаміла цётка Мардж,- А ці карыстаюцца ў вас у Св. Бруце кіём?- раўнула яна Гары праз стол.

- Пам...

Дзядзька ледзь заўважна кіўнуў хлопцу за спіной сястры.

- Так, - адказаў Гары, а потым, адчуўшы што трэба выканаць свой абавязак больш дасканала дадаў,- Толькі гэтым і займаюцца.

- Выдатна, -прамовіла Мардж,- Не разумею гэтыя манерныя сюсі-мусі глупствы аб тым, што нельга лупцаваць тых хто гэта заслугоўвае. Добрая порцыя бярозавай кашы гэта тое што трэба ў дзевяноста дзевяці выпадках са ста. А ці цябе часта лупцуюць?

- Зразумела ж, - адказаў Гары, - шмат разоў

Цётка Мардж пажмурыла вочы.

- Мне ўсё яшчэ не да спадобы твой тон, хлапчына,- заўважыла яна,- Калі ты разважаеш аб пакаранні такім нядбайным чынам, яны напэўна ня надта жорстка вас катуюць. На тваім месцы я б даўно напісала ім, што дазваляю выкарыстоўвання скайніх мераў у адносінах гэтага хлопца.

Магчыма непакоячыся аб тым, што Гары можа забыцца аб іхнім пагадненне, Вернан на ўсялякі выпадак змяніў тэму.

- Ці ты чула раннішнія навіны, Мардж? Аднекуль збег зняволены.

*

Як толькі цётка Мардж пакрысе пачала адчуваць сябе як дома, Гары з тугою заўважыў, што сумуе аб сваім ранейшым жыцці ў доме № 4. Дзядзька Вернан з цёткай Пятуньяй з большага папярэджвалі Гары, каб ён трымаўся ад Мардж як мага далей, што той з задавальненнем рабіў. Але ж сама цётка жадала ўвесь час трымаць Гары перад вачыма, каб зручней было знаходзіць новыя метады па яго паляпшэнні. Яна з захапленнем параўноўвала Гары з Дадлі і з задавальненнем рабіла ўласнаму пляменніку дарагушчыя падарункі пры гэтым пазіраючы на Гары, быццам жадаючы спытаць, чаму падарунка не атрымаў ён. Таксама, яна апантана кідала цёмныя намёкі на тое, чаму Гары зрабіўся гэткай нікчэмнай істотай.



- Вы не павінны вінаваціць сябе за тое, што ён гэткім вырас, Вернан,- заўважыла яна падчас абеда на трэці дзень свайго гасцявання,- калі штось сампсавалася ўсярэдзіне з гэтым ўжо анічога не паробіш.

Гары паспрабаваў засяродзіцца на ежы, але рукі яго дрыжэлі, а твар палаў ад ашалеласці. «Памятай аб дазволе,- супакойваў ён сябе,- Думай аб Хогсмідзе. Не адказвай. Не ўзбуджайся...»

Цётка Мардж пацягнулася за віном.

- Гэта адно з асноўнейшых правіл сялекцыі жывёлы,- прамовіла яна,- і вы гэта доба можыце бачыць на прыкладзе сабак. Калі штось не так з сучкай, то й шчаня будзе абыякі...

Раптам келіх, які Мардж трымала ў рукай разляцеўся, аскепкі паляцелі ўва ўсе бакі і цётка пачала мармытаць і адміргівацца, з яе чырвонага твара сцякалі вінныя струменьчыкі

- Мардж,- правішчала Пятунья,- з табой ўсё добра?

- Не хвалюйся, - рохкнула цётка Мардж, выціраючы твар сурвэткай,- Мабыць замоцна сціснула. Неяк падобнае адбылося, калі я была ў палковніка Фабстэра. Не мітусіся, Пятунья, у мяне папросту моцная хватка...

Але Пятунья з Вернанам неяк падазрона паглядзелі ў Гарын бок, таму хлопец вырашыў не чакаць пудзінга, а сыйсці з-за стала, як мага хутчэй.

Выйшаўшы ў гасцёўню, хлопец цяжка дыхаючы прытуліўся да сцяны. Ён у першыню за доўгі час настолькі страціў самакантроль, каб нешта разруйнаваць. Ён не мог дазволіць, каб нешта падобнае здарылася зноўку. І справа не толькі ў Хогсмідзе, калі ён працягне ў гэткім жа духу, яго чакаюць цяжкасці з Міністэрствам Магіі.

Гары быў шчэ непаўнагадовым, таму па вядзьмарскіх законах ня меў права чараваць па-за межамі школы. Да таго ж яго характарыстыка ўжо была не надта добрай. Мінулым летам ён атрымаў афіцыйнае папярэджанне з Міністэрства, дзе было ясна паведамлена, што, калі на Прайвет Драйв адбудзецца новы выпадак магічнай актыўнасці, хлопцу пагражае выключэнне з Хогвартса.

Ён пачуў, як Дурслі падняліся з-за стала і паспяшаўся наверх.

*

Гары трымаўся на працягу трох дзён, кожны раз пераводзячы свае думкі на дапаможнік па самастойнаму дагляданню мятлы, калі цётка Мардж пачынала задзіраць яго. Гэта працавала даволі добра, але ў гэтыя моманты вочы Гары станавіліся бы шклянымі, таму ў яе галаву прыйшла думка аб разумовай адсталасці хлопца.



Нарэшце наблізіўся апошні дзень цёткінага гасцявання. Пятунья прыгатавала шыкоўную вячэру, а дзядзька адкаркаваў колькі бутэлек віна. Пад час спажывання супа з ласося аніразу не паднялася размова аб ненармалёвасці Гары; калі падалі цытрынавыя безэ дзядзька Вернан пачаў сумную доўгую размове, аб поспехах сваёй кампаніі па вытворчасці дрыляў, якую ён назваў «Грунінгс», тым часам цётка Пятунья падала каву, а дзядзька адкаркаваў бутэльку брэндзі.

- Ці не спакусішся, Мардж?

Цётка Мардж выпіла ўжо зашмат віна. Яе агромісты твар збарвянеў.

- Толькі крышачку,- усміхнулася яна,- яшчэ ледзь... яшчэ, о, балазе.

Дадлі еў ўжо чацвёрты кавалак торту. Цётка Пятунья піла каву адтапырыўшы мезенец. Гары марыў збегчы ў свой пакой, але сстрэўшыся са злымі вочкамі дзядзькі Вернана зразумеў, што вымушаны сядзець да канца.

- Ах,- прамовіла цётка Мардж і цмокнуўшы вуснамі паклала свой кілішак на стол,- Выдатна пад’елі, Пятунья. Звычайна мне дастаюцца толькі асобныя кавалачкі ежы падчас вячэры, я ж маю дванаццаць сабак...- Яна густа адрыгнула і паляпала па сваім велічэзным жываце,- Вой, пардон. Але ж як мне падабаецца, што ў нашага хлопчыка такая здаровая фігура,- працягнула яна, падморгваючы Дадлі,- Ты вінен быць прыстойнага памеру, Дудерс, як твой бацька. Так, а ці не плюхнеш мне шчэ крышачку брэндзі, Вернан...

- Хвілінку...

Яна тузанула галавой ў Гарын бок і хлопец пачуў, бы нехта сціскае яго страўнік. Ён імгненна перанёсся думкамі да свайго дапаможніку.

- Ён мае страшэнны і заганны знешні выгляд. Тое ж самае і з сабакамі. Я была вымушана папрасіць палкоўніка Фабстэра ўтапіць аднаго ў мінулым годзе. Нейкі дробны, нікчэмны атрымаўся. Няўдалы. Нечыстакроўны.

Гары паспрабаваў прыпомніць змест дванаццатай старонкі свайго падручніка. Раздзел «Замова для ліквідавання дэфектаў вымушанага рэверсу»

- Як я ўжо колісь казала, усё залежыць ад крыві. Благую кроў аніяк не ўтоіш. Канечне, я адразу падтлумачу, што ня маю нічога супраць тваёй сям’і Пятунья,– яна пагладзіла кашчавую руку Пятуньі сваёй рыдлёўкападобнай лапішчай,- але, твая сястра – стухнае яйка. Падобнае здараецца нават ў лепшых сем’ях. Збегла з нейкім валацугай і вось паглядзіце на вынік.

Гары ўперыўся ў сваю талерку, у яго вушах стаяў незразумелы дзвон. «Моцна схапіце хвост сваёй мятлы...»- прыпамінаў ён. Але забыўся, што трэба рабіць далей. Голас Мардж здавалася свірдлаваў яго розум, як адна з дрыляў дзядзькі Вернана.

- Гэты Потэр,- схапіўшы бутэльку брэндзі і наліўшы адначасова ў свой кілішак і на абрус, спыталася цётка Мардж,- чым ён займаўся?

Дзядзька Вернан і цётка Пятунья выглядалі моцна напруджанымі. Дадлі нават адарваўся ад свайго пірага і здзіўлена глядзеў на бацькоў.

- Ён не працаваў,- адказаў дзядзька ў паўвока гледзячы на Гары,- Беспрацоўны.

- Я гэдак і думала,- заявіла Мардж, зрабіўшы вялізны глыток і выцершы падбароддзе рукавом.- Паганец, гультай і паразітуючы абібок, які...

- Ён ня быў гэткім,- нечакана адказаў Гары. За сталом ўсё сцішэла. Гары ўсяго калаціла. Аніколі ў жыцці ён ня быў гэдак раззлаваны.

- ЯШЧЭ БРЭНДЗІ,- крыкнуў дзядзька Вернан, раптам збялеўшы. Ён выліў апошні брэндзі ў кілішак сястры,- А ты хлопец, Вэк у ложак, зараз жа...

- Ой, не, Вернан,- ікнула цётка Мардж, падымаючы руку, яе маленькія налітыя крывёю вочкі ўперыліся ў Гары,- Ідзі, хлопча, ідзі. Ты ганарышся сваімі бацькамі? А яны раз – і загінулі ў аўтакатастрофе (вой, я гэдак напілася)...

- Яны не загінулі ў аўтакатастрофе, - прамовіў Гары, падымаючыся на ногі.

- Загінулі, маленькі гідкі хлус, а цябе кінулі цяжарам на сваіх годных і працавітых сваякоў!- гарлапаніла Мардж набракаючы ад злосці,- Ты, нахабны, няўдзячны, маленькі...

Раптам яна змоўкла. На імгненне здалося, што яна знямела. Здавалася, яна пухне ад невымоўнай лютасці – але ж яе пухліны ўсё павялічваліся. Яе вялізны твар пашырыўся, маленькія вочкі вылупіліся, а рот расцягнуўся настолькі, што размаўляць было немагчыма. У наступную секунду, колькі гузікаў сарваліся з яе твідавага піджаку і прасвісцелі ў напрамку сцяны – яна пачала надзьмувацца як жахлівы паветранны шар, жывот разарваў яе твідавы пас, а пальцы раздуліся да памеру салямі.

- МАРДЖ,- разам закрычалі Вернан з Пятуньей, калі цётка пачала падымацца з крэсла да столі. Яна настолькі скруглела, што пачала нагадваць вязізарны шар са свіннымі вочкамі, а яе рукі і ногі дзівосным чынам тырчэлі паабапал. Яна узнялася ў паветра хваравіта патрэсківаючы.Рыпер насіўся па пакоі, вар’яцкі брахаючы.

- НЕЕЕЕЕЕЕ!

Дзядзька Вернан схапіў Мардж за нагу спрабуючы падцягнуць яе на месца, але сам ледзь не падняўся з падлогі. У наступную секунду, Рыпер скокнуў наперад і ўпіўся зубамі ў дзядзькаву нагу.

Гары знік з пакою перш, чым хтось яго супыніў і накіраваўся да каморы пад лесвіцай. Дзверы каморы магічным чынам расчыніліся, як толькі хлопец крануў іх. За колькі секунд, ён дацягнуў сваю валізу да уваходных дзвярэй. Пасля Гары кінуўся наверх да свайго ложку, адарваў масніцы, выцягнуў з-пад ніх навалачку поўную кніг і свае падарункі на дзень нараджэння. Выкруціўшыся ён схапіў пустую савіную клетку і пабег ўніз да сваёй валізы, Тут ў гасцёўную ўварваўся дзядзька Вернан, яго калашына была ў крывавых жмутах.

- А НУ, ВЯРНІСЯ!- зароў ён,- ВЯРНІСЯ І ЯЕ ВЯРНІ НАЗАД!

Але Гары ўжо ахапіла безразважная злосць. Ён расчыніў сваю валізу, дастаў з яе сваю чароўную палачку і накіраваў яе на дзядзьку Вернана.

- Яна гэта заслужыла,- хутка дыхаючы адказаў Гары,- І атрымала па заслугах. А вы трымайцеся ад мяне падалей.

Гары наобмац знайшоў ручку дзвярэй.

- Я сыходжу,- сказаў ён, - З мяне годзе!

Праз імгненне ён ўжо быў на цёмнай, ціхай вуліцы. Гары ішоў цягнучы за сабой сваю цяжкую валізу, трымаючы пад пахай савіную клетку.


  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   17


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка