Дарогаю продкаў” Паслугу аказвае філіял “Пагародзенскі цэнтр культуры і народнай творчасці”




Дата канвертавання02.05.2016
Памер20.3 Kb.
2. Турыстычны маршрут

Дарогаю продкаў”



Паслугу аказвае філіял “Пагародзенскі цэнтр культуры і народнай творчасці”
Як прыгожа і мілагучна спявалі калісьці на вячорках дзяўчаты, калі пралі, ткалі або вышывалі ручнікі. Здавалася, у іх руках ажывалі ткацкія станкі і калаўроткі — яны, нібы падыгрывалі сваім юным умеліцам. Гэтая чароўная мелодыя разлівалася на ўсю аколіцу…

Уявіце сабе, якія ў такой атмасферы прыгожыя вырабы атрымліваліся!

Напэўна, многія скажуць, што такія вечарынкі даўно адышлі ў небыццё і ніхто ўжо зараз не збіраецца і не пяе песні, а тым больш — не прадзе. Гэта не так. Ёсць на Воранаўшчыне прыгожы куточак — аграгарадок Пагародна, дзе супрацоўнікі мясцовага сельскага цэнтра культуры і народнай творчасці аб’ядналі вакол сябе тых дзяўчат, якія калісьці гуртаваліся на вячорках. Нягледзячы на тое, што сёння ім ужо за 70 год, яны па-ранейшаму збіраюцца, прыгожа спяваюць.

Вас гэта зацікавіла!? Тады запрашаем Вас наведаць наш турыстычны маршрут.
Наведванне аб’екта гісторыка-культурнай спадчыны “Касцёл Святога Георгія”, 1910 г., в. Асава


Наведванне помніка дзяўчатам-сувязісткам (аг. Пагародна). Літаратурна-музычная замалёўка “Их было четверо девчат”

Тут жыла сям’я Кандратовічаў”



Наведванне аб’екта гісторыка-культурнай спадчыны “Фрагменты парку”, канец XVIII стагоддзя, аг. Пагародна



Наведванне філіяла “Пагародзенскі цэнтр культуры і народнай творчасці”:





  • майстар-клас “Навучыла мяне маці на кроснах ткаці”

(з удзелам народнага майстра Міхна С.В.);







Выстава-продаж сувеніраў аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “Воранаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”


Кошт правядзення экскурсіі супрацоўнікамі філіяла “Пагародзенскі цэнтр культуры і народнай творчасці”:

для адной групы – 500 000 рублёў.

Кошт 1 білета для індывідуальнага наведвання:

для дарослых – 15 000 рублёў, для дзяцей – 10 000 рублёў.
Даведкі па тэлефонах: (8-01594) 2-24-05; (8-01594)96-1-34


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка