Дыііламаваны баран




Дата канвертавання30.04.2016
Памер28 Kb.
К.Крапіва

ДЫІІЛАМАВАНЫ БАРАН

Байка

У адным сяле (не важна — дзе)

Хадзіў Баран у чарадзе.

Разумных бараноў наогул жа нямнога,

А гэты дык дурней дурнога —

Не пазнае сваіх варот:

Відаць, што галава слабая.

А лоб дык вось наадварот —

Такога не страчаў ніколі лба я:

Калі няма разумніка другога,

Пабіцца каб удвух,

Дык ён разгоніцца ды ў сцену — бух!

У іншага дык выскачыў бы й дух,

А ён — нічога.

I вось за дурасць гэту

Яго вучоным раз празвалі нейк насмех,

А каб двара не перабег,

На шыю прывязалі мету.

— Вось,— кажуць,— і дыплом табе.

Што гэта за «дыплом», Баран — ні «мя», ні «бэ», Аднак жа перад Кошкаю пачаў ён ганарыцца:



  • А што ж ты думала, сястрыца! Хіба мне пахваліцца няма чым? Дыплом я заслужыў, здаецца ж, галавою, I не раўнуйся ты са мною.

  • Аб гэгым лепей памаўчы,— Сказала яму Кошка.—

Каб ты быў разумнейшы трошка Ды розумам раскінуць мог авечым, То ўбачыў бы, што ганарыцца нечым, Бо заслужыў ты свой дыплом Не галакой, а лбом.

Другі баран — ні «бэ», ні «мя», А любіць гучнае імя.



1926

К.Крапіва



МАХАЛЬНІК ІВАНОЎ

Байка

Таму ўжо будзе, мусіць, з год,

Вучэбную стральбу праходзіла пяхота.

Дык вось страляў аднойчы ўзвод

Ці, можа, нават рота.

А тут раптоўна Шэф вярхом аднекуль — шасць:

Цікава паглядзець, а як страляе часць?

Ці вока вернае, ці цвёрдая рука

У чырвонага стралка? Зайгралі «пападзі»,

Гарыць чырвоны флаг.

Стралкі — на лінію. Ляглі ўсе па ўпорах.

Вось выстраліў адзін,

Вось разам — пах-пах-пах!

I лезе ў нос, і дражніць востры пах

(Калісьці Шэф таксама нюхаў порах).

Вось скончылі. Адбой.

Ыачальнікі здаволены стральбой:

Той тры папаў, той пяць.

Ахвота тут і Шэфу пастраляць.

Ён пяць патронаў у кішэнь,

Нагледзеў лепшую мішэнь,

Прылёгшы на упор,

I стрэльбу да пляча прыпёр.

Зажмурыў вока — бах! Пад носам землю ўзрыла.

Другі раз. Гэта ўбок завыла.

Яшчэ за імі тры,—

Усе «за малаком».

— Ах, чорт вас пабяры! —


Злуецца Шэф цішком.—

Хоць бы адну папаў, а то скандал страшэнны!

Але махальнікі падходзяць да мішэні,

Давай яму махаць

(У іх быў добры нюх):

Дзве, тры, чатыры, пяць!

У самы, значыць, круг.

Шэф хоча вынікі другім праверыць разам,—

Махальнікаў назначыў зноў жа тых

I ўзяў патронаў... халастых.

Дык што ж вы думалі? — ніводнай не прамазаў.

Як далажыў махальнік Іваноў:

«У цэнтру самую ўсе пяць загналі зноў».

I дзіва дзіўнае было там цэлай часці,

Што можна з халастых ды «ўсе пяць куль»

папасці. А ваенком дык Іванова нават пахваліў:

— Ты,— кажа,— Іваноў, сапраўдны падхалім.

У падхалімаў так вядзецца век-вяком!

Ці б'е начальства ў цэль, ці шле «за малаком»,

Ды знойдуцца заўсёды Івановы,



Што памахаць яму гатовы.

1928


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка