Да старшыні Жодзінскага гарадзкога суда, Сп. Аліны Клус




Дата канвертавання27.03.2016
Памер59.5 Kb.
(КОПІЯ)
Да старшыні Жодзінскага гарадзкога суда,

Сп. Аліны Клус.
Зыскадаўцаў па справе №2-200-2010

Аляксей Лапіцкага й Сьвятланы Лапіцкай


___________________________________

Заява


(ПРАТЭСТ)

Выказваем Вам свой пратэст наконт зьнікненьня з справы №2-200-2010 важкага працэсуальнага дакумэнту, ліста-прадпісаньня ад кіраўніцы Галоўнага ўпраўленьня адукацыі Менаблвыканкаму сп. Т.Данілевіч кіраўніку Жодзінскага ГАА Яўгену Гарыду. У дадзеным лісьце-прадпісаньні ад Т.Данілевіч даецца загад аб прыняцьці рашэньня па закрыцьці беларускамоўнай праграмы навучаньня для нашага сына Янкі Лапіцкага ў Гімназыі №1 горада Жодзіна.
Дакумэнт зьнік у прамежку часу з 12.02.2010 (калі справа паступіла для азнаямленьня) да 26.02.2010 (17-30) – моманту знаёмсва з далучаным 25.02.2010 да справы пратаколам судовага паседжаньня.
Нагадаем, што на дадзены дакумэнт рабіла сваю спасылку ў выступе прадстаўніца Жодзінскага выканкаму Вольгай Вэргель на судовым паседжаньні 10.02.2010 й далучала яго да матэрыялаў справы. Нам не прадставілі ў судовым паседжаньні магчымасьці візуальна яго аглядзець і азнаёміцца зь ягоным зьместам. Гэты факт як парушэньне мы зафіксавалі ў сваёй касацыйнай скарзе ад 22.02.2010, пададзенай па запатрабаваньні судзьдзі да моманту адзнаямленьня з пратаколам (гл. Дадатак да Касацыйнае скаргі ад 22.02.2010).
Толькі 12.02.2010, калі справа была падрыхтаваная для прагляду, мы маглі азнаёміцца зь зьместам дадзенай дакумэнтацыі, а таксама адзначаным дакумэнтам за подпісам Т.Данілевіч у тым ліку. Да скаргі ў Менаблсуд мы далучылі ў далейшым копію дадзенага важкага працэсуальнага дакумэнту, якая была зробленая мною, Аляксеем Лапіцкім, пры азнаямленьні з матэрыяламі справы 12.02.2010 у будынку Жодзінскага суда. У гэты ж дзень, пасьля азнаямленьня з матэрыяламі справы (у ёй на той момант пратакол адсутнічаў) мы адрэсавалі ў суд адпаведную заяву-хадайніцтва, бо мы былі ня згодныя з прынятым рашэньнем суда ад 11.02.2010, і ў нас заставаліся пытаньні, як да ягонага зьместу, гэтак і да таго, якім чынам далей, у якой форме аспрэчваць дадзенае рашэньне ў касацыйным парадку.
Неабходна вельмі акрэсьлена заўважыць і нагадаць, што ў сваёй заяве ад 12.02.2010 мы прасілі паведаміць нам па тэлефоне пра далучэньне да справы пратаколу й зьяўленьне магчымасьці зь ім азнаёміцца, але разьлічвалі зрабіць гэта не пасьля, а да напісаньня касацыйнае скаргі!!!

На гэта мы атрымалі адказ (і пры непасрэднай размове) судзьдзі Трацюк, якая адмовілася працягнуць нам тэрмін падачы касацыйнае скаргі з спасылкай на тое, што рашэньне матываванае, а наяўнасьць пратаколу ў справе для ейнага напісаньня – неабавязковая.


25.02.2010, калі пратакол быў далучаны да справы, аб 11-ай гадзіне нам патэлефанавалі й паведамілі, што мы можам прыйсьці ў суд, каб зь ім азнаёміцца.
АЛЕ ВЕЛЬМІ ЗЬДЗІВІЛА, ШТО Ў ПРАТАКОЛЕ, урэшце далучаным да матэрыялаў справы 25.02.2010, АДЗНАЧАЕЦЦА, ШТО ЁН СКЛАДЗЕНЫ – 19.02.2010, што ёсьць грубым падлогам і чарговай маніпуляцыяй працэсуальнымі тэрмінамі ў справе, якая працуе на карысьць боку адказчыка.

Дадзены факт падлогу відавочны, яшчэ з тае прычыны, што 19.02.2010 у вечары мы спраўджвалі ў судзьзі Трацюк па тэлефоне ці ёсьць магчымасьць падыйсьці й азнаёміцца з пратаколам. Судзьдзя паведаміла, што дадзенай магчымасьці яшчэ няма з прычыны хваробы сакратаркі, што калі дакумэнт зьвяіцца, нас адразу выклікаюць для азнаямленьня зь ім па тэлефоне. І гэта можа адбыцца, верагодна, ужо ў панядзелак 22.02.2010!




  • Аднак, 22.02.2010 (з 17-30 да канца працоўнага дня), калі я падаваў Касацыйную скаргу ў будынку Жодзінскага суда такой магчымасьці яшчэ не існавала, бо пратакол у справе адсутнічаў.



  • А зьявілася такая магчымасьць толькі 25.02.2010!!!, калі нас запрасілі для азнаямленьня зь пратаколам па тэлефоне. У любым выпадку – зусім не 19.02.2010, як пазначана ў пратаколе, які падпісаны адной асобаю, судзьдзёй Т.Трацюк, а ўжо пасьля падачы намі Касацыйнае скаргі 22.02.2010.


Абставіны, учасе якіх быў выяўлены факт адсутнасьці ў справе працэсуальнага дакумэнту.

На насупны дзень 26.02.2010, напрыканцы працоўнага дня (у 17-30) я, Аляксей Лапіцкі, прыйшоў у суд і заглядаў да вас у кабінэт у пошуках адказнай асобы, здольнай выдаць мне справу для азнаямленьня (бо справы ў канцылярыі не аказалася, сакратаркі не было, а судзьдзя Трацюк была занятая).


Я азнаёміўся з справаю па прапанове адказнай супрацоўніцы канцылярыі, якая паклікала мяне (я чакаў ля кабінэта судзьдзі Трацюк на другім паверсе), выдала справу й папрасіла знаёміцца зь ёй у памяшканьні канцылярыі Жодзінскага суда.
Пасьля азнаямленьня з пратаколам, зусім нечакана, я зьвярнуў увагу на адсутнасьць у справе адзначанага вышэй важнага працэсуальнага дакумэнту, пра які шла размова ў нашай касацыйнай скарзе, копія якога (зьнятая з матэрыялаў справы 12.02.2010) прадстаўлена ў дадатку да яе, які разглядаўся намі як важкі аргумэнт у касацыйным абскарджваньні вынесенага Жодзінскім судом рашэньня ад 11.02.2010...!!!

Я зноў праверыў матэрыялы справы й задаў адпаведныя пытаньні адказнай супрацоўніцы. Яна нічога не здолела патлумачыць, бо не разумела, як такое магло адбыцца. У памяшканьні сакратарыяту я пра гэта паведаміў вусна прысутным і паказаў, што ў справе адсутнічае ліст ад Т.Данілевіч, які быў далучаны да матэрыялаў справы й прысутнічаў у ёй 12.02.2010. Таксама мяне зьдзівіла, што ў прашытай справе не пранумараваныя старонкі й няма аркуша-апісаньня дакумэнтаў, што ёсьць дадатковым сьведчаньнем неналежнага афармленьня працэсуальнай дакумэнтацыі, зьвязанай з разглядаемым судовым працэсам!?



Па прапанове адказнай супрацоўніцы канцылярыі, якая выдавала мне справу, я ў той жа час зрабіў запіс у даведкавым лісьце справы, у якім зафіксаваў факт азнаямленьня з пратаколам, а таксама фіксацыі мною факта адсутнасьці ў справе значнага працэсуальнага дакумэнту, выказаў намер па падрыхтоўцы заўвагаў да пратаколу й адпаведнага пратэсту.

***
У сувязі з адзначаным і стаўшымі вядомымі нам 26.02.2010 фактамі маніпуляцыяў працэсуальнымі дакумэнтамі, а таксама тэндэнцыйным, мэтанакіраваным скажэньнем абставінаў судовага паседжаньня ў пратаколе (у той час калі адсутнічае дапаможца судзьдзі, якая непасрэдна зьдзяйсьняла сінхронныя запісы ўчасе разьбіральніцтва), а нашыя пазыцыі й патрабаваньні, зафіксаваныя ў пратаколе ў непазнавальна скажоным выглядзе …

ЗАЯЎЛЯЕМ ВАМ (як старшыні Жодзінскага суда) свой рашучы пратэст і

ПРОСІМ прыняць неабходныя меры:

  1. спыніць адзначаныя й заяўленыя такім чынам намі неправамерныя дзеяньні па фальсыфікацыі матэрыялаў справы №2-200-2010, якія істотна ўплываюць на вынікі касацыйнага аспрэчваньня рашэньня Жодзінскага суда ды ейнага далейшага разгляду;

  2. аднавіць у матэрыялах справы, выдалены зь яе працэсуальны дакумэнт;

  3. зафіксаваць належным чынам у пратаколе факт яго перадачы й далучэньня да матэрыялаў справы ад прадстаўніка адказчыку ў судовым аседжаньні 10.02.2010;

  4. далучыць да пратаколу і матэрыялаў справы неабходныя для правільнага адлюстраваньня нашай пазыцыі нашыя заўвагі на пратакол, якія мы хацім дадаць і да Касацыйнае скаргі, пададзенай намі па запатрабаваньні судзьдзі Т.Трацюк 22.02.2010, да моманту атрыманай магчымасьці азнаёміцца з пратаколам (заўвагі будуць перададзены ў суд пазьней у належны тэрмін);

  5. наказаць вінаватых й навесьці парадак ва ўласнай установе

- запатрабаваць ад падпарадкаваных вам супрацоўнікаў строгага выкананьня закону “Аб статусе судзьдзяў”…, патрабаваньняў ГК,

- правілаў вядзеньня працэсу па ГПК і непасрэдна артыкулаў 174, 175, 176 ГПК.


** Р.S.

Да моманту падачы намі касацынае скаргі, пратакол адсутнічаў, а калі зьявіўся – утрымліваў ня проста істотныя скажэньні нашай пазыцыі й пазоўных патрабаваньняў, аргумэнтаў, выказаных у зале судовага паседжаньня, а проста іх настойліва й мэтанакіравана ігнараваў: не фіксуюцца ці абмінаюцца істотныя для вырашэньня справы абставіны судовага паседжаньня, у тым ліку й факт далучэньня да справы зьніклага зь яе працэсуальнага дакумэнту!!?


Апошні факт, можа казаць толькі пра непамылковы, а мэтанакіраваны й скаардынаваны характар зьдзесьненай фальсыфікацыі – пра зусім невыпадковае зьнікненьне адзначанага працэсуальнага дакумэнту з матэрыялаў справы, а таксама пра мэтавую адпрацоўкі зьместу пратаколу ў відавочна зададзеным, неабходным для фальсыфікатараў кірунку (пра фактычную падгонку зьместу пратаколу пад пастаўленыя, актуальныя для прадстаўніка адказчыка ў судовым працэсе мэты).

Сапраўды гэта, як бачна з пратаколу й факту зьнікненьня дакумэнту, рабілася ўжо зусім сьвядома й мэтанакіравана, па выніках прадстаўленых у суд зыскадаўцамі аргумэнтаў касацыйнае скаргі.



Дадзеная дзейнасьць ня мае анічога агульнага з справядлівым судовым разьбіральніцтвам у мэтах разгляду й вызначэньня фактаў правапарушэньняў ды абароны парушаемага права, а ўтрымлівае прыкметы самага сапраўднага злоўжываньня ўладаю й службовага злачынства.

***

  • УЛІЧВАЮЧЫ ЗВЫШ АРДЫНАЛЬНЫ ХАРАКТАР ІНЦЫДЭНТУ,

ДАДАТКОВА ПРОСІМ ВАС ПРЫНЯЦЬ АПЭРАТЫЎНЫЯ МЕРЫ:

- для тэрміновага выпраўленьня становішча ў жодзінскім судзе;

- для спыненьня адзначаных неправамерных дзеяньняў і

- для абароны нашага працэсуальнага права на справядлівае разьбіральніцтва, узнаўленьне парушанага права й пакараньне вінаватых і зламысьнікаў.



01.03.2010

_____________Аляксей Лапіцкі
__________Сьвятлана Лапіцкая


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка