Дарогай паэзіі і праўды




Дата канвертавання18.05.2016
Памер8.37 Kb.
Выступленне на радыё “Дарогай паэзіі і праўды”. (Да 130-годдзя з дня нараджэння заходнебеларускага паэта Янкі Быліны (Яна Семашкевіча).

Прыкметнае месца ў заходнебеларусай паэзіі 20-30 гадоў мінулага стагоддзя належыць творчасці Івана Казіміра Семашкевіча, літаратурны псеўданім якога Янка Быліна. Цяжкім шляхам служэння Беларусі і яе літаратуры ішоў ён па сваім жыцці. Свой працоўны шлях будучы паэт пачаў у 1907 годзе пасля заканчэння Віленскай духоўнай семінарыі і адразу прыняў удзел у беларусізацыі душпастырскай дзейнасці. За гэта трапіў у няміласць да польскіх улад.



У 1917 годзе ў віленскай газеце “Гоман” упершыню былі надрукаваны яго вершы. Творчая спадчына паэта не вельмі вялікая. Але каштоўнасць твораў Янкі Быліны вызначаецца тым, што яны выклікалі цікаўнасць да жыцця беларуса. Паэт пісаў пра простага чалавека з народа, пра яго жыццёвыя праблемы. Янка Быліна імкнуўся ўнесці свой уклад у жанравую і тэматычную разнастайнасць беларускай літаратуры, абагаціць беларускую літаратурную мову.

Запіс перадачы адбыўся 10 красавіка.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка