Дым цыгарэт з ментолам




Дата канвертавання07.05.2016
Памер59.31 Kb.
Дым цыгарэт з ментолам

Як сцвярджаюць медыкі, 1-2 пачкі цыгарэт фактычна ўтрымліваюць смяротную дозу нікаціну, і аматары тутуню не паміраюць адразу толькі таму, што спажыванне гэтай дозы расцягнута па часе, з-за чаго арганізм паспявае прыстасавацца да атруты. Аднак “адтэрміноўка” не ўратоўвае. Паводле дадзеных статыстыкі, штогод ад хвароб, узнікненню і развіццю якіх перш-наперш спрыяе курэнне, уходзіць з жыцця прыкладна 15,5 тыс. грамадзян Беларусі. Пры гэтым, да прыкладу, можна правесці паралель: у дарожна-транспартных здарэннях у краіне гіне каля 2 тыс. чалавек.

Удар па ўсіх напрамках

Падлічана, што звычайная цыгарэта ўтрымлівае больш за 400 розных шкодных рэчываў, з якіх найбольш актыўнымі з’яўляюцца нікацін, вокісь вугляроду і смолы. Ад гэтай атруты церпіць увесь арганізм. Прычым гаворка не толькі аб пагаршэнні самаадчування, страце фізічнай формы ці зніжэнні працаздольнасці. Горш за ўсё, што ў курыльшчыка значна павялічваецца рызыка ўзнікнення захворванняў, якія вядуць да інваліднасці ці заўчаснай смерці.

У арганізм курыльшчыка трапляе тытунёвы дым и сажа, у такога чалавека пачынаецца пакутлівы кашаль, які траўміруе тканкі лёгкіх. Зніжаецца іх эластычнасць, адбываецца назапашванне слізі, слабее дыханне. А далей з’яўляюцца хранічны бранхіт, эмфізема лёгкіх, бранхіяльная астма, павышаецца верагоднасць развіцця туберкулёзу – 95% людзей, у якіх выяўляецца гэта хвароба, некалі сябравалі з сыгарэтай.

Не менш балючы ўдар прымае на сябе сардэчна-сасудзістая сістэма – у чалавека становіцца больш частым пульс, павышаецца артэрыяльны ціск, узрастае нагрузка на сэрца. Парушаецца сілкаванне галаўнога мозгу, вынікам чаго становіцца пагаршэнне памяці і ўвагі, хутка стамляюцца вочы, зніжаецца слых. Курыльшчык адчувае пастаянную стомленасць і галаўны боль, у яго пачынаюць балець і ацякаць ногі, становіцца цяжка хадзіць. Цыгарэта значна павышае верагоднасць інсультаў ці разладжвання функцый галаўнога мозгу, якое абумоўлена парушэннем кровазабеспячэння. Варта таксама заўважыць, што адным з эфектаў працяглага курэння з’яўляецца стымуляцыя саляной кіслаты ў страўніку, якая раз’ядае яго ахоўны слой і спрыяе ўзнікненню язвы. А язвенная хвароба – шлях да рака страўніка.

Курыльшчыкам, і асабліва дзяўчатам, нялішне нагадаць, што пах цыгарэтнага дыму будзе адчувацца на скуры і пры дыханні, а з цягам часу ад гэтага паху не пазбавяць ні паласканні, ні жуйка. Зубы ад цыгарэты становяцца жоўта-шэрымі, такі ж колер з-за нікаціну набудзе скура рук, а на твары з’явяцца шматлікія маршчыны.

Маладым дзяўчынам нельга забываць, што тытунь выклікае спыненне цяжарнасці і заўчасныя роды, а ўзровень смяротнасці ў дзяцей падчас тых жа родаў у маці, якая курыць, аказваецца на трэць вышэй, чым у жанчын, у якіх няма шкоднай звычкі. Нованароджанае дзіця ў маці, якая курыць, звычайна мае невялікую вагу. Апроч таго, нікацін лёгка пераадольвае плацэнтныя бар’еры і напрамую ўздзейнічае на мозг дзіцяці, што ўплывае на яго інтэлектуальны патэнцыял. У такім разе ўзнікаюць цяжкасці з маўленнем, парушаецца слыхавая зона мозга, зніжаецца здольнасць рэгуляваць эмоцыі, канцэнтраваць і ўтрымліваць увагу. Дзіця адстае ў фізічным і разумовым развіцці, у яго ўзнікаюць цяжкасці з засваеннем школьнай праграмы.

Свае праблемы і ў хлопцаў, у якіх з узростам зніжаецца здольнасць да нараджэнню дзяцей. Згодна з урачэбнай статыстыкай, больш чым 10% выпадкаў палавога бяссілля ў мужчын звязана якраз з ужываннем тытуню.

Не сакрэт, што некаторыя тытунёвыя вырабы пазіцыяніруюцца на рынку як “лёгкія. “Лёгкімі” цыгарэты становяцца з-за разнастайных дабавак, прычым дзякуючы выкарыстанню цукру, мёда, какавы, шакалада тытунёвая прадукцыя аказваецца больш прывабнай, асабліва для дзяцей, моладзі і жанчын. Аднак ці не самай распаўсюджанай дабаўкай з’яўляецца ментол. Ён мае анестэзуючае дзеянне, зацяжкі дымам падчас курэння ментолавых цыгарэт становяцца глыбей. А глыбокія зацяжкі вядуць да больш хуткага паражэння лёгкіх і павялічваюць верагоднасць развіцця рака. У выніку пры ўжыванні “лёгкіх” цыгарэт шкода для здароўя толькі ўзрастае.

І яшчэ адзін момант.Непасрэдна курыльшчык удыхае дым, які пэўным чынам усё ж філітруецца змешчаным у цыгарэце тытунём. А вось той, хто знаходзіцца побач, дыхае нефільтраваным дымам, які ўтрымлівае ў сябе ў 50 разоў больш канцэрагенаў і аміяка, у 5 разоў больш вокісі вуглерода, удвая больш нікаціна і смол. Дарэчы, заўважана: у дзяцей, у якіх хаця б адзін з бацькоў паліць, нашмат часцей узнікаюць прастуда, бранхіт, пнеўманія, гастрыт, каліт, язвы страўніка, алергія.

Электронная прынада

Адной з тэндэнцый апошняга часу стала павелічэнне папулярнасці так званых электронных цыгарэт. Гэта прыстасаванне ў выглядзе трубкі з батарэйкай і выпаральнікам па сутнасці працуе па прынцыпу звычайнага інгалятара: распыленне нікаціну адбываецца праз генератар халоднага пару, які выдзяляецца з араматызаванай вадкасці, запраўленай у зменныя картрыджы.

Асноўны плюс электроннай цыгарэты ў параўнанні са звычайнай ў адсутнасці непасрэдна працэсу гарэння, якое вядзе да выдзялення канцэрагенных смол. Апроч таго, нябачны “дым” не ўяўляе небяспеку для навакольных людзей, гэты “дым” уздзейнічае толькі на курыльшчыка. Аднак на гэтым спіс пераваг заканчваецца. Ва ўсім астатнім электронныя цыгарэты такія ж шкодныя, як і цырагэты з тытунём. Сваю дозу нікаціну прыхільнікі электроннага фармату ўсё роўна атрымаюць, адно, што за больш працяглы перыяд.

Павінен насцярожыць і наступны факт. Як паказалі даследаванні, у халодным “дыме” электронных цыгарэт прысутнічае даволі высокая доля розных хімікатаў, у тым ліку такіх, як дыэтыленгліколь, які ўваходзіць у склад антыфрыза, нітразаміны, якія маюць канцэрагенныя ўласцівасці, а таксама іншыя шкодныя прымясі.

Канчатковай ацэнкі наступстваў выкарыстання электронных цыгарэт Сусветная арганізацыя аховы здароя пакуль не зрабіла, аднак для медыкаў відавочна, што прадэклараваныя вытворцамі гэтых гаджэтаў прынцыпы “найменшага ўрону для здароўя” – не больш чым рэкламны ход. Шкода не выклікае сумненняў. Да таго ж нікацін, які ўтрымліваецца ў картрыджах, фарміруе залежнасць, што не дазваляе кінуць электронныя цыгарэты. У чалавека, які карыстаецца гэтымі прыладамі, ёсць псіхалагічнае імкненне да курэння, а значыць, такі чалавек працягне наносіць удары па свайму арганізму.

Сакрэты прыемнага водару

Часам альтэрнатывай тытуню называюць кальян. Курыць яго сярод падлеткаў модна. Але гэта таксама далёка не бескрыўдна.

Пераход ад цыгарэт да кальяна не зніжае ступень шкоднага ўздзеяння, у абодвух выпадках з тытунёвага дыму курыльшчык атрымлівае вялікую колькасць таксінаў. Прычым навукоўцы сцвярджаюць, што больш высокая рызыка развіцця анкалагічных захворванняў менавіта ў аматараў кальяна , у арганізм якіх трапляюць павялічаныя ў некалькі разоў порцыі ўгарнага газу і бензолу, які, да слова, правакуе лейкімію.

Сумесі садавіны з тытунём, якія выкарыстоўваюць курыльшчыкі кальяну, маюць прыемныя водар і смак. Таму ў дадзеным выпадку ніхто не думае аб небяспецы. І дарэмна. Бо як паказваюць даследаванні, пры спажыванні курыльных сумясяў у дадатак да таксінаў ад згарання тытуню і вугалю у арганізм трапляюць так званыя поліцыклічныя араматычныя вуглевадароды, большасць з якіх з’яўляецца моцнымі канцэрагенамі, здольнымі выклікаць розныя захворванні, у тым ліку анкалогію і туберкулёз.



Дарослы выбар

Размоў аб небяспецы курэння можна пачуць шмат. Разам з тым медыкі канстатуюць, што гэта шкодная звычка па-ранейшаму распаўсюджана сярод падлеткаў. Бо такім чынам нехта з іх імкнецца да новых уражанняў. А нехта лічыць, што цыгарэта з’яўляецца своеасаблівым пропускам у дарослы свет.

У бацькоў, якія даведваюцца, што іх сын або дачка пачалі курыць, перш-наперш узнікаюць думкі наконт пакарання, але бяда ў тым, што такі метад спрацоўвае далёка не заўсёды. Гэтаксама як могуць мець нізкую эфектыўнасць тлумачэнні наконт будучых праблем са здароўем – падлетак думае, што з негатыўнымі наступствамі давядзецца сутыкнуцца яшчэ вельмі няхутка, і паступова губляе інтарэс да словаў старэйшых. Таму трэба выбіраць іншыя варыянты. І першы значны крок для бацькі ці маці – самому кінуць цыгарэты. Бо асабісты прыклад мае вялікае значэнне. Курыць і пры гэтым распавядаць аб шкодзе гэтай звычкі, прынамсі, не вельмі сур’ёзна.

Другі крок – паспрабаваць знайсці матэрыяльны стымул. Скажам, зрабіць падлетку значны для яго падарунак з абавязковай умовай адмовіцца ад курэння. Таксама можна падлічыць, колькі грошай ідзе на тытунь у тыдзень ці месяц, прапанаваць эканоміць гэтыя сродкі, а потым дапамагчы набыць тую або іншую рэч.



Нарэшце, важна ўзгадаць агульнасусветную тэндэнцыю: колькасць курыльшчыкаў ўзрастае за кошт сацыяльных аўтсайдараў і няўдачнікаў, тады як усё больш паспяховых бізнесменаў, палітыкаў, зорак эстрады і кіно аддаюць перавагу здароваму ладу жыцця. Падлетак павінен разумець, што нікацін з’яўляецца тым жа наркотыкам, што ў курэнні ў маладога, моцнага, перспектыўнага чалавека ніколі няма аніякай патрэбы. І што адмова ад цыгарэты – гэта адказны і па-сапраўднаму дарослы выбар.

Загадчык аддзелам грамадскага здароўя Н.М.Скрыннік.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка