Дейкун Раиса Васильевна




Дата канвертавання12.05.2016
Памер60.44 Kb.


Дейкун Раиса Васильевна
Родилась 29.08.1954 г. на станции Авраамовская (д. Партизанская) Хойникского района Гомельской области, в семье железнодорожника. В 1979 году окончила факультет журналистики БГУ. С 1973 по 2006 год жила в России и на Украине, печаталась в областных и республиканских СМИ, была автором и ведущей радио- и телепередач. Пишет стихи и прозу на белорусском, русском и украинском языках. Автор книг на правоохранительную тематику и книги-исповеди «Мой Чарнобыль або Я боль людскi кранаў … рукамi…».

Подполковник милиции в отставке.

В настоящее время работает над имиджем … белорусской картошки. Проект условно называется: «Я тебе, картошка, кланяюся в ножки!». В рамках проекта выпустила книжки-сказки для детей «Прыгоды Бульбаёсцiка», «Компания «Артём и К*», «Бульбаёсцева сямейка». В газетах «Рэспублiка», «Звязда», часопiсе «Гаспадыня», в коллективных сборниках «Пралеска» и «Чароўная зорка Венера» опубликованы её рассказы, в которых «стратегический продукт» – картошка, выступает основой бытия героев.
Былiнкi-бульбiнкi

Дыетчыца
Дзве сястры-пенсiянеркi жывуць побач – цераз агарод. Маладзейшая тэлефануе старэйшай.

– Як там твая дыета?

– Дык так – нiчога сабе, аўсянкi зварыла.

– Во! I ела?

– Ела, куды паденешся: дачка сказала, што адправiць у лякарню. А я не хачу – чаго я там не бачыла? А ты што робiш?

– А я пару бульбiн падсмажыла з цыбулькаю ды з кропам, кавалачак сала адварыла ў цыбульным шалупiннi, адкрыла слоiк агуркоў-карнiшонаў…

– Слухай, а ты ўсё гэта з’ела?

А чаго ты пытаеш, ты ж на дыеце сядзiш?

– К чорту лысаму тую дыету! Нясi бежкi сваю бульбу i што там яшчэ ў цябе засталося…

Праз некалькi хвiлiн.

– От павязло мне дык павязло! Ета ж нада так смачна, на дурнiцу, наесцiся i даччыну дыету не парушыць!

– Як гэта не парушыць, калi ты «падмяла» усё з талерак?

– А гэта не лiчыцца.

– Чаму гэта?

– А таму, даражэнькая, што я аўсянку сама гатавала, а тое што зараз з’ела – ты! Слухай, сястрыца, а што ты заўтра гатаваць будзеш на сняданак?

Пару бульбiн дзярну, жменю фаршу ўкiну, жменю кропу…

– Парамонiкi, значыць?

– А ўжэ ж.

– Дык ты ўжо не пару дзярнi, а дзве пары – i на мяне…
Галодная
Суседка суседцы:

– Моця, а што ета ты тры разы на дзень на ганку, нагнуўшыся, робiш? Гэта ж як гляну ў акно – ты стаiш i ўсё поркаешся. А я разгледзець не магу – чым ты там займаешся? Вочы мае ўжо не тыя, слых не той… Дык, што ў цябе за работа такая, каму ты кланяешся тамака?

– Як каму? Бульбе! Бульбу луплю!

– Унё! Цэлымi днямi?! Куды табе столькi?

– Куды-куды? На кудыкiну гару – сабе!

– Авойцi мне! Гасподзь з табой!

– А што я зраблю, як мне яе хочацца ўвесь час – зранку, удзень, увечары! Я як бульбы не паем – дык галодная хаджу.
У цягнiку або «Шмэндрыкi i кацапендрыкi»
Цягнiк адышоў ад станцыi i пачаў набiраць хуткасць. У адным з адсекаў-купэ плацкартнага вагона размясцiлася маладая пара, па усяму вiдаць – нарачоныя, а насупраць iх – старэнькая бабуля. Вось праваднiк праверыў бiлеты, завярнуў у суседнi адсек. Здаецца, ўсе афiцыйныя справы зроблены, можна перакусiць. У дарозе, ды яшчэ й у цягнiку, пад мерны перастук колаў на стыках рэльсаў, добра не толькi спiцца, а i есца. Хлопец хуценька дастаў полiэтыленавы пакет i выняў з яго бутэльку «кока-колы», пластмасавыя стаканчыкi, а дзяўчына з iншага пакета – пакунак-пакецiк, таксама з цэлафану. Працягнуўшы да яго, цi не адначасна, рукi, маладзяты ўзялi па вялiкаму беляшу – няйнакш на вакзале прыдбалi.

У гэты самы час бабуля выняла з лазовай кашолкi торбачку-саматканку. На край столiка, за якiм сядзела, засцялiла чыстую палатняную сурвэтку. У кардонцы з-пад спiчак паставiла соль, побач паклала вараныя яйкi, памiдоры, скiбачкi хлеба, а на iм – скрылiкi апетытнага сала. На гэтым яе прыгатаваннi не закончылiся: у зрэбнай анучцы з шэрага, але таксама чыстага палатна, на стол лягла бульба «у мундзiрах». Вiдаць, яе бабуля зварыла перад самай сваёй паездкай, бо ад яе пайшоў пах-пар на ўвесь адсек. Маладыя, якiя, укусiўшы па разу сваiх пакупных прысмакаў, чамусьцi, не сталi iх болей кусаць, а з iмi ў руках сядзелi насупраць старэнькай i не зводзiлi вачэй з яе такого смачна-прываблiвага стала.

– Ну, што, дзеткi, давайце знаёмiцца: Сцепанiда, а вы як завецеся? Аня i Ваня? Добрыя iмечкi – цёпленькiя! Вiдаць, пабралiся толькi? Дай вам Бог здароўя, дзеткi! Дык сядайце блiжэй да майго харчу, падсiлкуемся. Кiньце вы свае рызiнавыя кацапендрыкi i тое пойла. Давайце вось паямо «мундзiроў» з хлебам-салам, ды з памiдоркамi, а потым закусiм маiмi шмэндрыкамi, зап’ем iх малачком-кiслячком. Не саромцеся, дзеткi, памажыце ачысцiць столiк i маю лозанку. Дачка напакавала, нiбы я на поўнач еду, а я ж – да царквы, да святой iконы: памалiцца за дзяцей, унукаў… свечачку паставiць чалавеку свайму, што з вайны не вярнуўся. Калi шчэ выбярусь – Бог-бацька ведае…

Аню з Ваняй другi раз Сцепанiдзе не прыйшлося запрашаць: захаваўшы «рызiнавыя кацапендрыкi» i адставiўшы стаканы з «пойлам», яны хутка памаглi бабцы «ачысцiць» столiк. Тая, пакорпаўшыся ў сваёй лозанцы, выняла з яе новую палатняную торбачку, разгарнула. З яе выглядалi апетытныя дамашнiя пiражкi – «шмэндрыкi».

– А з чым яны? – у адзiн голас запыталi маладыя.

– З бульбай, дзеткi, з камой-тоўчанкай, засмажанай сальцам з цыбулькай i кропчыкам! Бачыце, якiя бухоныя – на малачцэ, сваё маем, дачка кароўку трымае. Я свае шмэндрыкi i без зубоў з’ем, а ў пакупных астатнiя пахаваю, ведама ж – рызiнавыя.


Пра скарб пад назваю «Скарб»
Да старой Тэклi неяк завiтала цыганка. Яна вывернулася з-за вугла хаты знянацку, калi тая на агародзе бульбу капала. Разагнулася маладзiца ад зямлi, лапату ўзяць, бо падкопаныя калiвы кончылiся, а перад ёю – чарнявая госця ў манiстах стаiць, ды не адна – з цыганачкай-падлеткам.

– Гаспадынька, дай пагадаю, дабра нажадаю, – звыкла i абыякава запела-зашчабятала, пiльна аглядаючыся навокал, гадалка.

– Што мне старой гадаць, сама пра сябе ўсё ведаю, ужо адной нагой у магiле стаю… i даць мне табе няма чаго каштоўнага, – закончыла незадаволена Тэкля, звярнуўшы ўвагу, як нечаканая госця паглядвае на яе хату з замком на дзвярах.

Пабачыўшы, што гаспадыня i не думае яе весцi ў тую хату, цыганка перайшла ў наступ без розных цырымонiй. Вiдаць, нi з чым пакiдаць двары i хаты ёй было перад «вучанiцай» сорамна нават.

– Э-э, даражэнькая! Як гэта няма чаго? Сама клад маеш, на яго паглядаеш i яго не бачыш?

– Вось, зараза, прылiпла, – прабурчэла сабе пад нос Тэкля. – Ведаю я вас, гадальшчыц, у мiнулым годзе да хлява адышла, не замкнуўшы хату, дык такая вось ускочыла i вынесла ўсю пенсiю, што на стале ляжала. А цi не ты гэта упоралася, Кармялiта? – падышла ўпрытул да госцi старая.

– Што ты, што ты, залатая мая! Я першы раз да вашага сяла заглянула, – прыкметна збянтэжылася «кармялiта», адступаючыся.

– Ну, дык што ты там пра скарб пляла? Дзе ты яго нагадала-пабачыла на маiм падворку, а то я старая, сляпая, мо хаджу ды яго тапчу? – зжалiлася Тэкля не столькi над гадалкай, сколькi над малой яе «вучанiцай», якая не зводзiла чорных вачанят-бусiнак са сваёй спадарожнiцы i яе – чужой цёткi.

– Дык вось жа ён – перад носам тваiм, – кажа гадальшчыца i паказвае Тэклi на кош з бульбай.

Тэкля паглядзела на цыганку, потым на бульбу i… рассмяялася.

– А i праўда твая, чарнявая! А я, дурэпа, забылася на свой скарб, капаю вось кожную восеньку, выкапваю. Ну, давай сваю торбу, насыплю табе свайго скарбу. Бульба мая i сапраўды «скарбам» называецца, гатунак такi, тут ты не дала прамашкi – адгадала.
Пусценькая вячэра

Бацькi прыехалi да дачкi ў госцi ў вялiкi горад на беразе Балтыйскага мора. Яна выскачыла туды замуж за вайскоўца. Звычайна, дзецi самi прыязджалi з «канца свету» да бацькоў у водпуск, а тут запрасiлi да сябе. Тыя i выбралiся, калi бульбу выкапалi.

З сабой яны прывезлi з сяла гасцiнцаў: сухiх грыбоў i чарнiц, арэхаў-лузанцоў, варэння з бруснiц. Дачка радая – роднай дамоўкай павеяла; нюхае нiзкi-манiсты з грыбоў, арэхi тыя набiрае ў прыгаршчы i пускае струменьчыкам назад у зрэбны мяшэчак, тое самае робiць з чарнiцамi, а варэнне тут жа смакуе чайнай лыжачкай, падсоўвае маленькаму сыну i мужу паспрабаваць.

Бацькi таксама радыя, што ўгадзiлi дачцэ. А зяць глядзiць на ўсё гэта i паблажлiва ў вусы ўсмiхаецца, маўляў, вось зараз я сваiмi гасцiнцамi вас, родзiчы, здзiўлю дык здзiўлю.

Маленькi ўнук па-свойму рэагуе на ўсё гэта – прыгае-шчабеча вакол дзеда з бабай i iх гасцiнцаў i ўсё наравiць высыпаць лузанцы на далоўку.

Але ж з дарогi, як водзiцца, гасцей частаваць патрэбна. Дзецi накрылi стол. Чаго толькi там не было, а рыбы – дык усялякай i ў розным выглядзе. Ведама, горад марскi. Тры парты мае, адзiн з iх – рыбны. Зяць цi не ўвесь фiрмавы магазiн «Дары мора» скупiў. Дачка пастаралася: нагатавала i рыбы той, i розных салатаў.

Паселi, паелi, выпiўшы па капцы. Пагаманiлi.

– Усё добра, дзеткi мае, дзякуй вам, старалiся, – устала з-за стала мацi, а за ёй i бацька. – Але ж вячэра ваша была пусценькая, сама, дачушка, ведаеш чаму. Якi ж ета наедак без бульбы? Без яе ж i ног не пацягнеш на рабоце…


Бульба яна i ў … гасцях бульба!
– Чаго ты тую бульбу прэш, як нiколi яе не бачыў, ды яшчэ з хлебам? Бяры отое i отое, не ведаю, праўда, як яно называецца, але ж з дарагiх прадуктаў намяшана i выглядае смачна. А бульбы i дома наясiся ўволю, дурань ты! – выгаворвала Насця мужу Карнею, седзячы за вясельным сталом дачкi ў рэстаране далёкага горада.

– Ну не скажы, жонка! Тое, на што ты паказваеш, на мешанку тваю свiнням змахвае, а бульба, яна i ў рэстаране бульбай застаецца, – адмахнуўся ад жонкi чалавек i зноў пацягнуўся да блюда, з такой знаёмай i роднай стравай.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка