Дэрматамікозы і іншыя мікозы




Дата канвертавання17.03.2016
Памер209.04 Kb.


Дэрматамікозы і іншыя мікозы

Дэрматамікозы (трыхафітыя, мікраспарыя) - інфекцыйныя захворванні жывёлы і чалавека, якія характарызуюцца пашкоджаннем скуры і яе вытворных (валасоў, пер’я, кіпцюроў).



Трыхафітыя (стрыгучы лішай) – інфекцыйная хвароба, якая характарызуецца:

  • з’яўленнем на скуры рэзка абмежаваных лысін акруглай формы з лушчэннем скуры і абламанымі каля аснавання валасамі – “стрыгучы лішай”;

  • ці развіццём выразнага запалення скуры і фалікулаў з выдзяленнем серозна-гнойнага экссудату і ўтварэннем тоўстай коркі;

  • у птушак утвараюцца скутулы і пашкоджваюцца ўнутраныя органы;

  • адной з формаў трыхафітыі з’яўляецца фавус, пры якім пашкоджваюцца скурныя покрывы, якія характарызуюцца ўтварэннем “фавозных шчыткоў”, развіццём фалікулітаў і разбурэннем сальных і потавых залоз; часцей сустракаецца ў птушак, кошак, сабак, пушных звяроў і чалавека.

Мікраспарыя – інфекцыйная хвароба жывёл і чалавека, якая характарызуецца пашкоджаннем скуры і яе прыдаткаў, суправаджаецца запаленчымі з’явамі, абламваннем “стрыгучы лішай” і выпаданнем валасоў, часам пашкоджваюцца кіпцюры. Найбольш часта мікраспарыя бывае ў кошак, сабак, коней, свінняў, пушных і дробных лабараторных звяроў, радзей у дзікіх жывёл і тых, што ўтрымліваюцца ў заапарках.

Узбуджальнікі дэрматамікозаў мікраскапічныя грыбы, якія адносяцца да недасканалых грыбоў (Fungi imperfecti), якія яшчэ называюцца дэйтэраміцэтамі і ўключаны ў парадак Hyphomycetales. Адрозніваюць тры роды гэтых грыбоў: Trichophyton, Microsporum i Achorion.

Матэрыял для даследавання: корачкі з рэшткамі валасоў, лускавіны; пер’е, скутулы з пашкоджаных участкаў скуры, часткі пашкоджаных кіпцюроў для даследавання хворых ці падазроных на захворванне жывёл бяруць у выглядзе глыбокага саскрэбу з перыферыйных частак свежых пашкоджаных участкаў скуры, што не падвяргаліся лячэбным апрацоўкам.

Відавы склад узбуджальнікаў дэрматамікозаў

Захворванне і род узбуджальніка

Від узбуджальніка

Успрыімлівыя жывёлы



Трыхафітыя
Trichophyton

Т.faviforme

БРЖ, авечкі, радзей сабакі, малпы, вярблюды

T.gypseum

Мышы, пацукі, сабакі, кошкі, трусы, марскія свінкі, пушныя звяры, коні, БРЖ

T.tonsurans

БРЖ

T.equinum

Коні, часам сабакі

T.mentagrophytes

Марскія свінкі, мышападобныя грызуны, трусы, пушныя звяры

T.gallinae

Птушкі

T.verrucosum

БРЖ, авечкі, козы, зебу, буйвалы, алені, радзей коні, малпы, пушныя звяры, сабакі

Мікраспарыя
Microsporum

M.lanosum (canis)

Сабакі, кошкі, пушныя звяры, марскія свінкі, малпы

M.equinum

Коні

M.gypseum

Коні, сабакі, марскія свінкі, кошкі, пацукі, мышы, тыгры, малпы

Фавус (парша)

Achorion (Trichophyton)



Ach.gallinae

Птушкі

Ach.schoenleinii

Чалавек, сабакі, кошкі, мышы, малпы, цяляты

Ach.quinckeanum

Кошкі, сабакі, авечкі, коні, пацукі, мышы


Лабараторная дыягностыка дэрматамікозаў праводзіцца па адзінай схеме і ўключае светлавую мікраскапію, даследаванне валасоў з выкарыстаннем люмінісцэнтнага святла для дыферэнцыяцыі ўзбуджальнікаў мікраспарыі ад трыхафітыі, выдзяленне культур узбуджальнікаў і іх ідэнтыфікацыю.

Мікраскапія у светлавым мікраскопе:

  • матэрыял змяшчаюць у стэрыльную чашку Петры, якую ставяць на цёмны фон; прэпаравальнай іголкай і скальпелем адбіраюць і адрэзваюць патоўшчаныя часткі карэнняў валасоў, пакрытыя белым налётам і лускавінкі скуры, даўжыня якіх павінна складаць 1-2 мм;

  • некалькі адрэзкаў валасоў і лускавінак (8...10) змяшчаюць на прадметнае шкло ў кроплю 20% NaOH ці KOH, злёгку падаграюць над полымем спіртоўкі да з’яўлення белага арэалу вакол кроплі, пасля чаго дадаюць 1 кроплю цёплага 50%-нага воднага стэрыльнага раствору гліцэрына і пакрываюць покрыўным шклом; мікраскапуюць спачатку з павелічэннем аб’ектыва х10, затым - х40;

  • для ўзбуджальнікаў трыхафітыі характэрна наяўнасць акруглых спор (артраспор) грыба, якія ўтвараюць чахол вакол корня воласа; споры могуць размяшчацца як зне, так і ўнутры воласа ў выглядзе паралельных радоў;

  • у лускавінках на ранніх стадыях сустракаецца разгалінаваны міцэлій; споры грыбоў T.verrucosum, T.equinum больш буйныя (2,5...7 да 12 мкм), чым споры ў T.mentagrophytes (2...4 мкм);

  • элементы T.gallinae размяшчаюцца па даўжыні воласа, але беспарадкава – групамі і ланцужкамі; побач са спорамі ў воласе знаходзяць пухіркі паветра ў выглядзе чорных цяжоў; бачны і кропелькі тлушчу;

  • для ўзбуджальнікаў мікраспарыі характэрна тое, што артраспоры (1,5...3,5 мкм) беспарадкава размяшчаюцца каля аснавання воласа, бывае што ўтвараюць чахлы на яго паверхні; споры значна пераламляюць святло, шчыльна прылягаюць адна да другой; пры мікраскапіі відаць мазаічнае размяшчэнне спор; зрэдку мазаічнасць не такая заўважная, а ў лускавінках скуры міцэлій разгалінаваны;

  • знаходжанне міцэлія і спораў дае магчымасць паставіць папярэдні дыягназ на мікраспарыю ці трыхафітыю, а для вызначэння віду патрэбны высеў на пажыўныя асяроддзі.

Мікраскапія ў люмінісцэнтным святле:

  • для люмінісцэнтнага даследавання выкарыстоўваюць ртутна-кварцавыя лампы ПРК-2, ПРК-4, Л-80, ЛД-130 і іншыя люмінісцэнтныя апараты, якія маюць фільтар Вуда;

  • матэрыял ад хворых адбіраюць у чашкі Петры, апраменьваюць ртутна-кварцавай лампай, і разглядаюць у зацемненым памяшканні;

  • валасы, скурныя лускавінкі, якія інфіцыраваны ўзбуджальнікам мікраспарыі, даюць характэрнае ізумрудна-зялёнае свячэнне; пры пашкоджанні трыхафітыяй такога свячэння не бывае, але і не ўсе штамы ўзбуджальніка мікраспарыі даюць свячэнне; таму неабходна правесці яшчэ мікраскапічнае і культуральнае даследаванне;

  • шэрсны покрыў жывёл, апрацаваных зялёнкаю, таксама можа даваць неспецыфічнае ізумрудна-зялёнае свячэнне;

  • з дапамогай пераноснай ртутна-кварцавай устаноўкі можна даследаваць у зацемненым памяшканні саміх падазроных жывёлаў.

Мікалагічнае даследаванне.

Культываванне:

Высяваюць карнявыя часткі валасоў і лускавінкі на сусла-агар, асяроддзе Сабура ці на мяса-пептонна-гліцэрынавы агар з 2% глюкозы (МПГА). Высеў праводзяць мікалагічнай іголкаю, канец якой загнуты пад прамым ці тупым вуглом і сплюснуты ў выглядзе лапаткі. Пракаленую іголку спачатку ахалоджваюць, заглыбляючы ў пажыўнае асяроддзе, а затым канцом іголкі дакранаюцца да воласа ці лускавінкі скуры, пераносяць іх на касяк ў прабірку і раскладваюць у 2-3 месцах.

Прабіркі інкубуюць пры 26...28 оС на працягу 30 дзён, праглядаючы іх кожныя 3..5 дзён. Забруджаны даследуемы матэрыял перад высевам заліваюць невялікай колькасцю 70о этылавага спірту і вытрымліваюць у тэрмастаце да яго поўнага выпарвання.

З’яўленне калоній дэрматафітаў магчыма праз 3...5 дзён пасля высеву, але наглядаць за імі трэба на працягу месяца, так як фармаванне характэрных калоній наступае ў розныя тэрміны.

На 10...14 дзень бывае характэрны рост для T.mentagrophytes, T.equinum, M.canis, M.equinum, а для T.verrucosum – на 20...25 дзень. Таму апісанне іх трэба праводзіць менавіта ў гэты перыяд.

Ідэнтыфікацыю віду праводзяць па марфалагічных і культуральных прыкметах:



  • T.verrucosum (сінонім Т.faviforme) – асноўны ўзбуджальнік трыхафітыі ў БРЖ, буйвалаў і паўночных аленяў. Культуры развіваюцца марудна, рост заўважны на 5...7 дзень. На 15 дзень на МПГА утвараюцца акруглыя белаватыя сцелючыеся калоніі 10...15 мм у дыяметры;

  • пры мікраскапіі відаць шматлікія акруглыя артраспоры да 6 мкм у дыяметры і адзінкавыя мікраканідыі;

  • пры перасеве на сусла-агары да 20...25 дня ўтвараюцца белыя, шэраватыя ці жаўтаватыя, скураныя, скурана-аксаміцістыя ці аксаміцістыя калоніі, плоскія ці ўзвышаныя, роўныя ці бугрыстыя, якія маюць дыяметр 5...8 мм;

  • мікраканідыі авальныя, грушкападобныя 1...3 х 2...8 мкм, макраканідыі падоўжаныя, булавападобныя 3,5...8 х 20...50 мкм з 3-4 перагародкамі; хламідаспоры акруглыя, дыяметрам 5...15 мкм, міцэлій 3...6 мкм, ніжні бок калоній неафарбаваны;

  • на агары Сабура скурыстыя калоніі, падобныя да гузіка ў цэнтры, урастаюць у глыбіню пажыўнага асяроддзя;

  • штамы T.verrucosum патагенныя для чалавека і лабараторных жывёл.

  • T.verrucosum var. autotrophicum – узбуджальнік трыхафітыі ў авечак. Першасныя культуры растуць хутка. Калоніі на МПГА рыхлыя, воскападобныя, маюць дыяметр 10...20 мм; фарміруюць хламідаспоры акруглай формы дыяметрам 10...22 мкм, таўшчыня міцэлію 4...12 мкм, артраспоры 4...12 мкм акруглай формы;

  • на сусла-агары на 20...25 суткі рост замаруджваецца; фармуюцца воскападобныя карычневыя са слабым ростам, светла шэрыя, пушыстыя ці слабапарошыстыя, тонкія і далікатныя пушыстыя калоніі;

  • мікраканідыі адзінкавыя, авальныя, грушкападобныя, 5...10 мкм, макраканідыі выцягнутыя, часта захоўваюць “ножку”, 25...30 мкм, з 1...4 перагародкамі, хламідаспоры акруглыя канцавыя ці інтэркалярныя да 4...5 мкм;

  • міцэлій і тонкі і тоўсты, на ім праглядваюцца ўздуцці;

  • змяненне афарбоўкі асяроддзя з сарбітам дазваляе дыферэнцыраваць T.verrucosum ад T.verrucosum var. autotrophicum, T.mentagrophytes, T.equinum;

  • T.mentagrophytes (сін. T.gypseum) – узбуджальнік трыхафітыі ў пушных звяроў, трусоў, марскіх свінак, мышападобных грызуноў, радзей у коней і БРЖ;

  • характэрны інтэнсіўны рост, да 14 дня фарміруе на Сабура плоскія, роўныя, белыя, жаўтаватыя і ружовыя калоніі, якія пакрываюць усю паверхню касяку; зваротны бок калоній жаўтавы ці ружовы; міцэлій роўны, разгалінаваны 0,7...3 мкм, сустракаюцца спіралепадобныя і кольцападобныя заканчэнні гіфаў;

  • мікраканідыі акруглыя, авальныя дыяметрам 2...4 мкм; артраспоры адсутнічаюць; макраканідыі ўтвараюцца пры дабаўленні ў пажыўнае асяроддзе стэрыльных валасоў; яны цыліндрычныя з закругленымі канцамі, маюць да 5 перагародак памерам 5...10 х 30...50 мкм;

  • на сусла-агары калоніі белыя, жаўтаватыя, пляскатыя, роўныя, мучністыя, зярністыя і аксаміцістыя; зваротны бок жоўты ці чырвона-аранжавы; марфалогія мікра- і макраканідый такая ж, як і на Сабура; спецыяльныя патрабаванні да роставых рэчываў адсутнічаюць; узбуджальнік патагенны для лабараторных жывёл і чалавека.

  • T.equinum выклікае развіццё трыхафітыі ў коней. Да 14-га дня на агары Сабура фарміруе белыя, пушыстыя, пляскатыя калоніі 10-15 мм у дыяметры. Зваротны бок жоўты, ружаваты. На сусла-агары калоніі белыя, аксамітныя, пляскатыя, гладкія ці радыяльнападобныя. Зваротны бок жаўтаваты ці чырванаваты. Марфалогія на сусла-агары і агары Сабура ідэнтычная. Міцэлій разгаліноўваецца, у шырыню мае 1...3 мкм, на ім выяўляюцца інтэркалярныя хламідаспоры 3...4 х 5...10 мкм, часам сустракаюцца спіральныя і кольцападобныя заканчэнні гіф. Мікраканідыі шматлікія, авальныя, акруглыя, грушкападобныя, булавападобныя на тонкіх кароткіх ножках па баках міцэлія 1..3 х 3...7 мкм. Макраканідыі маюць булавападобную форму з тупым знешнім канцом, з 3...4 перагародкамі і гладкімі тонкімі сценкамі памерам 3...7 х 15...45 мкм. Маюць спецыяльныя патрабаванні да роставых рэчываў – залежаць ад трыптафана, нікатынаміда, нікатынавай кіслаты. Патагенныя для лабараторных жывёл.

  • T.gallinae ( сіноном - Achorion gallinae) – узбуджальнік трыхафітыі ў птушак (фавуса, паршы). Расце марудна, рост пачынаецца з 4...5 дня. Маладыя калоніі на Сабура гладкія, аксамітныя, белыя. Пазней яны становяцца складкавыя, мучністыя, маршчыністыя, падобныя на губку, крашкаватыя. Калоніі бываюць ружовага, ружова-чырвонага ці малінавага колеру. Пігмент праяўляецца пры тэмпературы да 30оС, а ў перасеяных культурах часта адсутнічае. У маладых культурах міцэлій тонкі 1,5...2 мкм, у выглядзе сегментаў. Сустракаюцца грабеньчыкавыя ўтварэнні ў выглядзе рога паўночнага аленя, кандылябраў, хламідаспоры, верацёнападобныя ўздуцці. Міцэлій спелых культур мае ў дыяметры каля 5 мкм і складаецца з ланцужкоў клетак, розных па пазмеры і форме. Макраканідыі 1...6 клеткавыя, мікраканідыі грушкападобныя памерам ад 3,5 да 5 мкм.

  • M.canis (сінонім М.lanosum) выклікае мікраспарыю ў кошак, сабак, трусоў, пушных звяроў і коней. Першапачатковыя культуры M.сanis падраздзяляюцца на два тыпы:

  • характэрныя калоніі, якія хутка растуць і патагенныя для лабараторных жывёл;

  • дробныя, радыяльна-складкавыя цёмна-карычневыя скурыстыя калоніі, якія растуць марудна, слабапатагенныя для лабараторных жывёл, часцей выдзяляюцца ад коней і таму многія даследчыкі адносяць іх да М.equinum. Антыгенныя даследаванні штамаў M.сanis і М.equinum паказалі, што яны блізкія па структуры бялкоў. Да 14 дня на сусла-агары і агары Сабура фарміруюцца рыхлапушыстыя, шэравата-белаватыя, жаўтаватыя ці бэжавыя калоніі, якія хутка растуць і затым становяцца мучністыя, зрэдку бугрыстыя ці з неглыбокімі радыяльнымі складкамі. Міцэлій роўны, разгалінаваны, нераўнамерна патоўшчаны, бамбукападобны, мае грабеньчыкі і вузлаватыя органы, сустракаюцца гіфы з ракеткападобных клетак. Мікраканідыі нешматлікія, акруглыя, грушкападобныя, прадаўгаватыя, памерам 1...3,5 х 3...6 мкм (сустракаюцца і да 120 мкм), шырыня 7...16 мкм. Макраканідыі часцей шматлікія, верацёнападобнай формы, з шыпаватай двухконтурнай абалонкай ці варсістыя, складваюцца з 4...12 клетак. У спелых культурах сустракаюцца акруглыя, інтэркалярныя хламідаспоры, якія маюць у дыяметры 8...12 мкм. Спецыяльных патрабаванняў да пажыўных асяроддяў для M.сanis не заўважана. Але для дыферэнцыяльнай дыягностыкі M.сanis ад іншых зоаантрапанозных дэрматафітаў выкарыстоўваюць іх здольнасць асіміляваць маніт і сарбіт. Акрамя таго, рост M.сanis на бульбяным асяроддзі адрозніваецца ад іншых дэрматафітаў тым, што ён дыфундуе ў пажыўнае асяроддзе чырвоны пігмент.

  • M.gipseum - выклікае мікраспарыю ў свіней. Расце хутка. На сусла-агары дае пляскатыя, з узростам мучністыя, няправільна складкавыя калоніі, якія маюць значныя мучніста-аксамітныя зубчыкі па перыферыі. Лабараторныя штамы няправільна складкавыя, мучністыя без перыферыйнай зоны. Колер калоній жаўтаваты, светла карычневы, карычневы, зваротны бок у іх жаўтавата-карычневы. Міцэлій ракетападобны, мае шматлікія, шматклеткавыя макраканідыі 8...12 х 30...50 мкм, адзінкавыя ці размешчаныя групамі. Мікраканідыі бакавыя 3...5 х 2,5...3,5 мкм. Мікраканідыі могуць і не выяўляцца.

  • M.nanum з’яўляецца варыянтам M.gipseum. Культуральныя ўласцівасці і прыкметы ў іх падобныя.

Біяхімічныя ўласцівасці ў дэрматафітаў не вывучаюць. Пры неабходнасці вывучэння патагенных уласцівасцей выдзеленых культур дэрматафітаў праводзяць уціранне суспензіі спор культуры ўзбуджальніка ў скарыфікаваную паверхню скуры марскіх свінак, трусоў і тых жывёл, якія хварэлі дэрматафітозамі.

Лабараторны дыягназ лічаць устаноўленым пры станоўчым мікраскапічным даследаванні і выдзяленні з матэрыялу культуры ўзбуджальніка з характэрнымі для яго ўласцівасцямі.

Імунітэт. Існуюць прэпараты для вакцынацыі:



  • ТФ-130 (ВІЭВ) і сухая вакцына ЛТФ-130 (ВІЭВ) – супраць трыхафітыі БРЖ (утрымлівае атэнуяваны штам Trichophyton verrucosum (Vavilforme);

  • вакцына СП-1 супраць трыхафітыі коней (са штама T.equinum)

  • вакцына Трыхавіс (ВІЭВ) сухая супраць трыхафітыі авечак са штама T.verrucosum (варыянт аўтатрофікум);

  • вакцына МЕНТАВАК супраць трыхафітыі пушных звяроў і трусоў – рыхтуюць з культуры T.mentagrophytes;

  • вакцына МІКАЛАМ супраць трыхафітыі і мікраспарыі платаядных жывёл, нутрый і трусоў;

  • вакцына Полівак-ТМ – інактываваная вакцына супраць дэрматафітозаў сабак, уключае 8 відаў іразнавіднасцяў грыбоў родаў Trichophyton і Microsporum;

  • вакцына ВАКДЭРМ супраць дэрматафітозаў – прызначаецца для барацьбы з мікраспарыяй і трыхафітыяй сабак, кошак, пушных звяроў і трусоў (рыхтуюць з высокаімунагенных штамаў Microsporum canis, M.gypseum і T.mentagrophytes.

Класіфікацыя мікозаў

Гру-па

Назва мікозаў

Род

Захворванне


1

Паверхневыя мікозы скуры і яе вытворных (валасы, кіпцюры)

Trichophyton

Microsporum

Achorion


Трыхафітыя

Мікраспарыя

Парша (Фавус)


2

Глыбокія мікозы

Cryptococcus farciminosus

Sporotrichum

Blastomyces dermatitidis


Эпізоатычны лімфангіт

Споратрыхоз

Паўночнаамерыканс-кі бластамікоз


3

Вісцэральныя мікозы з лакалізацыяй працэсаў у органах дыхання і іншых

Histoplasma

Cryptococcus

Coccioides

Rhinosporidium

Candida

Aspergillus



Mucor

Penicillium



Гістаплазмоз

Крыптакакоз

Какцыдыяідамікоз

Рынаспарадыёз

Кандыдоз

Аспергілёз

Мукарамікоз

Пеніцылёз



Кандыдоз

Кандыдоз (малочніца) – захворванне, якое характарызуецца запаленнем з наступным некрозам склізістых абалонак страўнікавага тракту, пачынаючы з ротавай поласці і іншых органаў, і утварэннем налёту, які нагадвае тварожныя плёнкі на паверхні склізістых, а таксама ўтварэннем гранулёматозных пашкоджванняў ва ўнутраных органах (ротавая поласць, малочная залоза, кішэчнік, лёгкія і іншыя органы).

Узбуджальнік захворвання:

Род: Candida

Віды: С.albicans, C.tropicalis, C.crusei і іншыя, іх звыш 160 відаў.

Успрыімлівыя: птушкі (асабліва маладняк), парасяты (афтозны стаматыт і энтэрыт), цяляты і жарабяты; у кароў пашкоджваюцца лёгкія і вымя; да кандыдамікозу ўспрыімлівы і чалавек, асабліва грудныя дзеці.



У арганізм узбуджальнік трапляе аліментарна, аэрагенна і лакалізуецца ў органах і тканках. Прадраспалагальнымі для захворвання з’яўляюцца парушэнне абмену рэчываў, паслабленне неспецыфічнай і спецыфічнай рэзістэнтнасці арганізму, некампетэнтная антыбіётыкатэрапія і інш.

Матэрыял для даследавання:

  • плёнкі (саскрэбы) са склізістай абалонкі ротавай поласці, ад кароў – малако з пашкоджанай долі вымені; пасмяротна робяць саскрэбы са склізістай страўнікавага тракту, а таксама адбіраюць кавалкі пашкоджаных органаў; трупы птушак і дробных жывёл накіроўваюць цалкам.

Лабараторная дыягностыка ўключае: мікраскапію натыўных прэпаратаў метадам “раздушаная кропля” ці фіксаваных і афарбаваных па Граму, высеў паталагічнага матэрыялу для атрымання чыстай культуры грыба, біяпробу.

Мікраскапія:

  • для даследавання на прадметнае шкло наносяць кроплю Люголя ці 1 %-ны раствор метыленавай сіні і ўносяць невялікую колькасць даследаванага матэрыялу (ці культуры). Кроплю накрываюць покрыўным шклом і мікраскапуюць з выкарыстаннем аб’ектываў х40 і х90. Можна падрыхтаваць фіксаваныя прэпараты і афарбаваць іх па Граму. Усе мікраскапічныя грыбы грамстаноўчыя.

Мікракарціна.

  • у патматэрыяле – дрожджападобныя круглыя і авальныя клеткі, якія пачкуюцца, 2,5...6 мкм у дыяметры;

  • у культуры ўтварае септаваны (шматклеткавы) псеўдаміцэлій, які распадаецца на бластаспоры;

  • грамстаноўчыя (выразна бачны структурныя элементы клеткі).

Культываванне:

  • матэрыял перад высевам на пажыўныя асяроддзі апрацоўваюць 0,5%-м растворам фенолу ці фармаліну, а да пажыўнага асяроддзя дадаюць пеніцылін і стрэптаміцын (для выключэння росту бактэрыяльнай флоры);

  • праводзяць высеў на асяроддзе Сабура, сусла-агар ці агар (МПА) з дабаўленнем 2% глюкозы (для ачысткі ад бактэрыяльнага забруджвання можна выкарыстоўваць асяроддзі з рН 2,5...3,0);

  • культывуюць пры 37оС;

Культуральныя ўласцівасці:

  • рост калоній адзначаюць праз 2...4 сутак;

  • сярэдняй велічыні гладкія ўтварэнні на паверхні асяроддзя, часам з радыяльна размешчанымі промнямі, вершкападобнага крэмавага колеру;

  • калоніі ўрастаюць у глыбіню асяроддзя; сустракаюцца як S-, так і R-калоніі;

  • у вадкіх пажыўных асяроддзях кандыды растуць у выглядзе густога крашкаватага асадку; утвараюць прысценкавае кальцо.

Біяхімічная дыферэнцыяцыя відаў:

  • выкарыстоўваюць высеў на асяроддзі з глюкозай, фруктозай, манозай, мальтозай, галактозай, цукрозай, рафінозай, левулёзай і індыкатарам Андрэдэ; ферментатыўная здольнасць у адносінах да вышэй названых вугляводаў неаднолькавая ў розных відаў.

Біяпроба. Вірулентнасць культуры вызначаецца пры заражэнні жывёл 1 мл узвесі 48-гадзіннай культуры грыба, якая вырасла на асяроддзі Сабура і ўтрымлівае 300...500 тыс. клетак. Трусоў вагой 2 кг заражаюць унутрыжыльна 10 мл узвесі (пры высокай вірулентнасці штама трус гіне праз 3...10 сутак, часам з прызнакамі параліча, пры слабой – праз 30 сутак; як правіла труса забіваюць праз 10 дзён пасля заражэння і праводзяць паталагаанатамічнае даследаванне: грыб выклікае ў коркавым слоі ныркаў з’яўленне шматлікіх некратычных ачагоў шэра-белага колеру), белых мышэй – унутрыбрушынна ў дозе 0,5 мл (гінуць на 2...7-я суткі ў выніку генералізаванага працэсу з утварэннем белых гранулём у нырках, пячонцы, сэрцы і іншых органах).

Для лячэння выкарыстоўваюць трыхаміцын у дозе 200 тыс. ЕД на 1 кг вагі жывёлы. Спецыфічныя біяпрэпараты для лячэння адсутнічаюць.

Бластамікоз

Бластамікоз (эпізоатычны лімфангіт, афрыканскі сап) – хвароба суцэльнакапытных, якая характарызуецца хранічным працяканнем, пашкоджаннем лімфатычных вузлоў і лімфатычных сасудаў скуры і падскурнай клятчаткі. Клінічна адзначаюцца шчыльныя вузельчыкі ў таўшчыні скуры з наступным іх размягчэннем і развіццём абсцэсаў. Пасля ўскрыцця абсцэсаў утвараюцца язвы з гнойным экссудатам, якія маюць няроўныя краі.

Узбуджальнік:

Cryptococcus farciminosus (сінонім Histoplasma farciminosus).



Матэрыял для даследавання: гнойны экссудат з язваў;

Лабараторная дыягностыка ўключае:

  • мікраскапію прэпаратаў мазкоў з гнойнага экссудату;

  • культываванне на пажыўным асяроддзі высевам з гною (даецца вельмі цяжка);

  • біяпроба не выкарыстоўваецца, так як лабараторныя жывёлы не адчувальны да крыптакока;

Мікракарціна:

у культуры і ў патматэрыяле марфалогія розная:



  • у арганізме – форма яйкападобная, эліпсоідная, форма дражджавой клеткі з добра заўважнай двухконтурнай абалонкай; даўжыня клеткі 3...5 мкм, шырыня 2...3 мкм. Часцей мікраскапуюць натыўны і неафарбаваны матэрыял – вільготны матэрыял з гною, накрываюць покрыўным шклом. Натуральны колер цытаплазмы светла-сіня-зялёны, які нагадвае колер марской вады. Унутры клеткі бачны 3...4 гранулы, зярняткі, якія асабліва добра бачны ў прэпаратах, афарбаваных па Граму ці па Раманоўскаму-Гімзу;

  • у мазках з культуры формы дражджавых клетак не сустракаюцца; не ў жывым арганізме крыптакок развіваецца ў міцэліяльнай форме; міцэлій септаваны, галінасты, шматклеткавы; размнажаецца хламідаспорамі;

  • атрымаць першасную культуру крыптакоку з патматэрыялу вельмі цяжка, але калі вырастае, то пры наступных перасевах лёгка падтрымліваецца на МППА, глюкоза-гліцэрынавым МПА (вугляводы па 2...2,5 %). Можна выкарыстоўваць агар Сабура. Рост калоній з’яўляецца праз 10...12 сутак;

  • спачатку яны дробныя, затым павялічваюцца і ўзвышаюцца над паверхняй асяроддзя, складкавыя, крэмавага колеру, сухія. Афарбоўка паступова цямнее, становіцца карычневай.

Алергічная дыягностыка. Выкарыстоўваюць гістаплазмін – фільтрат 3...4-месячнай культуры крыптакоку. Калі сумняваюцца ў выніках лабараторнага даследавання, выкарыстоўваюць дыферэнцыяльную дыягностыку лімфангіту і сапу, выкарыстоўваючы вокавую пробу з малеінам і падскурную з гістаплазмінам. Таксама праводзяць сералагічнае даследаванне – РЗК з сапным антыгенам.

Аспергілёз (характарыстыка ў табліцы).

Матэрыял для даследавання – свежыя трупы дробных жывёл, вузельчыкі, пашкоджаныя органы ці іх кавалкі, яйкі, саскрэбы з трупаў.

Мікраскапічнае даследаванне: выкарыстоўваюць свежаафарбаваныя прэпараты з экссудату, гранулёматозных ачагоў, папярэдне апрацаваных у кроплі 10%-нага раствору NaOH ці лактафеноле. Разглядваюць пад покрыўным шклом. У прэпараце знаходзяць шматлікія септаваныя гіфы міцэлію, а часам і органы спораносьбіцтва.



Для афарбоўкі прэпаратаў выкарыстоўваюць лактафуксін (фон прэпарата афарбоўваецца ў ружовы, міцэлій грыба – у бледна-блакітны колер).

Культываванне.

Робяць высевы для выдзялення грыба на асяроддзе Чапека ці агар Сабура, крывяны, мазгавы ці кукурузны агар, МПА (рН 5,5-6,5) у прабірках. Пры наяўнасці гранулёматозных пашкоджанняў высевы робяць у бактэрыялагічныя чашкі.

Частку пашкоджанай тканкі абпальваюць над полымем гарэлкі і нажніцамі вырэзваюць з сярэдзіны невялікія кавалкі, якія раскладваюць на паверхню асяроддзя і культывуюць пры 37оС. Калоніі з’яўляюцца на 2-3 дзень.

Яйкі папярэдне даследуюць на аваскопе для вызначэння пашкоджаных участкаў. Затым апрацоўваюць спіртам, ускрываюць і участкі са зменамі, а таксама жаўток і бялок высяваюць у бактэрыялагічныя чашкі. Пры 37оС на трэці суткі з’яўляецца характэрны рост і споранашэнне грыбоў-узбуджальнікаў аспергілёзу.



Гісталагічнае даследаванне пры дыягностыцы аспергілёзу ў БРЖ – у зрэзах знайходзяць гранулёмы з некратычнай масай у цэнтры, з разгалінаваным септаваным міцэліем, які ўрастае ў навакольную тканку.

Для дыягностыкі аспергілёзу можна выкарыстоўваць рэакцыю імунаэлектрафарэзу, ЭЛІЗА-тэст, РІФ, РЗК.



Мукарамікоз (фікамікоз) (характарыстыка ў табліцы) .

Матэрыял для даследавання:

  • пашкоджаныя ўчасткі органаў і тканак.

Лабараторнае даследаванне ўключае мікраскапію, выдзяленне ўзбуджальніка, гісталогію.

Біяпроба. Уводзяць суспензію грыба ўнутрыбрушынна па 0,5 мл пяці белым мышам. У станоўчых выпадках грыб развіваецца ва ўсіх органах і тканках.

Мікраскапія прэпаратаў, якія выдзелены з патматэрыялу для даследавання на мікозы, абумоўленыя грыбамі родаў Aspergillus, Mucor, Penicillium праводзяць у два этапы:



  • даследуюць пад мікраскопам калоніі на месцы іх росту (у чашцы Петры), вызначаючы размяшчэнне канідыяносцаў і спор, наяўнасць ці адсутнасць паветранага міцэлію, агульную будову канідыяноснага апарату;

  • вывучаюць пад мікраскопам элементы грыба ў прэпараце “раздушаная кропля”.

Імунітэт. Праяўляецца ў выглядзе неспецыфічнай аховы, якая рэалізуецца клеткавымі і гумаральнымі фактарамі. Амаль усе грыбныя захворванні суправаджаюцца развіццём ахоўнай алергічнай рэакцыі. Захворванне ў другі раз алергізаванага арганізму працякае ў больш лёгкай і дабраякаснай форме.

Агульная характарыстыка асобных мікозаў

Узбуджаль-нік

Род Від

Характарыс-тыка захворвання

Марфалогія

Культыва-ванне

Mucor

M.pusillus

M.racemo-sus


Мукарамікоз – хранічнае заразнае зах-ворванне жы-вёл і чалавека, якое характэ-рызуецца пашкоджан-нем органаў дыхання і лімфатычных вузлоў

Складваецца з не-раздзеленага міцэлію ў выглядзе моцна разгалінаванай клеткі, ад якой паднімаюцца пладаносныя гіфы з шарападобнымі спарангіямі на канцы ў выглядзе галоўкі. У патматэрыяле зна-ходзяцца буйныя, раз-галінаваныя, несеп-таваныя гіфы мукора-вых грыбоў.

Асяроддзе Сабура і іншыя 25...30оС

Aspergillus

А.fumiga-tus

A.flavus

A.niger


Аспергілёз – вострая ці хра-нічная зараз-ная хвароба хатніх і дзікіх птушак, радзей іншых відаў жывёл, якая характа-рызуецца паш-коджаннем ор-ганаў дыхання


У мазках з паталагіч-нага матэрыялу зна-ходзяць бясколерныя септаваныя гіфы міцэ-лію з характэрнымі ор-ганамі пладанашэння - канідыяносцы, стэ-рыгмы, ланцужкі канідый

Сабура і Чапека, 20... 25оС; На ага-ры Сабура – белыя пу-шыстыя, за-тым зялёныя ці жоўтага колеру кало-ніі. На агары Чапека глад-кія ці зорка-выя калоніі зялёнага ці чорнага колеру.

Penicillium

P.notatum

P.crustace-um

P.glaucum

P.citrinum


Пеніцылёз – заразная хва-роба чалавека і жывёл, якая суправаджаец-ца пашкоджа-ннем скуры, вуха, верхніх дыхальных шляхоў і лёг-кіх; магчыма генералізацыя працэсу

У патматэрыяле зна-ходзяць шматклет-кавы міцэлій з характэрнымі органа-мі пладанашэння, якія маюць выгляд кістач-кі; канідыяносец шматклеткавы, у верхняй частцы раз-галінаваны і на канцах утварае стэрыгмы.

Сабура, 25...28оС

Candida

С.albicans

C.tropicalis

C.crusei



Кандыдоз- заразная хва-роба жывёл і чалавека, якая характарызуецца пашкод-жаннем склі-зістых абало-нак страўні-кава-кішэчна-га тракту і іншых органаў з утварэннем белаватых плёнак, а так-сама грану-лёматозных утварэнняў ва ўнутраных органах

Дрожджападобныя грыбы, аднаклет-кавыя, прадукуюць псеўдаміцэлій, блас-таспоры, верціцылы, гламерулы, псеўда-канідыі

Аэробы, 21...27оС;

на сусла-ага-ры праз 1...5 сутак С.albi-cans утварае круглыя, бліскучыя, пляскатыя ці пукатыя, з роўнымі краямі, калоніі; на вадкім ася-роддзі – памутненне.



Cryptococ-cus

C.farcimino-sus




Эпізаатычны лімфангіт – мікозная хва-роба цэльна- капытных жы-вёл, якая ха-рактарызуецца запаленнем лімфатычных сасудаў скуры і падскурнай клятчаткі з утварэннем гнойных язв

У патматэрыяле крыптакокі акруглыя, авальныя, яйкападоб-ныя, пачкуюцца, з завостранымі канцамі і двухконтурнай аба-лонкай; памеры 2,5...4 х 2...3 мкм; у чыстай культуры мае септа-ваны міцэлій шыры-нёй 4 мкм

Пептона-пячонкавы агар, МПА з 2% глюкозы і 2,5% гліцэ-рыну, агар Сабура, раслінныя асяроддзі 28...30оС, расце марудна

Coccioides

C. immitis



Какцыдыоіда-мікоз – кантагіёзная заразная хва-роба многіх відаў жывёл, якая характа-рызуецца гра-нулёматозным пашкоджан-нем органаў дыхання і лімфатычных вузлоў

Тоўстасценкавы, дрожджападобны мікраарганізм, які ў тканках і экссудатах мае сферычную форму. Памеры сферул 20...200 мкм, утрымліваюць у сабе эндаспоры дыяметрам 2...5 мкм

Аэроб, 20... 37оС, на па-жыўных ася-роддзях рост у выглядзе пушыстага міцэлію. На Літмана – белыя хлоп-кападобныя калоніі з не-правільнымі краямі. На Сабура пры 20оС – рост на 3-4 дзень, пры 37оС – за суткі.








База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка