Дагавор жыллёвых зберажэнняў № (тыпавая форма)




Дата канвертавання15.03.2016
Памер153.99 Kb.


ДАГАВОР ЖЫЛЛЁВЫХ ЗБЕРАЖЭННЯЎ № ___

(тыпавая форма)


______________________ «___» __________ 20__ г.

(месца заключэння дагавору)


ААТ «ААБ Беларусбанк», названае ў далейшым «Банк», у асобе ____________________________________________________________________,

(пасада, П.І.І. адказнага выканаўцы)

дзеючага на падставе ____________________________, з аднаго боку, і ____________________________________________________________________,

(П.І.І. грамадзяніна)

названы ў далейшым «Удзельнік», з іншага боку, заключылі гэты Дагавор аб наступным:
1. ПРАДМЕТ ДАГАВОРУ

1. Банк прымае грашовыя сродкі – уклады, якія ўносяцца ____________________________________ Удзельнікам, і абавязваецца вярнуць

(наяўнымі грашыма (безнаяўным пералічэннем))

яму грашовыя сродкі, а таксама выплаціць налічаныя па ўкладзе працэнты.

У выпадку выканання ўмоў, указаных у гэтым Дагаворы і Дадатку да Дагавору жыллёвых зберажэнняў (далей – Дадатак), Банк абавязваецца заключыць з Удзельнікам крэдытны дагавор, у адпаведнасці з якім Банк будзе абавязаны прадаставіць у вызначаным парадку грашовыя сродкі (крэдыт) або адкрыць крэдытную лінію Удзельніку ў памеры і на ўмовах, прадугледжаных крэдытным дагаворам.

2. Дагаворны тэрмін ашчаднага этапу складае, згодна з планам накаплення № __, ____________________________________________________

(указваецца першапачатковы дагаворны тэрмін ашчаднага этапу ў рамках абранага плана накаплення (лічбамі і пропіссю))

месяцаў з дня заключэння гэтага Дагавору.

Дагаворны тэрмін папаўнення складае ______________________________

____________________________________________________________________

(указваецца дагаворны тэрмін папаўнення ў рамках абранага плана накаплення (лічбамі і пропіссю))

месяцаў з дня заключэння гэтага Дагавору.

3. Заяўленая сума накаплення складае ______________________________

(указаць заяўленую Удзельнікам суму (лічбамі і пропіссю))

беларускіх рублёў з улікам астатку сумы працэнтаў, налічаных і далучаных па ўкладзе ў перыяд да дня заканчэння дагаворнага тэрміну папаўнення.

Калі да дня заканчэння дагаворнага тэрміну папаўнення на ўкладным рахунку накоплена сума грашовых сродкаў звыш або менш заяўленай сумы накаплення, заяўленай сумай накаплення лічыцца сума грашовых сродкаў, фактычна накопленая на канец дня, які папярэднічае дню заканчэння дагаворнага тэрміну папаўнення.

4. Першапачаткова сума ўкладу складае:

сума ўкладу лічбамі

сума ўкладу пропіссю

найменне валюты ўкладу, код валюты










5. Від дагавору банкаўскага ўкладу (дэпазіту) – дагавор тэрміновага адзыўнага банкаўскага ўкладу (дэпазіту).

6. Тэрмін вяртання ўкладу роўны базаваму тэрміну ашчаднага этапу, які ўказаны ў пункце 1 Дадатку, у адпаведнасці з абраным Удзельнікам планам накаплення, згодна з пунктам 2 гэтага Дагавору.

7. Памер і перыядычнасць кожнага дадатковага ўзносу па ўкладзе выбіраецца Удзельнікам самастойна.

Па заканчэнні дагаворнага тэрміну папаўнення папаўненне (акрамя далучэння да астатку ўкладнога рахунку сумы налічаных па ўкладзе працэнтаў (далей – капіталізацыя працэнтаў)) укладнога рахунку не дапускаецца.

8. Памер працэнтаў па ўкладзе ў адпаведнасці з умовамі гэтага Дагавору складае памер стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных Дадаткам.

9. Удзельнік мае права па дамове з Банкам у адпаведнасці з пунктам 3 Дадатку змяніць дагаворны тэрмін ашчаднага этапу. Пры гэтым новы дагаворны тэрмін ашчаднага этапу не можа быць меншым за фактычна існуючы тэрмін ашчаднага этапу ў цэлых месяцах на момант змянення. Новы дагаворны тэрмін ашчаднага этапу павінен быць толькі ў цэлых месяцах.

10. Астатнія ўмовы ў рамках гэтага Дагавору вызначаюцца Дадаткам. Дадатак з’яўляецца неад’емнай часткай гэтага Дагавору, які дзейнічае з моманту яго заключэння і да поўнага выканання бакамі абавязацельстваў, якія вынікаюць з Дагавору.

11. Удзельнік мае права ў любы момант скасаваць гэты Дагавор па падставах, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, у тым ліку ў выпадку невыканання або неналежнага выканання Банкам сваіх абавязацельстваў па гэтым Дагаворы.

12. Спрэчкі па гэтым Дагаворы разглядаюцца судом у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

13. Захаванне і вяртанне ўкладу гарантуюцца ў парадку, устаноўленым заканадаўчымі актамі.

14. Аб змяненні сваіх ніжэйуказаных рэквізітаў Удзельнік абавязваецца паведаміць Банку на працягу 10 дзён.


«Банк:

ААТ «ААБ Беларусбанк»

Найменне структурнага падраздзялення

Адрас


Банкаўскія рэквізіты (БІК, рахунак 3819__________________________)

Тэлефон


Ад імя Банка
Подпіс Прозвішча, ініцыялы

М.П.


Удзельнік:

Прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку

(калі такое маецца)

Найменне і рэквізіты дакумента, які сведчыць асобу

Ідэнтыфікацыйны нумар

Адрас месцажыхарства (рэгістрацыі)

Тэлефон
Подпіс Удзельніка Прозвішча, ініцыялы
Гэтым пацвярджаю атрыманне аднаго экзэмпляра Дадатку да дагавору жыллёвых зберажэнняў і згодны(а) з выкладзенымі ў ім палажэннямі
Подпіс Удзельніка Прозвішча, ініцыялы

Адносіны да падатковага рэзідэнта ЗША маю/не маю.

(патрэбнае падкрэсліць)

___________ ________ ____________________________________

(подпіс) (дата) (прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца))
ДЗЯКУЕМ ЗА СУПРАЦОЎНІЦТВА З НАШЫМ БАНКАМ
ДАДАТАК ДА ДАГАВОРУ ЖЫЛЛЁВЫХ ЗБЕРАЖЭННЯЎ
АГУЛЬНЫЯ ЎМОВЫ

1. Характарыстыкі планаў накаплення



НУМАР ПЛАНА

1

2

3

Дагаворны тэрмін папаўнення

Не менш за 19 месяцаў, але не больш за 36 месяцаў з дня заключэння дагавору жыллёвых зберажэнняў

Не менш за 31 месяц, але не больш за 60 месяцаў з дня заключэння дагавору жыллёвых зберажэнняў

Не менш за 43 месяцы, але не больш за 84 месяцы з дня заключэння дагавору жыллёвых зберажэнняў

Базавы тэрмін ашчаднага этапу

36 месяцаў (3 гады) з дня заключэння дагавору жыллёвых зберажэнняў

60 месяцаў (5 гадоў) з дня заключэння дагавору жыллёвых зберажэнняў

84 месяцы (7 гадоў) з дня заключэння дагавору жыллёвых зберажэнняў

Мінімальна магчымы дагаворны тэрмін ашчаднага этапу

19 месяцаў з дня заключэння дагавору жыллёвых зберажэнняў

31 месяц з дня заключэння дагавору жыллёвых зберажэнняў

43 месяцы з дня заключэння дагавору жыллёвых зберажэнняў

Максімальна магчымы дагаворны тэрмін ашчаднага этапу

55 месяцаў з дня заключэння дагавору жыллёвых зберажэнняў

91 месяц з дня заключэння дагавору жыллёвых зберажэнняў

127 месяцаў з дня заключэння дагавору жыллёвых зберажэнняў

Нарматыўны паказчык сярэдняга тэрміну захоўвання ашчаджаемага рубля (нарматыўны паказчык)

18,5 месяца

30,5 месяца

42,5 месяца

2. Паняцці, якія выкарыстоўваюцца ў Дагаворы жыллёвых зберажэнняў (далей – Дагавор) і ў гэтым Дадатку да Дагавору жыллёвых зберажэнняў (далей – Дадатак).

2.1. Дагаворны тэрмін папаўнення (гл. пункт 1 гэтага Дадатку) – тэрмін, на працягу якога Удзельнік і іншыя асобы маюць права папаўняць укладны рахунак грашовымі сродкамі, – залежыць ад абранага Удзельнікам нумару плана накаплення, згодна з пунктам 2 Дагавору.

2.2. Базавы тэрмін ашчаднага этапу (гл. пункт 1 гэтага Дадатку) – максімальна магчымы тэрмін з дня заключэння Дагавору, на працягу якога Удзельнікам і іншымі асобамі магчыма папаўненне ўкладнога рахунку пры ўмове, што дагаворны тэрмін ашчаднага этапу роўны або большы за базавы тэрмін ашчаднага этапу, – залежыць ад абранага Удзельнікам нумару плана накапленя, згодна з пунктам 2 Дагавору.

2.3. Мінімальна магчымы дагаворны тэрмін ашчаднага этапу (гл. пункт 1 гэтага Дадатку) – тэрмін з дня заключэння Дагавору, па заканчэнні якога пры выкананні ўмоў Дагавору і гэтага Дадатку Удзельнік мае магчымасць скарыстацца крэдытам у адпаведнасці з пунктам 9 гэтага Дадатку, – залежыць ад абранага Удзельнікам нумару плана накаплення, згодна з пунктам 2 Дагавору.

2.4. Максімальна магчымы дагаворны тэрмін ашчаднага этапу (гл. пункт 1 гэтага Дагавору) – гранічны тэрмін дагаворнага ашчаднага этапу з дня заключэння Дагавору – залежыць ад абранага Удзельнікам нумару плана накаплення, згодна з пунктам 2 Дагавору.

2.5. Нарматыўны паказчык (гл. пункт 1 гэтага Дадатку) – залежыць ад абранага Удзельнікам нумару плана накаплення, згодна з пунктам 2 Дагавору.

2.6. Фактычны паказчык – паказчык тэрміну захоўвання ашчаджаемага на ўкладным рахунку (адкрытым на падставе Дагавору) рубля, які разлічваецца ў адпаведнасці з Палажэннем аб сістэме будаўнічых зберажэнняў, зацверджаным Праўленнем Банка 25 мая 2006 года, пратакол № 40.1 (далей – Палажэнне).

Пры гэтым:

для вызначэння наступлення тэрміну, па заканчэнні якога Удзельнік мае магчымасць скарыстацца крэдытам у перыяд да заканчэння базавага тэрміну ашчаднага этапу, фактычны паказчык разлічваецца без уліку капіталізаваных па ўкладзе працэнтаў;

для вызначэння разліковай сумы крэдыту фактычны паказчык разлічваецца з улікам працэнтаў, капіталізаваных па ўкладзе ў перыяд да дня заканчэння дагаворнага тэрміну папаўнення.

2.7. Папярэдняя сума крэдыту – максімальна магчымая разліковая сума крэдыту, на якую мае права прэтэндаваць Удзельнік у выпадку, калі выкананы ўсе неабходныя ўмовы для атрымання права на крэдыт у рамках Дагавору і гэтага Палажэння, фактычны паказчык роўны або большы за нарматыўны паказчык, дастатковасці крэдытаздольнасці Удзельніка, а таксама мэтавага выкарыстання ўкладу. Папярэдняя сума крэдыту ў рамках гэтага Дагавору вызначаецца зыходзячы з суадносін 25 % – заяўленая сума накаплення і 75 % – папярэдняя сума крэдыту.

2.8. Разліковая сума крэдыту – сума крэдыту, на якую мае права прэтэндаваць удзельнік па факце выканання ўмоў Дагавору і гэтага Дадатку. Вызначаецца як здабытак папярэдняй сумы крэдыту на дзель (але не больш за адзінку) ад дзялення фактычнага паказчыку, які вызначаецца на дзень заканчэння дагаворнага тэрміну ашчаднага этапу, і нарматыўнага паказчыка, прадугледжанага Дагаворам і гэтым Дадаткам.


АДНОСІНЫ БАКОЎ ПА БАНКАЎСКІМ УКЛАДЗЕ

3. Удзельнік мае права па ўзгадненні з Банкам:

3.1. у перыяд да заканчэння базавага тэрміну ашчаднага этапу (устаноўленага гэтым Дагаворам) паменшыць дагаворны тэрмін ашчаднага этапу ў межах да мінімальна магчымага ў адпаведнасці з абраным планам накаплення пры ўмове, што па заканчэнні гэтага паменшанага тэрміну фактычны паказчык накопленых на ўкладным рахунку ўласных сродкаў Удзельніка (без уліку капіталізаваных па ўкладзе працэнтаў) роўны або большы за нарматыўны паказчык, які вызначаны гэтым Дагаворам;

3.2. павялічыць дагаворны тэрмін ашчаднага этапу ў межах да максімальна магчымага ў адпаведнасці з абраным планам накаплення з мэтай павелічэння фактычнага паказчыка і як вынік – павелічэння разліковай сумы крэдыту, на якую Удзельнік мае права прэтэндаваць па факце выканання гэтага Дагавору;

3.3. у перыяд з дня заканчэння мінімальна магчымага тэрміну ашчаднага этапу да дня заканчэння базавага тэрміну ашчаднага этапу (у рамках выбранага плана накаплення) паменшыць заяўленую суму накаплення менш за суму фактычнага астатку ўкладнога рахунку на дату дадзенага памяншэння. Пры гэтым фактычны паказчык і разліковая сума крэдыту вызначаюцца толькі зыходзячы з паменшанай заяўленай сумы накаплення, указанай з улікам змянення ў гэтым Дагаворы.

4. Працэнты па ўкладзе:

4.1. у перыяд да дня здзяйснення першай расходнай аперацыі па ўкладзе (за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных Палажэннем) – выплачваецца ў памеры стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь (з улікам яе змянення ў перыяд захоўвання ўкладу);

4.2. пры здзяйсненні першай расходнай аперацыі па ўкладзе (за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных Палажэннем) любой асобай, якая мае права здзяйсняць расходныя аперацыі па ўкладзе, у перыяд да дня заканчэння 19 (дзевятнаццаці) месяцаў з моманту заключэння гэтага Дагавору – падлягае пераразліку з дня заключэння гэтага Дагавору па паніжанай працэнтнай стаўцы з разліку працэнтнай стаўкі, якая дзейнічае па ўкладзе да запатрабавання ў беларускіх рублях, устаноўленай у Банку для фізічных асоб, з улікам змянення яе памеру за фактычны тэрмін захоўвання ўкладу;

4.3. пры здзяйсненні любой расходнай аперацыі па ўкладзе ў перыяд з дня заканчэння першых 19 (дзевятнаццаці) месяцаў з дня заключэння гэтага Дагавору – не падлягаюць пераразліку па паніжанай працэнтнай стаўцы;

4.4. з дня здзяйснення першай расходнай аперацыі па ўкладзе (за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных Палажэннем) – налічваецца на астатак укладу з разліку працэнтнай стаўкі, дзеючай па ўкладзе да запатрабавання ў беларускіх рублях для фізічных асоб, устаноўленай у Банку для фізічных асоб (з улікам яе змянення).

5. Банк абавязваецца:

5.1. па патрабаванні Удзельніка вярнуць уклад і выплаціць працэнты па ўкладзе ў парадку і памеры, прадугледжаных Дагаворам і гэтым Дадаткам;

5.2. забяспечыць банкаўскую тайну;

5.3. выплаціць працэнты па ўкладзе за перыяд з дня заключэння Дагавору да дня закрыцця ўкладнога рахунку;

5.4. прымаць грашовыя сродкі ва ўклад, якія ўносяцца для накаплення заяўленай сумы зберажэнняў;

5.5. у выпадку невыканання, неналежнага выканання сваіх абавязацельстваў па вяртанні ўкладу, выплаце працэнтаў па ўкладзе або пры скасаванні Дагавору па патрабаванні Удзельніка ў выніку неналежнага выканання або невыканання Банкам сваіх абавязацельстваў па Дагаворы вярнуць уклад, выплаціць працэнты па ўкладзе і выплаціць штраф, прадугледжаны пунктам 14 гэтага Дадатку, па першым патрабаванні Удзельніка;

5.6. вярнуць уклад або яго частку ў падраздзяленні Укладаатрымальніка, у якім вядзецца ўкладны рахунак па Дагаворы, або ў іншым месцы, якое вызначаецца Укладаатрымальнікам, на працягу пяці дзён з дня прад’яўлення патрабавання Укладчыкам, а ў дзень наступлення тэрміну вяртання ўкладу – па першым патрабаванні, калі іншае не прадугледжана заканадаўствам.

6. Капіталізацыя працэнтаў ажыццяўляецца:

на працягу 139 (ста трыццаці дзевяці) месяцаў з дня заключэння гэтага Дагавору – у дзень заканчэння кожнага месяца захоўвання ўкладу, да дня здзяйснення на працягу гэтага тэрміну першай расходнай аперацыі па ўкладным рахунку (за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных Палажэннем);

па заканчэнні 139 (ста трыццаці дзевяці) месяцаў з дня заключэння гэтага Дагавору – у канцы кожнага каляндарнага года, пры гэтым да здзяйснення першай расходнай аперацыі – без паніжэння памеру налічваемых працэнтаў, а з дня здзяйснення першай расходнай аперацыі – з налічэннем працэнтаў ў памеры стаўкі ўкладу да запатрабавання ў беларускіх рублях, устаноўленай у Банку для фізічных асоб (з улікам яе змянення);

у дзень здзяйснення першай расходнай аперацыі па ўкладным рахунку (за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных Палажэннем), пасля якой капіталізацыя працэнтаў па ўкладзе ажыццяўляецца ў канцы кожнага каляндарнага года;

у дзень закрыцця ўкладнога рахунку.

7. З дня заканчэння дагаворнага тэрміну папаўнення або дня ажыццяўлення першай расходнай аперацыі ў перыяд да дня заканчэння дагаворнага тэрміну папаўнення (за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных Палажэннем) прыходныя аперацыі па ўкладным рахунку не ажыццяўляюцца (акрамя капіталізацыі працэнтаў па ўкладзе).

8. Пры налічэнні працэнтаў па ўкладзе колькасць дзён у годзе лічыцца ўмоўна роўнай 360, а ў месяцы – 30.

За дату заканчэння тэрміну (дзень заканчэння тэрміну) прымаецца дата, якая па назве свайго чысла месяца з’яўляецца такой жа, што і назва чысла месяца даты заключэння Дагавору. Калі дата заканчэння тэрміну прыходзіцца на месяц, у якім няма адпаведнага чысла, то датай заканчэння тэрміну з’яўляецца апошняе чысло такога месяца.
УМОВЫ І ПАРАДАК ПРАДАСТАЎЛЕННЯ БАНКАМ КРЭДЫТУ НА БУДАЎНІЦТВА (НАБЫЦЦЁ) ЖЫЛЛЯ ЎДЗЕЛЬНІКАМ

9. Пры выкананні Удзельнікам умоў Дагавору і гэтага Дадатку Банк у парадку, прадугледжаным Дагаворам, і пры прадастаўленні поўнага пакета дакументаў для выдачы крэдыту абавязваецца заключыць з Удзельнікам крэдытны дагавор у беларускіх рублях на мэты набыцця або будаўніцтва жылля, у тым ліку шляхам набыцця жыллёвых аблігацый, у памеры, вызначаемым Дагаворам і гэтым Дадаткам, з тэрмінам вяртання, вызначаемым Удзельнікам, але не больш за 20 гадоў, з выплатай Удзельнікам працэнтаў за карыстанне крэдытам у памеры сярэднеўзважанай1 стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь за перыяд з месяца заключэння дагавору жыллёвых зберажэнняў па месяц, які папярэднічае месяцу заключэння крэдытнага дагавору, павялічанай на 1 (адзін) працэнтны пункт.

Крэдыт на набыццё жылых памяшканняў у мужа (жонкі) і сваякоў (дзеці, бацькі, родныя браты, сёстры) не выдаецца.

Іншыя ўмовы па крэдытным дагаворы вызначаюцца лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі Банка.

10. Выдача крэдыту ажыццяўляецца ў безнаяўным парадку.

11. Права для Удзельніка заключыць у адпаведнасці з Дагаворам і гэтым Дадаткам крэдытны дагавор можа быць рэалізавана да заканчэння 1 (аднаго) года з дня заканчэння дагаворнага тэрміну ашчаднага этапу (у выпадку не прадстаўлення Удзельнікам да заканчэння ўказанага тэрміну дакументаў, выкладзеных у падпунктах 11.7 – 11.8 гэтага Дадатку, Удзельнік страчвае права на заключэнне крэдытнага дагавору ў рамках Дагавору), але не раней заканчэння дагаворнага тэрміну ашчаднага этапу.

Канчатковую суму крэдыту (пры крэдытнай лініі – максімальны памер (ліміт) агульнай сумы прадастаўляемых грашовых сродкаў і гранічны памер адзіначасовай запазычанасці) вызначае Удзельнік, але не больш за разліковую суму крэдыту, вызначаемую ў адпаведнасці з Дагаворам і гэтым Дадаткам. Пры гэтым на момант звароту Удзельніка ў Банк аб заключэнні крэдытнага дагавору:

11.1. павінен настаць дзень заканчэння дагаворнага тэрміну ашчаднага этапу, вызначаны, згодна з Дагаворам і гэтым Дадаткам;

11.2. памер фактычнага паказчыка пры прад’яўленні Удзельнікам патрабавання аб заключэнні крэдытнага дагавору ў перыяд да заканчэння базавага тэрміну ашчаднага этапу павінен быць роўны або большы за памер нарматыўнага паказчыка;

11.3. памер фактычнага паказчыка пры прад’яўленні Удзельнікам патрабавання аб заключэнні крэдытнага дагавору ў перыяд заканчэння і пасля заканчэння базавага тэрміну ашчаднага этапу павінен быць большым на нуль;

11.4. крэдытаздольнасць Удзельніка дазваляе ў адпаведнасці з лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі Банка прыняць рашэнне аб выдачы крэдыту ў памеры, вызначаемым Удзельнікам, але не больш за разліковую суму крэдыту, на якую ён мае права прэтэндаваць у адпаведнасці з гэтым Дагаворам. Пры недастатковасці крэдытаздольнасці Удзельніка для прыняцця вышэйпаказанага рашэння сума крэдыту, які падлягае выдачы, можа зніжацца да сумы крэдыту, якую Банк можа выдаць, зыходзячы з фактычнай крэдытаздольнасці Удзельніка;

11.5. адсутнасць (за выключэннем расходных аперацый, прадугледжаных Палажэннем) здзяйснення расходных аперацый па ўкладзе да дня заканчэння дагаворнага тэрміну ашчаднага этапу, згодна з Дагаворам;

11.6. адсутнасць (за выключэннем расходных аперацый, прадугледжаных Палажэннем, у тым ліку па зняцці працэнтаў, налічаных па ўкладзе за перыяд з дня апошняй капіталізацыі, якая папярэднічае даце разліку памеру крэдыту, па дзень закрыцця ўкладу) здзяйснення наяўных расходных аперацый па ўкладзе ў перыяд з дня заканчэння дагаворнага тэрміну ашчаднага этапу да дня заключэння крэдытнага дагавору, а таксама адсутнасць здзяйснення ў дадзены перыяд часу расходных аперацый у безнаяўным парадку на мэты, не звязаныя з набыццём або будаўніцтвам жылля, у тым ліку шляхам набыцця жыллёвых аблігацый;

11.7. у Банк прадстаўлены заключаны ад імя Удзельніка дагавор на будаўніцтва (набыццё) жылога памяшкання. Удзельнік, які ажыццяўляе будаўніцтва індывідуальнага жылога дома ўласнымі сіламі, прадстаўляе заяву аб будаўніцтве індывідуальнага дома ўласнымі сіламі;

11.8. пададзена заява Удзельніка Банку аб выдачы крэдыту і прадстаўлены іншыя дакументы, неабходныя для прыняцця рашэння аб выдачы крэдыту, прадугледжаныя лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі Банка.

12. Выдача крэдыту (першай часткі крэдыту)здзяйсняецца пасля поўнага выкарыстання ўсяго астатку грашовых сродкаў, якія захоўваюцца на ўкладным рахунку (за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных Палажэннем), на мэты набыцця або будаўніцтва жылля.

13. У выпадку (за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных Палажэннем, у тым ліку па зняцці працэнтаў, налічаных па ўкладзе за перыяд з дня апошняй капіталізацыі, якая папярэднічае даце разліку памеру крэдыту, па дзень закрыцця ўкладу) здзяйснення наяўных расходных аперацый па ўкладным рахунку ў перыяд з дня заключэння крэдытнага дагавору да дня закрыцця ўкладнога рахунку, а таксама ажыццяўлення ў гэты перыяд расходных аперацый у безнаяўным парадку на мэты, не звязаныя з набыццём або будаўніцтвам жылля, у тым ліку шляхам набыцця жыллёвых аблігацый, крэдытны дагавор скасоўваецца.
АДКАЗНАСЦЬ БАКОЎ

14. Банк у выпадку невыканання або неналежнага выканання сваіх абавязкаў па вяртанні ўкладу, выплаце працэнтаў па ўкладзе абавязваецца выплаціць Удзельніку штраф у памеры адной базавай велічыні на дзень выплаты штрафа, устаноўленай у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.


ІНШЫЯ ЎМОВЫ

15. Бакі дамовіліся, што палажэнні Дагавору непарыўна звязаны з асобай Удзельніка.

Наследнікі Удзельніка маюць права атрымаць суму ўкладу і налічаныя па ім працэнты ў адпаведнасці з заканадаўствам аб наследаванні.

Правы і абавязкі па Дагаворы могуць са згоды Банка перайсці да аднаго наследніка дадзенага ўкладу Удзельніка ў выпадку звароту ў Банк з адпаведнай заявай да моманту заключэння крэдытнага дагавору і прадстаўлення дакументаў, якія сведчаць аб набыцці ім спадчыны Удзельніка (пасведчанне аб праве на спадчыну, рашэнне суда, згода наследнікаў аб падзеле спадчыны).

Уступіць права патрабавання па Дагаворы Удзельнік можа толькі па ўзгадненні з Банкам да моманту заключэння крэдытнага дагавору. Уступіць права патрабавання па Дагаворы з мэтай заключэння крэдытнага дагавору Удзельнік можа толькі фізічнай асобе, якая з’яўляецца членам сям’і, блізкім родным удзельніка (бацькі, дзеці (родныя, усыноўленыя, удачароныя), родныя браты і сёстры, дзед, бабка, унукі), а таксама мужам (жонкай), блізкім родным мужа (жонкі) удзельніка (бацькі, дзеці (родныя, усыноўленыя, удачароныя), родныя браты і сёстры, дзед, бабка, унукі), не дасягнула пенсіённага ўзросту, або атрымлівае пенсію і працягвае ажыццяўляць працоўную дзейнасць.

16. У выпадку далейшага набыцця Удзельнікам прыкмет падатковага рэзідэнта ЗША, а таксама ў выпадку, калі Удзельнік прадставіў недакладную інфармацыю аб адсутнасці прыкмет падатковага рэзідэнта ЗША, Удзельнік гэтым выказвае згоду на выкананне Банкам патрабаванняў Закона ЗША «Аб падаткаабкладанні замежных рахункаў» (FATCA).



17. У рамках аднаго дагавору жыллёвых зберажэнняў Удзельнік можа пабудаваць (набыць) толькі адно жылое памяшканне.


1 Тэкст, які пазначаны курсівам, выводзіцца на друк у выпадку выбара Удзельнікам варыянта крэдытавання пад сярэднеўзважаную стаўку рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, павялічаную на 1 працэнтны пункт.



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка