Дыктант 9 клас




Дата канвертавання01.05.2016
Памер175.35 Kb.
РАЁННАЯ (ГАРАДСКАЯ) АЛІМПІЯДА ШКОЛЬНІКАЎ

ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ

2005 ГОД

Дыктант

9 клас

Вячка стаяў на забаролах, і не сціхаў дождж, і шумеў вецер, і рака ў сваім адвечным руху да мора спявала дзікую ўрачыста-журботную песню. Нейкія галасы, зямныя і нябесныя. Чуліся князю. Нехта яго клікаў, нехта стагнаў і плакаў, і такімі блізкімі, такімі роднымі былі ўсе гэтыя гукі-зыкі, што затрапяталася сэрца, агонь пабег па жылах, захацелася, як у снах маленства, адштурхнуцца нагамі ад зямлі і паляцець-паплыць пад самыя аблокі, разграбаючы рукамі золкі салодкі вецер, і закрычаць там, у начных нябёсах, як вольны хуткакрылы птах, і каб крык твой, адбіўшыся ад сонных хмар, упаў на маўклівую зямлю, і каб нехта пачуў яго і з надзеяй паглядзеў на неба.

Крочыла ноч па балотнай пустэчы, па лазняку і ракітніку, па сыпучым пяску дзюнаў. Але ноч не вечная, нават самая цёмная і доўгая. І вось ужо замест сляпой сажы замігцела на небасхіле срэбра. Потым сталёвы водствет з’явіўся ў нябёсах, ён святлеў, ярчэў, званчэў, быццам сталь награвалі ў агні. Потым пачуўся лёгкі няўлоўны хруст, нібы нехта, як хлебны каравай, пераламаў над яшчэ соннай зямлёй агромністую дажджыстую хмару. І дождж раптам сціх. І цішыня была такая густая, такая шчыльная і бясконцая, так пахла мокрай травой, мокрым дрэвам, што вячка заплюшчыў вочы і злёгку пахіснуўся. Ён доўга стаяў так. Усё цела было лёгкае, паслухмянае, бязважка-маладое. У вачах, здавалася, лёталі і зялёныя мяккія матылькі і медна-залатыя пчолы. І быў пярэсты мільгатлівы кругабег зыркіх сонечных промняў.
Леанід Дайнека

Лінгвістычны конкурс

9 клас
1. Вызначце, у якіх сказах дапушчаны моўныя (маўленчыя) памылкі. Выпраўце іх і запішыце правільныя варыянты сказаў


  1. Разам злучылася ўсё: і фізічны боль, і крыўда, і жаль.

  2. У цэнтры ўвагі павінна быць развіццё якасці прадукцыі.

  3. Навагодняя ёлка стала любімым святам нашага дзяцінства.

  4. Мікола дапамагаў бацькам у полі, хоць было ўсяго адзінаццаць гадоў.

  5. А яму і не бяда: усё нібы з гусі вада.

  6. Кампазіцыя туркменскіх казак мае многа агульнага з казкамі еўрапейскімі.

  7. Мяцеліца на невялікай адлегласці, нават на паўтары крокі, утварыла несусветную белую каламуць, за якой нельга было згледзець чалавечую постаць.


2. Рашыце лінгвістычныя прапорцыі і на кожную з іх прывядзіце прыклады

б’ : п’ = дз’ : ? ? : ш = д : т

з : ? = г : х с : з = ? : дж

3. Спішыце і пастаўце націск у словах

Адзінаццаць, балаваць, бульбяны, выпадак, грамадзянін, загадзя, занятасць, знахар, імя, індустрыя, кіламетр, магазін, навіна, прыяцель, разбурыць, таварышы, удалы, упрысядкі, фартух, хрыціянін.


4. Выпішыце словы, якія непасрэдна ўтвораны ад слова глухі. Вызначце спосаб іх утварэння.

Глухі, глуш, глухаваты, глухую


5. Складзіце і запішыце сказы з наступнымі словамі ва ўсіх паказаных значэннях


1.

запаветны

а) самы дарагі, блізкі сэрцу;







б) атрыманы ў спадчыну ад мінулых пакаленняў;







в) звязаны з запаветам, наказам, тайнай умовай;










2.

багацце

а) нешта асабліва каштоўнае сярод іншага;







б) сукупнасць, мноства, разнастайнасць


6. З прыведзеных прыметнікаў выпішыце тыя, якія не ўтвараюць ступеней параўнання

Бесклапотны, высачэзны, глухі, глыбокі, добры, дымны, жоўценькі, жывы, зеленаваты, каляровы, кіслы, пусты, сляпы, сярдзіты, яркі.


7. Запішыце дзеясловы ў 1 і 2 асобах множнага ліку цяперашняга часу абвеснага ладу і выдзеліце канчаткі

Біць, везці, несці, пісаць, сячы.


8. Выпішыце сказы з параўнальнымі зваротамі і пастаўце патрэбныя знакі прыпынку

1. Возера як люстэрка.

2. Смела i ўпэўнена як нейкі асілак-забіяка ходзіць па полі вецер.

3. Дзед зірнуў так як горды арол.

4. Старая б'ецца як рыба аб лёд.

5. Вясною падалі пялёсткі нібы сняжынкі на мурог.

6. Месяц быццам падкова павіс на зялёнай сасне.

9. Прачытайце i дакажыце, што гэта тэкст. Перакладзіце яго на беларускую мову i запішыце

Примета

Ветерок неслышно тронул белую прозрачность одуванчиков, и они согласно закивали головами мудрецов. Легко взмыли в блеклую синь неба на своих зонтиках точки-семена искать новые поляны, где еще не поселились желтоголовые собратья.

Кивали им вслед полысевшими головами одуванчики-старики, тоскливо, по-человечьи.

Жарко бедняжкам. Вот так всегда, как начнут снимать свои шапки, так и знай – настоящее лето началось. (В.Хлиманов)



Тэкст для водзыва

9 клас

ДОБРАЕ СЛОВА


Гэтай ісціне веру даўно.

Я яна для мяне як замова:

У людзей ёсць багацце адно –

Чалавечае, добрае слова.

Слова злое заўсёды было

Для варожасці першаасновай.

Свет

Скрозь цемру дзікунства



вяло

да святла

толькі

добрае слова.



Каб праменьчык жыцця не патух.

Душы


веснім дажджом адмывала.

Чалавека абуджаны дух

На такія вышыні ўзнімала!

Горы золата і серабра –

Ад бяды ненадзейная схова.

І прыходзіць такая пара,

Што захочацца добрага слова.

Хлеба кошт не адзін:

то спаўна,

То над крошкай трасуцца галовы...

Не мяняецца толькі цана

Гэткай дробязі – добрага слова.


Сяргей Законнікаў

Дыктант

10 клас

Наперадзе нешта блішчала, як вада. Крокаў праз сто Лазар выйшаў да стромы. Унізе сапраўды цьмяна блішчаў лёд, а над галавой нізка вісеў чорны калматы полаг неба. Між небам і зямлёй уладарыў пранозлівы і злы вецер, аж наскрозь прабіваў сінтэтычную Богшаву вопратку. Трэба было шукаць нейкі ратунак, наперш дровы, каб развесці агонь.

На гатовыя дровы спадзявання ў Богшы не было. Але яму пашанцавала. Крокаў за сто на беразе возера ляжалі штабялі бярвення. Яно, праўда, было і таўставатае і даўгаватае для кастра, але, паклаўшы крыж-накрыж, можна раскласці хвацкі касцёр.

Набраць сухіх галінак было не цяжка, і хвілін праз дзесяць зыркае полымя асвяціла цемру. Пакуль агонь набіраў сілу, Богша наламаў і нанасіў да вогнішча яловага лапніку, каб было пасядзець на чым, а потым паспаць, калі вогнішча дагарыць, разаслаўшы на ім лапнік.

Цяпер можна было і закурыць, сеўшы пры кастры. Лазар Богша любіў агонь язычніцкай, ці, як казаў ягоны сцэнарыст, паганскай любоўю. Заключалася яна не ўтым, што Богша сядзеў каля вогнішча не дзеля таго, каб сагрэць цела, а каб адагрэць схаладнелую душу.

Богша даўно заўважыў, што пры агні надта выразна прыгадваецца мінулае. Даўняе паляванне, смерць далёкіх і блізкіх продкаў, перамогі і паражэнні – усё былое паўставала пры агні так ярка і ўражліва, аж здавалася, што мінулае наблізілася ўпрытык да сённяшняга дня.



Алесь Асіпенка
Лінгвістычны конкурс

10 клас
1. З вершасказа А.Разанава “Свечка” выпішыце толькі суадносныя пары званкіх/глухіх зычных. Прывядзіце ўласныя прыклады, у якіх гэтыя зычныя выступаюць сродкам сэнсаадрознення.

Свечка асвятляе чалавечы твар і сведчыць пра чалавека; гледзячы на яе, чалавек пазнае ў ёй сябе: ён таксама, як і яна, нявечны, ён таксама, як і яна, аднойчы згарыць альбо знячэўку пагасне, - і няма ў яго іншага выйсця, апроч таго выйсця, якое паказвае свечка: ператвараць воск плоці ў агонь духу.


2. Пастаўце націск. Укажыце словы з варыянтным націскам, вызначце яго ролю.

Гумар, ікаць, наспех, паліва, слініць, прамень, галіцца, патайны, тамбур, вязаў.


3. Да выдзеленых слоў прывядзіце беларускія адпаведнікі.

1. Абсурд, але на Беларусі часам даводзіцца тлумачыць, чаму размаўляем па-беларуску (“Звязда”). 2. За кросны ненагляднай сесці трэ было ядваб-кужэль сівенькі ткаць (Янка купала). 3. На дзеянні салігорцаў яўна лёг адбітак стомленасці пасля еўракубкавага ваяжу ў Сафію (“Прэсбол”). 4. Зразумела ж, не страцілі два ачкі, а адно набылі, бо здолелі ўстаяць. Хаця пры большай схільнасці да нас фартуны маглі б мець і больш (“Маладзечанская газета”).

5. Святочнае дзеянне запісвалася на відэакамеру, але гэта не паўплывала на дзіцячы азарт і жаданне прадэманстраваць уласныя веды (“Школьны веснік”). 6. Твой, Беларусь, пачаўся рэнесанс. Хто ведае, што створыць твой народ (Францішак Аляхновіч). 7. А потым ён зноў уваходзіць у сваю апатыю і скепсыс, спускаецца да панылага, бясконцага: “Я галадзён...” (Янка Брыль).
4. Знайдзіце “чацвёртае лішняе”, улічыўшы словаўтваральную прымету. Адказ абгрунтуйце.

1. абагрэць, акучыць, саскрэбці, папавазіць;

2. хусцінка, лецейка, ідэйка, аблачынка;

3. любы, безгалосы, авечы, жывы;

4. нехта, ніколькі, абы-чый, наскі.
5. Дапоўніце прапушчаныя кампаненты ў прыказках, прымаўках і фраземах.

1. Апошняму госцю... .

2. У вераб’я багатая сям’я: у кожнага ... .

3....не тучыць, бо... мучыць.

4. За пераборы - .... да ... .

5. І да волікаў ... і да конікаў ... .

6. За дзедам ... .
6. Утварыце словазлучэнні назоўнікаў з прыметнікамі. Выбар абгрунтуйце.

Фальш, Сож, бацька, бэр, мікада, балеро, лістаноша, Пціч, Мэры, папуры.


7. Адрэдагуйце сказы, запішыце. Укажыце прычыны памылак у іх.

1. Угнаенні на поле прывозяць мужчыны, дзе жанчыны адразу ж іх раскідаюць. 2. Перад заслонай з’явіўся канферанс, пастаяў, пакуль у зале супакоіліся, і аб’явіў першы нумар праграмы. 3. У нашым аддзеле вы зможаце набыць канцылярскія тавары, алоўкі, ручкі, паперу. 4. Вучні ганарыліся і паважалі Марыю Іванаўну. 5. Слухаючы музыку Моцарта, вас не пакідае адчуванне далучанасці да цуда.


8. Утварыце словазлучэнні, захоўваючы спецыфіку сувязі паміж словамі.

1. паліць (печ);

2. старэйшы (сястра);

3. завезці (млын);

4. рашыць адпаведна (закон);

5. перайманне (голас дыктара);

6. бавіцца (цацкі).
9. Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Вызначыце стыль і тып тэксту. Адказ абгрунтуйце. Назавіце сродкі сувязі паміж сказамі ў выдзеленым урыўку.

Вечерние сумерки. Крупный мокрый снег кружится около только что зажженных фонарей и тонким мягким пластом ложится на крыши. Лошадиные спины, плечи, шапки. Извозчик Иона Потапов весь бел, как привидение. Он согнулся, насколько только возможно согнуться живому телу, сидит на козлах и не шевельнется. Упади на него целый сугроб, то и тогда бы, кажется, он не нашел нужным стряхивать с себя снег… Его лошаденка тоже бела и неподвижна. Своею неподвижностью, угловатостью форм и палкообразной прямизною ног она даже вблизи похожа на копеечную пряничную лошадку. Она, по всей вероятности, погружена в мысль. Кого оторвали от плуга, от привычных серых картин и бросили сюда, в этот омут, полный чудовищных огней, неугомонного треска и бегущих людей, тому нельзя не думать (А.Чехов).



10. Расстаўце знакі прыпынку, зрабіце поўны сінтаксічны разбор сказа (графічна разабраць па членах сказа, даць агульную характарыстыку ўсяму сказу; калі сказ складаны, ахарактарызаваць кожную з частак; скласці схему сказа).

Мова велікаросаў на якой гавораць амаль гэтулькі ж чалавек трэба выключыць адсюль фінска-маскоўскі дыялект які моцна ад яе адрозніваецца вылучаецца багаццем і чысцінёй але ў ёй няма ні цудоўнай прастаты беларускай мовы ні гарманічнасці і музычнасці маларускай (Адам Міцкевіч).


Тэкст для водзыва

10 клас

КАЗКІ


Па-рознаму людзі

Прыходзяць на свет.

Адных – знойдуць

У агародзе ці ў красках,

Другіх – прынясе

Бусел, наш дамасед.

Але ўсіх гадуюць нас

Матчыны казкі.

Яны вучаць

Родную мову любіць,

На крылах юнацтва

Ўздымацца пад хмары,

З няпраўдай змагацца,

А з праўдай дружыць

І аб недасяжным

І сонечным марыць.

Таму на сваіх я

Шляхах нарачанскіх

Паставіў бы помнікі

Матчыным казкам.

Максім Танк

Дыктант

11 клас

Быў лес: імшыстыя, сухадольныя, барвянкавыя саснякі, зацяты, са стоеным грыбным духам грабняк, змешаны лес, дзе сярод соснаў, асін і бяроз узвышаўся дуб; былі неабсяжныя, з рэдкімі хвойкамі разлівы верасоў на пусташах і выгарах, і кожны дзень лес адкрываў позірку, слыху штосьці новае.

Першая яшчэ з сярэдзіны лета скідала ліст бяроза. Тое, што яна тут, паблізу, можна было заўважыць, нават не ўзнімаючы галавы, па залатой земеці лісця паміж верасу і травы. Па такой прыкмеце пазнаваўся і дуб – толькі па леташнім лісці; яно, нягледзячы на дажджы, слоту, доўга ляжала. Асіна лапатала нават у бязветраныя дні, пад восень рабілася прыгажэйшай ад усіх дрэў, раўняцца з ёй вогненнымі барвамі мог адзін толькі клён, не часты ў нашым лесе.

Кожная дзялянка несла свае пахі, свой настрой, розны кожнага новага дня, бо дзень на дзень не паходзіць: сёння туман, назаўтра слабы ветрык і туману няма ў памінку, толькі з усходам сонца лёгкай, ледзь прыкметнай смугой спавіваюцца дальнія саснякі і пясчаныя шэра-жоўтыя ўзгоркі.

Лес – жывая вопратка зямлі, яе музыка. Яго настрой мяняецца на працягу аднаго нават дня. Шмат пазней, у сталыя гады, мне прыйшлося бачыць мора. Яно таксама на вачах мяняецца. Мора выклікае буйныя пачуцці: адвагу, прагу подзвігу, імкненне ў новыя далечы, лес – пачуцці інтымныя, глыбока схаваныя. Па багацці фарбаў, гукаў, пераходаў лес багацейшы за мора, толькі яго музыка, светавая гама не такія кідкія.
Іван Навуменка

Лінгвістычны конкурс

11 клас
1. Згрупуйце словы па характары ўзаемаадносін паміж гукамі. Прывядзіце прыклады, у якіх пары цвёрдых-мяккіх выступаюць сродкам сэнсаадрознення.

На дарожцы, у Літве, мозг, праз шыбу, вучышся, рыбка, гаманлівы, просьба, дзве, катэдж, у назве, дзядзька, атмасфера, чэшскі. Падвязаць. Ксёндз, сшытак, пакгауз, бландзін, спецгрупа, здранцвець, схіліць, на полачцы, мітынг.


2. Выпішыце з тэксту словы, якія арганізаваны па наступных схемах. Укажыце спосаб іх утварэння.


1.




4.




2.




5.




3.




6.



Вялікая беларуская моўная стыхія не толькі не загінула за час шматвяковага нацыянальнага падняволення Беларускі, не толькі не была праглынута моцнымі культурамі суседніх народаў, а захавала сваю чыстату, скрышталявалася ў надзвычайнае багацце арыгінальных формаў, служачы нават багатым матэрыялам для суседніх моўных культур. Беларуская мова – мова беларускіх казак і песень, фразеалогія народнае гутаркі, - гэта найглыбейшая самабытнасць і хараство (Кузьма Чорны).


3. Складзіце квадраты міжмоўных амонімаў са словамі сварка, бяспечны, ёмкі, калоша, пранік.


Узор:

беларуская мова

русский язык







рацыя

резон

рацыя

рация








4. Выпішыце выдзеленыя спалучэнні, перадаўшы лічэбнікі словамі. Дапасуйце да іх назоўнікі.

Фабрычныя і мануфактурныя прадпрыемствы складалі адносна буйную прамысловасць Мінска. Калі ў 1895 (год) на іх было занята 1,4 (тысяча рабочых) і выраблялася прадукцыя на 1,9 (мільён рублёў), то ў 1913 (год) – адпаведна 5,1 (тысяча рабочых) і 11,5 (мільён рублёў). ... Узровень кваліфікацыі рабочага істотна ўплываў на велічыню заработнай платы. На адным з прадпрыемстваў Мінска машыніст атрымліваў 70 (рубель) у месяц, яго памочнік – 50, качагар – 17 – 30, а вартаўнік – 12 (рубель). Заработак французскіх гравіроўшчыкаў на мінскай фабрыцы дамскіх грабянёў даходзіў да 120 (рубель) у месяц. Заробак дарослага прыказчыка складаў у пачатку ХХ (стагоддзе) 1,5 – 2 (рубель) ў тыдзень, а часам мог вырасці да 4 (рубель). Прыказчыцам плацілі не болей 1, 5 (рубель). Працоўны дзень цягнуўся 15 – 17 (гадзіна) (З.Шыбека, С.Шыбека).


5. Рашыце “сэнсавыя прапорцыі”: замест х1, х2 устаўце словы, х3, х4 – фраземы.

1. устаць : задрамаць : х1 : нарадзіцца = стаяць : табаку важыць : гарэць : х2;

2. прачнуцца : патухнуць : х3 : устаць = усыпіць : х4 : нарадзіць : пасадзіць.
6. Знайдзіце асаблівасці сінтаксічнай сувязі паміж словамі (у параўнанні з рускай мовай) у прыведзеных фразеалагізмах.

1. Па смачным кусе вады нап’юся.

2. За Саса было досыць хлеба й мяса, а як прыйшоў Панятоўскі – хлеб стаў не такоўскі.

3. Хто ўсім паддакуе, таму ніхто не дзякуе.

4. Еду ў Рыгу па соль, па скрыгу.

5. Хто з каго смяецца, той таму і застанецца.

6. З гультаём пажаніцца – лепей задавіцца.

7. Шчасцем у грыбы не ходзяць.

8. Благі сусед горш за скулу.
7. Адрэдагуйце сказы, запішыце. Укажыце прычыны памылак у іх.

1. Веданне беларускай граматыкі дазваляе пазбегнуць шматлікія памылкі.

2. Жыццё павінна адлюстроўвацца ў кнігах такім, як яно ёсць, не прыхарошваючы яго.

3. Спецыфічнай асаблівасцю афіцыйна-дзелавога стылю з’яўляецца высокая ступень яго стандартызацыі, якая закранае як форму дакумента, так і моўныя сродкі.

4. Пры сустрэчы з калегам ён надаваў свайму твару тайны выгляд.

5. Патрабуецца на пастаянную работу супрацоўнік для аддзела, які мае вышэйшую адукацыю.


8. Дапоўніце арыгіналы тэкстаў, пастаўце, дзе трэба, знакі прыпынку. Вызначыце аўтарства.


1. І на іншых вяршынях суровых

(Вера! Роўнасць! Свабода! Край!)

Ты < > мовы,

< > не забывай.


2. Магутны Божа! Уладар сусветаў,

вялізных сонцаў і сэрц малых,



< > і ветлай

< > хвалы.


9. Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Вызначце стыль і тып. Адказ абгрунтуйце. Назавіце сродкі сувязі паміж сказамі ў выдзеленым урыўку.

К ночи в погоду становится очень холодно и росисто. Надышавшись на гумне ржаным ароматом новой соломы и мякины, бодро идешь домой к ужину мимо садового вала. Голоса на деревне или скрип ворот раздаются по студеной заре необыкновенно ясно. Темнеет. И вот еще запах: в саду – костер, и крепко тянет душистым дымом вишневых сучьев. В темноте, в глубине сада, - сказочная картина: точно в уголке ада, пылает около шалаша багровое пламя, окруженное мраком, и чьи –то черные, точно вырезанные из черного дерева силуэты двигаются вокруг костра, меж тем как гигантские тени от них ходят по яблоням. То по всему дереву ляжет черная рука в несколько аршин, то четко нарисуются две ноги – два черных столба. И вдруг все это скользнет с яблони – и тень упадет по всей аллее, от шалаша до самой калитки. ( И.Бунин)


10. Расстаўце знакі прыпынку, зрабіце поўны сінтаксічны разбор сказа (графічна разабраць па членах сказа, даць агульную характарыстыку ўсяму сказу; калі сказ складаны, ахарактарызаваць кожную з частак; скласці схему сказа).

Калі ехалі са Сцяпанам назад пад порсткі ляскат драбінак Яўхім уявіў як прыедзе з жонкай маладой багатай якую ён прывядзе аднекуль можа з саміх Юравіч бо ў Куранях пад пару яму вядома нікога няма як павядзе яе на свой ганак пад зайздрослівыя позіркі куранёўскіх нявест (І. Мележ).



Тэкст для водзыва

11 клас

ЗНОЙДЗЕНАЕ ЗАВЯШЧАННЕ БАГАЦЕЯ


“Мой сын,

я табе завяшчаю

Усё, чаго сам не маю:

Голад –


каб добра ведаў

Радасць ад сціплых абедаў;

Холад –

каб ведаў, што ў вецер

Шчасце ў хаце сагрэцца;

Слёзы –


адчуць з імі можна

Каштоўнасць усмешкі кожнай;

Атопкі –

каб помніў і потым;

Што значыць мець боты;

І гора –

пасля якога

Шчасця становіцца многа:

Сонечны дзень,

знойдзены грыб,

Людскі “добры дзень!”

і танец рыб...

Вярні ты мне радасць такую –

Па ўсім я па гэтым сумую.

І таго

не ўспомню я словам харошым,



Хто мне завяшчаў толькі грошы –

Багацце...”

Ці зразумее сын свайго бацьку?

Абласны этап

5 клас

1. Запішыце словы, змяніўшы іх так, каб замест т пісалася ц, а замест ддз.




Горад –

Іду –


Росквіт -

Плот –

Абодва –

Сакрэт -


3б.

2. Падкрэсліце ў сказах фразеалагізмы.

а) Сёлета грыбоў у лесе хоць касой касі.

б) Ён толькі абяцанкамі корміць.

в) Дроў пад паветкаю – кот наплакаў.

3б.


3. Напішыце, як называюць:

а) чалавека, які здзейсніў подзвіг: ;

б) вялікую гару снегу, намеценую ветрам: ;

в) прыемны пах кветак: .

3б.

4. Падбярыце і запішыце антонімы да слоў.



Родны –

Лёгка –


Стары –

Цёплы –


Дзень –

Чорны –


3б.

5. Утварыце складаныя словы ад словазлучэнняў і запішыце іх.

Добрая якасць

Сто гадоў

Кіраваць дамамі

Пісаць байкі

2б.

6. Дапішыце ў сказах займеннік сябе ў патрэбнай форме.



1. Настаўніца спытала, ці выпісалі вучні часопіс.

2. Вы дрэнна адчуваеце ?

3. Не той моцны, хто стрымлівае коней, а той, хто стрымлівае .

3б.


7. Запішыце словазлузлучэнні па-беларуску.

Некому писать –

Выехать не на чем –

Думать о нём –

Извинить его –

Умнее её –

Старше брата –

3б. усяго 20б.


6 клас


1. Упішыце словы ў табліцу.

зубраня, бацька, хваля, мясцовасць, медаль, збожжа, семя, Нарач, жыццё, край, рунь, цень, пыл, палын, сабака, святло.



Мужчынскі род

Ніякі род

Жаночы род










2. Утварыце прыметнікі пры дапамозе суфікса – ск – .

Баранавічы, Любань, інстытут, мастак, таварыш, кіргіз, грамада, студзень, сакавік, Нясвіж.

1 сл. – 0,25б. 2,5б.

3. Складзіце тры сказы, параўноўваючы ў іх:

а) сілу льва і ваўка

б) шырыню ракі і раўчука

в) цвёрдасць граба і ліпы

3б.


4. Адзначце, якія словазлучэнні са структурным кампанентам лічэбнікам з’яўляюцца фразеалагізмамі

1. дзесятая спіца ў коле;

2. другое дыханне;

3. чацвёртая сасна;

4. сто чалавек;

5. на адзін зуб;

6. сем пятніц на тыдні;

7. дзесяць рублёў;

8. другі конь;

9. трыццаць дзён;

10. трыццаць сярэбранікаў.

4б.


5. Дапішыце прыказкі:

Чужы кусок дзярэ .

Сказанага слова да не вернеш.

да Кіева давядзе.

3б.


6. Складзіце па два словазлучэнні з прыведзеннымі словамі так, каб кожнае з іх ужывалася ў родным склоне адзіночнага ліку з канчаткам – а (- я ) і з канчаткам – у (- ю ). Запішыце гэтыя словазлучэнні.

Клён –


Дагавор –

Народ –


Раз’езд –

Курс –


7. Выберыце з прапанаваных словазлучэнняў нарматыўныя

(Асобы, асобасны) аддзел; (асаблівыя, асабовыя) намаганні; (асабістая, асаблівая) бібліятэка.

3б.

усяго 24,5



7 клас

1. Падкрэсліце ў сказах фразеалагізмы, растлумачце іх значэнне.

а) Яго лёс вісеў на валаску.

б) У клубе столькі людзей, што няма дзе яблыку ўпасці.

в) Я яшчэ пакажу, дзе ракі зімуюць. 3б.

2. Падбярыце да кожнага прыметніка адпаведны назоўнік, каб атрымалася словазлучэнне.

Чулы –

Гарыстая –



Лясны –

Горны –


Лясісты – 2,5б.

3. Падбярыце сінонімы да слоў.

Свежая (газета)–

Свежы (вецер)–

Нізкі(голас) –

Нізкая (хата) –

Ціхі (дзень) –

Ціхі (голас)– 3б.

4. Упішыце словы ў табліцу ў адпаведнасці з тым, якое адценне мае суфікс у прапанаваных назоўніках.

Унучак, яблынька, хвасцішча, ручышча, даміна, дамок, салавейка, ваўчуга, звяруга, халадэча.



Адценне памяншальна-ласкальнае

Адценне павелічальна-ўзмацняльнае

Адценне павелічальна-зневажальнае










5б.

5. Выпраўце лексічныя памылкі, звязаныя з недакладным ужываннем сінонімаў.

1. Абодва падсудныя былі бледныя: доўгая дыслакацыя ў астрозе да суда налажыла на іх свой адбітак.

2. На кожным уроку даставаў Янка свой ножык і мянташыў аловак. 4б.

6. Запішыце, як у беларускай мове называюцца:

Гончы сабака –

Працаўнік па сплаве лесу –

Летняя паркавая або садовая пабудова для адпачынку – 3б.

7. Шляхам перастаноўкі літар утварыце новыя словы. Запішыце парамі.

Узор: сакрэт – трэска

Амлет –

Пакачаць – 4б.

24,5б.

8 клас
1. Устаўце, дзе патрэбна, прыстаўныя в, г



За…улак, …участак, …ольха, па…ук, …этак, …аблокі, …Анна, …озера, …улей, …опера. 2,5б.

2. Запішыце словазлучэнні з прапанаванымі словамі, якія ўжываліся б у прамым і пераносным значэнні.

Глыбокая –

Распісваць –

Ружовыя –

Чорны –


Дыктант – 5б.

3. Дапішыце прыказкі антонімамі.

Згода збірае, … растрасае.

Радзіма – матка, … мачыха.

Што адному цяжка, тое гуртам … . 3б.

4. Падбярыце аднаслоўныя беларускія адпаведнікі да слоў і словазлучэнняў з рускай мовы.

Пророчество –

Католический монастырь –

потерять сознание –

гребля – 4б.

5. Запішыце ў адпаведнасці з нормамі наступныя словазлучэнні:

дзевятая сімфонія бятховенна

другая баллада шапэна

2б., за кожную невыпраўленую памылку мінус 0,25б.

6. Запішыце па чатыры вядомыя вам вырыянты (размоўныя, гутарковыя) наступных мужчынскіх імён:

Іван

Ясь, Янка, Янук, Івась, Ваня

Іосіф




Дзмітрый




Павел




Фёдар




макс. – 5б. (кожнае імя 0,25б.)
7. Запішыце імёны і прозвішчы аўтараў наступных радкоў

1.) Трэба дома бываць часцей,

Трэба дома бываць не госцем






2.) На беларускую дзяўчыну,

Калі тут праўду ёй аддаць,

Ніхто шчэ каменем не кінуў

І не наважыцца кідаць






3.) Бывай, абуджаная сэрцам, дарагая.

Чаму так горка, не магу я зразумець.






3б.

24,5б.



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка