Дызайн і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва 4клас Тэма: Колер як важны элемент народнага мастацтва




Дата канвертавання11.05.2016
Памер32.39 Kb.
Дызайн і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва 4клас
Тэма: Колер як важны элемент народнага мастацтва

Мэта: расшыраць уяўленні вучняў аб асаблівасцях колеру ў дэкартыўных кампазіцыях, аб сімвалічным і эмацыянальным значэнні колеру; вучыць суадносіць колер з настроем вобраза; развіваць колеравае ўспрыняцце; выканаць замалёўку аднаго з прадметаў народнага мастацтва; выхоўваць павагу да народнага мастацтва, жаданне ствараць прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Абсталяванне: творы народнага мастацтва, штампікі з бульбы, папера, пэндзлі, фарбы, каляровыя лісткі для рэфлексіі.

Ход занятку

I Арганізацыйны момант

У нашым класе, як вядома, вельмі многа твораў аднаго віда мастацтва. Здагадаліся якога? Вядома ж, дэкаратыўна-прыкладнога. Толькі творам гэтага мастацтва ўласціва адзінства мастацкай і ўтылітарнай функцый. Такое адзінства выпрацоўвалася на працягу многіх стагоддзяў. Кожнае пакаленне народных майстроў удасканальвала матывы дэкору і тэхнічныя прыёмы апрацоўкі тканіны, гліняных і драўляных вырабаў. Вялікае значэнне пры гэтым прыдавалася колеру.


II Колер як важны элемент мастацтва

Уявім толькі на мінутку, што раптам знік колер… Усё навокал стане шэрым, сумным, панылым.

Чалавек звязаны з колерам яшчэ са старажытных часоў. Успомнім малюнкі на скалах, размаляваных воінаў.

Колер своеасабліва ўплывае на пачуцці людзей. Аднак у іх успрыняцці ёсць нешта агульнае. Так, у старажытнасці лічылі, што белы колер азначае дабрыню, чысціню і святыню, чорны – цемень, цемру ночы, а яшчэ зло. Успомнім, у якое адзенне апраналася добрая дзяўчына, чараўніца, а злая чараўніца, Баба-Яга.

У 19 стагоддзі І. В. Гётэ, які быў не толькі вялікім нямецкім паэтам, але і знакамітым вучоным напісаў кнігу “Вучэнне аб колеры”. Ён першы абаснаваў уплыў колеру на пачуцці чалавека. Гэтую кнігу вывучаюць усе мастакі.

Ён лічыў, што жоўты колер вельмі прыгожым і вызывае добры настрой. Калі паглядзець на свет праз жоўтае шкельца, то стане лёгка на душы. Аранжавы колер дае вачам “пачуццё цеплыні , напамінае агонь, заходзячае сонца. Сіні прыносіць нешта “цёмнае”, вызывае адчуванне холаду, суму. Фіялетавы колер вызывае неспакойны, мяккі, плаксівы настрой. Бэзавы не мае радасці. Зялёны – спакойны, просты колер, ён заспакойвае чалавека.


III Колер і творы народнага мастацтва

  1. Раглядваем ілюстрацыі твораў народнага мастацтва: вышыўку, разьбу па дрэве, распісныя куфры, тканыя дываны і інш.

  2. Абмеркаванне асаблівасцей колеру ў дэкаратыўных вырабах

  • Якія колеры пераважаюць у вырабах народнага мастацтва?

  • Якія колеры гарманіруюць, спалучаюцца адзін з адным? ( З зялёным добра спалучаецца бэзавы, пурпуровы.)

  • У якіх вырабах сустракаюцца кантрастныя спалучэнні колерау? (Белы – чорны, сіні – жоўты, чырвоны – зялёны)

  • Чаму большасць колераў яркія, цёплыя?

  • Ці адпавядае кампазіцыйнае і колеравае рашэнне форме прадметаў? (Так. Чым большы прадмет, тым большыя па памеры маляваліся кветкі. Колеры ж выбіраюцца у меру спакойныя, радасныя. Больш буйныя дэталі знаходзяцца ў цэнтры або ўнізе кампазіцыі, больш дробныя акаймляюць вырабы, знаходзяцца ўверсе , збоку.)

  • Ці выкарыстоўваецца чорны колер у вырабах? (Чорны колер падкрэслівае форму малюнка, робіць яе больш выразнай, уносіць дынаміку ў роспіс.)

IV Выкананне замалёўкі



1. Мастацтва падносаў

Сёння нам трэба стварыць, прыдумаць дэкаратыўную кампазіцыю, замалёўку аднаго з прадметаў народнага мастацтва. Прапаную паспрабаваць размаляваць паднос або талерку. Давайце разгледзім жостаўскія падносы з Расіі.

У ніжняй частцы кампазіцыі размешчаны буйныя кветкавыя матывы, іх велічыня розная, і павернуты яны ў розныя бакі. У верхняй частцы падноса некалькі буйных кветак размяркоўваюцца аднаасобна, яны завяршаюць кампазіцыйны строй твора; дробныя элементы скампанаваны разам. Па краях – дробныя элементы арнаменту або яны адсутнічаюць.

Па каларыстычнаму вырашэнню гэтых падносаў можна адзначыць наступнае: кожны буйны аб’ект, які размешчаны ў ніжняй групе элементаў, мае асабісты колер, адметны ад іншых.

Мастак уважліва вызначае велічыню ўсіх матываў, каб у гледача не ўзнікла ўражанне, што арнаменту “вельмі цесна” у рамках дадзенага твора або “вельмі пуста” у сярэдзіне фармату.

2. Паслядоўнасць выканання роспісу

Старонка 122, падручнік “Выяўленчае мастацтва” А. А, Ротміравай 4 клас



3. Правілы бяспекі пры выразанні штампікаў з бульцы, рэпы.

4. Выкананне замалёўкі
V Падвядзенне вынікаў працы. Выстава работ

.

VI Рэфлексія



Пакажыце колерам, які ў вас настрой пасля занятку.

Падрыхтавала Богдан Г. М.



Таркачоўскі дз/с - СШ


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка