Дакументы, што прадастаўляюцца ўсімі заяўнікамі Арганізацыя падарожжа




Дата канвертавання01.05.2016
Памер60.09 Kb.
БЕЛАРУСЬ – Спіс пацвярджальных дакументаў, што прадастаўляюцца заяўнікамі для атрымання кароткатэрміновых віз

Дакументы, што прадастаўляюцца ўсімі заяўнікамі

Арганізацыя падарожжа:

- квіток у абодва бакі або бронь або

- іншыя дакументы, якія пацвярджаюць выкарыстанне іншых транспартных сродкаў, напрыклад, дамова з транспартнай кампаніяй або копія рэгістрацыйнага пасведчання і правы кіроўцы, дакументы, якія пацвярджаюць права на выкарыстанне аўтамабіля або іншага транспартнага сродку і г.д.;

Дакумент, які павінны прадаставіць заяўнікі, якія працуюць:

- Ліст ад працадаўцы, у якім пацвярджаюцца:

пасада, якую займае працаўнік,

дата працаўладкавання і дата заканчэння працы (калі прымяняльна)

памер заработнай платы за апошнія тры месяцы.

Дакументы, якія павінны прадаставіць індывідуальныя прадпрымальнікі:

- рэгістрацыйнае пасведчанне;

- апошні дакумент пра аплату падаткаў.

Дакументы, якія павінны прадаставіць заяўнікі, якія не працуюць;

- Заяўнікі, якія не працуюць, павінны прадаставіць наступныя дакументы:

- студэнты – студэнцкі білет або ліст з месца вучобы і дакументы, якія пацвярджаюць наяўнасць дастатковай колькасці фінансавых сродкаў на падарожжа;

- пенсіянеры – пенсійнае пасведчанне;

- іншыя заяўнікі, якія не працуюць:

- дакументы, якія пацвярджаюць сувязь заяўніка з Беларуссю (напрыклад, пасведчанне аб шлюбе, пасведчанне аб нараджэнні, пасведчанне аб смерці, сведчанне пра валоданне маёмасцю) і сведчанне наяўнасці фінансавых сродкаў, дастатковых для падарожжа, а таксама

- копію старонкі працоўнай кніжкі з персанальнымі дадзенымі і старонак з гісторыяй працаўладкавання за апошнія тры гады.

- Заяўнікі, якія не працуюць, могуць пацвердзіць наяўнасць дастатковых фінансавых сродкаў з дапамогай наступных дакументаў:

ліст ад спонсара і доказ таго, што спонсар валодае дастатковымі фінансавымі сродкамі (напрыклад, выпіскі з банкаўскіх рахункаў, даведка з месца працы з указаннем заробку, доказ валодання нерухомасцю, валодання долямі кампаніі, акцыямі);

- Ліст пра спонсарства (з пастаўленай датай і подпісам) павінен утрымліваць наступную інфармацыю:


  • прозвішча, імя, імя па бацьку, адрас і кантактныя дадзеныя спонсара

  • сувязь паміж спонсарам і заяўнікам

  • месца прызначэння і тэрмін падарожжа

  • спіс усіх выдаткаў, якія аплочвае спонсар

- выпіска з банкаўскага рахунка, якая адлюстроўвае ўсе банкаўскія аперацыі за апошнія 3 месяцы

- дарожныя чэкі, падпісаныя на імя заўніка;

- іншыя дакументы, якія даказваюць, што ў заяўніка ёсць дастатковая колькасць фінансавых сродкаў на паездку (напрыклад, доказ валодання нерухомасцю, валодання долямі кампаніі, акцыямі).

Спіс пацвярджальных дакументаў для падачы заяўнікамі, што вандруюць, каб наведаць сваякоў ці сяброў

- Некаторыя краіны-ўдзельніцы патрабуюць выкарыстоўваць спецыяльную форму для ліста-запрашэння. Для атрымання больш падрабязнай інфармацыі, калі ласка, прагледзьце сайты краіны-ўдзельніцы (Эстонія, Францыя, Германія, Венгрыя, Італія, Латвія, Літва, Польшча, Славакія і Швецыя).

- У іншых выпадках патрабуецца прадаставіць дадатковы дакумент, які даказвае мэту падарожжа (гэта значыць, дакумент, які даказвае сямейныя сувязі - напрыклад, пасведчанне аб нараджэнні, пасведчанне аб шлюбе, пасведчанне аб разводзе, пасведчанне аб змене імя, пасведчанне аб смерці).

Спіс пацвярджальных дакументаў для падачы заяўнікамі, што вандруюць з дзелавымі, культурнымі, адукацыйнымі, спартыўнымі ці афіцыйнымі мэтамі:

Запрашэнне

- Запрашэнне: Некаторыя краіны-ўдзельніцы могуць патрабаваць выкарыстання спецыяльнай формы для ліста-запрашэння. Калі ласка, прагледзьце сайты краіны-ўдзельніцы (Эстонія, Францыя, Германія, Венгрыя, Італія, Латвія, Літва, Польшча, Славакія і Швецыя) для атрымання больш падрабязнай інфармацыі.

- У іншых выпадках патрабуецца запрашэнне ці іншы дакумент, які даказвае мэту паездкі (напрыклад, уваходны квіток на культурную падзею, кірмаш, выставу);

Ліст ад установы або арганізацыі, якая накіроўвае заяўніка

- Ліст ад беларускай арганізацыі або ўстановы, якая накіроўвае заяўніка за мяжу, з пазначэннем мэты і працягласці паездкі.



Пацвярджэнне месца пражывання

- У выпадку, калі месца пражывання не пазначана ў запрашэнні:

- бронь у гатэлі або дамова пра арэнду жылля або

– іншы дакумент, які пацвярджае наяўнасць месца пражывання.



Спіс пацвярджальных дакументаў для падачы заяўнікамі, што вандруюць з мэтай ажыццяўлення аплатнай дзейнасці або праходжання інтэрнатуры

- У адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам асобных краін-удзельніц, некаторыя віды аплатнай дзейнасці ці інтэрнатуры патрабуюць прадастаўлення заяўнікам дазволу на працу або падобнага дакументу: просім праверыць вэб-сайт адпаведнай краіны-ўдзельніцы.



Спіс пацвярджальных дакументаў для падачы кіроўцамі грузавых машын і аўтобусаў

Калі заяўка падаецца праз “БАМАП”:

- Ліст-пацверджанне ад “БАМАП” (Беларуская асацыяцыя міжнародных аўтамабільных перавозчыкаў).



Калі заяўка не падаецца праз “БАМАП”:

- ліст ад арганізацыі перавозчыкаў (пры наяўнасці);

- пасведчанне кіроўцы;

- для кіроўцаў грузавых машын: пасведчанне, што дае права на кіраванне грузавым аўтамабілем;

- копія рэгістрацыйных пасведчанняў на грузавую машыну, прычэп або аўтобус;

- рэгістрацыйнае пасведчанне кампаніі-працадаўцы;

- ліцэнзія або дазвол на ажыццяўленне перавозак на вялікія адлегласці грузу або пасажыраў;

- кантракт паміж беларускай кампаніяй і яе партнёрскай кампаніяй у зоне Шэнгенскага пагаднення.



Спіс пацвярджальных дакументаў для падачы заяўнікамі, якія падарожнічаюць з мэтай турызму

Пацвярджэнне месца пражывання

- Бронь у гатэлі або дамова пра арэнду жылля.



Калі заяву на атрыманне візы падае акрэдытаваная турыстычная кампанія:

- копія дамовы аб прадастаўленні паслуг, падпісанай турыстычнай кампаніяй і заяўнікам, або

- турыстычны ваўчар, выдадзены кампаніяй-партнёрам.

Спіс пацвярджальных дакументаў для падачы заяўнікамі, якія падарожнічаюць з медыцынскіх прычын

- Пацвярджэнне ад медыцынскай установы, што сведчыць пра неабходнасць медыцынскага абслугоўвання ў дадзенай установе;

- Пацвярджэнне месца пражывання, калі месца пражывання не засведчана ў пацвярджэнні ад медыцынскай установы;

- Пацвярджэнне наяўнасці дастатковых фінансавых сродкаў на лячэнне, унёсак у кошт аплаты або перадаплату медыцынскіх рахункаў.



Спіс пацвярджальных дакументаў для падачы заяўнікамі, якія падарожнічаюць транзітам

- Вiза або іншы дазвол на ўезд у краіну прызначэння.



Спіс пацвярджальных дакументаў для падачы заяўнікамі, якія не дасягнулі паўналецця

- Дазвол ад другога з бацькоў (калі гэты другі з бацькоў не паставіў подпіс пад заявай на выдачу візы);



- Пасведчанне аб нараджэнні;

- Калі непаўналетні падарожнічае без абодвух бацькоў, неабходны складзены натарыусам дазвол аднаго з бацькоў (абодвух бацькоў у выпадку, калі бацькі ў разводзе ці жывуць асобна) на выезд непаўналетняга за межы Беларусі. Калі ў дзіцяці ёсць толькі адзін апякун, павінен быць прадстаўлены адпаведны дакумент (рашэнне суда аб выключным праве апекі, пасведчанне аб смерці або іншы дакумент).


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка