Democracy and the ethical life




старонка17/17
Дата канвертавання15.03.2016
Памер2.86 Mb.
1   ...   9   10   11   12   13   14   15   16   17

Стан дэмакратыі

Калі пішаш аб этычным патэнцыяле заходняй дэмакратыі напрыканцы дваццатага стагоддзя, даводзіцца пісаць аб шматлікіх нявыкарыстаных магчымасцях. Сёння пытанне аб існаванні канстытуцыйнай дэмакратыі ў наступным стагоддзі застаецца адкрытым. Шмат што паказвае на тое, што этычны, інтэлектуальны і культурны падмурак канстытуцыйнай дэмакратыі патроху страчвае сваю трываласць. Погляд на этыку і палітыку ў гістарычнай перспектыве дазваляе лепш усвядоміць паходжанне і перадумовы ўзнікнення таго ці іншага сацыяльна-палітычнага ладу. Форма кіравання з'яўляецца стварэннем не толькі розуму. Нават пры падрабязнай распрацоўцы палітычнага ладу дзяржавы моцны ўплыў на гэты працэс аказваюць шырокія плыні гістарычнага развіцця, якія могуць нават не асэнсоўвацца членамі дадзенага грамадства. Хада гісторыі ў пэўнай ступені нечакана надае рупліва распрацаваным планам крыху іншае значэнне ў параўнанні з тым, якое ў іх раней укладалася. Стабільнасць формы кіравання, якое даказала сваю паспяховасць, можа ў значнай ступені вызначацца інтэлектам, але шмат якія элементы сацыяльна-палітычнага ладу, апроч яго асноўных прынцыпаў, з'яўляюцца праявай хады гістарычнага развіцця. Мудрасць планаў уладкавання грамадства таксама істотна грунтуецца на гістарычных падзеях. Прызнанне непараўнальнай аналітычнасці за абстрактным, саманараджальным і аўтаномным розумам індывіду

235

236

ДЭМАКРАТЫЯ і ЭТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ



умаў, якія стаяць асобна ад гісторыі і грамадства, будзе сведчыць аб інтэлектуальнай павярхоўнасці і ні аб чым больш.

Калі ў якасці прыкладу ўзяць Канстытуцыю ЗША, то можна сказаць, што гэты пісьмовы дакумент з'явіўся толькі адной адзнакай таго вялікага і складанага этапу гісторыі, які нараджаўся і толькі часткова асэнсоваўся ці нават толькі інтуітыўна ўгадваўся аўтарамі Канстытуцыі. Есць нешта, у чым няпісаная канстытуцыя з'яўляецца больш уплывовай, чым дакументальна аформленая. Хада гістарычнага развіцця і новыя тэндэнцыі ў розных галінах грамадскага жыцця падрыхтавалі спрыяльныя ўмовы для з'яўлення ў 1787 годзе прапаноў па канстытуцыйным уладкаванні1. Спадчына цывілізаванасці зрабіла, у рэшце рэшт, магчымым стварэнне канстытуцыйнай дэмакратыі. Але няма ніякай гарантыі, што напярэдадні дваццаць першага стагоддзя этычныя і культурныя перадумовы канстытуцыйнай дэмакратыі захаваюцца. Красамоўным паказчыкам таго, што дэмакратыя ў небяспецы і ёй пагражае самазнішчэнне, з'яўляюцца тая гарачнасць і некрытычнае стаўленне, з якімі дэмакратыя абвяшчаецца і расхвальваецца.

Цяжка ўявіць сабе больш патрабавальную форму кіравання, чым канстытуцыйная дэмакратыя. Функцыянаваць на працягу доўгага часу яна можа толькі ў тым выпадку, калі ў дадатак да палітычных лідэраў большасць грамадзян будзе таксама вызначацца высокімі маральнымі якасцямі і абачлівасцю. Характар этычных, культурных і інтэлектуальных прынцыпаў канстытуцыйнай дэмакратыі вельмі ўскладняе яе стварэнне і захаванне. Сёння ўсё больш відавочнай робіцца значны адыход амерыканскага канстытуцыяналізму ад спадзяванняў і чаканняў заснавальнікаў Канстытуцыі. Сучасная дзейнасць амерыканскай дэмакратыі з'яўляецца прыкладам таго, што канкрэтны змест палітычных дзеянняў распавядае аб прыродзе дзяржаўных інстытутаў больш, чым афіцыйныя асноватворчыя дакументы і любыя фармулёўкі, якія тычацца форм кіравання. Амеры


СТАН ДЭМАКРАТЫІ

237


канская палітыка ва ўсё большай ступені нагадвае схемы і сродкі плебісцытнай дэмакратыі. Кідаецца ў вочы выкарыстанне палітычнай тэорыяй і практыкай мажарытарных і колькасных падыходаў. Пачынае панаваць меркаванне, быццам урад прызначаны здзяйсняць жаданні колькаснай большасці. Выбраныя афіцыйныя асобы і тыя, хто толькі імкнецца на палітычны алімп, скіроўваюць шмат сваёй энергіі на тое, каб забяспечыць сабе пераважную большасць ці хоць бы перацягнуць на свой бок значную колькасць прыхільнікаў на наступных выбарах. Пад лозунгам агульнаграмадскай карысці адбываецца значнае пашырэнне правамоцтваў урада і яго цэнтралізацыя. Урадавая бюракратыя, росквіт якой буйнее, цесна пераплятаецца з пашырэннем бюракратычнай праслойкі ў прадпрымальніцтве, адукацыі і іншых галінах.

Сведкі заняпаду амерыканскага канстытуцыяналізму, пазбаўленыя гістарычнага ўсведамлення сутнасці палітыкі, могуць настойваць на вяртанні да «прынцыпаў» Канстытуцыі. Але нават найбольш пераканаўчыя аргументы на карысць прытрымлівання гэтых прынцыпаў няздольныя аднавіць этычны дух канстытуцыяналізму. Людзі забываюцца на тое, што традыцыйныя амерыканскія канстытуцыйныя палажэнні ўтрымлівалі і мелі на ўвазе значна большы змест, чым той, што адлюстраваны ў тэксце. Яны ўвасаблялі этычныя і культурныя перавагі, якія сёння паступова страчваюцца. Пры адсутнасці настойлівых і паслядоўных намаганняў дзеля аднаўлення ці ўдасканалення цывілізаванага зместу Канстытуцыі нават найбольш утрапёная абарона абстрактных прынцыпаў няздольная адрадзіць канстытуцыйную дэмакратыю.

Шмат якія падзеі ў сучасным амерыканскім грамадстве і іх аналагі ў іншых дэмакратычных дзяржавах Захаду падкрэсліваюць недаўгавечнасць той формы цывілізаванасці, якую прадстаўляе прыхільнік канстытуцыйнага ладу. Шматлікасць сацыяльных і палітычных праблем з'яўляецца сімптомам знікнення тых рысаў характару і схільнасцяў,


238

ДЭМАКРАТЫЯ і ЭТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ

якія складаюць падмурак канстытуцыйнай дэмакратыі. Эканамічны, тэхналагічны, медыцынскі прагрэс і поспех у іншых галінах не могуць схаваць памераў і глыбіні заняпаду дэмакратыі. Гэты сумны спіс няцяжка падоўжыць.

У вядучай дэмакратычнай дзяржаве свету закон і парадак настолькі здалі свае пазіцыі, што пачуццё небяспекі ў грамадзян лічыцца ўжо нормай жыцця. Злачыннасць набыла характар эпідэміі і нярэдка характарызуецца надзвычайным нахабствам. Шмат дзе злачынцы паспяхова аспрэчваюць у дзяржавы кантроль над грамадствам. Большасць злачынстваў застаецца без пакарання. Няздольнасць улады эфектыўна абараняць жыццё і здароўе грамадзян адлюстроўвае схільнасць да усёдазволенасці і няўпэўненасць адносна абвешчаных мэтаў грамадства. Гэтая няздольнасць з'яўляецца таксама сімптомам канцэптуальнай трансфармацыі ролі і значэння права. Тая асаблівая годнасць, якая калісьці была ўласцівая праву і стварала з яго бесстаронняга суддзю на варце агульнага дабра, цяпер страчваецца. Закон усё болей успрымаецца як сродак дасягнення эканамічнымі, этнічнымі і ідэалагічнымі групоўкамі сваіх адкрыта своекарыслівых мэтаў. У той самы час, як суды і юрысты пачынаюць абслугоўваць усё новыя і новыя сферы грамадскага жыцця, прававую сістэму разбурае непрадказальнасць і адвольнасць, шмат прыкладаў чаму можна адшукаць у рашэннях Вярхоўнага Суда, якія адкрыта супярэчаць духу Канстытуцыі. Заняпад законнасці з'яўляецца ледзь не галоўнай прычынай больш ці менш выразнага адчування грамадзянамі таго, што імі проста маніпулююць.

Выраджаюцца традыцыйныя сацыяльныя і маральныя нормы. Сям'я губляе сваю аб'яднаўчую ролю і свае функцыі асноўнай крыніцы развіцця асобы і выхавальніка ў ім чалавечых каштоўнасцяў. Усё ніжэй апускаюцца і без таго нізкія нормы асабістых паводзін. Знікненне ранейшых поглядаў на сексуальныя адносіны прыводзіць да росту распусты і эпідэмій СНІДу і венерычных захворванняў. Руціннай справай робяцца аборты, колькасць якіх сапраўды ашалам


СТАН ДЭМАКРАТЫІ

239


ляльная. Квітнее наркаманія, сумленнасць і чысціня саступаюць месца сумніўным якасцям і прыстасаванству. Зніжаецца якасць працы. Здольнасць да самадысцыпліны і ўпартасць у намаганнях таксама знікаюць. Сучасная сфера забаў і правядзення вольнага часу выражае і заклікае да адчужэння ад сапраўднай адказнасці і праблем. Вышэйшыя навучальныя ўстановы і адукацыя ўвогуле амаль ніякай увагі не эвяртаюць на гуманістычны змест навучання, у выніку чаго інтэлектуальныя і маральныя арыенціры задаюць розныя ідэалагічныя плыні і захапленні. Нізкія акадэмічныя паказчыкі сёння адстойваюцца нават шмат кім з тых, хто працуе ў сферы адукацыі. Аўтарытэт у грамадстве гарантуецца статусам «зоркі», знаходжаннем «навідавоку» і валоданнем словам. Апантанасць навінамі падмяняе імкненне заўсёды дакапацца да ісціны сваім розумам. Правы і свабоды прэсы ўзводзяцца ў культ. Дэградацыя эстэтычнай ацэнкі ў мастацтве прывяла да прыняцця і ўхвалення трывіяльнасці, бессэнсоўнасці, глупства, вульгарнасці і злавеснасці. Царква мала або ўвогуле нічога не кажа пра грэх і неабходнасць адкуплення ці робіць з рэлігіі і этыкі сентыментальны рытуал «спачування». Крах ранейшага пачуцця прапорцый, самаабмежавання і прыярытэтаў адлюстраваны ў ашалелым камерцыялізме і спажывецтве. Нашыя продкі жахнуліся б ад таго, што цяпер лічыцца нормаю рынкавай дзейнасці і камерцыйна паспяховай поп-культуры. У спорце нават тэніс запалонены людзьмі з дрэннымі манерамі, якіх яшчэ дзесяцігоддзі таму і блізка не дапусцілі б да ўдзелу ў спаборніцтвах. Паўсюль у грамадстве бадай што неабмежаваная памяркоўнасць да ўсяго, што знішчае традыцыйнае імкненне да цывілізаванасці, крок за крокам адцясняюць яе нормы. Здаецца, дэмакратыя рухаецца да вельмі непрыгляднага трыумфу.

У палітыцы можна прасачыць дэградацыю прынцыпаў лідэрства. Людзі адпаведнага складу характару з аналітычным розумам і арганізатарскімі здольнасцямі робяцца ўсё больш рэдкай з'явай і, каб атрымаць уплыў у грамадстве,



240

ДЭМАКРАТЬІЯ і ЭТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ

вымушаны спачатку літаральна прабівацца скрозь палітычнае і журналісцкае асяроддзі, якія вызначаюцца павярхоўнасцю і недальнабачнасцю. Палітычная адказнасць і разумная грамадская дыскусія выціснутыя прыстасаванствам і схільнасцю да лозунгаў. Ціск з боку насельніцтва, стымулам да якога служыць увага сродкаў масавай інфармацыі, прымушае палітыкаў адкрыта паддобрывацца да выбаршчыкаў і тых журналістаў, якія прадстаўляюць іх электарату і фарміруюць іх рэпутацыю. Палітыкі, якія дабіліся поспеху, усё часцей з'яўляюцца запалоханымі і няўпэўненымі ў сваёй будучыні людзьмі без глыбокіх перакананняў. Іх кар'еру можна смела лічыць скончанай, калі яны пойдуць насуперак таму іміджу, што быў створаны ім электроннымі і друкаванымі сродкамі масавай інфармацыі. Шмат якія рэальныя і сур'ёзныя праблемы з'яўляюцца табу ці могуць згадвацца толькі мімаходзь і іншасказальна. Плебісцытны ўхіл настолькі змяніў сутнасць інстытутаў прадстаўніцтва, што сумленныя і прынцыповыя лідэры не маюць амаль ніякіх гарантый у выпадку іх супрацьстаяння меркаванню большасці ў інтарэсах служэння высокаму прызначэнню чалавека. Працвітае крывадушнасць. Дэмакратыі і мудрасці людзей па-ранейшаму пяюцца дыфірамбы, хоць выбарчыя кампаніі дэманструюць, што кандыдаты на афіцыйныя пасады лічаць сваіх выбаршчыкаў зборышчам неразумных невукаў.

Ці не дастаткова гэтых фактаў для таго, каб паспачуваць прыхільніку канстытуцыйнага ладу і той цывілізацыі, носьбітам якой гэты лад з'яўляецца? Такі дыягназ стану дэмакратыі можна крыху ўразнастайніць і ўраўнаважыць пералічэннем больш станоўчых адзнак і падзей, але пазбегнуць уражання ўсёпранікальнага заняпаду гэта не дазволіць. Разлажэнне этычнага стрыжня канстытуцыйнай дэмакратыі можна прасачыць на прыкладзе тых, хто па-ранейшаму распавядае пра маральны абавязак і агульную карысць, але чые перакананні ўжо надта далёкія ад традыцыйнай асноватворчай ролі самаабмежавання. Яны і мараль



СТАН ДЭМАКРАТЫІ

241

атаясамліваюць з законам, правамі і правіламі, што надае ёй юрыдычнае адценне. Маралісты такога кшталту ацэньваюць маральнасць паводзін паводле іх адпаведнасці ці адрознення ад фармальнага прынцыпу. Функцыя захавання і прасоўвання маралі ва ўсё большай ступені прыпадае, такім чынам, на заканадаўцаў, суды, юрыстаў і казуістаў з акадэмічнай сферы, а таксама на адміністрацыйныя ўстановы, якія глыбей і глыбей укараняюцца ў жыцці грамадзян. Заканадаўчая і нарматыўная дзейнасць набывае чыста ідэалагічны характар. Грамадская і прыватная дзейнасць вывучаецца з інквізітарскай пільнасцю, пасля чаго прапануюцца новыя і новыя правілы эфектыўнага супрацьстаяння нібыта знойдзеным несправядлівасці і злу. Эпідэмія маралізатарства ў спалучэнні з правам будзе адлюстроўваць знікненне ўсяго, што мае сапраўднае дачыненне да маралі.

Шмат хто, асабліва ў Злучаных Штатах, лічыць, што заходняя дэмакратыя знаходзіцца ў добрым здароўі і з'яўляецца мадэллю на будучыню для астатняга свету. Меркаванні такога кшталту часцей за ўсё настолькі далёкія ад сапраўднасці і інтэлектуальнай пераканаўчасці, што самі дэманструюць хісткі стан заходняй дэмакратыі і ўвасабляюць большае ці меншае адмежаванне ад сур'ёзных праблем, якія падрываюць не толькі канстытуцыйную форму кіравання, але і асновы цывілізаванага жыцця.

Я прыводзіў ужо аргументы на карысць таго, што універсальнасць этычных патрабаванняў павінна рэалізоўвацца ў канкрэтных гістарычных абставінах. На што здольная і на што няздольная заходняя дэмакратыя — гэта са сферы здагадак. Хоць дэмакратыя і сутыкаецца сёння з вельмі сур'ёзнымі цяжкасцямі, якія, як можа здавацца, нават пагражаюць яе існаванню, але захоўваецца верагоднасць таго, што праз надзвычайныя этычныя, інтэлектуальныя, культурныя і палітычныя намаганні ў канстытуцыйную дэмакратыю можна ўдыхнуць новае жыццё. Каб выратаваць канстытуцыйны лад, спатрэбяцца і істотныя змены ў існуючых палітычных працэдурах. Толькі моцнае, мужнае і творчае


242

ДЭМАКРАТЫЯ і ЭТЬІЧНАЕ ЖЫЦЦЁ



кіраўніцтва здольнае выцягнуць Захад са стану поўнай самазадаволенасці і змяніць ход падзей на зваротны. Справа ў тым, што дух нашага часу будэе супрацьстаяць любым замахам.

Але адмова ўлічваць далейшы магчымы распад заходняй цывілізацыі і верагоднасць небывалых узрушэнняў, здаецца, сведчаць не аб чым іншым, як аб маральным і інтэлектуальным эскепізме. Магчыма, што вяртанне да рэалістычных поглядаў адбудзецца толькі ў выніку жудасных міжнародных падзей ці наступстваў безадказнасці ў саміх ЗША. Сучасныя плебісцытныя тэндэнцыі і адпаведныя падзеі разбураюць дэмакратыю знутры. «Мяккі» бюракратычны дэспатызм будзе па-ранейшаму прытрымлівацца дэмакратычных фармальнасцяў і тлумачыць сваё распаўзанне і цэнтралізацыю агульнай карысцю. На працягу некаторага часу ён зможа стрымліваць сацыяльны распад з дапамогай выбіральнага парадку, навязанага звонку. Нельга выключаць і тое, што ўнутраная нестабільнасць і пагрозлівыя міжнародныя падзеі ў рэшце рэшт прывядуць у некаторых заходніх краінах да ўсталявання дыктатуры. У Злучаных Штатах адчуванне грамадствам небяспекі і страху завершыцца, хутчэй за ўсё, надзвычайным пашырэннем паўнамоцтваў прэзідэнцкай улады. Незалежна ад зыходу, сучасныя маральныя, інтэлектуальныя і культурныя ўмовы на Захадзе прымушаюць сур'ёзных мысліцеляў лічыцца з магчымасцю канчатковага заняпаду канстытуцыйнай дэмакратыі. Трэба шукаць тыя сродкі, якія рэальна могуць абараніць і захаваць этычнае жыццё ў настолькі адмоўным гістарычным асяроддзі.

Заўвага

1 Апісанне вытокаў амерыканскага канстытуцыйнага парадку ў габрэйскай, старагрэцкай, рымскай, хрысціянскай і ранняй сучаснай цывілізацыях гл. у: Russell Kirk. The Roots of American Order (La Salle, III: Open Court, 1974). Гл. таксама: Forrest McDonald. Novus Ordo Seclorum, The Intellectual Origins of the Constitution (Lawrence, Kansas: University Press of Kansas, 1985).



ПАКАЗАЛЬНІК

Агульная воля: азначэнне 12—14, 93—155; у палітыцы 97; як свабода 113—114; заснаваная на роўнасці 115—116; як вызначальнік маральнасці 120; яе адрозненне ад волі ўсіх 121; несумяшчальнасць яе з прадстаўніцтвам 123—125; несумяшчальнасць яе з канстытуцыйнымі абмежаваннямі 129—130, 136, 141—142; яе спантаннасць 133—135; як таталітарнасць 140; яе спартанскі аспект 143—144; утапічнасць яе прыроды 151—152; на практыцы 153— 154; групоўкі як пагроза для яе 216—220

Адвольнасць: абмежаваная законам, 14.168—169,173.176,181; і утапізм 151—152; недапушчальная ў сувязі з духам канстытуцыяналізму 174.181

Аднародная маса: прыхільнасць да яе Русо 140—141,192—193, 214—215, 217—220; непрыняцце яе традыцьйнай заходняй этыкай 218—220

Анархія: сяльнасць да яе Русо 105; як натуральны стан чалавека паводле Русо 108; як вынік вучэння Русо 153

Арыстоцель: пра абачлівасць і маральнасць 71; пра шчасце 74—79; пра сапраўднае сяброўства 85; пра звычкі і дабрадзейнасць 88, 98, 128—129; як супрацьпастаўленне Русо 139,

Аўтаномныя групоўкі: іх непрыняцце Русо 130—131, 140—141,

219—222; іх вызначэнне Ніэбетам, непрызнанне Русо, ухваленне Бэркам 140; падтрымка ў Канстытуцыі ЗША 192—193, 218— 219; пад пагрозаю мажарытарызму 193; іх неабходнасць для дэмакратыі 197—198, 217—226

Біхейвіярызм 28

Брэхт Арнольд 4

Бэбіт Ірвінг: пра дуалізм 57—58; пра ўнутранае абмежаванне 69; пра Русо 97, 199—200; пра недасканаласць і аўтарытэтнасць 207

Бэнтлі Артур 29

Бэрк Эдмунд: пра неабходнасць зменаў 89; у параўнанні з Русо 140; пра неабходнасць стрымлівання 153, 174—175; пра прадстаўніцтва 187; пра сацыяльныя прыхільнасці 198

Бэрмс Джэймс Макгрэгар: крытычны разгляд Канстытуцыі ЗША 189—190; пра мадэль Джэферсана 190—191; у суаднясенні з Рyco 192195

Бэрнхэм Джэймс 192

Бэхрач Пітэр 199

Выканаўчая ўлада: яе функцыя ў "Грамадзянскім пагадненні" 121— 123; яе роля паводле Бэрнса 189— 192

Высокае "я": у вызначэнні Бэбіта і Мора 62—63; народа 165

Вышэйшы закон: канстытуцыя як набліжэнне да яго 173; канстытуцыя як яго праява 177; падпарад



243

244

ПАКАЗАЛЬНІК




каванасць яму 202—203; недасканаласць яго прававой канцэпцыі 226 227, 241—242

Гегель Г.Ф. 59

Грамадзянскае пагадненне: як сродак ад усіх сацыяльных хвароб 110; як аснова грамадзянскай свабоды і маральнасці 113—116

Грамадства: паводле Д'юі 17; паводле Нізбета 19; пабудаванае на этычным сумленні 76, 83; як мэта сацыяльнага жыцця 83; аэначэнне 84—86; як мэта палітыкі 163; і народнае вяршэнства 167—168; і свабода 168—169; і дух канстытуцыяналізму 196; і аўтаномныя групоўкі 197—198, 221—224; і ажыўленне дэмакратычнай тэорыі 199—200; заснаванае на прадстаўніцтве 202—203

Гэлен Арнольд 36 заўв., 39

Д'юі Джон: пра мэты і сродкі 5, 11—12; пра дэмакратыю як лад жыцця 16—19, 41

Даль Роберт: пра дэцэнтралізацыю 197—198; за "дэмакратызацыю"

198—199


Даўнз Энтані 3 заўв., 11

Джэймс Уільям 29

Джэферсан Томас: як прыхільнік плебісцытарызму 186—191; яго погляд на чалавечую прыроду 189; яго мадаль 190

Дзювержэ Марыс 41

Дзюркхэйм Эміль 108

Дух канстытуцыяналізму: азначэнне 173—176, 180—182, 196,198; і кіраванне грамадствам 205; і непаэбежнасць своекарыслівасці 210

Імпульс: азначэнне 64—65; у Русо

134. Гл. Спантаннасць Істан Дэвід 3 заўв., 29—30

Канкрэтнасць: як увасабленне

этычнасці 212—220 Канстытуцыйная асоба: азначэнне

195—196, 231; як аснова кансты

туцыйнай дэмакратыі 218; знікнен

не яе ў ЗША 232—234 Канстытуцыйная дэмакратыя: азна

чэнне 13—16, 95, 156, 195—196,

214; недасканаласць тэорыі 11— 12; у параўнанні з плебісцытнай дэмакратыяй 15, 95, 195, 214— 216; найбольш патрабавальная форма кіравання 236; пад пагрозай у ЗША 236—242; як этычны рэалізм 168—174, 232—233

Кансэнсус: як перадумова ўрадавай дзейнасці 161; у Канстытуцыі ЗША 185; яго крытыка Бэрнсам 189—190

Кант Імануіл 127

Кантроль і ўраўнаважванне: і мэдзісанаўская традыцыя 20; як стрымліванне большасці 157—161; на думку Кэлхуна 170—171; Бэрнсава стаўленне да 191

Касірэр Эрнст: пра Animal symbolicum 36—37, 39; пра праблему грамадства ў Русо ; пра этычнае сумленне ў Русо 135

Каштоўнасны гістарыцызм 212—213

Кельсэн Ханс 3

Керк Расэл 89, 236 заўв.

Крокер Лестэр 142

Кэлхун Джон К.: пра канстытуцыяналізм 170—172; канстытуцыйная тэорыя суаднесенасці з маральным жыццём 178

Кэндал Уілмар: пра Канстытуцыю 3LUA і мажарытарызм 161; яго крытыка Бэрнса 201 заўв.

Лінкальн Аўраам 159

Ліпман Уолтэр: пра канстытуцыйнае абмежаванне адвольнасці 173, і пошукі вышэйшага закону 177; згадваецца 12, 57 заўв., 214 заўв.

Лок Джон 189 заўв.

Лэнджэр Сьюзэн 36—38

ПАКАЗАЛЬНІК

245



Любоў да сябе: у прыродным ладзе жыші» Русо 107; як аснова маральнасці ў Русо 116—117, 137—138

Міл Джон Сцюарт 16

Мілітарызм: схільнасць да яго Русо 101; і агульная воля 142—146

Маё Генры Б. 4—11

Мажарытарызм: яго маральная недасканаласць 9—10, 182; у Русо 130; недапушчальны ў Канстытуцыі ЗША 157—160; у параўнанні з узгодненай большасцю Кэлхуна 172; у Джэферсана 186—189; у Бэрнса 189—195

Манізм: у Гегеля 59; у поглядзе Русо на чалавечую прыроду 137— 139

Маральная свабода 72—74, 166— 167

Мары Джон Мідлтан 202

Марэй Джон Кзртні 12

Mop Пол Элмер: пра высокае і нізкае "я" 62—64; пра няўстойлівасць і ўнутранае абмежаванне 68, 69, 112 says.; згадваецца 57

Мэдзісан Джэймс 20; яго сістэма ўрэгулявання канфліктаў 20; крытыка яго сістэмы Бэрнсам 190

Мэты і сродкі: у Маё 5—6; у Д'юі 5; у дачыненні да дэмакратыі 5— 7; у Торсана 11; у Крочэ 22—23

Нібур Райнхольд: пра самаперавышэнне 38, 201 заўв.; пра маральныя абмежаванні і дэмакратычнае кіраванне 204; згадваецца 12

Нігіліэм: у дэмакратычнай тэорыі 7; яго дагматычнасць 47—48, 55, 67; як перашкода інтэлектуальнаму аздараўленню 200. Гл. Ралятьшізм

Ніэбет Роберт: пра Русо 97; у параўнанні з Русо 140; пра аўтаномныя фупоўкі 197—198; згадваецца 19

Народнае вяршэнства: у Русо 114,

126, 128—129,130,140; яго аналіз 161—162; недасканаласць канцэпцыі Русо 162 Нацыяналізм: прыхільнасць да яго Русо 101; і агульная воля 142— 146

Платон: пра дуалізм 57; пра размежаванне духоўнага і цялеснага 59—60, 77—78, 97, 128,173; згадваецца 7, 9, 23

Плебісцьггная дэмакратыя : у Русо 13; азначэнне 95, 195, 214—215; яе ўтапічнасць у вучэнні Русо 154, 156, 182, 194—195; яе карані ў поглядах Джэферсана 186—189; схільнасць да яе Бэрнса 189— 195; паводле Даля і Бзхрача 198— 200; у параўнанні з канстытуцыйнай дзмакратыяй 214—216; яе пашырэнне ў ЗША 236—242. Гл. Мажарыгарызм і Кантроль і ўраўнаважванне

Прадстаўніцтва: адмаўленне яго Русо 123—129; падтрымка яго ў "Публію" 160; паводле Бэрка 187; Джзферсанаў недавер да яго 187—188; двухсэнсоўнасць яго ўспрыняцця Далем 201; яго маральныя перадумовы 203; маральная неабходнасць у ім 203—204; яго суаднесенасць з духам канстытуцыяналізму 205—206

Працэдурная дэмакратыя 3—7, 9— 11

Прыродны лад жыцця: апісанне 105—109; неадназначнасць тэрміну 106—107; і грамадская асоба 114; падабенства да канцэпцыі Хобса 143

Публій 160

Пэйн Томас 182

Размежаванне факту і зместу 3—50 Рос Элф 11

Роўнасць: як аснова маральнасці ў Русо 110—111, 113; яе абстракт



246

ПАКАЗАЛЬНІК




ная прырода паводле Русо 126— 127; як палітычная мэта паводле Даля і Бэхрача 198—199

Русо ЖанЖак: як бацька тэорыі дэмакратыі 12—15, 48—49; яго рамантызм 14, 94—104, яго палітычная філасофія 94—154; пра грамадскую супольнасць 105—106, 114—115; і адзінства народа 163, 166,182, 186; у параўнанні э Джэферсанам 189; у параўнанні з Бэрнсам 193—1%, непрыняцце ім груповак 140—141, 216—220

Рэлятывіэм: як асмова дэмакратыі 3—4; яго навуковасць 4—5; яго крытыка 5—7, 47—48, 55, 67; страх перад ім 211. Гл. Нігілізм

Сарторы Джавані 11

Свабода: вядомая э практыкі 34; маральны парадокс 72—74; туга па ёй Русо 100, 145—146; аіульнай волі Русо 114; азначэнне 166— 167; яе этычнасць 220—226

Своекарыслівасць: як асноўны чыннік палітыкі 19—22, 111, 170, 180—181, 182—183, 232—234; пастаўленая на службу агульнаму дабру 21, 24, 86—87,110—113, 172, 232234; разумная 2425, 41, 64,171,173—174, 209—210

Сораф Фрэнк 43

Спантаннасць: як крыніца маральнасці ў Русо 12—13, 96, 134— 135, 138; як патэнцыйная адвольнасць 14—15, 64, 152; дыстанцыраванасць ад яе чалавека 38—41; кіраваная маральнаю воляй 63; у суаднясенні з маральным прызначэннем чалавека 71, 134; яе сумяшчальнасць э паняццем грамадскай дькцыпліны ў Русо 134; неадназначнасць тэрміну і яго аналіз 178—180; у разуменні маральнага пачуцця ў Джэферсана 189; прыхільнасць да яе Барнса 192— 193; пры плебісцытнай дэмакратыі

195. Гл. Імпульс

Суб'ектывізм: і неабходнасць уэвышэння над ім 7—8, 42—49; як верагодная аснова сумлення 54, 67—68; філасофіі Русо 149—150

Сумленне гл. Эгычнае сумленне

Таквіль Алексіс дэ 157, 218

Таллок Гордан 26

Тамісты 234 заўв.

Торсан Томас Лэндан 11

Градыцыя: і падтрымка этычнасці жыцця 87—90, 139; непрыняцце яе Русо 153; як аснова палітычнага парадку 204—206

Тыліч Пол 39, 52 заўв.

Тэйлар Джон 187, 188 эаўв.

Уільямсан Рэнэ дэ Вім 202—203,

3 эаўв. Уэгодненая большасць 172 Унутранае абмежаванне 63, 69, 80



заўв. Утапізм: у Русо 100—103, 112—

113,133,149,150—153,194—

195; непрадстаўнічага кіравання

203


Хобс Томас: пра маральнасць і ўладу 20; крытыкаваны Русо 107; у параўнанні з Русо 143

Хэлоўэл Джон: пра маральныя абмежаванні ў палітыцы 173, 176— 177; пра дэмакратыю і ўладу 204; згадваецца 12

Цінгстэн Герберт 11

Цывілізацыя: як вышэйшая мэта 5; азначэнне 83; яе самакаштоўнасць 86; неабходнасць у зменах 88— 89; паводле Русо 105, 153; увасабленне ў гісторыі 229; і канстытуцыйнае грамадства 230—231; як перадумова канстытуцыйнай дэмакратыі 236

Чарвет Джон 115

ПАКАЗАЛЬНІК

247



Шампетэр Джозэф 3

Шклар Джудыт 99

Штраўс Лео 46 заўв., 109, 214 заўв.

Шчасце: паводле Арыстоцеля 76— 79; паводле Платона 77—78; як супольная каштоўнасць 79

Шэлер Макс 39

Этычнае сумленне: азначэнне 8—9, 14, 21, 23, 25, 52, 54—56, 62— 90; як прынцып супольнасці 85; паводле Русо 134—137; як патэнцыйная пагроза дэяржаве 141; як рыса канстытуцыяналіэму 173— 174. Гл. Эгычная універсальнасць.

Этычная універсальнасць: і "прынцыпы" 208—209; і ўласныя інтарэсы 209; і яе канкрэтнае ўвасабленне 212—213, 220—222; і творчы падыход 222—224; у гістарычным плане 224—230; адмоўнае і станоўчае 68—72, 177—182, 226—230. Гл. Эгычнае сумленне

Этычны рацыяналізм: прыклады 212; яго слабасць 213, 221, 229— 230; яго патрабаванні да азначэння дабра 227

Этычны рзалізм: яго неабходнасць 20—26; яго адсутнасць у Русо 110—113, 151—154; і канстытуцыяналізм 168—174; як неад'емная частка этычнай адказнасш' 210— 212, 232—234

Kriszat G. 36 заўв. Leander Folke 57 заўв. Maclntyre Alasdair 214 эаўв. Masson P.M. 150 заўв. Masters Roger 87 заўв. McDonald Forrest 236 заўв. Mcllwain Charles 182 заўв. Meyerhoff Hans 36 заўв. Morgenthau Hans 196 заўв. Portmann Adolf 36 заўв. Riker William 41 заўв. Rommen Heinrich 214 заўе. Ryn Claes 214 заўв. Stanlis Peter 214 заўв. Taylor Charles 46 эаўв. Truman David 3 заўв. Tullock Ciordon 24 заўв. Uexkull J.v. 36 заўв. Viereck Peter 192 эаўв. Voegelin Eric 46 заўв. Wamock Mary 72 заўв. Warren Austin 57 заўв.



Animal symbolicum, азначэнне 36

42 Aron Raymond 196 заўв. Buchanan James 24 заўв. Buytendijk F.J.J. 36 saye. Conway Margaret 30 заўв. Durbin E.F.M. 3 заўв. Eliot T.S. 57 заўв. Feigert Frank 30 заўв. Foerster Norman 57 заўв. Freud Sigmund 64 заўе. Hendel Charles W. 100 заўв.



1   ...   9   10   11   12   13   14   15   16   17


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка