Дарагія суайчыннікі!




Дата канвертавання30.03.2016
Памер60.48 Kb.
Дарагія суайчыннікі!
Воля народа павінна быць асновай улады. Так запісана ва Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Там таксама сказана, што гэтую волю народ дэманструе на сумленных выбарах.

Аднак народ Беларусі магчымасці выказаць сваю волю пазбаўлены. І гэтым разам разлічваць на выбары не прыходзіцца. Тым не менш, мы разам павінны вярнуць сваё законнае права выбіраць свой урад.

Лукашэнка не мае права ўдзельнічаць у выбарах. Так, у 1994 годзе людзі абралі яго, але абіралі на пяць гадоў, якія ён адразу ж ператварыў у сем, змяніўшы канстытуцыю ў 1996 годзе. Да наступных выбараў былі ліквідаваныя палітычныя лідэры, праціўнікі Лукашэнкі. У 2004 годзе ён у чарговы раз памяняў канстытуцыю, замахнуўшыся на пажыццёвае праўленне. Былі парушаныя не толькі законы, але і нормы маралі. Міжнародная супольнасць не прызнала вынікі рэферэндумаў 1996 і 2004 гадоў.

Вынікі непрызнаных выбараў і рэферэндумаў забяспечвала цяперашняя старшыня ЦВК Ярмошына. За фальсіфікацыю выбараў міжнародная супольнасць ўвяла супраць яе санкцыі, якія дзейнічаюць да гэтага часу. Нават супраць Лукашэнкі візавыя абмежаванні прыпыненыя. Выбары пад кіраўніцтвам Ярмошынай - ганьба для Беларусі.

Сёння з'явілася рэальная магчымасць разарваць заганнае кола і даць Беларусі свабоду.

Свабода патрэбная ўсім. Прадпрымальнікам і чыноўнікам, студэнтам і працоўным, пенсіянерам і вайскоўцам, настаўнікам і сялянам. Вызваліўшыся, мы вельмі хутка станем нармальнай краінай, якую будуць паважаць у свеце.

Для гэтага трэба паверыць у свае сілы, не баяцца і ісці наперад да перамогі.

Нас шмат, нас большасць. Сацапытанні сёння кажуць пра тое, што большасць грамадзянаў Беларусі не будуць галасаваць за Лукашэнку. Ды і як можна галасаваць за дыктатара, які ўмудрыўся пасварыцца з усімі натуральнымі партнёрамі Беларусі і шукае ратунку ў такіх жа дыктатараў, як ён сам? Як можна галасаваць за чалавека, якога міжнародная супольнасць падазрае ў датычнасці да палітычных забойстваў?

Рэжым доўгія гады падмінаў пад сябе ўсё, сеяў страх і пладзіў спецслужбы. Ён паразітаваў на нафтагазавых датацыях Расеі і бяздумна набіраў крэдыты. Дзясяткі мільярдаў даляраў сышлі невядома куды. На працягу многіх гадоў галоўным сваім дасягненнем Лукашэнка называў адсутнасць у краіне голаду. Яго палітыка прывяла да таго, што за апошнія 16 гадоў колькасць насельніцтва Беларусі скарацілася на 700 000 чалавек. Мы павінны спыніць дыктатуру, аднавіць вяршэнства закона, спыніць знішчэнне народа.

Вызваліўшыся ад дыктатуры, мы адразу ж пакончым з самаізаляцыяй Беларусі, адновім добрыя стасункі з Расеяй, наладзім супрацоўніцтва з Украінай, скарыстаемся прапанаванай Еўразвязам дапамогай для развіцця краіны, задзейнічаем патэнцыял стасункаў з краінамі Балтыі і Польшчай.

Перамены як ніколі блізкія. Кантакты з чыноўнікамі сведчаць пра тое, што нават сярод іх шмат разважлівых людзей, якія спадзяюцца на змены ва ўладзе. Усе разумеюць, што час Лукашэнкі скончыўся. Я буду рабіць усё, што ад мяне залежыць, каб апошняя дыктатура Еўропы нарэшце абрынулася, але мне патрэбная вашая падтрымка.

Сёння прыйсці на выбарчы ўчастак і прагаласаваць супраць дзеючай улады недастаткова. Мы ўсё гэта ўжо даўно засвоілі. Мы зможам адстаяць свае інтарэсы толькі тады, калі зможам абараніць свой выбар.

Я звяртаюся да вас - да тых, хто хоча пераменаў і верыць мне, - па канкрэтную дапамогу. Уступайце ў маю ініцыятыўную групу, збірайце подпісы, усімі дасягальнымі спосабамі распаўсюджвайце інфармацыю пра непазбежнасць падзення дыктатуры і неабходнасць барацьбы за свабоду, збірайце сродкі для вырабу і распаўсюду інфармацыйных матэрыялаў - гэта дазволена законам. Для таго, каб удзельнічаць у выбарчай кампаніі я вырашыў прадаць сваю кватэру. Мы павінны выкарыстоўваць усе магчымасці, каб рэалізаваць наш шанец.

Звяртаюся да беларусаў усяго свету: сёння вы можаце дапамагчы нашай радзіме, можаце наблізіць перамогу над дыктатурай. Сучасныя тэхналогіі і сродкі камунікацыі дазваляюць вам быць актыўнымі ўдзельнікамі барацьбы за свабоду Беларусі.

Дыктатура будзе ўсяляк перашкаджаць маёй кампаніі. Ужо на пачатковым этапе будуць спробы нерэгістрацыі ініцыятыўнай групы. Ведайце, што мяне нішто не спыніць, разам з вамі я буду змагацца да Перамогі.

У маёй камандзе паважаныя людзі, прафесіяналы. Дзверы ў каманду адкрытыя для ўсіх, хто, як і мы, гатовы змагацца за свабодную еўрапейскую Беларусь.

У нас усіх ёсць шанец сустрэць Новы год ужо ў нармальнай краіне!

За нармальную Беларусь!




Дорогие соотечественники!

Воля народа должна быть основой власти. Так записано во Всеобщей декларации прав человека. Там также сказано, что эту волю народ демонстрирует на честных выборах.

Однако народ Беларуси возможности выразить свою волю лишен. И в этот раз рассчитывать на выборы не приходится. Тем не менее, мы вместе должны вернуть свое законное право выбирать свое правительство.

Лукашенко не имеет права участвовать в выборах. Да, в 1994 году люди избрали его, но выбирали на пять лет, которые он сразу же превратил в семь, изменив конституцию в 1996 году. К следующим выборам были устранены политические лидеры, противники Лукашенко. В 2004 году он в очередной раз поменял конституцию, замахнувшись на пожизненное правление. Были нарушены не только законы, но и нормы морали. Международное сообщество не признало результаты референдумов 1996 и 2004 годов.

Результаты непризнанных выборов и референдумов обеспечивала нынешний председатель ЦИК Ермошина. За фальсификацию выборов международное сообщество ввело против нее санкции, которые действуют до сих пор. Даже против Лукашенко визовые ограничения приостановлены. Выборы под руководством Ермошиной – позор для Беларуси.

Сегодня появилась реальная возможность разорвать порочный круг и дать Беларуси свободу.

Свобода нужна всем. Предпринимателям и чиновникам, студентам и рабочим, пенсионерам и военным, учителям и крестьянам. Освободившись, мы очень быстро станем нормальной страной, которую будут уважать в мире.

Для этого надо поверить в свои силы, не бояться и идти вперед до победы.

Нас много, нас большинство. Соцопросы сегодня говорят о том, что большинство граждан Беларуси не будут голосовать за Лукашенко. Да и как можно голосовать за диктатора, который умудрился поссориться со всеми естественными партнерами Беларуси и ищет спасения у таких же диктаторов, как он сам? Как можно голосовать за человека, которого международное сообщество подозревает в причастности к политическим убийствам?

Режим долгие годы подминал под себя все, сеял страх и плодил спецслужбы. Он паразитировал на нефтегазовых дотациях России и бездумно набирал кредиты. Десятки миллиардов долларов ушли неизвестно куда. На протяжении многих лет главным своим достижением Лукашенко называл отсутствие в стране голода. Его политика привела к тому, что за последние 16 лет численность населения Беларуси сократилась на 700 000 человек.

Мы должны остановить диктатуру, восстановить верховенство закона, прекратить уничтожение народа.

Освободившись от диктатуры, мы сразу же покончим с самоизоляцией Беларуси, восстановим добрые отношения с Россией, наладим сотрудничество с Украиной, воспользуемся предложенной Евросоюзом помощью для развития страны, задействуем потенциал отношений со странами Балтии и Польшей.

Перемены как никогда близки. Контакты с чиновниками свидетельствуют о том, что даже среди них много трезвомыслящих людей, которые надеются на изменения во власти. Все понимают, что время Лукашенко закончилось.

Я буду делать все от меня зависящее, чтобы последняя диктатура Европы наконец рухнула, но мне нужна ваша поддержка.

Сегодня прийти на избирательный участок и проголосовать против действующей власти недостаточно. Мы все это уже давно усвоили. Мы сможем отстоять свои интересы только тогда, когда сможем защитить свой выбор.

Я обращаюсь к вам – к тем, кто хочет перемен и верит мне, - за конкретной помощью. Вступайте в мою инициативную группу, собирайте подписи, всеми доступными способами распространяйте информацию о неизбежности падения диктатуры и необходимости борьбы за свободу, собирайте средства для изготовления и распространения информационных материалов – это разрешено законом. Для того, чтобы участвовать в избирательной кампании я решил продать свою квартиру. Мы должны использовать все возможности чтобы реализовать наш шанс.

Обращаюсь к белорусам всего мира: сегодня вы можете помочь нашей родине, можете приблизить победу над диктатурой. Современные технологии и средства коммуникации позволяют вам быть активными участниками борьбы за свободу Беларуси.

Диктатура будет всячески препятствовать моей кампании. Уже на начальном этапе будут попытки нерегистрации инициативной группы. Знайте, что меня ничто не остановит, вместе с вами я буду бороться до Победы.

В моей команде уважаемые люди, профессионалы. Двери в команду открыты для всех, кто, как и мы, готов сражаться за свободную европейскую Беларусь.

У нас всех есть шанс встретить Новый год уже в нормальной стране!


За нормальную Беларусь!
Если вы хотите войти в инициативную группу Андрея Санникова:

Звоните: +375-29-9465052 или +375 29 6815737



Связывайтесь по скайпу: jauhen

Или пишите на электронную почту: europeanbelarus@gmail.com


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка