Democracy and the ethical life




старонка4/17
Дата канвертавання15.03.2016
Памер2.86 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   17

ЧАЛАВЕЧЫ ДОСВЕД І «НАВУКОВЫ МЕТАД»

37

чалавека ад жывёлы. Але сутнасць маёй аргументацыі не залежыць ад дакладнасці размежавання. Нават калі будзе ўстаноўлена, што некаторыя жывёлы здольныя мысліць больш абстрактна, чым філасофскія антраполагі былі схільныя лічыць, іх стаўленне да прыроды чалавека застанецца без зменаў.

Новыя адкрыцці будуць азначаць толькі тое, што гэтыя жывёлы маюць больш агульнага з чалавекам, чым раней меркавалася, і што неабходна будзе прывесці ў адпаведнасць метадалогію псіхалогіі жывёл.

Філасофская антрапалогія сцвярджала, што галоўнае адрозненне чалавека — у яго унікальным самаўсведамленні, якому спрыяе сімвалічнае мысленне. У той час, калі перспектыва погляду жывёліны на свет абмежаваная практычнай патрэбнасцю моманту, чалавек здольны выйсці за ўласнае «я» і паглядзець на з'явы і рэчы, з улікам сябе, з неабмежаванай колькасці пунктаў погляду. Мыслячы сімваламі, ён можа абстрагавацца ад свайго месца знаходжання ў часе і прасторы. Чалавек, здаецца, з'яўляецца адзінай істотай, здольнай уявіць «рэч» у якасці ясна ўсвядомленай і доўгачасовай падзеі. Такое ўменне патрабуе розуму, які надае адчуванням складаны змест і працягласць. Успрыняцце апельсіна чалавекам можа суправаджацца рознымі сімвалічнымі вобразамі, дзякуючы чаму ён не абмяжоўваецца малюнкам, створаным яго органамі пачуццяў, і дапаўняе яго форму і колер адчуваннем мяккасці, сакавітасці, смаку, магчымага выкарыстання і г.д. Сімвалізацыя дазваляе розуму абстрагавацца ад з'яў ці размяшчаць іх у кантэксце мінулага, сучаснага ці будучага. Для жывёлы прадметы не маюць якасці асобных і перманентных з'яў у больш шырокім кантэксце; іх змест вызначаецца патрэбнасцю, якая адчуваецца ў дадзены момант. Для галоднага сабакі костка — «нешта, што можна з'есці», для гуллівага — «нешта, з чым можна па-забаўляцца». Прызначэнне косткі залежыць ад патрэбнасці, якая адчуваецца ў дадзены момант. Уявіць яе сабе па-за межамі неадкладнай патрэбнасці сабака не можа.


38 ДЭМАКРАТЫЯ І ЭТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ

Toe, што называюць мовай жывёл, складаецца не з сімвалаў, якія ўвасабляюць прадметы ці з'явы ў адрыве ад адчування ў дадзены момант, а са знакаў — гыркання, брэху і г.д., выкліканых тым, што знаходзіцца зараз у цэнтры ўвагі жывёлы, як, напрыклад, праява варожасці з боку іншай жывёлы. Сьюзэн Лэнджэр сцвярджае, што розум нават самага разумнага сабакі ёсць «не больш чым просты і прамы транслятар уздзеянняў знешняга асяроддзя на яго маторныя цэнтры»9. «Мова» жывёл не сімвалічная, а сімптаматычная. Фактычна менавіта аб гэтым адрозненні вёў размову Арыстоцель, калі казаў, што «гаворка ёсць нешта іншае, чым голас»10.

Сутнасць аргументу не ў тым, што жывёлы пазбаўлены інтэлекту любога роду. Калі пад інтэлектам разумець уменне «прыстасоўвацца да бліжэйшага асяроддзя ці адаптыўна ўносіць у асяроддзе змены»,11 дык трэба адзначыць, што шмат якія з жывёл — носьбіты высокага інтэлекту. Справа ў тым, што жывёла ці ўвогуле не валодае, ці валодае толькі ў зародкавым стане тым тыпам разумнасці і ўяўлення, які дазваляе абстрагавацца ад месца і часу падзеі.

У чалавека любы досвед аўтаматычна праходзіць, паводле вызначэння Сьюзэн Лэнджэр, «сімвалічную трансфармацыю»12. Паток адчуванняў і імпульсаў пераламляецца і трансфармуецца. Змест патоку разгортваецца ў святле розуму ў сімвалічным выглядзе. He імпульсы кіруюць чалавекам, а ён аналізуе і ацэньвае іх незалежна ад таго, хоча ён мець такую магчымасць ці не. Ланцуг стымулу і рэакцыі не скоўвае яго свабоды. На думку Касірэра, «існуе відавочнае адрозненне арганічных рэакцый ад чалавечых. У першым выпадку рэакцыя на знешні стымул непасрэдная і імгненная, у другім — рэакцыя затрымліваецца. Яе перапыняе і адтэрміноўвае павольны і складаны працэс мыслення»в. Райнхольд Нібур спасылаецца на «ўсведамленне ўсведамлення» ці «самаперавышэнне», якое «выражаецца сродкамі памяці і прадбачання»'4. Ва ўласцівым яму ўнутраным маналогу чалавек свабодна маніпулюе адчуваннямі мо



ЧАЛАВЕЧЫ ДОСВЕД I «НАВУКОВЫ МЕТАД»

39

манту, успамінамі і праекцыямі на будучыню дзеля мэты, якую імкнецца здзейсніць. Калі жывёла здаецца заўсёды прывязанай да сваёй адмысловай схемы паводзін, дык чалавек здольны ўяўляць сябе ў новых абставінах.

Чалавек усведамляе сябе як частку нейкага аднаго вялікага цэлага. У яго ёсць свой свет. Ен здольны на структурнае ўяўленне рэчаіснасці. Ен можа навуковым шляхам вывучаць сваё асяроддзе і можа будаваць уяўныя светы. Чалавек ёсць істота творчая. Чалавечае жыццё адбываецца ў кантэксце культуры. Працэс сімвалізацыі, на якім грунтуецца гэтая дзейнасць, з'яўляецца значнай часткай таго, што я называю духоўнасцю чалавека. Макс Шэлер пісаў: «Духоўная істота... ужо не падпарадкаваная сваім імпульсам і асяроддзю. Наадварот, яна «свабодная ад асяроддзя» ці... «адкрытая свету»15. Аналагічнае стаўленне да духоўнай прыроды чалавека ў Пола Тыліча: «Чалавек мае свет, які ёсць структурнае адзінства незлічоных складовых, космас, як яго называлі грэкі дзякуючы яго структурнаму характару, даступны чалавеку праз акты творчага ўспрымання і трансфармацыі. Мець свет — гэта больш, чым мець асяроддзе»16.

Сімвалізацыя дае чалавеку свабоду ў тым сэнсе, у якім жывёла ніколі свабоднай не будзе. Апроч таго, сімвалізацыя ставіць перад чалавекам унікальнае пытанне: якім чынам ён павінен кіраваць сваімі ўчынкамі? Жывёла глыбока пагружана ў свае інстынкты, якія вызначаюць яе паводзіны. Атрыманыя ў спадчыну імпульсы — гарант існавання жывёлы ў дадзеным асяроддзі. Паколькі самаўсведамленне чалавека дасягаецца за кошт пэўнага абстрагавання ад уласных імпульсаў, то ў дачыненні да яго наўрад ці можна весці размову аб інстынктах. Па словах Арнольда Гэлена, стабільныя, стэрэатыпныя схемы інстынктыўных паводзін, уласцівыя жывёлам, у чалавека цалкам парушаныя. Максімум, што можна сцвярджаць — што ў людзей захаваліся толькі «рэшткі інстынктаў». Людзі «не могуць разлічваць на інстынкты». Ім неабходна шукаць іншыя сродкі фарміравання паводзін17.


40

ДЭМАКРАТЫЯ і ЭТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ



Як і жывёлу, чалавека перапаўняюць імпульсы і жаданні, якія, аднак, не прыводзяць абавязкова да дзеяння ў адказ. Імпульсы і жаданні абсарбіруюцца ў чалавека ва ўнутраны маналог, дзе змешваюцца з іншымі імпульсамі. 3 дапамогай сімвалізацыі ўсе яны трансфарміруюцца ў бязмежна складаныя камбінацыі. Toe асяроддзе, якім з'яўляецца чалавечая свядомасць, не дае магчымасці дакладна аддзяліць адзін імпульс ад другога. У якасці прыкладу можна прывесці сексуальнае імкненне, якое ў чалавека немагчыма вылучыць з іншых — такіх, як імкненне да ўлады, пачуццё прыгажосці і жаданне мець патомства. У чалавека няма гатовых рацэптаў дзеяння, і ўпасці ў поўную інстынктыўнасць паводзін ён не можа. Унікальнае самаўсведамленне, магчымае дзякуючы сімвалічнаму мысленню, робіць чалавека падуладным капрызам уласнага ўяўлення.

Чыста чалавечы шлях упарадкавання жыцця — навязванне правілаў самому сабе. Чалавек, «не забяспечаны інстынктамі», у адрозненне ад жывёлы павінен стварыць схемы паводзін. Менавіта з гэтай патрэбнасці ў самадысцыпліне, якую дыктуе асаблівая прырода чалавека, паходзяць нормы культуры. Яны — вынік не сляпой спантаннасці, а свядомага намеру animal symbolicum пазбегнуць хаосу.

Адкрыцці філасофскіх антраполагаў пацвярджаюць стаўленне старажытных грэкаў да чалавека як да істоты сацыяльнай. Сацыяльнае жыццё пачынаецца са здольнасці чалавека выйсці за рамкі асабістага. Адсутнасць зафіксаванага погляду на сабе і сваё асяроддзе і ўяўленне дазваляюць чалавеку карыстацца вялікай колькасцю пунктаў погляду, ставіць сябе на месца іншых і дзяліцца з імі меркаваннямі. Сімвалічнае мысленне ёсць падмурак любога супрацоўніцтва і арганізацыі, неабходная перадумова разумення ідэі пэўнае сваёй ролі і, такім чынам, ідэі грамадства. Як animal symbolicum, чалавек здольны ўсведамляць, што ён адыгрывае пэўную ролю ў больш буйной схеме, і таму ён здольны мець паняцце аб палітыцы, канстытуцыйных і іншых зако-


ЧАЛАВЕЧЫ ДОСВЕД I «НАВУКОВЫ МЕТАД»

41

нах. У адрозненне ад жывёл людзі валодаюць раэвітай сацыяльнай свядомасцю. Адрозненне паміж ёй і статкавым інстынктам мае не колькасную, а якасную прыроду. Наўрад ці ёсць патрэба разважаць — як гэта робіць, напрыклад, Марыс Дзювержэ — аб «грамадствах жывёл» з «палітыкай», «урадам» і «арганізаванай уладай»18. Гэтыя паняцці маюць рэальны сэнс толькі ў дачыненні да чалавека, г.зн. у кантэксце сімвалізацыйнай дзейнасці, і выкарыстоўвацца ў адносінах да паводзін жывёл могуць толькі пасля таго, як з іх амаль цалкам будзе выдалены іх першапачатковы змест. Як сцвярджае Джон Д'юі, «няма такой колькасці сукупнай калектыўнай дзейнасці, якая сама ў сабе складала б грамадства»19.

Каардынатная сетка існасці чалавека

Калі палітолаг прыводзіць свае метады ў адпаведнасць з духоўнай рэальнасцю чалавечага самаўсведамлення і тым тыпам свабоды, якая з яе вынікае, ён робіць вялікі крок наперад у параўнанні са спробаю ў мэтах навуковага тлумачэння звесці чалавека да ўзроўню біялагічных арганізмаў ці фізічных цел. Але ні да якога чалавека нельга падыходзіць як да выключна эканамічнай істоты, умелага арганізатара, здольнага пралічыць, якія сродкі найбольш прыдатныя для здавальнення яго жаданняў цяпер і ў будучым, як гэта часам адкрыта сцвярджаюць або мяркуюць некаторыя палітолагі20. Сімвалізацыя набліжае чалавека да адкрыцця разумнай своекарыслівасці і адначасова падтрымлівае ў ім імкненне да этычных ідэалаў. Дзякуючы вынікаючай з сімвалізацыі магчымасці параўнаць сваё наяўнае становішча з тым, якім сапраўды павінна быць жыццё, чалавек здольны даць самому сабе маральную ацэнку.

Сапраўды выдатнай падзеяй у гісторыі культуры з'явілася тое, што чалавек пачаў карыстацца сваёю здольнасцю мысліць сімваламі, каб апісаць сваё ўсведамленне маральнага абавязку і сваё адчуванне боскага. Чалавек — этычная і рэлігійная істота з адпаведнымі патрэбнасцямі. Шмат хто



42

ДЭМАКРАТЫЯ і ЭТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ



адмаўляе існаванне абсалютнай маральнай велічыні, ці Бога, але гэта ніяк не ўплывае на той факт, што чалавек ніколі на перастае шукаць адказу на этычнае пытанне аб тым, што добра і дапушчальна, і на рэлігійнае пытанне аб дачыненні чалавека да боскага. Быць чалавекам — значыць заўсёды разважаць на дзве гэтыя тэмы, якія ніколі не адыйдуць на задні план, хоць час ад часу іх і абвяшчаюць ірацыянальнымі ці бессэнсоўнымі. Есць падставы сумнявацца і ў тым, што этычныя і рэлігійныя пытанні не хвалююць людзей, якія ставяцца да іх як да ірацыянальных і бессэнсоўных. Імкненне пайсці далей спроб абмежаваць уласцівы чалавеку працэс самаінтэрпрэтацыі — у чалавечай прыродзе.

3 прыведзеных аргументаў павінна быць дастаткова ясным, што ўласцівы чалавеку асаблівы тып самасвядомасці, які цягне за сабой транссуб'ектыўны перанос значэння і мае этычнае і рэлігійнае вымярэнне, не можа быць прааналізаваны з дапамогаю метадаў, якія выкарыстоўваюцца для вывучэння фізічных цел ці арганізмаў. Паколькі духоўная прырода чалавека вызначае спосаб яго сацыяльнага жыцця, эмпірычна-колькасныя метады, калі іх разглядаць як набліжэнне да прынцыпаў прыродазнаўчых навук, будуць для сацыёлага дрэнным інструментам. На самай справе патрэбны гуманістычны падыход. Гэты падыход грунтуецца на знаёмстве з фактамі, якія даказваюць, што рэальна існуюць уласцівыя толькі чалавеку паводзіны і што чалавек прытрымліваецца менавіта іх. Як ужо не раз сцвярджалася, учынкі чалавека павінны аналізавацца «знутры», г.зн. на падставе вопыту жыцця ў канкрэтным асяроддзі.

Гэта не значыць, што можна ігнараваць усё, што мае няпэўную назву «эмпірычнага факту». Шмат інфармацыі, пазначанай такім чынам, утрымлівае каштоўныя веды адносна чалавека-палітыка. Нельга забывацца, аднак, на тое, што прырода і важнасць «фактаў» могуць быць усвядомленыя толькі ў святле філасофскага разумення прыроды чалавека, дзякуючы якому змест яго імкненняў разглядаецца на ўласна навуковай глебе. Калі прыгадаць нашы аргументы


ЧАЛАВЕЧЫ ДОСВЕД I «НАВУКОВЫ МЕТАД*

43

наконт сімвалічнага характару свядомасці, дык мы ўбачым, што паняцце эмпірычны факт з'яўляецца надзвычай двухсэнсоўным. Што ёсць факт з пункту погляду сацыяпалітычнага жыцця? Паняцце эмпірычны звычайна выкарыстоўваецца для апісання з'яў, якія ўспрымаюцца органамі пачуццяў. Па словах Фрэнка Сорафа, палітычная навука «непахісна прытрымліваецца таго меркавання, што веды пра сацыяльныя паводзіны і інстытуты павінны вынікаць з досведу, з успрымання падзей у рэальным свеце з дапамогай пачуццяў»21. Такі погляд на крыніцу ведаў сведчыць аб яго зыходнай неакрэсленасці. Ужо сам факт усведамлення чалавекам падзей, якія мелі адбыцца, азначае, што яны былі прапушчаны праз медыум сімвалічнага мыслення і набылі, такім чынам, складаны змест. Той факт, што ўяўленне фарміруецца пачуццямі (які б гэтаму працэсу ні надаваўся змест), не азначае, што тая ці іншая з'ява паўстае перад чалавекам цалкам і недвухсэнсоўна вызначанай. Як частка людской свядомасці, яна ўносіцца ў схему раней сфарміраваных меркаванняў, успамінаў, табу, ідэалаў і забабонаў. Так званы эмпірычны факт перапоўнены сімвалічным зместам. Будучы далёка не самавідавочным у сэнсе сваёй рэальнасці, ён патрабуе расшыфроўкі. I толькі пасля таго, як філасофскі аналіз вызначыць прыроду «факту», г.зн. яго месца ў буйной паняційнай структуры, якая ўмяшчае веды чалавека аб рэчаіснасці, будзе зразумела, якім метадам карыстацца для яго вывучэння. Эмпірычнай палітычнай рэчаіснасці характэрныя значна большыя складанасць і непрадказальнасць, чым гэта дазваляе прыродазнаўчы метад. У тэорыі дэмакратыі, якую я імкнуся прадставіць, кіраванне грамадствам будзе разглядацца як адна са складовых дзейнасці, якая мае ўласцівую толькі чалавеку паслядоўнасць і пэўную этычную мэту. Мая тэорыя карыстаецца тым, што можна назваць гуманістычным сведчаннем — фактамі пра чалавека, узбагачонымі філасофскім самапазнаннем. Як я ўжо паспрабаваў даць зразумець, выкарыстанне гэтых сродкаў не значыць, што вучоны павінен раз

44

ДЭМАКРАТЬІЯ І ЭТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ



лічваць толькі на суб'ектыўны вопыт. Свядомасці ўласцівая універсальнасць. Працэс сімвалізацыі, якім прасякнуты ўвесь чалавечы досвед, робіць цалкам недасягальнымі для людзей толькі некаторыя значэнні таго, што адбываецца ў рэальнасці. Індывідуум можа перадаваць сваё ўспрыманне жыцця іншым і рабіць адчуванні іншых сваімі. Адным толькі прыкладам з'яўляецца мастацтва ў яго разнастайных формах. Сацыяльнае жыццё павінна сапраўды разглядацца як транссуб'ектыўнае існаванне. Сумніўна, што хто-небудзь сапраўды будзе здольны вызначыць, якую частку ведаў пра існаванне чалавека складае ўласны досвед самога іх носьбіта, а якая частка была атрыманая ад іншых. «Асабістае» і «сацыяльнае» непарыўна звязаныя. Парадаксальна, але сама спасціжэнне ёсць працэс супольны і звязаны з культурай. У далейшым я буду імкнуцца даказаць, што дасягненне этычнага жыцця ёсць задача надіндывідуальнае. Этычнае сумленне праяўляюць усе, хто сур'ёзна ўспрымае яго нарматыўнае вяршэнства і спрабуе вызначыць яго ролю ў структуры чалавечага існавання. Сама спасціжэнне — гэта дыялектычны працэс, у якім сведчанні былых пакаленняў, адлюстраваныя часткова ў культурных традыцыях чалавецтва, выпрабоўваюцца праз уласны досвед, які таксама ў вялікай ступені залежыць ад гэтых сведчанняў.

Прапануючы этычную інтэрпрэтацыю дэмакратыі, мы звяртаемся да універсальнага элементу маральнага досведу. Пакуль людзі не будуць разглядацца, хоць бы патэнцыйнае, у адзінай каардынатнай сетцы сапраўднай рэальнасці, аргументы адносна вызначэння чалавечага быцця будуць не пераконваць, а толькі цешыць. Стаўленне да маральнага досведу як да немінуча і выключна суб'ектыўнай субстанцыі па сутнасці адмаўляе магчымасць падзелу на добрае і злое. Знешняе ж супадзенне індывідуальных прыхільнасцяў у пэўным канкрэтным выпадку таксама не з'яўляецца маральным пагадненнем, бо дзеля гэтага патрэбна яшчэ і аднолькавае разуменне зместу і мэты чалавечага быцця, Несумненна, людзі наўрад ці калі-небудзь сыйдуцца ў сваіх



ЧАЛАВЕЧЫ ДОСВЕД I «НАВУКОВЫ МЕТАД»

45

уяўленнях наконт таго, у чым менавіта заключаецца прырода этычнага сумлення, але ў залежнасці ад таго, як яны будуць будаваць сваю аргументацыю, можна будзе меркаваць, чыя інтэрпрэтацыя бліжэй падыходзіць да ісціны.

Сёння шмат хто адмаўляе універсальны характар маральнага досведу. Сцвярджаюць, што аргументы на карысць нарматыўных правамоцтваў этычных меркаванняў не маюць навуковых падстаў. Вынікаючы з разумення унікальнасці індывідуальных абставінаў, гэты падыход грунтуецца на ідэі, якая не цалкам разыходзіцца з прапанаванай мною этычнай тэорыяй. Разнастайныя дактрыны суб'ектывізму пазбаўлены, аднак, жыццёва важнага ўсведамлення таго, што, непазбежна маючы адрозненні, дзве сітуацыі ўтрымліваюць адзін і той самы маральны імператыў. Маральнасць ёсць сінтэз універсальнага і індывідуальнага. Змест канкрэтных маральных учынкаў мяняецца з абставінамі, да якіх яны прыстасоўваюцца, але парыў і мэта застаюцца нязменнымі. Філасофія імкнецца апісаць, якім чынам дасягаецца маральны сінтэз. Яна тлумачыць досвед, які выходзіць за рамкі суб'ектыўнага.

Часам можна пачуць сцвярджэнне, што сацыёлагі павінны размяжоўваць «факты» і «змест». Цалкам і абгрунтавана абвергнуць правамоцтва такой дыхатаміі на гэтых старонках немагчыма. Але ў наступных раздзелах адкрыта ці апасродкава будзе гучаць крытыка такога падыходу; дзяленне «фактзмест» з'яўляецца слушным толькі ў сувязі з сумніўным меркаваннем, што «факт» ёсць нейкая статычная з'ява, якая існуе незалежна. Праведзены мною аналіз паказвае, што «факты» павінны разглядацца як складовыя элементы і сродкі дасягнення ўсёабдымнага ўспрымання рэчаіснасці. Сімвалы, якія надаюць асобным фактам змест, вызначаюць іх месца ў больш шырокім кантэксце і, такім чынам, з'яўляюцца напамінкам аб усёй сукупнасці, да якой гэтыя факты належаць і якая вынікае з паняційнай структурызацыі чалавекам яго канкрэтнага досведу. Але і сам


46

ДЭМАКРАТЫЯ I ЭТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ

досвед кіруецца і асэнсоўваецца ў працэсе бесперапыннай інтэрпрэтацыі, так што тэорыя і практыка, інтэлектуальная і маральная дзейнасць знаходзяцца ў сумесным дыялектычным развіцці. Яны непарушна звязаныя між сабою, як думка звязаная са сваім аб'ектам. Любое дзеянне чалавека з'яўляецца адначасова ацэнкай. Таму вызначэнне яго факталагічнага і змястоўнага аспектаў з'яўляецца, тым самым, і выражэннем маральнай рэчаіснасці. Спроба ж аддзяліць ад «факту» яго «змястоўны» кампанент азначае толькі заплюшчваць вочы на тое, што, акрэсліваючы нешта як «факт», мы адразу і непазбежна акрэсліваем і яго станоўчае ці адмоўнае значэнне дзеля дасягнення ўсеагульнай мэты, каштоўнасць якой сцвярджаецца кожны раз, калі адбываецца такая ацэнка.

Наш спосаб інтэрпрэтацыі рэчаіснасці, наша адчуванне прапорцыі і каштоўнасці з'яўляюцца вынікам шматлікіх актаў волі і звязаных з імі паняційных змен у мінулым. «Такім чынам, у чалавеказнаўчых навуках... на сцвярджэнне «Я не разумею» можа быць правамоцны адказ, які набывае форму не толькі парады: «Развівай інтуіцыю», але і больш патрабавальнае: «Мяняйся». Гэта кладзе канец усякаму імкненню пазбавіць... навуку пра чалавека ад катэгорыі маральнай ацэнкі. Вывучэнне чалавека неадрыўнае ад аналізу альтэрнатыў, якія стаяць перад ім». Такі аналіз патрабуе не толькі інтэлектуальнага засваення абстрактных ідэй, але і пэўнай арыентацыі ўсіх пачуццяў асобы, якая звязвае сімвалы з досведам. Відавочна, што разумны выбар прадугледжвае наяўнасць пэўнага эталону: «Перавага адной пазіцыі над другой будзе заключацца... у тым, што з больш адэкватнай пазіцыі можна зразумець і сваю ўласную пазіцыю, і пазіцыю апанента, але не наадварот. Само самой зразумела, што гэтае сцвярджэнне тычыцца толькі тых, чыя пазіцыя больш бездакорная»22. Будучы далёкім ад маральнай ці інтэлектуальнай пагарды і ўвасабляючы старадаўнюю фундаментальную празорлівасць, яно проста сведчыць аб тым, што адзін погляд на рэчаіснасць з'яўляецца слушней



ЧАЛАВЕЧЫ ДОСВЕД I «НАВУКОВЫ МЕТАД»

47

шым за іншы дзякуючы сваёй большай канцэптуальнай праніклівасці. Прыведзеныя цытаты падкрэсліваюць шчыльную ўзаемасувязь паміж этычнай і інтэлектуальнай дзейнасцю і ўздымаюць пытанне аб тым, чаму некаторыя даследчыкі лічаць патрэбным размежаванне «фактзмест»: таму што яны глыбока засвоілі гэты старадаўні і супрацьлеглы іхняму погляд, які ідзе ад класічнай і іудзейска-хрысціянскай традыцый, і палічылі, што ён непаўнавартасны, або таму, што, наадварот, не здолелі яго глыбока засвоіць.

Філасофія імкнецца да найбольш поўнага спасціжэння рэчаіснасці. Сучасная спроба раздзяліць «факты» і «змест» і звязаная з ёю тэндэнцыя станоўча прымаць толькі так званыя «эмпірычныя факты» ў якасці крыніцы дакладных ведаў з'яўляецца, няхай крыху смела будзе сказана, звужэннем інтэрпрэтацыі досведу. Найлепшым сродкам супраць экстравагантных сцвярджэнняў і дачаснай перакананасці ў пытаннях маралі з'яўляецца не адмова ад аналізу абгрунтаванасці таго, што лічыць маральным для чалавека, а больш дакладны аналіз маральнага досведу ў дачыненні да розных аспектаў жыцця.

Тым, хто падзяляе пашыраны сёння пункт погляду, канцэпцыя этычнай інтэрпрэтацыі дэмакратыі будзе здавацца суб'ектывісцкай і нават дзёрзкай. «Хто возьмецца вызначаць, што маральна?» Але ці сапраўды такая ўжо дзёрзкасць меркаваць, што аргументы, якія тычацца этычнага жыцця чалавека, могуць правярацца аб'ектыўнай рэчаіснасцю, і дапускаць, што нашае пачуццё маральнага абавязку зусім не непрыступная загадка суб'ектыўнасці, a мае транссуб'ектыўнае, па-зачасавае паходжанне і прадмет яго ўвагі можа быць высветлены з дапамогаю філасофіі? Паколькі дасканалыя і поўныя веды недасягальныя, такі погляд не азначае, што ў рэшце рэшт спрэчкам аб маральнасці прыйдзе канец. Toe меркаванне, што існуе аб'ектыўны прынцып ацэнкі маральнасці, не адмаўляе, а стымулюе неабходнасць аналізу. Дарэчы, ці не больш дзёрзкаю ў параўнанні са сцвярджэннем, што дыскусія аб сутнасці


48

ДЭМАКРАТЫЯ I ЭТЬІЧНАЕ ЖЫЦЦЁ

дабра можа быць вельмі плённай, з'яўляецца адмова нават прыслухацца да меркавання, што дакладныя веды ў гэтай галіне атрымаць магчыма? Такі падыход, выглядаючы, на першы погляд, як інтэлектуальнае самапрыніжэнне, на самай справе ўтрымлівае значную долю дагматызму і пагарды. Мы можам прынамсі спадзявацца, што спроба патлумачыць дэмакратыю ў святле сур'ёзнага стаўлення да асэнсавання чалавекам яго вышэйшага прызначэння павінна дапамагчы хутчэй паменшыць, а не павялічыць залежнасць гэтай праблемы ад інтэлектуальных капрызаў. Гэта дазволіць перавесці разгляд самой сутнасці чалавечага досведу і яго сувязі з асноўнымі праблемамі палітыкі ў сферу крытычнага аналізу.

Наступным крокам у распрацоўцы этычнага тлумачэння дэмакратыі павінна быць спроба вызначыць агульную форму этычнай свядомасці і дзейнасці. Якім чынам чалавек спасцігае і сцвярджае сваё ўсёпранікальнае прызначэнне? Дапушчэнне, што структураўтваральны ўплыў этычнага сумлення мае пэўную каштоўнасць, робіць такі «фармальны» падыход адначасова і аналізам сутнаснага зместу маральнасці. Аргументам гэтаму служыць тое, што этычнае сумленне выяўляецца як абмежаванне імпульсаў. Іншымі словамі, можна сказаць, што пэўны тып самаабмежавання мае маральны змест. Пасля таго, як аналіз працэсу ўсталявання маральнага парадку будзе зроблены, мы паспрабуем высветліць, як ён можа ўплываць на арганізацыю народнага кіравання. Дзеля тлумачэння такой этычнай філасофіі і яе ўвязкі з пытаннямі, што датычаць інстытутаў дэмакратыі, мы правядзем уважлівы аналіз тэорыі народнага кіравання, распрацаванай Русо. Гэты аналіз дапаможа нам выявіць шчыльную сувязь паміж этыкай і палітыкай і, што асабліва важна, упэўніцца ў сур'ёзнай маральнай заганнасці канцэпцыі плебісцытнай дэмакратыі. Карыстаючыся метадам выключэння, мы будзем скіроўваць нашу аргументацыю ў напрамку да больш лагічнай пазіцыі і завершым яе разглядам канцэпцыі канстытуцыйнай дэмакратыі. Мэта майго


1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   17


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка