Деловая игра «Современные образовательные технологии на современном уроке»




Дата канвертавання01.05.2016
Памер138.85 Kb.
Деловая игра

«Современные образовательные технологии на современном уроке»
Используемая технология КСО
Организатор игры учитель Савицкая И.А.
Агульная мэтавая ўстаноўка:

забяспечыць засваенне паняцця сучасных тэхналогій модульнага і ўзроўневага навучання; садзейнічаць фарміраванню ўмення вызначаць мэты і зыходныя навуковыя ідэі тэхналогій; садзейнічаць удасканальванню ўмення складання сістэмы дзеянняў настаўніка і вучня; фарміраваць уменне вызначаць абмежаванні валодання тэхналогіямі; выконваць самаправерку і ўзаемаправерку; працягваць садзейнічаць выхаванню ўзаемадапамогі, самастойнасці, садзейнічаць развіццю памяці, умення аналізаваць, абагульняць, выдзяляць галоўнае, працягваць садзейнічаць развіццю маўлення.



Эпіграф урока:

Толькі тады веды становяцца трывалым набыткам,



калі мы прыходзім да іх, здабываючы іх самі”

Якуб Колас

Ход урока

1. Арганізацыйны момант. Праверка падрыхтаванасці вучняў да ўрока.

2. Пастаноўка задач. Матывацыя.

3. Праца па методыцы ўзаемаабмену заданнямі.

4. Актуалізацыя ведаў.

5. Хвілінкі адпачынку 2 разы па 1-ой хвіліне.

6. Кантрольны тэст па тэме: “Сучасныя педагагічныя тэхналогіі на сучасным уроку”.

7. Рэфлексія.


Узаемаабмен заданнямі

Алгарытм работы па МУЗ

1. Вазьміце картку і пастаўце зорачку на экране ўліку насупраць свайго прозвішча.

2. Падрыхтуйце першае заданне.

3. Выканайце другое заданне. Праверце сябе, ці гатовы вы запісаць усё, што неабходна расказаць партнёру па першай частцы сваёй карткі і на экране ўліку пастаўце крыжык.

4. Растлумачце партнёру першае заданне, робячы яму запіс у сшытку.

5. Адкажыце на пытанні партнёра.



Ваша мэта – навучыць свайго партнёра!

6. Выслухайце партнёра па першай частцы яго карткі.

7. Абменяйцеся карткамі і кожны выканайце другое заданне новай для вас карткі самастойна.

8. Зверце другое заданне. Калі яно выканана аднолькава, то падзякуйце адзін аднаму і знайдзіце новага партнёра. Калі ёсць пытанні, то звярніцеся да ключа ці настаўніка.

9. На экране ўліку пастаўце 0 пад той карткай, якую перадалі, і * пад той, якую атрымалі.

10. Працуйце з атрыманай ад партнёра карткай па алгарытму з п.2.


Экран уліку


Прозвішча

Жоўтая

Чырвоная

1.







2.







Запішыце сваё прозвішча, а насупраць, і суадносна пад колерам карткі, спачатку * - атрымаў картку; + - вывучыў; 0 – расказаў, перадаў.
Жоўтая картка
Тэхналогія ўзроўневага навучання

  1. Прачытайце тэкст.

  2. Адкажыце на пытанні:

  • Якая асноўная мэта тэхналогіі ўзроўневага навучання?

  • Назавіце зыходныя навуковыя ідэі тэхналогіі.

  • Запішыце этапы дзеянняў настаўніка і вучняў.

  • Пералічыце абмежаванні тэхналогіі.


Тэхналогія ўзроўневага навучання

Неабходнасць увядзення ў адукацыйную практыку ўзроўневай дыферэнцыяцыі абумоўлена тым, што ва ўмовах вялікага аб’ёму інфармацыі ўзнікла праблема перагрузкі школьнікаў. У такой сітуацыі вучыць усіх школьнікаў на адным высокім узроўні практычна немагчыма. Тым больш, што дастаткова высокі ўзровень з’яўляецца недасягальным для многіх вучняў. А гэта значыць, што ў большасці навучэнцаў з’яўляецца адмоўная накіраванасць да адукацыйнага працэсу ў цэлым.

Узроўневая дыферэнцыяцыя ажыццяўляецца не за кошт змяншэння аб’ёму вывучаемай інфармацыі а забяспечваецца арыентацыяй школьнікаў на розныя патрабаванні да засваення інфармацыі.
Мэта тэхналогіі ўзроўневага навучання — забяспечыць засваенне вучэбнага матэрыялу кожным вучнем у зоне яго бліжэйшага развіцця на падставе асаблівасцей яго суб’ектыўнага вопыту.

Зыходныя навуковыя ідэі:


  1. Узроўневае навучанне дае кожнаму дзіцяці шанс арганізаваць сваё навучанне такім чынам, каб максімальна выкарыстаць свае магчымасці, перш за ўсё, вучэбныя.

  2. Узроўневая дыферэнцыяцыя дазваляе акцэнтаваць увагу настаўніка на працы з рознымі катэгорыямі дзяцей.

  3. У структуры ўзроўневай дыферэнцыяцыі па навучанасці (а менавіта яна часцей за ўсё ляжыць у аснове ўзроўневага навучання) выдзяляюць тры ўзроўні: мінімальны (базавы), праграмны і ўскладнены.

Базавы ўзровень задае ніжнюю мяжу якаснай адукацыі з пазіцый патрабаванняў грамадства і дзяржавы. Усім вучням важна дасягнуць гэтага ўзроўню, бо ён з’яўляецца рэальнай апорай для наступных формаў прафесійнай і агульнакультурнай падрыхтоўкі. Арыентацыя на гэты ўзровень дазваляе дзіцяці пераразмеркаваць свае намаганні з улікам сваіх інтарэсаў і схільнасцей.

  1. Каб тэхналогія ўзроўневага навучання была эфектыўнай неабходна арыентавацца на асаблівасці суб’ектнага вопыту школьніка:

  • асаблівасці асобасна-сэнсавай1 сферы;

  • асаблівасці псіхічнага развіцця (асаблівасці памяці, мыслення, успрыняцця, умення рэгуляваць сваю эмацыянальную сферу і інш.);

  • узровень навучанасці ў межах пэўнага прадмета (сфарміраваныя ў школьніка веды, спосабы дзейнасці).

Сістэмы деянняў настаўніка і вучняў

Этапы

Дзеянні настаўніка

Дзеянні вучня

Папярэдні этап

Вызначэнне ў дзеяннях вучняў базавага, праграмнага і ўскла-дненага ўзроўняў засваення ву-чэбнага матэрыялу




Дыягнастычны этап

Распрацоўка заданняў для выяўлення ўзроўню засваення ведаў.

Правядзенне дыягностыкі навуча-насці школьнікаў.

Анкетаванне вучняў, гутаркі з класнымі кіраўнікамі, вучнямі і іх бацькамі


Самавызначэнне вучня ў вобласці выбару ўзроўню вывучэння кожнага школьнага прадмета на падставе дыягностыкі і сваіх інтарэсаў

Этап размеркавання вучняў па групах

Арганізацыя размеркавання вуч-няў па групах.

Удакладненне зместу навучання для розных груп.

Распрацоўка дакладных патраба-ванняў да ўзроўню адукацыйнай падрыхтоўкі (у адносінах да кожнага з трох узроўняў).

Прэзентацыя распрацаваных патрабаванняў вучням



Выбар вучнем пэўнай групы.

Удзел у абмеркаванні прапанаваных настаўнікам патрабаванняў да ўзроўню адукацыйнай падрыхтоўкі ў той або іншай групе



Этап рэалізацыі ўзроўневага навучання

Арганізацыя работы вучняў у групах

Арганізацыя сваёй вучэбнай дзейнасці ў межах абранай групы

Этап ацэнкі вынікаў

Ацэньванне вучняў з пазіцыі прыкладзеных намаганняў (рэалізацыя станоўчай зваротнай сувязі)

Ажыццяўленне ўзаемаацэнкі і самаацэнкі дасягнутых вынікаў

Абмежаванні:

  1. Магчымасці школы ў арганізацыі ўзроўневага навучання (наяўнасць аўдыторнага фонда, настаўнікаў, якія могуць забяспечыць працу ў паралелі вучняў па адным прадмеце ў дыферэнцыраваных групах вучняў).

  2. Рэальнасць патрабаванняў да ўзроўню адукацыйнай падрыхтоўкі ў розных групах.

  3. Валоданне настаўнікам групавой дынамікай у межах работы з вучнямі аднаго ўзроўню.



Чырвоная картка
Тэхналогія модульнага навучання

  1. Прачытайце тэкст.

  2. Адкажыце на пытанні:

  • Якая асноўная мэта тэхналогіі модульнага навучання?

  • Назавіце зыходныя навуковыя ідэі тэхналогіі.

  • Запішыце этапы дзеянняў настаўніка і вучняў.

  • Пералічыце абмежаванні тэхналогіі


Тэхналогія модульнага навучання

Модульная тэхналогія змяняе вучэбны працэс так, што вучань самастойна (поўнасцю або часткова) вучыцца па мэтавай індывідуалізаванай праграме.



Сарцавіна модульнага навучанняí вучэбны модуль, які ўключае:

  • закончаны блок інфармацыі;

  • мэтавую праграму дзеянняў вучня;

  • рэкамендацыі (парады) настаўніка па яе паспяховай рэалізацыі.


Мэта модульнага навучання: садзейнічанне развіццю самастойнасці вучняў, іх уменню працаваць з улікам індывідуальных спосабаў прапрацоўкі вучэбнага матэрыялу.
Зыходныя навуковыя ідэі:

  1. модульнае навучанне грунтуецца на прынцыпе: навучальны змест засвойваецца свядома толькі тады, калі ён становіцца прадметам актыўных дзеянняў школьніка, прычым не эпізадычных, а сістэмных. Таму, распрацоўваючы заданні, настаўнік абапіраецца на склад вучэння, арыентуе школьнікаў на мэту вучэбнай дзейнасці, матывіруе яе прыняцце, вызначае сістэму вучнёўскага самакантролю і самаацэнкі, забяспечваючы такім чынам самакіравальны рэфлексіўны адукацыйны працэс;

  2. модульная тэхналогія будуецца на ідэях развіваючага навучання: калі школьнік выконвае заданне з дазіраванай дапамогай настаўніка або аднакласнікаў 9падбадзёрванне, указанне арыенціра і д.п.), ён знаходзіцца ў зоне сваго бліжэйшага развіцця. Такі падыход садзейнічае выспяванню функцый псіхікі дзіцяці: тое, што сёння ён робіць з дапамогай іншых, заўтра здолее сам, г.зн. адзін цыкл заканчваецца, вучань пераходзіць у зону актуальнага развіцця, і пачынаецца праца на новым узроўні.

У модульным навучанні гэта рэалізуецца шляхам дыферэнцыяцыі зместу і дозы дапамогі вучню, а таксама арганізацыі вучэбнай дзейнасці ў розных формах 9індывідуальнай, групавой, у парах пастаяннага і зменнага саставу);

  1. у аснове модульнай тэхналогіі знаходзіцца і праграміраванае навучанне. Дакладнасць і лагічнасць дзеянняў, актыўнасць і самастойнасць вучня, індывідуалізаваны тэмп работы, рэгулярная зверка вынікаў (прамежкавых і выніковых), самакантроль і ўзаемакантроль — гэтыя рысы праграміраванага падыходу ўласцівыя і тэхналогіі модульнага навучання;

  2. інтэнсіўны характар тэхналогіі патрабуе аптымізацыі працэсу навучання, г.зн. дасягнення найлепшых вынікаў з найменшай затратай сіл, часу і сродкаў.

Сістэмы дзеянняў настаўніка і вучняў

Існуе пэўная паслядоўнасць дзеянняў вучня пры складанні модульнай праграмы.



Першы крок — гэта падача (прадстаўленне) вучэбнага курса як сістэмы, г.зн. першаснае структураванне зместу.

  • Спачатку настаўнік сам, а пасля разам з метадычным аб’яднаннем вылучае асноўныя лініі2 (напрамкі) вучэбнага прадмета, курса.

  • Наступнае дзеянне — адбор зместу для кожнага класа по кожнай лініі.

  • Адабраны матэрыял зводзіцца ў табліцу пэўнага ўзору.

Такім чынам, настаўнік атрымлівае нагляднае ўяўленне пра змест свайго прадмета і па кожным класе (паралелі), і па ўзыходнай ад класа да класа.

Тэхналагічная карта па кожнай паралелі класаў

Асноўныя лініі

Вядучыя веды

Другасныя веды

Адначасовае паўтарэнне3

Тэмы, якія цяжка засвойваюцца

Унутрпрад-метныя сувязі

Міжпрад-метныя сувязі

Шляхі пераадолення цяжкасцей























Склаўшы такую карту, настаўнік канкрэтна і цэласна бачыць увесь змест з пункту гледжання асаблівасцей і складанасці вывучэння пэўнай тэмы.

Трэці крок. Стварэнне модульнай праграмы, кампанентамі якой з’яўляюцца дыдактычная мэта і сукупнасць модуояў модульнай праграмы.

  • Кожнай модульнай праграме даецца назва, якая адлюстроўвае сутнасць абранай для яе буйноц тэмы або раздзела.

  • Фармулюецца комплексная дыдактычная мэты на трох узроўнях: значэнне гэтых ведаў для духоўнага развіцця асобы, для жыццёвай практыкі і прафесійнага самавызначэння; веды, уменні.

Чацвёрты крок звязаны з выдзяленнем ў комплекснай дыдактычнай мэце інтэгрыруючых дыдактычных мэтаў (таксама на трох узроўнях) для кожнага модуля і адборам яго зместу, які ўяўляе сабой закончаны блок інфармацыі, г.зн. ствараецца сістэма модуляў.

Пяты крок — градацыя інтэгруючых дыдактычных мэтаў на прыватныя дыдактычныя мэты і фарміраванне зместу вучэбных элементаў, якія складаюць модуль.

У выніку вырастае дрэва мэтаў: комплексная дыдактычная мэта→ інтэгруючыя дыдактычныя мэты → прыватныя мэты з падабраным пад кожную з іх зместам.


Шосты крок — стварэнне самога модуля.

  • Стварэнне (пабудова) модуля пачынаецца заўсёды з фармулёўкі інтэгрыруючай мэты, якую на схеме адзначым як вучэбны элемент — 0.

  • Пасля даецца заданне для ўваходнага кантролю, мэта якога — высветліць ступень падрыхтаванасці (гатоўнасці) вучняў да працы.

  • Вызначаюцца ўсе прыватныя дыдактычныя мэты і ствараюцца вучэбныя элементы, якія ўключаюць у сябе мэтавую ўстаноўку, алгарытмы дзеянняў вучня і праверачнае заданне для кантролю і карэкцыі засваення ведаў і ўменняў.

  • Напаўняецца зместам перадапошні элемент модуля — рэзюмэ, якое абагульняе ход выканання заданняў.

  • Складаюцца заданні кантролю на выхадзе. Іх сэнс у выяўленні ступені авалодання зместам модуля.

  • Прадумваюцца структурна-лагічныя схемы абагульнення матэрыялу модуля і магчымыя памылкі вучняў пры іх пабудове.

Паслядоўнасць дзеянняў настаўніка пры складанні модуля

Пры распрацоўцы модуляў трэба зыходзіць з вядомых прынцыпаў:



  • прыватныя дыдактычныя мэты вучэбных элементаў у сваёй сукупнасці забяспечваюць дасягненне інтэграванай мэты модуля; рэалізацыя інтэграваных мэтаў усіх модуляў, у сваю чаргу, прыводзіць да кмплекснай дыдактычнай мэты модульнай праграмы;

  • рэалізаваная зваротная сувязь — аснова кіруемасці і кантралюемасці працэсу засваення ведаў. Пры гэтым уваходны і выніковы кантроль больш жорсткі, ажыццяўляецца настаўнікам, а бягучы і прамежкавы (на стыку вучэбных элементаў) — мяккі, праходзіць у выглядзе сама- і ўзаемакантролю вучняў;

  • вучэбны і дыдактычны матэрыял падаецца даступна, канкрэтна, выразна, у форме дыялогу;

  • пры стварэнні модуля захоўваецца логіка засваення вучнямі ведаў: успрыняцце, асэнсаванне, запамінанне, прымяненне, абагульненне і сістэматызацыя;

  • структура модуля павінна адпавядаць логіцы вучэбных заняткаў таго ці іншага тыпу.


Абмежаванні:


  1. Узровень падрыхтаванасці (гатоўнасці) школьнікаў да выканання самастойнай вучэбнай дзейнасці.

  2. Матэрыяльныя магчымасці школы.

  3. Уключэнне ў модуль вельмі вялікага аб’ёма зместу дзейнасці, што стварае дэфіцыт часу.


!Увядзенне модульнай тэхналогіі ў адукацыйны працэс неабходна ажыццяўляць патупова. Можна спалучаць традыцыйную класна-ўрочную сістэму (тэхналогію тлумачальна-ілюстратыўнага навучання) з модульнай.
Кантрольны тэст па тэме

«Сучасныя педагагічныя тэхналогіі на сучасным уроку»



  • Распрацуйце заданні для выяўлення ўзроўню засваення ведаў вучняў па прапанаванай тэме.

  • Складзіце модуль на прапанаваную тэму.

Карта оценки эффективности учебного занятия с использованием технологии КСО


Критерии эффективности

Оценка

(0-3 балла)



Конкретность и диагностичность поставленной цели и задач урока




Чёткая организация урока




Педагог в учебном процессе занимает позицию руководителя, организатора




Осуществление мотивации




Эмоциональное поощрение как стимул работы




Включённость в активную деятельность каждого ученика в течение всего урока




Формирование умений и навыков, в том числе и общеучебных




Индивидуализация и дифференциация заданий




Самостоятельность учащихся




Обратная связь




Индивидуализация и дифференциация заданий




Рациональное использование времени урока




Чередование и смена форм деятельности




Наглядность изучаемого материала (визуализация информации)




Развитие рефлексии и оценочной деятельности;




Результат урока (наличие связи Цель - Результат)




Выводы:


Использование технологии КСО

способствует увеличению эффективности учебного занятия посредством:



  • чёткой организации урока;

  • включённости в активную деятельность каждого ученика в течение всего урока;

  • формированию умений и навыков, в том числе и общеучебных

  • самостоятельности учащихся;

  • развитию рефлексии и оценочной деятельности.

Не позволяет (в меньшей степени) обеспечивает:


Поддерживает следующие тенденции развития современного образования:



  • возрастание роли субъектности и самостоятельности, необходимость учения «через всю жизнь»

  • возрастание роли командной работы в современном мире.



1


2


3



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка