Далейшыя дзеянні па арганізацыі перавозкі наркотыку праз беларуска-расійскую мяжу, яго захоўванне і збыт у г. Бабруйску праз людзей сваёй арганізацыі падлягаюць кваліфікацыі па ч. 2 арт




Дата канвертавання27.03.2016
Памер36.29 Kb.
Зыходзячы з умоў задачы Арлоў, быўшы ўмоўна-датэрмінова вызвалены на падставе акту амністыі, уступіў у кантакт з прадстаўнікамі злачыннага свету і аб'яднаў дзве злачынныя групоўкі ў адну злачынную арганізацыю з мэтай атрымання прыбытку ад абарачэння наркатычных сродкаў. Дзейнасць Арлова па стварэнні злачыннай арганізацыі кваліфікуецца па ч. 1 арт. 285 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (далей – КК), так як у адпаведнасці з ч.1 арт. 19 КК пад злачыннай арганізацыяй прызнаецца аб'яднанне арганізаваных груп альбо арганізатараў (кіраўнікоў), іншых удзельнікаў для распрацоўкі або рэалізацыі мер па ажыццяўленні злачыннай дзейнасці альбо стварэнню ўмоў дзеля яе падтрымання.

Далейшыя дзеянні па арганізацыі перавозкі наркотыку праз беларуска-расійскую мяжу, яго захоўванне і збыт у г. Бабруйску праз людзей сваёй арганізацыі падлягаюць кваліфікацыі па ч. 2 арт. 228 КК (перамяшчэнне праз мытню Рэспублікі Беларусь наркатычных сродкаў (...), здзейсненае апроч або з утойваннем ад мытнага кантролю, альбо з падманным выкарыстаннем дакументаў або сродкаў ідэнтыфікацыі, альбо спалучанае з недэклараваннем або загадзя няпэўным дэклараваннем) і ч. 2 арт. 328 КК (пазапраўнае з мэтай збыту захоўванне і пазапраўны збыт), паводле п. 16 Пастанаўлення Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 2003 г. №1 "Аб судовай практыцы па справах аб злачынствах, звязаных з наркатычнымі сродкамі, псіхатропнымі рэчывамі і іх прэкурсорамі, моцнадзейнымі і атрутнымі рэчывамі (арт.арт. 327 - 334 КК)", а таксама па ч.3 арт. 19 КК (дзеі здзяйсняліся ўдзельнікамі злачыннай арганізацыі дзеля выканання яе злачынных мэт). Паколькі Арлоў арганізаваў перавозку наркотыку, яго захоўванне і збыт – неабходна спасылка на ч. 4 арт. 16 КК (арганізатарам прызнаецца асоба, якая арганізавала здзяйсненне злачынства або якая кіравала яго здзяйсненнем, альбо асоба, што стварыла арганізаваную групу або злачынную арганізацыю альбо якая кіравала ёй).

З улікам аналізу дзеянняў Арлова па змове з супрацоўнікамі лабараторыі аднаго з прадпрыемстваў хімічнай прамысловасці і наступная арганізацыя вытворчасці гераіну з перадачай злачыннай групоўцы з Літвы, яго дзеі неабходна кваліфікаваць па ч. 4 арт. 16 КК (арганізатарам прызнаецца асоба, якая арганізавала здзяйсненне злачынства або якая кіравала яго здзяйсненнем, альбо асоба, што стварыла арганізаваную групу або злачынную арганізацыю альбо якая кіравала ёй) і ч. 4 арт. 328 КК (неправамерны з мэтай збыту выраб, здзейснены арганізаванай групай). Прычым дзеянні супрацоўнікаў лабараторыі кваліфікуюцца таксама па ч. 4 арт.328 КК.

Пад прыкрыццём фізкультурна-аздараўленчага цэнтра Арлоў стварыў месца для спажывання опія. У сваю чаргу стварэнне, прылада памяшкання для сістэматычнага спажывання наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іншых сродкаў, якія выклікаюць ачмурванне – арганізацыя прытона (ч.2 арт. 332 КК), а так як арганізатар прытона збываў наведвальнікам наркатычныя сродкі, то яго дзеянні падлягаюць кваліфікацыі па сукупнасці злачынстваў – ч. 2 арт. 332, ч. 2 арт. 328 КК (паводле абз. 4 п. 20 Пастанаўлення Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 2003 г. №1 "Аб судовай практыцы па справах аб злачынствах, звязаных з наркатычнымі сродкамі, псіхатропнымі рэчывамі і іх прэкурсорамі, моцнадзейнымі і атрутнымі рэчывамі (арт.арт. 327 - 334 КК)"). Калі фізкультурна-аздараўленчы цэнтр знаходзіўся на тэрыторыі ўстановы адукацыі, арганізацыі аховы здароўя, то замест ч. 2 арт. 328 КК, ужываем ч. 3 арт. 328 КК.

Яго кліентамі былі пераважна навучэнцы ПТВ і сярэдніх школ. Мяркуючы недасягненне вышэйназванымі асобамі паўналецця, кваліфікуем згодна з ч. 1 арт. 173 КК (уцягванне непаўналетніх у сістэматычнае ўжыванне моцнадзейных немедыцынскіх або іншых ачмурвальных рэчываў). Калі ж у якасці наведвальнікаў выступалі асобы, якія дасягнулі шаснаццацігадовага ўзросту (арт. 27 КК – крымінальнай адказнасці падлягае асоба, якая дасягнула да часу здзяйснення злачынства шаснаццацігадовага ўзросту), то паводле ч. 1 арт. 328 КК, яны павінны несці адказнасць за неправамернае без мэты збыту набыццё наркатычных сродкаў.

Грошы, атрыманыя такім чынам, Арлоў накіроўваў на павелічэнне абарачэння наркатычных сродкаў, подкуп службовых асоб банкаўскай сферы (ч.2 арт. 431 УКК – даванне хабару паўторна), укладваў на дэпазіт у банк, такім чынам легалізаваў матэрыяльныя каштоўнасці, набытыя злачынным шляхам – ч. 2 арт. 235 КК. У сваю чаргу дзеі службовых асоб банкаўскай сферы падлягаюць кваліфікацыі па ч.2 арт. 430 КК (атрыманне хабару паўторна). Ва ўсіх выпадках паказана другая частка, паколькі лічым, што дадзеныя дзеі здзяйсняліся паўторна.



Улічваючы ўмоўна-датэрміновае вызваленне Арлова і здзяйсненне ім падчас неадбытага тэрміна пакарання новых сумысных злачынстваў (за якія ён можа быць асуджаны да пазбаўлення волі), суд павінен прызначыць яму пакаранне па правілах, прадугледжаных арт. 73 КК (прызначэнне пакарання па сукупнасці прысудаў).

У дачыненні іншых асоб, паказаных у задачы неабходна адзначыць, што ўдзельнікі злачыннай арганізацыі, створанай Арловым, будуць несці адказнасць па ч. 2 арт. 285 КК (удзел у злачыннай арганізацыі), ч. 3 арт. 208 КК (вымагальніцтва, здзейсненае арганізаванай групай), ч. 2 арт. 228 КК (перамяшчэнне праз мытню Рэспублікі Беларусь наркатычных сродкаў (…), здзейсненае апроч або з утойваннем ад мытнага кантролю, альбо з падманным выкарыстаннем дакументаў або сродкаў ідэнтыфікацыі, альбо спалучанае з недэклараваннем або загадзя няпэўным дэклараваннем) і адпаведных артыкулаў КК, якія прадугледжваюць адказнасць за супрацьпраўныя дзеянні, звязаныя з наркатычнымі сродкамі, псіхатропнымі рэчывамі і іх прэурсорамі. А ў дачыненні да дзеянняў злачыннай групоўкі з Літвы – ч. 4 арт. 328 УК (неправамернае з мэтай збыту набыццё наркатычных сродкаў, здзейсненае арганізаванай групай).


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка