Democracy and the ethical life




старонка6/17
Дата канвертавання15.03.2016
Памер2.86 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   17

62

ДЭМАКРАТЫЯ I ЭТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ

ўдзельнікаў, хутчэй за ўсё, у значна большай ступені. Выкарыстоўваючы тэрміналогію Платона, можна сказаць, што яны ўдзельнічаюць у дабры.

Высокае і нізкае «я»

Таямнічы дуалізм чалавечага жыцця Бэбіт і Mop апісвалі як супрацьстаянне ў чалавеку ўзвышанага і больш нізкага бакоў яго прыроды. У апошнім выпадку гутарка ідзе пра чалавека, учынкамі якога кіруе не этычнае сумленне. Першае ж паняцце, сінанімічнае этычнаму сумленню, указвае на тую існасць у нашым быцці, што вядзе нас да нашае ўласнай і сапраўднай прыроды, да рэалізацыі ў поўным аб'ёме нашага прызначэння, як таго патрабуе ўніверсальнае правіла. Чалавек — гэта больш чым набор імпульсаў і імкненне іх задаволіць. Яго характарызуе няспынная плынь парываў, эмоцый, уражанняў і ідэй; не аб'яднаная этычнай дысцыплінай і апанаваная настроем моманту, яна таксама атрымала ад Бэбіта назву «тэмпераментнага» «я». Але чалавеку ўласцівая і асаблівая самасвядомасць: ён не толькі здольны аналізаваць змест сваёй свядомасці, якая з'яўляецца рацыянальным працэсам (гэты працэс не выходзіць за рамкі «нізкага» ці «тэмпераментнага» «я»), але і ў стане даць сабе этычную ацэнку. Хай і схаванае глыбока, індывідуум носіць у сабе адчуванне таго, якім на справе павінна быць яго жыццё. У параўнанні з гэтым адчуваннем ён ацэньвае сваё сучаснае становішча і планы на будучыню. Здольнасць чалавека разглядаць жыццё з маральнага пункту погляду і ёсць менавіта тое, што маецца на ўвазе пад «узвышаным» «я» і з'яўляецца, па маёй тэрміналогіі, этычным сумленнем.

У выніку маральнага самааналізу індывідуум можа блакіраваць нават мацнейшыя ўнутраныя імкненні і аддаваць перавагу таму, што ён лічыць этычна дапушчальнай лініяй паводзін. Найбольш сумленныя моманты жыцця характарызуюцца тым, што чалавек ставіць сваё разуменне таго, якім сапраўды павінна быць жыццё, вышэй за этычна



ДУАЛІЗМ ПРЫРОДЫ ЧАЛАВЕКА

63


нявызначаныя парывы нізкага «я». Неабмежаваным магчымасцям дачынення індывідуума да недасканаласці і хаосу супрацьстаіць духоўная сіла этычнага сумлення, якое ўвасабляе шлях да сапраўды плённага існавання.

Надзвычай важна зразумець, што этычнае сумленне — гэта не адзін імпульс са шматлікіх. Бэбіт і Mop выяўляюць глыбокую праніклівасць у сутнасць этычнага сумлення, калі спасылаюцца на яго як на «ўнутранае абмежаванне», дэманструючы, такім чынам, ягоную ўпарадкавальную ролю праз абмежаванне плыні імкненняў. Маральнасць не азначае паслухмянага выканання імкненнага імпульсу, яна патрабуе задзейнічання механізму валявога рэгулявання. Паколькі яна нярэдка патрабуе адхілення ці стрымлівання моцных парываў, маральнасць можа адчувацца вельмі балюча. Адкрыццё ўласных маральных недахопаў, за якім толькі павінна ісці маральная пераарыентацыя паводзін, ніколі не будзе прыемным досведам. I далёка не выпадковая з'ява, што з ужываннем слова «сумленне» часцей за ўсё падкрэсліваецца балючы элемент цэнзуры: «Маё сумленне не дае мне спакою», «я не ў ладах з сумленнем», «мне не дазволіць сумленне».

Сэнс не ў тым, што этычнае сумленне заўсёды адчуваецца балюча; далей я буду імкнуцца даказаць, што прыхільнасць да этычнага сумлення суправаджаецца пачуццём шчасця. Што сапраўды неабходна падкрэсліць, дык гэта тое, што супярэчлівасць, якую прыўносіць у чалавека этычнае сумленне, мае асаблівую прыроду. Яе нельга змешваць з унутранымі канфліктамі, якія вынікаюць з мноства чалавечых парываў і жаданняў, чые мэты нярэдка дыяметральна супрацьлеглыя, што можа сапраўды выклікаць неспакой і іншыя формы ўнутранай напружанасці. Супярэчлівасць такога кшталту не мае ніякага дачынення да маральнай барацьбы ці пачуцця віны і не выходзіць за рамкі нізкай складовай «я». 3 этычнага пункту погляду істотным з'яўляецца супрацьстаянне бясконцай разнастайнасці чалавечых парываў, з аднаго боку, і той асаблівай волі чалавека, якая


64

ДЭМАКРАТЫЯ і ЭТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ

заўсёды сарыентавана на нязменную маральную мэту, з другога. У адносінах да мноства імкненняў, якія складаюць нізкае «я», яна ўвасабляе абмежавальны, цэнзурны ўплыў'.

У адным са сваіх аспектаў этычнае сумленне ёсць сапраўдная прырода чалавека, якая паўстае супраць надання перавагі спантанным імпульсам. Бэбіт і Mop вельмі жорстка крытыкуюць тых, хто экспансіўнасці чалавечай натуры надае вяршэнства ў пытаннях маралі. «Насуперак экспансівістам розных масцей, — пісаў Бэбіт, — я без ваганняў бяруся сцвярджаць, што рысай, уласцівай выключна чалавеку і боскай адначасова, з'яўляецца пэўная якасць волі, якая ў дачыненні да звычайнага «я» азначае самаабмежаванне»8.

Тут неабходна зноў звярнуць увагу на тое, што мы зараз разглядаем этычнае паходжанне парадку, якому супрацьпаставілі «імпульсы», «спантаннасць» і звычайна недысціплінаваную прыроду нізкага «я» чалавека. Як ужо адзначалася, чалавечае жыццё ўтрымлівае не толькі парадак этычнага паходжання, але і пэўную паслядоўнасць нават у выпадку самага несумленнага і несвядомага індывідуума, які, згодна з нашым вызначэннем, будзе цалкам кіравацца нізкімі імкненнямі. Дзеля ажыццяўлення сваіх сумніўных з пункту погляду маралі мэтаў ён можа дзейнічаць эфектыўна і ўмела, надаючы, такім чынам, свайму існаванню пэўную зладжанасць і складнасць. Адносна ж этычнага прызначэння, галоўнага крытэрыя ацэнкі дзеянняў чалавека, яго жыццё дэзарганізавана і пазбаўлена дысцыпліны. I хоць у пэўным сэнсе ўчынкі гэтага індывідуума нельга лічыць заснаванымі толькі на імпульсах (арганізуючую ролю ў іх адыгрывае імкненне зрабіць іх максімальна эфектыўнымі), але этычных тармазоў яны не маюць. Крыху больш зразумелым з'яўляецца ўвязванне імпульсіўнасці і тэмпераментнай схільнасці нізкага «я» са спосабам жыцця, калі ў адпаведнасці з рамантычнай і віталісцкай філасофскімі тэорыямі на першым месцы стаіць спантаннасць пачуццяў і дзеянняў. Але і ў гэтым выпадку неабходна памятаць пра тое фунда-


ДУАЛІЗМ ПРЫРОДЫ ЧАЛАВЕКА

65

ментальнае адрозненне, якое існуе паміж жыццём, што кіруецца імкненнямі ніжэйшага парадку незалежна ад таго, прасякнута яно рацыяналізмам, разлікам ці рамантызмам, і этычна дысцыплінаваным жыццём.

Я ўжываю тэрмін імпульс у шырокім сэнсе станоўчай чалавечай энергіі, як назву тае сілы, з якой вынікае «разумовае» ці «фізічнае» дзеянне чалавека. Імпульс для мяне неабавязкова з'яўляецца сляпым ці неразважлівым.

«Я» чалавека змяшчае, такім чынам, дзве супрацьлеглыя волі, адна з якіх звычайна дамінуе. Toe, што чалавек зноў і зноў уганяецца ў дысгармонію і дэструктывізм, або грэх на мове рэлігіі, ёсць абуральны факт яго існавання. Але ўжо тое, што ён усведамляе наяўнасць зла, сведчыць аб дуалізме яго натуры. Толькі наяўнасць добрай волі дае магчымасць спасцігнуць, што ёсць зло. У нас ёсць не толькі тое «я», якое падштурхоўвае да здзяйснення эгаістычных і часовых мэтаў (гэта ў тым выпадку, калі яно пакінута самому сабе), але і тое, якое імкнецца да закладзеных у чалавеку вечных каштоўнасцяў. Узвышанае і нізкае «я» разам фарміруюць асобу. Парадокс дуалізму працягваецца ў тым, што толькі тая воля, якая скіроўваецца намі на дабро, ўсведамляецца як прынцып нашага сапраўднага прызначэння. Яна мае над намі асаблівую ўладу, адмаўленне ад якой нясе канкрэтныя наступствы, сярод якіх пачуццё віны.

Адной з найбольш адметных рысаў сучаснай філасофскай думкі з'яўляецца тэндэнцыя адрозніваць рэальны змест таго ці іншага чалавечага досведу і яго ўспрыманне. «Сумленне», як можна пачуць, ёсць не аб'ектыўны прынцып маральнасці, а адлюстраванне суб'ектыўных нормаў. Праблема менавіта гэтага меркавання і іншых такога ж кшталту ў тым, што для іх быццам не існуе фактаў. Яны прэтэндуюць на універсальнасць ужывання, але не тлумачаць і нават не падступаюцца да прымушальнай прыроды пачуцця маральнага абавязку, якое ўтрымліваецца ў катэгорыі сумлення. I калі як разумныя істоты мы павінны прызнаць, што сумленне, на самай справе, з'яўляецца «нічым



66

ДЭМАКРАТЫЯ і ЭТЬІЧНАЕ ЖЫЦЦЁ



іншым», як уплывам «засвоеных чалавекам сацыяльных нормаў», тады чаму мы працягваем паводзіць сябе так, быццам сумленне мае сваю ўласную маральную ўладу? Чаму людзі адчуваюць віну і пагарду да саміх сябе, калі ідуць насуперак унутранаму разуменню таго, як павінен жыць чалавек? Калі прызнаць за сучаснымі сцвярджэннямі адносна сумлення справядлівасць, дык гэтыя рэакцыі толькі таго і заслугоўваюць, што кляйма іррацыянальнасці. I сцвярджаць, напрыклад, што чалавек прытрымліваецца маральных нормаў толькі з прычыны страху перад пакараннем ці асуджэннем з боку супляменнікаў, — значыць ігнараваць той факт, што этычнае сумленне вядомае менавіта дзякуючы таму, што яно натхняе індывідуум у пэўным напрамку незалежна ад яго сацыяльных спадзяванняў.

Тут, магчыма, неабходна яшчэ раз нагадаць, што прырода і напрамак маральнай улады сумлення — гэта не відавочнасць і відавочнасцю быць не можа. Этычнае сумленне нельга трактаваць як нейкі ўнутраны голас, які ёсць у кожнага чалавека і які механічна і недвухсэнсоўна падказвае пасіўна чакаючаму індывідууму маральную лінію паводзін у канкрэтнай сітуацыі. Этычнае сумленне ёсць пачуццё напрамку, якое набывае больш акрэсленую форму, г.зн. спалучаецца з канкрэтным спосабам жыцця, і выяўляе ўсё новыя бакі сваёй захапляючай прыроды толькі ў тым выпадку, калі чалавек актыўна імкнецца зрабіць гэтае пачуццё арыенцірам сваіх паводзін, што таксама робіцца часткай яго інтэлектуальнага, канцэптуальнага ўсведамлення рэчаіснасці. 3 другога боку, цалкам магчыма, што моцны наплыў жадання ці амбіцый ушчэнт заглушыць «і без таго слабы голас» этычнага сумлення ў чалавеку, які ў жыцці больш імкнецца да пачуццёвых уцех, надання выхаду сваім эмоцыям ці рацыянальнасці свайго шляху без усялякага этычнага натхнення. Нават калі прадстаўнік такой катэгорыі адчувае маральнае незадавальненне сваім жыццём, адносная адсутнасць этычна аформленых досведу і ведаў можа перашкодзіць яму ва ўсведамленні галоўнай прычыны такога не



ДУАЛІЗМ ПРЫРОДЫ ЧАЛАВЕКА

67


задавальнення. Прыроду этычнага сумлення немагчыма дакладна спасцігнуць у адрыве ад стылю жыцця, які ўжо вызначаны маральна і інтэлектуальна. Маральная віна можа быць належным чынам асэнсавана як такая толькі адносна гэтай сістэмы этычных і канцэптуальных каардынат. Гэтая сістэма ў пэўнай частцы з'яўляецца прадуктам традыцый, што ўвасабляюць доўгі працэс развіцця культуры. Іншымі словамі, прырода этычнага сумлення будзе ўспрымацца чалавекам, які адчувае маральную разгубленасць, вельмі недакладна і двухсэнсоўна. У найгоршым выпадку гэтая праблема маральна разгубленаму чалавеку будзе здавацца нават яшчэ больш складанай. Каб выйсці з такога стану, патрэбна не проста рашэнне «прыслухацца да сумлення», паколькі атычнае сумленне спасцігаецца чалавекам праз адпаведную арыентацыю волі і розуму. I хоць прысутнасць этычнага сумлення назіраецца ў шмат якіх культурах, яно спрадвеку існуе асобна ад спадчыны маральнай і інтэлектуальнай дысцыпліны. Да этычнай свядомасці неабходна ставіцца як да вянца дасягненняў усяго культурнага развіцця.

Рэальны досвед чалавека ў асэнсаванні этычнага сумлення як пачуцця забароны ці дазволу робіць непазбежнай яго несуб'ектывісцкую інтэрпрэтацыю. Па самой сваёй прыродзе маральная віна ёсць усведамленне ўчыненага гвалту ў адносінах да нормы, якая мае зусім не адвольны характар. Крыніца пачуцця віны была б поўнай Таямніцай, калі б парушаная норма сапраўды з'яўлялася суб'ектыўнай і ўсведамлялася чалавекам як суб'ектыўная. Катэгарычнасць рэлятывісцкіх ці нігілісцкіх поглядаў на сумленне сутыкаецца з той праблемай, што па меншай меры ў хвіліну адчування віны чалавек няздольны пераканаць сябе ў іх праўдзівасці. Віна адчуваецца, і адчуваецца яна менавіта як парушэнне святой мэты. На гэтых адчуваннях ніякім чынам не адаб'юцца магчымыя маральныя тлумачэнні дадзенага досведу, колькі б іх у далейшым не прагучала. Сцвярджэнне, быццам сумленне ёсць не больш чым кодавая назва




68

ДЭМАКРАТЫЯ I ЭТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ

пэўнай суб'ектыўнай з'явы, пакідае яго маральную ўладу нерастлумачанай.

Маральныя пагарда да самога сябе і палёгка дэманструюць дуалізм чалавечай асобы і існаванне сапраўднага людскога «я». Мы не проста забаўляемся словамі, калі гаворым пра сябе ў дуалістычнай манеры: «Я сам не свой», «Я здрадзіў свайму сумленню», «Я ўзяў сябе ў рукі». Згодна з пэўнай абстрактнай, фармальнай логікай «я» ў такім ужыванні ўтрымлівае відавочную супярэчлівасць і не ўяўляе ніякіх праблем па логіцы рэальнага самаўсведамлення чалавека. Мы — істоты ў дзвюх асобах адразу. Па словах Мора, «мы ўсведамляем сваю няўстойлівасць не праз унутраную гатоўнасць да самаабмежавання, як і гэтую гатоўнасць да самаабмежавання ўсведамляем не праз сваю няўстойлівасць, як і не ўсведамляем ні тое, ні іншае праз нейкі іншы элемент свайго быцця, а нейкім невытлумачальным чынам усведамляем абедзве гэтыя свае постаці адразу — мы ёсць і тое, і тое адначасова»9. У той жа час толькі самаабмежаванне можна лічыць уласцівым сапраўды чалавечаму «я».

Этычнае сумленне як цэнзура і мэта

Маральнасць прымушае чалавека зазірнуць далей за плынь зменлівых абставін. Дзякуючы этычнаму сумленню чалавек, хоць і з'яўляючыся абмежаванай істотай, тым не менш усведамляе сваё трансцэдэнтнае прызначэнне. Прыводзячы сваё жыццё ў адпаведнасць з вечнаю мэтай, ён узнаўляе ў гэтым свеце пэўную долю таго ладу, які лічыць сутнасцю жыцця. Мы павінны бліжэй разгледзець працэс прыўнясення ў канечны свет маральнага парадку. Якім чынам індывідуум пачынае ўдзельнічаць у здзяйсненні дабра?

Давайце паспрабуем сыходзіць з таго, што маральны выбар пачынаецца з хістання. Магчымасць альтэрнатыўнай схемы дзеянняў не ўсведамляецца чалавекам да таго часу, пакуль ён не пачынае сумнявацца ў правільнасці сваіх паводзін. Аднак да яго знянацку можа прыйсці адчуванне


ДУАЛІЗМ ПРЫРОДЫ ЧАЛАВЕКА

69

маральнай пагрозы з боку таго, што ён робіць ці збіраецца зрабіць. Дзейнасць, якая раней не выклікала аніякіх пытанняў, зараз прасякнута пачуццём маральнай няўпэўненасці. Перад чалавекам узнікае перашкода — трывожнае адчуванне таго, што ўчыненне запланаванага акту парушыць святы прынцып. Паміж тым, што ён плануе зрабіць і што зрабіць абавязаны, узнікае супрацьстаянне, якое выклікае паўзу ў плыні імпульсаў, што ўвасабляюць ягоны першапачатковы план. Замест плаўнага і бесперашкоднага здзяйснення плану чалавек застаецца з сумненнем. Прыпыненне знешненакіраваных імпульсаў дазваляе чалавеку ўважліва прааналізаваць і перагледзець свае намеры. Перад ім адкрываецца новая перспектыва, у святле якой ён можа разглядаць альтэрнатыўныя лініі дзеянняў. Асноўнай рысай унутранага маналогу, які вынікае з маральнага сумнення, з'яўляецца яго матываванасць, абумоўленая неабходнасцю імкнуцца да маральнай мэты. I тая перашкода, якая прымушае чалавека задумацца, зводзіцца да ўсведамлення беспаспяховага ўжывання ці ўвогуле адсутнасці гэтага матыву ў пачатковым плане чалавека.

Калі чалавеку, які імкнецца выкарыстаць дадзеную маральным сумненнем магчымасць, пашанцуе, то далейшыя яго дзеянні, у адрозненне ад ранейшых, будуць вызначацца ўжо не цэнзурным уплывам незадаволенасці. Ен адчуе палёгку. Яго перапоўніць новая рашучасць, вынікам якой з'явяцца ўчынкі. Тыя імпульсы, што ўвасабляюць новы план, адчуваюцца ім як адпаведныя яго сапраўднаму прызначэнню чалавека. Яго дзеянні носяць ужо не адвольны характар, яны скіраваны на вечныя арыенціры дабра.

Такім чынам, канкрэтны ўчынак ці план дзеянняў рэгулюецца пачуццём маральнага сумнення. Гэтай інтэрферэнцыі са знешненакіраванымі імпульсамі чалавека Бэбіт і Mop i далі назву «ўнутранага абмежавання», якое стварае кантраст паміж этычна неўпарадкаванай дзейнасцю і вышэйшым прызначэннем чалавека. Я б хацеў яшчэ раз падкрэсліць, што гэта прызначэнне ўспрымаецца чалавекам як


70

ДЭМАКРАТЫЯ і ЭТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ



«абмежаванне», «перашкода» ці «адмаўленне». Гэтыя тэрміны дэманструюць, што этычнае сумленне — не адзін сярод шматлікіх рухавікоў, які, здараецца, бярэ верх над супрацьлеглымі імпульсамі. Этычны загад нельга тлумачыць як самарэгуляванне на ўзроўні імпульсаў. Спроба такога тлумачэння прывядзе да адкрыта нездавальняючага ўяўлення аб інстынктыўнасці паводзін, якая адмаўляе такі факт рэчаіснасці, як наяўнасць у людзей свядомых намераў. Этычнае сумленне ёсць інтэрферэнцью «ўплыву звонку» са станоўчай чалавечай энергіяй. Яно можа даваць загад на дзеянні, таму што вышэй за любое з іх і, належачы да вобласці бясконцага, успрымаецца чалавекам адносна неабмежаванай разнастайнасці канечных ідэй і жаданняў як прынцып устрыманасці ці цэнзуры; яно патрабуе не мноства недасканалых людскіх учынкаў, а ўдасканалення этычнай мэтанакіраванасці шляхам упарадкавання гэтага мноства.

Няма большай спакусы, чым вера, быццам людскія намеры ўтрымліваюць боскі загад. Маральныя тэорыі, згодна якім спантанныя жаданні чалавека ёсць голас Божы, удвая прывабныя тым, што цешаць індывідуума і вызваляюць яго ад неабходнасці напружваць волю. Сэнс не толькі ў тым, што этычнае сумленне нельга атаясамліваць з імпульсамі. Сумніўна, што яго можна атаясамліваць нават са станоўчымі людскімі намерамі. Людскія ўчынкі і планы канечныя, а этычнае сумленне ёсць адлюстраванне вечнай волі. 3 гэтай прычыны нельга сцвярджаць, апроч як ў асаблівым сэнсе, што этычнае сумленне дае канкрэтныя загады. Чалавек, які лічыць, што ў тым ці іншым выпадку ім рухае станоўчы загад, павінен памятаць, што нават калі матыў учынку адпавядае этычнаму сумленню, дзеянні людзей увогуле далёкія ад дасканаласці. Высокае «я» чалавека разварочвае яго ў напрамку маральнага прызначэння, але не гарантуе яго здзяйснення. Этычнае сумленне дае нам усведамленне таго, што мы не маем права дзейнічаць адвольна, імкнуцца здзейсніць уласныя своекарыслівыя інтарэсы ці



ДУАЛІЗМ ПРЫРОДЫ ЧАЛАВЕКА

71


інтарэсы груповак, да якіх належым, а замест гэтага павінны дзейнічаць маральна, у адпаведнасці з усеагульнымі прынцыпамі дабра, якія вышэй за спецыфічныя жаданні. Этычнае сумленне чакае ад нас скіраванасці кожнага ўчынку на ажыццяўленне гэтай мэты. Аднак этычны лад паводзін не паўстае перад намі ў выглядзе канкрэтных, дэталёвых прадпісанняў для дадзеных абставін. Вызначэнне таго, што ёсць маральнае, а што — не, у канкрэтнай сітуацыі, можа вымагаць істотных разважанняў. Нават калі чалавека сапраўды натхняе матыў маральнасці ўчынкаў, яго лепшыя імкненні могуць застацца нерэалізаванымі, паколькі планаванне і паспяховае здзяйсненне ўчынку патрабуе прагматычнага разліку і разумення абставін у дадатак да наяўнасці матывацыйнага прынцыпу. Як казаў Арыстоцель, «адной дабрадзейнасці недастаткова; павінна мецца здольнасць ператварыць яе ў дзеянні»11. Якім бы праніклівым ні быў розум чалавек і вялікімі — яго веды, ён ніколі не зможа з упэўненасцю прадбачыць наступствы сваіх учынкаў. Дасягненне нават малога поспеху ў вызначэнні маральнай лініі паводзін вымагае не толькі высакароднага матыву, але таксама мудрасці і абачлівасці ў дачыненні да мэтаў і сродкаў.

Строга кажучы, этычнае сумленне толькі раскрывае той духоўны напрамак, у якім павінны скіроўвацца нашыя ментальныя і фізічныя намаганні. Кодэкс маральных паводзін быў ужо створаны людзьмі пад яго ўплывам. Але гэта не аэначае, што крытэрый маральнасці носіць суб'ектыўны характар. Этычнае сумленне заўсёды вымагае такой лініі дзеянняў, якая найбольш спрыяе дабрадзейнасці, і прымушае чалавека імкнуцца яе прытрымлівацца, пакідаючы яму права вызначаць яе форму ў канкрэтным выпадку.

Сутнасць этычнага сумлення не зводзіцца выключна да цэнзуры, бо яно б тады вымагала аскетызму і нават смерці, адмаўляючы, такім чынам, чалавечае жыццё. Як ужо адзначалася, этычнае сумленне ўспрымаецца чалавекам і як пачуццё духоўнай мэты і далёка не заўсёды адыгрывае


72

ДЭМАКРАТЫЯ і ЭТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ



ролю абмежавання імпульсаў. Маўчанне этычнага сумлення быццам ухваляе тыя ці іншыя дзеянні. Адчутае індывідуумам спачатку як сумненне ў маральнасці яго ўчынкаў і пагроза яго вышэйшаму прызначэнню чалавека, этычнае сумленне можа ў далейшым, пры вызначэнні альтэрнатыўнага шляху, скасаваць сваю забарону. Так іншым чынам можна апісаць пэўны дырэктыўны характар этычнага сумлення. I запланаванае дзеянне, і яго прадбачаныя наступствы адчуваюцца як прымаючыя ўдзел у маральным прызначэнні чалавека. Як бы там ні было, а імпульсы карыстаюцца маўклівай падтрымкай лепшага боку чалавечай натуры. Менавіта ў гэтым асаблівым сэнсе, і толькі ў выпадку ўсведамлення таго, што дзеянне не абавязкова вядзе да жаданага выніку, робіцца дапушчальным сцвярджэнне аб «загадным» характары этычнага сумлення ў адносінах да пэўных учынкаў. Разуменне маральнага загаду павінна спалучацца з асэнсаваннем таго, што этычнае сумленне ёсць таксама тое, што стрымлівае дачасную перакананасць чалавека ў маральнасці тых ці іншых ягоных дзеянняў12.

Парадокс маральнай свабоды

Мы набліжаемся да стрыжня парадоксу дуалізму — маральнай свабоды. Дзеянні чалавека павінны быць накіраваныя на здзяйсненне яго высокага прызначэння, але свабода дзеянняў у гэтым накірунку вызначаецца не толькі чалавекам.

У штодзённых справах да чалавека раптам прыходзіць асэнсаванне таго, што ён свабодны адмовіцца ад сваіх цяперашніх намераў. Е н адчувае, што рухаецца да ажыццяўлення маральна сумніўнай мэты. На змену самаўпэўненасці, самазадаволенасці, сляпому імкненню да здзяйснення этычна памылковых мэтаў прыходзіць магчымасць наноў ацаніць і адпаведным чынам адкарэктаваць свае дзеянні. 3 аднаго боку, магчымасць аднавіць пачуццё маральнай мэты — гэта не здольнасць чалавечай натуры, а свабодны дар, які можна прыняць ці адхіліць. У гэтым кантэксце да месца


ДУАЛІЗМ ПРЫРОДЫ ЧАЛАВЕКА

73

прыйдзецца супастаўленне з такой якасцю, як дабрадзейнасць. Трэба зазначыць, што магчымасць выбару непарыўна звязана з пачуццём вышэйшага прызначэння. Момант маральнага выбару — гэта не нейкая неакрэсленая катэгорыя. Вынікаючы з абмежавання імпульсу этычным сумленнем, наша маральная свабода заўсёды ўтрымлівае маральны абавязак ці адказнасць. Калі мець на ўвазе вызваленне чалавека ад неабходнасці ажыццяўляць свой ранейшы план, то яго сапраўды можна лічыць «свабодным». Але штуршкі этычнага сумлення па сутнасці сваёй ёсць заклік да станоўчага водгуку, запрашэнне індывідууму дзейнічаць у адпаведнасці з мараллю. Яго свабода — у магчымасці зрабіць выбар, а адмаўленне ад яе скарыстання будзе папросту азначаць спаўзанне да тыраніі духоўна дэструктыўных дзеянняў і іх непазбежных наступстваў. Ісці такім шляхам — значыць адмаўляцца ад маральнай свабоды, якая ў больш глыбокім сэнсе гэтага слова ёсць магчымасць дзейнічаць згодна з сапраўдным прызначэннем чалавека. Тэрмін «свабода» не варта разумець як тое, што чалавек застаецца сам-насам з задачай будаваць свой лёс у сусвеце з нявызначанай мараллю. Мэта этычнага сумлення — святая і апанавальная. Яму можна супраціўляцца, але немагчыма скасаваць.

Парадокс маральнай свабоды мае яшчэ і другі аспект. Маральны чалавек не чакае пасіўна, пакуль этычнае сумленне пачне ўплываць на ягоныя імкненні, якія скіраваны на ажыццяўленне неэтычнага плана. Трансцэдэнтнае да канечнага чалавечага існавання, этычнае сумленне нельга разглядаць выключна як «знешнюю» сілу ўпарадкавання жыцця. Этычнае сумленне ёсць высокая частка чалавечай натуры. Маральны чалавек імкнецца заставацца маральным. Разумеючы, што нябачны цэнзар можа з'явіцца ў момант, калі яго менш усяго прыходзіцца чакаць, ён сыходзіць з пераканання, што спроба паводзіць сябе маральна набліжае да мэты. На мове хрысціянства, ён верыць, што дарогу асіліць той, хто ідзе.



74

ДЭМАКРАТЫЯ і ЭТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ



Маральны чалавек дзейнічае не адвольна. 3 этычнага досведу ён ведае, што сапраўднае гуманістычнае прызначэнне чалавека ляжыць у тым напрамку, а не ў іншым, і дзякуючы незлічоным сітуацыям, калі яму прыходзілася рабіць выбар, а таксама ўспамінам аб тым, як яго ўчынкі стрымліваліся ці заахвочваліся, гэта будзе той напрамак, які менш за ўсе ўтрымлівае пастак. Да таго ж, ён залежыць не толькі ад уласнага досведу: яму даступны агульны досвед чалавецтва, увасоблены ва ўшанаваных часам этычных нормах. Гэтыя крыніцы маральнай ацэнкі самога сябе фарміруюць аснову развіцця звычак, якія ствараюць этычны рухавік яго характару.

Але што значыць імкнуцца да маральнасці сваіх учынкаў? Гэта значыць дзейнічаць толькі пасля адказу на пытанне: «Ці маральна тое, што я збіраюся зрабіць?». Гэта значыць прызвычаіцца мысліць такім чынам, каб голас этычнага сумлення не заглушваўся моцным жаданнем. Але ўжо сам факт наяўнасці здольнасці аналізаваць свае імкненні з больш высокага пункту погляду перад ператварэннем іх у дзеянні сведчыць аб прыпыненні плыні этычна неарганізаваных імпульсаў, аб самаабмежаванні. I калі мы вядзем размову аб імкненні да маральных дзеянняў, мы, фактычна, ужо гаворым аб тым, што ўчынкамі чалавека кіруе лепшы бок яго натуры. Паводле парадоксу дуалізму, шчырае жаданне чалавека дзейнічаць маральна ўжо з'яўляецца такой магчымасцю і праявай этычнага сумлення. У пэўным сэнсе, маральнае натхненне нельга выклікаць. Яно ці ёсць, ці яго няма. Але, згодна з парадоксам дуалізму, яно прыйдзе да таго, хто да яго імкнецца.

Маральнасць як шчасце

Аргументы, што прагучалі раней, былі спробай апісаць катэгорыю чалавечай маралі. Размова ішла ў першую чаргу аб тым, як этычнае сумленне вызначае чалавечае жыццё. Паколькі абмеркаванне насіла ў большай ступені фармальны характар, па-ранейшаму будуць гучаць пытанні наступ



ДУАЛІЗМ ПРЫРОДЫ ЧАЛАВЕКА

75


нага кшталту: «Што такое, уласна кажучы, ёсць дабро?», «У прыватнасці, у чым адрозненне маральнага і амаральнага ў паводзінах?». Гэтыя пытанні ўтрымліваюць невычарпальны прадмет. Каб толькі прыступіцца да іх, неабходна звязаць наша разуменне этычнага сумлення з маральнымі традыцыямі чалавецтва. Адчуванне маральнасці ў чалавека Захаду было сфарміравана класічным і іудзейска-хрысціянскім філасофскім досведам і разважаннямі. На Усходзе — свае крыніцы не менш глыбокага самааналізу. I тут мы разглядаем у першую чаргу не нарматыўны змест канкрэтных актаў этычнага сумлення, а механізм яго працы. Маральнасць можна ахарактарызаваць як паступальнае адкрыццё дабра ў зменлівых абставінах. Яна вызначаецца дынамічным узаемаўплывам этычнага сумлення, якое адчуваецца індывідуумам у канкрэтнай сітуацыі, і глыбіні маральнай праніклівасці чалавецтва, якая ўвасоблена ў правераных часам этычных нормах. Я імкнуся апісаць працэс раскрыцця этычным сумленнем трансцэдэнтнага прызначэння чалавека. Але механізм дзеяння этычнага сумлення немагчыма аддзяліць ад яго зместу. На працягу ўсёй ранейшай гаворкі я хіліў да тых элементаў, якія словы кшталту «значэнне», «гармонія» і «каштоўнасць» набылі, безумоўна, пад уплывам этычнага сумлення. Далей я паспрабую паказаць, што менавіта з этычнага сумлення паходзіць сапраўдная сацыяльная супольнасць. Нават нашмат больш працяглыя тлумачэнні гэтых паняццяў, якія б я мог тут прывесці, не дапамаглі б у вызначэнні сутнасці дабра. Дабро ёсць тое, з дапамогай чаго вызначаецца ўсё астатняе. Маючы праяву ў канкрэтных дзеяннях, яно, тым не менш, трансцэдэнтнае да любых абставін. На пытанне аб сутнасці дабра можна ў пэўнай ступені адказаць з дапамогай філасофскіх разважанняў, але канчатковае вырашэнне гэтае пытанне атрымае толькі на практыцы, з канкрэтнага маральнага досведу. Я цалкам усведамляю, што без вызначэння ў вопыце належных крытэрыяў ацэнкі адпаведнасці дабру ўсё, што было сказана раней, можа здавацца абстрактным і непераканальным.

76

ДЭМАКРАТЫЯ і ЭТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ



Пачатковай мэтай з'яўляецца апісанне формы, якую набывае этычная дзейнасць, але дадатковыя заўвагі адносна станоўчага зместу такой дзейнасці могуць дапамагчы праліць святло на прыроду этычнага сумлення. Накіраваная на лепшае, воля чалавека з'яўляецца ў адным са сваіх аспектаў пачуццём духоўнага напрамку. У чалавека, які пастаянна імкнецца будаваць сваё жыццё ўздоўж гэтага напрамку, яно можа быць вызначана як пачуццё шчасця. Апошняе слова было апошлена суаднясеннем яго з рамантычным сентыменталізмам і ўтылітарызмам і агульным спрашчэннем тэрміналогіі. У маім даследаванні сэнс «шчасця» набліжаны да таго, у якім гэты тэрмін выкарыстоўваў Арыстоцель.

Існуе незлічонае мноства крытэрыяў, па якіх ацэньваецца якасць жыцця, — такія, як эканамічны дабрабыт, асабістая свабода, стабільнасць і пачуццёвае задавальненне. Усе іх можна разглядаць як меры дабра. У цэнтры ўвагі этычнай філасофіі стаіць той агульны прынцып, у супастаўленні з якім вызначаецца ступень утрымлівання дабра любою на свеце істотай, з'явай ці рэччу. Арыстоцель адзначаў, што ўся чалавечая дзейнасць накіравана на нешта добрае, але дабрадзейнасць мэтаў далёкая ад аднолькавай. Сярод іх, дасягальных для чалавека, ёсць адна, да якой імкнуцца дзеля яе самой. «Канчатковым без агаворак мы лічым тое, што жадана само ў сабе, а не дзеля дасягнення чаго-небудзь яшчэ, — кажа Арыстоцель і дадае, — Гонар, здавальненне, розум і ўсе дабрадзейныя якасці мы сапраўды выбіраем дзеля іх саміх (нават калі б з іх нічога не вынікала, мы б усё роўна пажадалі валодаць кожнай з іх), але мы таксама выбіраем іх дзеля шчасця, мяркуючы, што з іх дапамогай станем шчаслівыя. Шчасце ж ніхто не выбірае дзеля гэтых якасцяў, апроч як дзеля самога шчасця»13.

Такім чынам, над рознымі ступенямі дабрадзейнасці стаіць крытэрый, які ў адным са сваіх аспектаў вызначаецца як шчасце і ў параўнанні з якім ацэньваецца ўсё астатняе. Строга кажучы, нешта змяшчае дабро ў той ступені, у якой яно садзейнічае дасягненню шчасця. Важна адзначыць, што

1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   17


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка