Дырэктару Гімназыі №1 горада Жодзіна Сп. Генадзю Коршуну, Бацькоў вучня Янкі Лапіцкага




Дата канвертавання27.03.2016
Памер19.62 Kb.
Дырэктару Гімназыі №1 горада Жодзіна

Сп. Генадзю Коршуну,
Бацькоў вучня Янкі Лапіцкага,

Аляксея Лапіцкага й

Сьвятланы Лапіцкай.
_________________

Заява

У сувязі з апошнімі рашэньнямі выканкаму й неабходнасьцю распачаць новы 2009-2010 навучальны год для нашага сына Янкі Лапіцкага ў нармальных умовах па адпаведнай беларускамоўнай гімназычнай праграме, улічваючы ўзгодненыя з вамі, а таксама з шэрагам кіраўнікоў Жодзінскага ГАА, Упраўленьня агульнасярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі пазыцыі, зьвязаныя з неабходнасьцю забесьпячэньня безперапыннага якаснага працэсу навучаньня нашага сына па-беларуску менавіта ў межах Гімназыі №1 з улікам ягонага стану здароўя й патрабаваньня бацькоў і жаданьня вучня навучацца ў звыклых для яго ўмовах – у вылучаным для гэтага гімназычным памяшканьні, дзе ён навучаўся ўсе мінулыя гады,


ПРОСІМ ВАС,


  1. забясьпечыць безканфліктнае й стабільнае, эфэктыўнае навучаньне нашага сына па адпаведнай беларускамоўнай гімназычнай праграме з улікам нашае прозьбы й патрабаваньняў – у памяшканьні гімназычнае клясы Гімназыі №1,

  2. з улікам верагоднасьці розных варыянтаў фармалізацыі дадзенага навучальнага працэса, а таксама нашага катэгарычнага патрабаваньня - не парушаць нашыя Канстытуцыйныя правы й надалей, не ствараць вакол беларускамоўнага навучаньня Янкі ў межах Гімназыі №1 нездаровай атмасфэры нестабільнасьці й нэрвознасьці,

  3. прыняць да ведама нашую згоду несьці адказнасьць за здароўе сына, які будзе навучацца па нашым жаданьні ў памяшканьні Гімназыі №1, а не ў хатніх умовах, пры ўмове забесьпячэньня адміністрацыяй і пэрсаналам адукацыйнай установы нармальных умоваў для далейшага навучаньня нашага беларускамоўнага сына.

Такім чынам, дадзеная нашая адказнасьць за стан задроў’я сына распаўсюджваецца толькі на пагаршэньне ягонай дыагнастуемай сёньня хваробы й аніякім чынам ня можа быць распаўсюджанай на выпадкі пагаршэньня стану ягонага здароўя з-за штучна створаных абставінаў канфліктагеннасьці ці нэрвовасьці, іншых нэгатыўных абставінаў і праблемаў, выключэньне якіх палягае цалкам у кампэтэнцыях і службовых абавязках пэрсаналу й адміністрацыі Гімназыі №1, якая абавязаная гарантаваць арганізацыю й забесьпячэньне паўнавартаснага навучальнага працэсу з улікам натуральнай беларускамоўнасьці нашага сына, без грубага парушэньня нашых правоў і свабодаў ...

"31" жніўня 2009 ______________Аляксей Лапіцкі

_______________Сьвятлана Лапіцкая


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка