Дадатак №3 Увага! Віктарына!




Дата канвертавання29.05.2016
Памер27.77 Kb.
Дадатак №3

Увага! Віктарына!

Вобраз думак не каральны

рымскі юрыст Ульпіян


60 гадоў таму назад, 10 снежня 1948 года Генеральная Асамблея ААН прыняла Усеагульную Дэкларацыю правоў чалавека. Яна была прынятая як рэзалюцыя ААН ў якасці задачы, да выканання якой павінны імкнуцца ўсе народы і ўсе дзяржавы. Сама па сабе Дэкларацыя не з’яўляецца юрыдычна абавязковым дакументам. Але амаль ўсе краіны свету імкнуцца ўключыць палажэнні Усеагульнай дэкларацыі ў свае канстытуцыі. Рэспубліка Беларусь таксама ўключыла артыкулы Усеагульнай дэкларацыі ў Раздзел II Канстытуцыі “Асоба, грамадства, дзяржава”. Мы прапануем Вам, шаноўныя сябры, адказаць на пытанні віктарыны па гісторыі падпісання Ўсеагульнай Дэкларацыі правоў чалавека.

1. Чаму так востра паўстала праблема абароны правоў чалавека ў сярэдзіне 20 стагоддзя? Хто ўзначаліў Камісію ААН па правах чалавека, якая павінна была падрыхтаваць праект Дэкларацыі правоў чалавека?

2. Чаму менавіта ў Францыі была прынятая Усеагульная Дэкларацыя правоў чалавека?

3. З 18 прапанаваных праектаў Дэкларацыі праект якога французскага юрыста быў пакладзены ў аснову Дэкларацыя правоў чалавека? Назавіце асноўныя палітычныя, эканамічныя і сацыяльна-культурныя правы чалавека, зацверджаныя Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь у 1994 годзе.

4. Распрацоўка Усеагульнай дэкларацыі праходзіла ў складанай міжнароднай абстаноўцы і дыпламатычнай барацьбе. У чым сутнасць амерыканскага падыходу да праблемы правоў чалавека?

5. Пасля Другой сусветнай вайны распачыналася “халодная вайна” паміж краінамі Заходняй Еўропы, ЗША і дзяржавамі савецкага блоку. У чым сутнасць савецкага падыходу да праблемы правоў чалавека?

6. Якія краіны ўстрымаліся і чаму пры галасаванні за тэкст Усеагульнай дэкларацыі?

7. Якія дакументы ўваходзяць у Міжнародны Біль аб правах чалавека?

8. Якое дзесяцігоддзе ААН абвясціла дзесяцігоддзем вывучэння правоў і свабодаў чалавека? Правільны адказ, на Вашу думку, падкрэсліце:

- 1986-1995 гг.

- 1996-2005 гг.

- 2006-2015 гг.

9. Які дзень адзначаецца міжнароднай супольнасцю як Дзень правоў чалавека?

10. Ці маюць права беларусы звяртацца ў Еўрапейскі суд і Камітэт па правах чалавека пры ААН, калі іх правы парушаны?

11. Што вы ведаеце пра дзейнасць беларускіх праваабарончых арганізацый?

12. Амаль усе дэмакратычныя краіны абіраюць Упаўнаважанага па правах чалавека, які назірае за выкананнем законаў ў адносінах да людзей. Ці патрэбен сёння Беларусі Ўпаўнаважаны па правах чалавека?

13. Каму належаць гэтыя словы: Не дзяржава, дзе валадаром адзін?

газета “Intex-press” 20 лістапада 2008 года

Віктарына”Тамаш Зан”
У 1996 годзе спаўняецца 200 гадоў з дня народзінаў Тамаша Зана – аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры. Ён адыграў значную ролю ў развіцці новага літаратурнага кірунку – рэвалюцыйнага рамантызму. Тамаш Зан апяваў прыгажосць роднай Беларусі, уваскрашаў гісторыю нашага народу.

Прапануем адказаць на наступныя пытанні:



  1. Дзе і калі нарадзіўся Т.Зан?

  2. Т.Зан быў кіраўніком культурна-асветніцкіх таварыстваў “філаматаў”, “філарэтаў”, “прамяністых”. Што вы ведаеце пра дзейнасць гэтых таварыстваў і якія мясціны Баранавіччыны звязаныя з філарэтамі?

  3. Якія мясціны нашага краю наведваў Т.Зан?

  4. У якіх творах Яна Чачота, Адама Міцкевіча і іншых славутых людзей апавядаецца пра жыццёвы лёс Т.Зана?

  5. Чаму ён апынуўся ў Арэнбургу і якое другое імя атрымаў Т.Зан у выніку рознабаковай навуковай дзейнасці?

  6. Якія раёны Расіі аб’ездзіў Т.Зан і якія адкрыцці зрабіў?

  7. Якія Вы ведаеце творы Т.Зана на беларускай мове?

  8. Хто аўтар гэтых радкоў і ці сыходзіліся яго шляхі-дарогі з Тамашом Занам?

Дудка мая, дудка!

Зайграй ты братцам родным,

Грай сваёй сям’і.

Лягчэй будзе сэрцу,

Мягчэй плыць слязам.

Ой, цяжкія ж слёзы на душы ляглі!



  1. Каму належаць гэтыя словы: “О, брацці! Нам заўтра шчаслівае ззяе! Яго перад намі Тамаш расчыняе!”?

10. Дзе прашлі апошнія гады жыцця Т.Зана?

газета “Наш край” 28 лістапада 1996 года


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка