Да старшыні Менскай обласной комісіі па выбарах Прэзыдэнта Республікі Беларусь




Дата канвертавання13.05.2016
Памер91.45 Kb.


Да старшыні Менскай обласной комісіі

па выбарах Прэзыдэнта Республікі Беларусь,

Віктара Хацеева,

Менск, вул. Энгельса, 4, каб.112,

тел. 500 41 77, 500 42 94, факс 327 45 81
Назіральніка у Жодзінскай ГВК,

Аляксея Лапіцкага,

________________

СКАРГА


на дзеяньні, бязьдзеяньне кіраўніцтва Жодзінскай ГВК

па зваротах назіральніка ад 05.08.2015 (вусны), 08.08.2015 (пісьмовы)


Даводжу да вашага ведам, што мною, Аляксеем Лапіцкім, акрэдытаваным у Жодзінскай ГВК даўгатэрміновым назіральнікам ад БГК зь першага дня ейнай працы, 05.08.2015 і 08.08.2015 у камісію былі пададзеныя звароты, вусны й пісьмовы адпаведна.
Вусны зварот ад 05.08.2015 у парушэньне выбарчага заканадаўства і п.4.1 (ч.3;4) Дапаможніка для сябраў ТВК ... ад ЦВК належным чынам не зарэгістраваны ў кнізе рэгістрацыі ўваходнай дакумэнацыі й зваротаў Жодзінскай гарадзкой выбарчай камісіі. На яго не быў дадзены сваечасовы адказ.
На пісьмовы зварот ад 08.08.2015 14.08.2015 (гл. дадатак №1) па пошце мною быў атрыманы пісьмовы адказ за №3 ад 13.08.2015 старшыні Жодзінскай ГВК Сяргея Афанасенкава (гл. дадатак №2).

І. У адказе на наш сыгнал пра збор подпісаў на прадпрыемствах гораду старшыня камісіі, сябра РГА "Белая Русь"


(гэтая арганізацыя ўваходзіў у склад ініцыятыўнай групы №1, А.Лукашэнкі, якая актыўна зьбірае подпісы ў тым ліку з грубымі парушэньнем ВК – дакумэнтаваны прыклад тут: http://licviny.info/archives/9614, http://spring96.org/be/news/78867...)

- даручыў выкананьне дакумэнту невядома каму ды ў якасьці абвяржэньня зьвестак, якія заяўленыя намі, у сваім адказе прадставіў

«тлумачэньні ад каардынатара ініцыятыўнай групы па горадзе Жодзіна Ахрамовіч А.А. аб наяўнасьці фактаў падобнага парушэньня Выбарчага заканадаўства» і адзначыў, што «названыя ў вашым звароце зьвесткі пра збор подпісаў выбарнікаў у працоўны час з удзелам адміністрацыі арганізацыі на дадзеным этапе не пацьвердзіліся».

Такім чынам доказы парушэньня ВК «ініцыятыўнай групай №1 у Жодзіне» абсалютна безпадстаўна паспрабавалі адшукаць у самой жа кіраўніцы гэтай «ініцыятыўнай групы №1» у Жодзіне, тобок - у непасрэдных правапарушальнікаў хацелі знайсьці доказы зьдзейсьненага імі правапарушэньня (!?).

Аднак, такія дзеяньні па нашым звароце, зьвесткі, паказаньні альбо сьведчаньні, а таксама матывацыя адмовы ў аб'ектыўным разьбіральніцтве ў Гарадзкой выбарчай камісіі па адзначаным намі сыгнале - ня могуць у такіх умовах быць прызнаныя аб'ектыўнымі.
Старшыня Жодзінскай ГВК абавязаны ведаць пра гэта, і ён, мы перакананыя ў гэтым, у сілу сваіх функцыянальных абавязкаў ня ведаць пра гэта натуральным чынам ня меў аніякіх падставаў.

Такім чынам, тут, на нашу думку, праглядаецца цалкам заангажаваны саўдзел (супольны ўдзел ці садзеяньне) у правапарушэньні й непасрэднае выкарыстаньне службовага становішча старшынёю Жодзінскай ГВК для прыкрыцьця правапарушальнікаў Выбарчага Кодэксу зь ініцыятыўнай групы №1, да якой належыць арганізацыя РГА «Белая Русь», якая вылучала Сяргей Афанасенкава для працы ў Гарадзкім выбаркаме, і дзе ён нязьменна дзесяцігодзьдзямі працуе старшынёю.

У сувязи з гэтым верагодныя, нават, любыя карупцыйныя сувязі, зьвязаныя з карпаратыўнымі інтарэсамі асобных праўладных груповак па незаконным антыканстытуцыйным утрыманьні рэжыму аўтарытарнай улады ў краіне.



II. Пры гэтым старшыня Жодзінскай ГВК:


1) адмовіўся абраць адзіна эфэктыўныя спосабы для праверкі паступіўшых да яго сыгналаў аб парушэньні ВК – з апытаньнем працоўных, запатрабаваньнем сьпісаў працоўных калектываў, праверкай падпісных аркушоў на прадмет знаходжаньня ў іх падпісантаў, якія ўяўляюць кампактныя працоўныя калектывы прадпрыемстваў гораду, у тым ліку ПА «БелАЗ», што пры зборы подпісаў правамерным шляхам праз абыход кватэраў альбо ў пікетах быць ня можа;

  1. адмовіўся прадставіць магчымасьць назіральніку прысутнічаць пры такой альбо нават любой іншай праверцы падпісных аркушоў у камісіі, здадзеных адзначанай у звароце ініцыятыўнай групай №1.

У такой сытуацыі, ігнаруючы нават наш статус як заяўнікоў, якім у любым выпадку прадстаўляецца права на азнаямленьне з матэрыяламі праверкі



(у тым ліку - гл. п.4.1, стар. 19 Дапаможніку для сябраў ТВК ... ад ЦВК за №10 ад 14.05.2015 - насупраць клічніка: «При рассмотрении обращения на заседании территориальной комиссии заявителю сообщается о дате, времени и месте проведения заседания. Заявитель вправе знакомиться с материалами, связанными с рассмотрением его обращения»),

- старшыня Жодзінскай ГВК Сяргей Афанасенкаў забараняе мне, як назіральніку й заяўніку, прысутнічаць «пры праверцы падпісных аркушоў», тобок – падчас той працэдуры, якая рэальна можа выявіць заяўленае намі правапаругэньне ды непасрэдна зьвязаная з «прадметам НЕАБХОДНАГА дасьледваньня», якое запатрабаванае намі ў звароце ад 08.08.2015 у Жодзінскую ГВК (!?)

Старшыня камісіі, пры гэтым, робіць мне як назіральніку і заяўніку пра факты парушэньня ВК у горадзе недвухсэнсоўнае нагадваньне, папярэджваючы ў сваім адказе: «Назіральнік мае права прысутнічаць на паселжаньні камісіі, не ўмешваючыся ў працу камісіі», а таксама «прысутнасьць назіральнікаў пры паверцы подпісаў выбарнікаў дзеючым заканадаўствам не прадугледжаная».

У гэтым, на нашу думку, праглядаецца непасрэдная зацікаўленасьць дадзенай службовай асобы (старшыні Жодзінскай ГВК Сяргея Афанасенкава) у прыхаваньні такім чынам фактаў парушэньня ВК, якія могуць быць выкрытыя пры непасрэднай мэтанакіраванай праверцы падпісных аркушоў ініцыятыўнай групы №1 у гарадзкой камісіі ў прысутнасьці незалежнага назіраньнят (!).
Такім чынам, старшыня Жодзінскай ГВК Сяргей Афанасенкаў,

адмаўляючыся рабіць мэтавую і эфэктыўную праверку па нашым звароце, бо зьвяртаецца не да сябраў камісіі ды незалежных і незаангажаваных суб'ектаў-сьведкаў на прадпрыемствах гораду, а непасрэдна да зацікаўленай у выніках праверкі асобы (каардынатаркі ініцыятыўнай групы №1 Ахрамовіч А.А.),

матывуючы сваю адмову прымаць неабходныя захады па звароце тлумачэньнямі з боку гэтай жа самай асобы - тобок з боку саміх правапарушальнікаў - (юрыдычны носнэнс!), забараняючы пры гэтым назіральніку ў праве знаёміцца з матэрыяламі праверкі й прысутнічаць падчас праверкі падпісных аркушоў (у прыватнасьці, ініцыятыўнай групы-парушальніцы ВК), а таксама

відавочна пагражаючы магчымым пазбаўленьнем акрэдытацыі заяўніку як назіральніку, на нашу думку:

1) перавышае свае паўнамоцтвы й скарыстоўвае службовае становішча для прыхаваньня фактаў парушэньня ВК ініцыятыўнай група А.Лукашэнкі як прэтэндэнта ў кандыдаты на выбарах і дзейснага Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь,

2) зьдзяйсьняе такім чынам рэпрэсыўныя захады ў адносінах да незалежнага назіральніка, заяўніка па адзначаных фактах правапарушэньняў выбарчага заканадаўства ў горадзе Жодзіне.



ІІІ. Акрамя таго, у сваім адказе, старшыня Жодзінскай ГВК:


- перавышае свае паўнамоцтвы й бярэцца замест ЦВК тлумачыць палажэньні Дапаможніка для сябраў ТВК, выдадзенага Цэнтарвыбаркамам за №10 ад 14.05.2015 (мэтадычныя рэкамэндацыі) адносна скажэньня сэнсу ч.10, арт.61 ВК Рэспублікі Беларусь у п.5.6, (2; 5) гэтага Дапаможніка (мэтадычцы ЦВК), а таксама

- аднаасобна прымае рашэньне не скіроўваць запыт заяўніка, прысутны ў п.5 нашага звароту, да кіраўніцтва ЦВК.
Страшыня Жодзінскай ГВК, Сяргей Афанасенкаў, такім чынам аднаасобна й неправамерна (на нашу думку) лічыць, што фармулёўкі палажэньня ВК у п. 5.6 (2; 5) Дапаможніку ЦВК, якія дапоўненыя фразаю «у працоўны час», што значна звужае вызначаныя Выбарчым Кодэксам абмежаваньні пры зборы подпісаў, – не патрабуюць тлумачэньняў альбо адпаведных выпраўленьняў з боку ЦВК. (!?)
У кантэксьце закранаемай тут нормы ВК ч.10, арт.61 - “удзел адміністрацыі арганізацыі ў зборы подпісаў, роўна як і прымус у працэсе збору подпісаў і ўзнагароджваньне выбарнікаў за ўнясеньне подпісаў, не дапускаюцца...» - відавочна, што калі абмежаваць дадзеныя забароны толькі «працоўным часам», як гэта зроблена ў фармулёўках Дапаможніку ЦВК (п. 5.6, 2;5) атрымаецца, што дадзеныя неправамерныя дзеяньні дазваляюцца ў любы іншы час на тэрыторыі прадпрыемстваў і ўстановаў (у перапынках, перад і пасьля працы, напрыклад і г.д.). І гэта таксама дае абсалютныя прэфэрэнцыі ў нашай сытуацыі толькі аднаму прэтэндэнту – ініцыятыўнай групе №1, якая прадстаўляе кандыдатуру ад дзейснай выканаўчай улады.

А гэта цалкам супярэчыць асноўным прынцыпам, мэтам і задачам ВК, у тым ліку патрабаваньням адзначанай вышэй нормы Выбарчага Кодэксу, робіць ужываньне адміністрацыйнага рэсурсу, ціску альбо прымусу ў працэсе збору подпісаў не проста верагодным, але непазьбежным. Бо адміністрацыйны прымус на прадпрыемствах і працоўных калектывах ажыцьцяўляецца працуючымі пры прадпрыемствах праўладнымі арганізацыямі, сябрамі ініцыятыўнае групы №1, такімі як «Белая Русь», ФПБ ..., іхным кіраўніцтвам, і робіць увесь працэс збору подпісаў падкантрольным адміністрацыям прадпрыемстваў, а “удзел адміністрацыі арганізацыі» «у працэсе збору подпісаў» рэальным фактам, за якім цягнецца ланцужок злоўжываньняў службовым становішчам і забаронены ВК зусім непрыхаваны «прымус у працэсе збору подпісаў... выбарнікаў».
Ня гледзячы на ўсё гэта, старшыня Жодзінскай ГВК (відавочна, зыходзячы з уласных перакананьняў і грамадзкай пазыцыі як сябра РГА «Белая Русь») аднаасобна робіць канчатковую выснову пра тое, што «па заканчэньні свайго працоўнага часу грамадзяне маюць права зьбіраць і ўносіць свае подпісы ў падтрымку той ці іншай асобы, якая прапануецца для вылучэньня кандыдатам у прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь.»

Чытай, «не ў працоўны час» адміністрацыйны рэсурс можа скарыстоўвацца для збору подпісаў на прадпрыемствах ... і пры гэтым, быццам бы, «прымус ужо не будзе лічыцца прымусам» і гэта ўсё быццам бы законна і «дапускаецца».

Такім чынам, праглядаецца «неправамернае звужэньне» у фармулёўках з Дапаможніку ЦВК для сябраў ТВК тых абмежаваньняў, якія вызначаныя Выбарчым Кодэксам пры зборы подпісаў за кандыдатаў, а таксама распаўсюд гэтых (па нашым перакананьні) «неправамерных звужэньняў» законных абмежаваньняў на заганныя трактоўкі, разуменьне й дапускаемую практыку на прадпрыемствах гораду і краіны цалкам...

У сувязі з вэйшэ падрабязна патлумачаным, ПРОСІМ ВАС:


1. прызнаць парушэньне ВК Жодзінскай ГВК па фактах -

1) нерэгістрацыі вуснага звароту ў Жодзінскую ГВК назіральніка ад 05.08.2015 і

2) адсутнасьці сваечасовага рэагаваньня на гэты зварот;

2. канстатаваць адсутнасьць належных эфэктыўных мераў па выяўленьні заяўленых у зваротах ад 05.08.2015 (вусным) і 08.08.2015 (пісьмовым) парушэньняў ВК пры зборы подпісаў на прадпрыемствах горада Жодзіна і ў працоўны час;

3. забараніць старшыні Жодзінскай ГВК аказваць ціск на заяўніка-назіральніка, шляхам абмежаваньня ягоных законных паўнамоцтваў, без якіх не магчыма назіраньне й выяўленьне парушэньняў дзейснага выбарчага заканадаўства, у прыватнасьці - заяўленых у звароце;

4. у сувязі з выяўляемай такім чаным ідэалягічнай і арганізацыйнай («Белая Русь») заангажаванасьцю старшыні Жодзінскай ГВК у выбарчых працэсах у карысьць ініцыятыўнай групы №1, паставіць пытаньні пра пазбаўленьне дадзенай асобы ягонай пасады ў камісіі й пераабраньне новага старшыні Жодзінскай ГВК;

5. скіраваць прозьбу нашага запыту, прысутную ў разьдзеле II, п.5 звароту ад 08.08.2015 (гл. дадатак №1) у ЦВК для атрыманьня адтуль належных тлумачэньняў ці хутчэйшага выпраўленьня неадпаведнасьцяў нормам ВК Рэспублікі Беларусь.
15.08.2015______________________Аляксей Лапіцкі



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка