Да пратаколу судовага паседжаньня ад 10. 02. 2010 па нашай заяве (пазове) ад 28. 12. 2009




Дата канвертавання21.03.2016
Памер153.21 Kb.


У Жодзінскі суд,

Справа №2-200-2010

Зыскадаўцы:

Аляксей Лапіцкі, Сьвятлана Лапіцкая


ЗАЎВАГІ

ДА ПРАТАКОЛУ СУДОВАГА ПАСЕДЖАНЬНЯ АД 10.02.2010

ПА НАШАЙ ЗАЯВЕ (ПАЗОВЕ) АД 28.12.2009

па фактах перашкодаў у атрыманьні адукацыі

на роднай мове з патрабаваньнямі ўзнаўленьня парушанага права на адукацыю
Карыстаючыся артыкуламі 176 ГПК маем неабходнасьць унесьці свае заўвагі да пратаколу, які не адпавядае патрабавньням артыкулаў 174-175 ГПК Рэспублікі Беларусь.

ДА ЗЬМЕСТУ ПРАТАКОЛУ НЕАБХОДНА ЎНЕСЬЦІ НАСТУПНЫЯ ЎДАКЛАДНЕНЬНІ, НЕАБХОДНЫЯ КАБ ВЫКЛЮЧЫЦЬ ЗРОБЛЕНЫЯ Ў ІМ НЯПРАВІЛЬНАСЬЦІ Й НЕПАЎНАТУ (арт. 176 ГПК)



І. ВІДАВОЧНЫЯ НЕАДПАВЕДНАСЬЦІ (няправільнасьці) У ПРАТАКОЛЕ

1) У пратаколе адзначана, што ён складзены 19.02.2010, што зусім не адпавядае сапраўднасьці. Бо 22.02.2010 напрыкацы працоўнага дня мы падавалі касацыйную скаргу ў будынку Жодзінскага суда й чарговы раз пыталі пра магчымасьць азнаёміцца з пратаколам, у чым нам было адмоўлена з прычны яго непадрыхтаванасьці й адсутнасьці ў справе.

2) Пратакол рэальна складзены й паступіў у справу 25.02.2010 пасьля падачы намі Касацыйнае скаргі ад 22.02.2010.

3) Пратакол не падпісаны належным па законе чынам, таму адзначаныя ў ім акалічнасьці не належным чынам зацьверджаныя. Пад пратаколам стаіць толькі подпіс судзьдзі. Таму, яго нельга лічыць падпісаным і легітымным дакумэнтам, які аб’ектыўна адлюстроўвае ўсе істотныя моманты ў адбыўшымся судовым працэсе.

4) Пратакол складзены й апрацаваны не самой сакратаркаю (дапаможцай судзьдзі ў судовым паседжаньні), а невядомай і не называемай нам асобаю. Такім чынам, зьвесткі пра асобу складальніка пратаколу, дапаможцу судзьдзі, у парушэньне ГПК адсутнічаюць.

5) У пратаколе адсутнічаюць агучаныя ў працэсе зьвесткі пра асобу прадстаўніка адказчыку.

6) У пратаколе адсутнічае фіксацыя факту перадачы ў судовым паседжаньні й далучэньня да справы прадстаўніком адказчыку важкага для вынікаў разгляду справы й далейшага ходу судовага паседжаньня працэсуальнага дакумэнту, на які зроблена спасылка намі ў Касацыйнай скарзе ад 22.02.2010. Дадзены дакумэнт зьнік з матэрыялаў справы, што зафіксавана намі 26.02.2010 напрыканцы працоўнага дня ў часе атрыманай намі нарэшце магчымасьці азнаёміцца са зьместам пратаколу ў памяшканьні канцылярыі Жодзінскага суда.

ІІ. ІСТОТНЫЯ НЯПРАВІЛЬНАСЬЦІ (неадпаведнасьці) у фармулёўках, выказваньнях і непаўната адлюстраваньня падзеяў, што адбыліся ў судовым паседжаньні.

1) З самага пачатку … у пратаколе зроблена зьмена фармулёвак і назваў:

а) заява (пазоў, зыск) аб узнаўленьні права на адукацыю называецца скаргаю на дзеяньні …;

б) зыскадаўцы ці пазоўнікі, перакваліфікаваныя ў заяўнікоў.

Пры гэтым, розьніца ў фармулёўках зусім не была патлумачана заяўнікам, што з самага пачатку выклікала й далейшыя непаразуменьні й разначытаньні ў абставінах справы, не зразумеласьць у падмене назваў і паняцьцяў, працэсуальных тэрмінаў і адпаведных абмежаваньняў – з выкарыстаньнем абмежавальнага тэрміну для падачы зварота ў суд і канчатковага неабгрунтаванага рашэньня суда аб адмове ў пазове.

ТАКІМ ЧЫНАМ, НАСКРОЗЬ УСЯГО ПРАТАКОЛУ ПРАГЛЯДАЕЦЦА ТЭНДЭНЦЫЯ ШТУЧНАГА ПРЫСТАСАВАНЬНЯ ТЭРМІНАЎ І НАЗВАЎ ДА АБРАНАЙ МЭТАВАЙ ПЕРАКВАЛІФІКАЦЫІ ПАЗОВУ Ў СКАРГУ ДЛЯ ДАЛЕЙШАЙ АДМОВЫ Ў ЯГОНЫМ РАЗГЛЯДЗЕ З МАТЫВУ СТРАТЫ ТЭРМІНУ ЗВАРОТУ Ў СУД.

2) На стар. 2 Пасьля абвяшчэння ЗАЯВЫ (а не скаргі) … - не дакладна й незразумела (няпоўна) пазначана ў паратаколе, якія ж патрабаваньні мы як пазоўнікі па сваёй заяве ў суд падтрымалі ў судовым паседжаньні й што азначае запіс – у поўным аб’ёме!?

Тут важна было ясна й выразна, без скажэньняў зафіксаваць нашыя словы, якія гучалі ў зале судовага паседжаньня ад самага пачатку й напрыканцы дадзенага тлумачэньня нашай пазыцыі адносна пазоўных патрабаваньняў. Бо я, Аляксей Лапіцкі, акцэнтавана й вельмі акрэсьлена некалькі разоў (ня гледзячы на згоду з судзьдзёй, якая настойвала на разглядзе Рашэньня №928 Жодзінскага выканкаму на прадмет правамернасьці) ВЫРАЗНА ЗАЯВІЎ, ШТО МЫ НАСТОЙВАЕМ НА ПАДТРЫМЦЫ НАШЫХ ПАЧАТКОВА ЗАЯЎЛЕНЫХ ПАТРАБАВАНЬНЯЎ ПА ПАЗОЎНАЙ ЗАЯВЕ, якія маюць на мэце разгляд заяўленых намі фактаў правапарушэньняў па перашкодах у рэалізацыі права й узнаўленьне права на адукацыю для нашага беларускамоўнага сына Янкі Лапіцкага ў Гімназыі №1 горада Жодзіна, для працягу навучаньня падлетка на ягонай роднай беларускай мове.




  • Замест гэтага ў пратакол было запісанае ўдакладненьне з акцэнтам толькі на адзін з фактаў парушэньня нашага права й перашкодаў у навучаньні нашага сына ў 2009 годзе, які павінен быў разглядацца (згодна з нашым пазовам) у шэрагу падобных неправамерных актаў і дзеяньняў службовых асобаў (ГАА, Гімназыі №1 …), заяўленых намі для разгляду ў нашай пазоўнай заяве ад 28.12.2009 у Жодзінкі суд.

ІІІ. ЗАЎВАГІ ПА НЕАДПАВЕДНАСЬЦЯХ ПРАТАКОЛУ, ЯКІЯ СКАЖАЮЦЬ СЭНС НАШЫХ ВЫКАЗВАНЬНЯЎ У СУДЗЕ …

  1. У ПЕРАДАПОШНІМ АБЗАЦЫ на стар. 2 … слова “дыскрэдытуюць” … трэба замяніць словам “дыскрымінуюць”, бо тут зроблена памылка.

  2. На стар. 3 … у частцы адлюстраваньня абяцаньняў дырэктара гімназыі ўчасе кампраміснага міравога пагадненьня з намі … МЫ АДЗНАЧАЕМ НЕПАЎНАТУ Ў ПРАТАКОЛЕ.

ПРА АБЯЦАНЬНІ ДЫРЭКТАРА ў зале суда было сказана так: “дырэктар абяцаў, што дзіцё не даведаецца пра пераафармльньне нейкіх там папераў і будзе як вучыўся, гэтак і вучыцца па-беларуску ў памяшканьні гімназыі, па сваёй гімназычнай праграме, бо ў нас усё падрыхтаванае для арганізацыі паўнавартаснага навучальнага працэсу: ёсьць настаўнікі, падручнікі … у гэтым праблемаў не будзе. Варта будзе толькі аформіць адпаведныя дакумэнты з вашага боку, мэдычную даведку й адпаведную заяву. Потым штогадова аднаўляць гэтую даведку …”.

  1. На стар. 3, напрыканцы, пасьля факта адмовы й спыненьні навучаньня сына 08-

09.09.2009, мы не казалі й не маглі казаць, што ў гэтым павінна Рашэньне №928. Гэтае выказваньне тут абсурднае. Мы такога ў дадзеным кантэксьце зусім не казалі.
Так, выраз “Дадзеная праблематыка ўзьнікла таму, што выканкам прыняў Рашэньне №928” тут відавочна прыдуманы, бо мы казалі зусім іншае.
Мы казалі пра тое, што матывацыя закрыцьця клясы (неабходнасьць рац. выкарыстаньня сродкаў) абвяргаецца ўсімі наступнымі парушэньнямі міравой-кампраміснай дамоўленасьці, згодна зь якой Рашэньне №928 фактычна страціла сваю актуальнасьць для нас, а парушалася менавіта дамоўленасьць па рэалізацыі хатняй формы навучаньня ў памяшканьні гімназыі, якая працавала з моманту падачы намі 31.08.2009 неабходнай для гэтага адмысловай заяве й прыкладзенай да яе даведкі ВКК.
Мы сьведчылі, што менавіта гэтае парушэньне міравога пагадзненьня й аформленай належным чынам дакумэнтальна формы навучаньня ў гэты час рэальна парушала нашае права на адукацыю й было актуальным. Менавіта гэтыя неправамерныя дзеяньні па перашкодах у адукацыі па-беларуску ў памяшканьні гімназыі мы й аспрэчвалі па адміністрацыйнай лініі, для тэрмновага аднаўленьня навучаньня Янкі ў гімназыі як першачарговыя. Больш за тое, нас да гэтага падштурхоўвала як сытуацыя зусім нечаканага й аднабаковага парушэньня ўсіх дасягнутых ад 01.09.2009 дамоўленасьцяў, а таксама пастаянныя патрабаваньні дырэктара гімназыі – зьвяртацца ў вышэйшыя ўстановы, каб атрымаць пісьмовы дазвол на працяг навучаньня (!)...


  1. Стар. 4 , канец 2 абзаца. Зроблена памылка – запісана выказваньне, якога я зусім не казаў і сказаць ніколі не здолеў бы, бо гэта навогул не адпавядае рэчаіснасьці: “Паралельна праз ідэалягічны адзьдзел былі звароты, каб прымусіць мяне да працы”.

ЗАМЕСТ ГЭТАГА БЫЛО СКАЗАНА, што “паралельна праз ідэалягічны адзьдзел рабіліся захады, звароты на працу да маці Янкі, Сьвятланы Лапіцкай, фактычна была распачата паклёпніцкая кампанія супраць нас, каб прымусіць нас да адмовы ад уласных перакананьняў і натуральных беларускамоўных якасьцяў нашага сына (ён ад нараджэньня – першыя сваё словы пачаў казаць па-беларуску), рабіліся спробы ўплываючы праз ідэалягічнае кіраўніцтва на працы Сьвятланы Лапіцкай, каб падштурхнуць нас да адмовы ад права выбару роднай мовы для працягу навучаньня нашага беларускамоўнага сына Яна ў Гімназыі №1 горада Жодзіна. Акрамя таго, мы называлі прозьвішча той, адказнай асобы Гімназыі №1, якая гэта рабіла – намесьніца дырэктара школы, Генадзя Каршуна, сп.Ляпяўка.




  1. Стар. 4 , 3 абзац (перадапошні) Тут зусім няпоўна пазначаны нашыя выказваньні. Што скажае й цалкам мяняе зьмест выказанага.

Так, мы казалі, што на камісыі была прынята Пастанова №417 аб неабходнасьць працягу навучаньня нашага сына ў межах парушанай кампраміснай-міравой дамоўленасьці (аб чым і адзначаецца ў адказе нам намесьніка Міністра Адукацыі, Казіміра Фарыны, ад 06.10.2009), бо ў гэтым выпадку рэалізуецца існуючая, належным чынам юрыдычна аформленая магчымасьць навучаць вучня ў межах хатняй формы навучаньня па-беларуску, але ў існуючым прыстасаваным для гэтага памяшканьні гімназыі. Гэтыя важныя акалічнасьці зьніклі з пратаколу. Лічым, што іх неабходна ўлічваць і адзначаць у межах сказанага намі ў судовым працэсе.

  1. Тут яшчэ мы казалі (гэтага нідзе няма ў пратаколе), што абсакрджвалі па адмін. лініі

фактычны сабатаж, зрыў выкананьня міравой дамоўленасьці, а таксама ў далейшым –спыненьне выкананьня Пастановы №417 Камісыі па справах непаўнагадовых Жодзінскага выканкаму ад 20.10.2009. Мы казалі, што дадзеныя дзеяньні (якія мы заяўлялі для дасьледваньня на прадмет правамернасьці зьяўляюцца відавочнымі перашкодамі ў навучаньні нашага сына на роднай мове ў Гімназыі №1 горада Жодзіна (адзінай на цэлы Жодзінскі рэгіён дзяржаўнай гімназычнай адукацыйнай установе)

  1. Стар. 5, абз.2. Тут адзначаецца непаўната адлюстраваньня таго, што намі

паведамлялася. Мы зьвярталіся ў Міністэрства Адукацыі й Галоўнае ўпраўленьне адукацыі Менаблвыканкаму пра парушэньне Пастановы №417 Камісыі … па тэлефонах ужо вядомых нам адказных службовых асобаў. І нам было дадзена абяцаньне хутка вырашыць пытаньне з аднаўленьнем навучаньня нашага сына згодна з адзначанай дамоўленасьцю й магчымасьцю, якая афіцыйна была пацьверджана ў адказе зь Мінадукацыі Беларусі ад 06.10.2009 і прынятай Пастанове №417 ад 20.10.2009. Гэта – таксама зусім выпала з пратаколу.

  1. Стар. 5, абз.2. (канец абзаца) Мы адзначылі, што да канца году павінен быў скончыцца

тэрмін дзеяньня аформеленай намі з 01.09.2009 да 31.12.2009 кампрамісна- дамоўнай формы навучаньня нашага сына па-беларуску ў памяшканьні Гімназыі №1, якая неправамернымі дзеяньнямі службоўцаў рознага ўзроўню парушалася (гімназыі, выканкаму, ГАА, Галоўнага ўпраўленьня адукацыі Менаблвыканкаму) і нашыя правы парушаліся сьвядома й мэтанакіравана (бо парушаліся нават такія дакумэнты як Пастанова №417, скіраваныя на аднаўленьне дамоўнай формы навучаньня ў адзначаны пэрыяд). У гэтых умовах стала актуальнай і небясьпечнай пазыцыя Жодзінскага выканкаму, кіраўніцтва ГАА й кіраўніцтва Гімнаызі №1, якія прымушалі нас адмовіцца ад адукацыі сына на роднай мове. У сувязі з гэтым мы 28.12.2009 былі вымушаныя падаць адпаведную заяву ў суд.

А ў канцы абзаца неабходна адзначыць, што мы зноў прасілі: а) разглядзець на прадмет правамернасьці ўсе адзначаныя намі факты й дзеяньні службоўцаў рознага ўзроўню, якія практычна перашкаджалі нам у навучаньні сына за адначаны пэрыяд з 01.09.2009 да 31.12.2009, б) аднавіць нашае права на атрыманьне паўнавартаснай гімназычнай адукацыі нашага сына на роднай мове (права на выбар тыпу і мовы адукацыі).



  1. **Стар.7 канец 2 абзаца. Тут зафіксавана прозьба прадстаўніка адказчыка далучыць да справы пісьмовыя тлумачэньні. Але гэта не поўна адлюстроўвае падзеі ў судовым паседжаньні. ТУТ ЗЬНІКЛА, АДБЫЎШАЯСЯ Ў СУДЗЕ ВАЖНАЯ АКАЛІЧНАСЬЦЬ. Напрыканцы абзаца прапушчана, што прадстаўніца адказчыку ў сваім выступе спаслалася на дакумэнт, ліст-прадпісаньне ад загадчыцы Галоўнага ўпраўленьня адукацыі Менаблвыканкаму, Т.Данілевіч, скіраванага ў бок Жодзіскага выканкаму для прыняцьця адпаведнага рашэньня (маецца наўвазе Рашэньня №928), які яна прадставіла ў судовым паседжаньні. Адпаведна з пратаколу зьнік і факт далучэньня ёй да справы разам пісьмовымі тлумачэньнямі й гэтага важкага дакумэнту.

  2. **Стар.7 канец 3 абзац. У вызначэньні суда адсутнічае пазнака аб факце далучэньня да

справы адзначанага дакумэнту – ліста-прадпісаньня Т.Данілевіч ад 26.05.2009 за №1-89-9/271 у бок Жодзінскага выканкаму для падрыхтоўцы рашэньня кіраўніком Жодзінскага ГАА Яўгенам Гарыдам раршэньня аб закрыцьці беларускамоўнай гімназычнай праграмы, па якой з 2002 года (з перапынкам у 2004г. й напачатку 2005г.) працягваў навучацца наш сын, Янка Лапіцкі.

  1. ВАРТА ЗАСЬВЕДЧЫЦЬ ТУТ, што адзначаныя ў п.8 іп.9 недарэчнасьцідзіўным чынам адпавядаюць звыш ардынарнаму факту зьнікненьня гэтага важкага дакумэнту з матэрыялаў спавы ў пэрыяд з 12.02.2010 (калі гэты дакумэнт яшчэ прысутнічаў у справе й ПЕРШЫ РАЗ АГЛЯДАЎСЯ Й ПРАЧЫТВАЎСЯ ЗАЯЎНІКАМІ) да 26.02.2010, калі яго там ужо не аказалася (што зафіксавана ўчасе атрыманьня намі першай магчымасьці азнаёміцца з пратаколам 26.02.2010, далучаным да справы толькі 25.02.2010).

  2. Стар.7, канец 5 абзацу – першы адказ на пытаньне судзьдзі. З словаў “Але да гэтага ўжо адбыліся перамовы з дырэктарам …”, адзначаецца не дакладна тое што я, Аляксей Лапіцкі, казаў і сэнс істотна скажаецца.

НАСАМРЭЧ, тут я адзначыў наступнае: “Пасьля адказу Данілевіч, мы правялі перамовы з дырэктарам і знайшлі кампраміснае рашэньне праблемы, якое дазваляла нэўтралізаваць дыскрымінацыйную складаючую Рашэньня №928. Таму ні адказ Т.Данілевіч, ні зьмест гэтага рашэньня з пачатку года 01.09.2009 для нас і нашага сына быў ужо не актуальным. З пачатку года мы знайшлі й юрыдычна аформілі прыймальную для абодвух бакоў, не парушаючую нашыя правы на адукацыю форму далейшага навучаньня нашага сына ў Гімназыі №1 на роднай мове. Менавіта парушэньне дадзенай міравой дамоўленасьці, распачатае з 08-09.09.2009, разглядалася намі Ў ГЭТЫ ЧАС як актуальнае парушэньне, уціск нашага права на адукацыю праз адзначаныя ў нашым пазове неправамерныя дзеяньні, скіраваныя на перашкоду ў навучаньні, на прымус да адмовы ад уласных перакананьняў, ад права на прыватнае жытло арт. 29 Канстытуцыі, у тым ліку …”

  1. Стар.7 . Другі адказ на пытаньне судзьдзі

Тут у пратаколе зноў адбылася зьмена акцэнту, якая скажае нашую пазыцыю й тое, што мы не стамляемся паўтараць, аднак як бачым безвынікова ...

Мы тлумачылі не так, як адзначана ў пратаколе. А казалі мы, што па адміністрацыйнай лініі да Міністра адукацыі Беларусі мы як раз былі вымушаныя зьвяртацца, бо гэтага патрабаваў дырэктар гімназыі (непасрэдны парушальнік дамоўленасьці ад якога залежыў практычна працяг навучаньня сына ў межах кампраміснай дамоўленасьці).



  1. Стар.7 . Трэці адказ на пытаньне судзьдзі

На пытаньне, “чаму мы адразу не зьвярнуліся ў суд” пасьля адмоўнага адказу Т.Данілевіч 28.08.2009, мы тлумачылі не тое, што адзначана ў пратаколе.
Мы тлумачылі, што вымушаныя былі зьвяртацца па адміністрацыйнай лініі, бо былі пастаўленыя ў такія ўмовы, ў якіх імкнуліся як мага хутчэй вырашыць пытаньне тэрміновага аднаўленьня дзеяньня нашай кампраміснай дамовы з адміністрацыяй гімназыі, а не пытаньні, зьвязаныя з сутнасьцю аспрэчваньнем Рашэньня №928 Жодзінскага выканкаму, дыскрымінацыйны зьмест якога быў на той пэрыяд цалкам скампэнсаваны кампрамісным пагадненьнем бакоў. Дазеная дамоўленасьць была дамоваю як з кіраўніцтвам гімназыі, гэтак і з выканкамам, бо яны была ўзгоднага й пацьверджана на самых розных узроўнях, а дырэктар заўсёды па такіх пытаньнях кансультаваўся з кіраўніцтвам Жодзінскага ГАА ...
Было патлумачана на пытаньне, што СТАЯЛА ВОСТРА Й БАЛЮЧА САМАЯ актуальная задача – вярнуць сына ў гімназыю ў максымальна кароткія тэрміны, аднавіць дзейнасьць дамоўленасьці – ДАДАТКОВА ЗАМАЦАВАЦЬ ДАМОЎЛЕНАСЬЦЬ АФІЦЫЙНЫМІ АДКАЗАМІ Й ПАЦЬВЕРДЖАНЬНЯМІ З ВЫШЭЙШЫХ УСТАНОВАЎ, ЧАГО КОЖНЫ ДЗЕНЬ ДЛЯ АДНАЎЛЕНЬНЯ НАВУЧАНЬНЯ Ў ГІМНАЗЫІ ПАТРАБАВАЎ, ДАБІВАЎ СЯ АД НАС ДЫРЭКТАР ГІМНАЗЫІ №1 Генадзь Каршун. (у гыты ж час быў арганізаваны шалёны ўціск на сямью – праз арганізаваныя прыходы ў кватэру, званкі да дому ў любы час і ранкам, і ў дзень, і пасьля 22-00, на працу да Сьвятланы Лапіцкай, распаўсюд паклёпніцкіх зьвестак, звароты ў Камісыю па справах непаўнагадовых з выказваньнем нам пагрозаў па прыцягненьні да адміністрацыйных пакараньняў, да пазбаўленьня нас правоў на бацькоўства ў адносінах да нашага непаўнагадовага сына Яна …)
Мы тлумачылі ў судзе, што пасьля адказу Т.Данілевіч, ані ейны адказ, ані Рашэньне №928 для нас не прадстаўлялася актуальнымі. Іхная актуальнасьць магла аднавіцца з канца году – з 31.12.2009, аднак толькі пры тых умовах, калі б не працавала дамоўная форма, якая магла працягвацца й існаваць як фармалізваная юрыдычна падстава й рэальная, афіцыйна пацьверджаная зь Мінадукацыі магчымасьць, для далейшага працягу навучаньня нашага сына Яна ў Гімназыі па-беларуску.
І толькі тут, адзначалася намі, што мы ня ведалі, што для аднаўленьня права праз суд, якое рэальна парушаецца можа існаваць нейкі там, ВЕЛЬМІ КАРОТКІ, працэсуальны абмежавальны тэрмін (на якім настойвала прадстаўніца адказчыку па нашым пазове). Пры гэтым мы заўсёды мелі наўвазе наш ПАЗОЎ. Бо разумеем так, што пакуль права парушаецца альбо ўціскаецца дзеяньнямі службоўцаў, грамадзянін заўсёды, калі адчувае ўціск уланых правоў практычна – мае права зьвярнуцца ў суд, каб парушанае права абараніць і ўзнавіць у поўныма б’ёме. І тэрмін пазоўнай даўніны ў 3 гады, дазваляе паспрабаваць аднавіць права праз адміністрацыйную лінію, тым больш, калі такі досьвед у нас (пра што мы і заяўлялі ў судзе) быў у 2004-2005 гадах, калі права на адукацыю было па падобным рашэньні выканкаму адноўлена пасьля рашэньня адпаведных адмінастрацыйных установаў.
Таму сапраўды для нас не было зразумелым адкуль узяліся дадзеныя штучныя тэрміны для нашай заявы, маючай пазоўныя патрабаваньні аднаўленьня права на адукацыю для нашага сына на роднай мове.
Менавіта так МЫ ТЛУМАЧЫЛІ нашу пазыцыю па гэтым пытаньні. Але дадзены адказ не АДЛЮСТРАВАНЫ Ў РАЗГЛЯДАЕМЫМ ПРАТАКОЛЕ.

  1. Стар.7 . Чацьверты адказ на пытаньне судзьдзі

Зафіксаванае пытаньне Калі б вы ведалі гэта , вы бы зьвярнуліся ў суд адразу? - ёсьць некарэктным. Яно агучвалася па іншаму. Бо не было непасрэдна зьвязаным з нашым папярэдным адказам, бо ў ім мы не прызнавалі пропуску працэсуальнага тэрміну для нашай заявы (пазову) і настойліва тлумачылі сваю пазыцыю. Пытаньне тут ускосна зьвязваецца з пазыцыяй суда й адказчыка па справе адносна быццам бы маючага месца пропуску тэрміну для нашага звароту.
АЛЕ ГЭТАЕ ПЫТАНЬНЕ Ў ЗАЛЕ СУДА БЫЛО СФАРМУЛЯВАНАЕ ПА ІНШАМУ, чым пазначана ў пратаколе. А менавіта, яно мела наступны сэнс і задавалася прыкладна так у верагоднасным кантэксьце:

Калі б вы ведалі, што страціце права на зварот у суд пасьля атрыманьня адказу з галоўнага ўпраўленьня адукацыі, вы б зьвярнуліся ў суд адразу?



Адказ, у такім кантэкьсце – зафіксаваны правільна: “Абавязкова”.

Але, ён адносіўся да той магчымасьці, верагоднасьці, змадэляванай сытуацыі, на якую прапаноўвалася адпаведным чынам адрэагаваць.


Таму, тут варта патлумачыць, што пытаньне спачатку разглядалася й успрымалася намі так, як бы яно задавалася адносна ўмоўнай ці верагоднаснай сытуацыі, пры якой рэальна б існавала НЕБЯСЬПЕКА пропуску намі тэрміну й страты права для падачы ПАЗОВА Ў СУД, у адзначаных змадэляваных умовах.
НАШ АДКАЗ неабходна разумець тут менавіта так, што калі б перад намі стаяў выбар рэалізаваць, альбо страціць нашае права на судовую абарону, а вызначальным пры гэтым быў бы тэрмін, прывязаны да адказу ад Т.Данілевіч, мы б зрабілі ўсё магчымае, каб дадзены тэрмін не парушыць і дадзенае права рэалізаваць.
Аднак, гэта ані зусім ня сьведчыць пра тое, што мы такім чынам дабраахвотна адмовілісь бы ад прадстаўляемай нам законам магчымасьці аспрэчваць парушэньне права й дабівацца ягонага аднаўленьня ў межах дзеяснага 3-х гадовага пазоўнага тэрміну, вызначанага ГПК Беларусі.
А ўся блытаніна адбывалася з-за падмены паняткаў “заява” і “скарга”, заяўнік-зыскадаўца й проста заяўнік (па скарзе). Мы лічылі й лічым сябе заяўнікамі (пазоўнікамі) па пазоўнай заяве (пазове), для якой існуе 3-х гадовы тэрмін пазоўнай даўніны, а судзьдзя і прадстаўніца адказчыку – лічаць нас заяўнікамі па скарзе, для якой існуе значна большае абмежаваньне права на зварот у суд і тэрмін у 1 месяц з моманту атрыманьня адмоўнага адказу ад вышэйшай інстанцыі.



  1. На стар. 8 … адразу пасьля такога верагоднаснага пытаньня, судзьдзя перавяла справу ў рэальнае рэчышча.

У сувязі з гэтым, назіраючы рашучасьць і настойлівасьць судзьдзі, мы былі пастаўленыя паред пагрозаю зусім безпадстаўнага на наш погляд спыненьня разгляду па справе й вырашылі ў дадатковай заяве патлумачыць сваю пазыцыю й даць дадатковыя аргумэнты, каб не спыненяць толькі распачаты разгляд нашага пазову з-за відавочна надуманых і памылковых пазыцыяў, датычных агучанага прадстаўніком адказчыку пропуску працэсуальнага тэрміну.



  1. На стар. 10 …

Пры аглядзе мэдычнай карткі й дасьледваньні такім чынам стану здароўя заяўніка суд зусім паігнараваў і не пазначыў у пратаколе:

  • заяўленыя мною, Аляксеем Лапіцкім, значныя, маючые вызначальнае на самаадчуваньне й стан здароўя, а таксама нават небясьпеку страты жыцьця, асабліва ў зусім нефіксаваных і недасьледваных судом належным чынам стрэсавых умовах, зыніцыяваных парвапарушальнікамі, і ў зьвяз з гэтым існуючыя, пацверджаныя ў картке сурёзныя хранічныя захворвані, такія як небясьпечная балезнь сэрца – БІМ (Безбалевая Ішымія Міакарду), якая мае строгім супрацьпаказаньнем пазьбеганьне хваляваньняў, стрэсаў, ператамленьняў …;

  • той факт, што я, часова безпрацоўны, не выклікаў лекараў часта (таму спасылкі й фіксацыя рэдкіх выклікаў ці зваротаў да лекара – спроба сказіць альбо не заўважыць рэальныя факты), бо мне не патрэбен быў бальнічны ліст ці даведка, а патрэбна было пазбавіцца ад кепскага самаадчуваньня, каб хоць неяк абараняцца..., а праведзенае лячэньне фіксавалася ўчасе выніковых прыёмаў лекараў – у нашым выпадку загадчыцы тэрапэўтычнага адзядзяленьня паліклініцы. Аднак дадзены ліст, як спэцыяльна, быў не заўважаным і неадксэракапіяваным з амбулаторнае карткі …;

  • той факт, што я з-за неабходнасьці весьці хоць нейкую барацьбу за права свайго сына навучацца на роднай мове, у кепскім стане, адмовіўся ад прапанаванай мне ад участковай лекаркі шпіталізацыі ў адзьдзяленьне пульманалёгіі гарадзкой лякарні, а таксама, што ў гэты час была эпідэмія грыпу, які працякаў у кожнага вельмі па рознаму;

  • атрыманыя 3-ы курсы лячэньня мацнейшымі антыбіётыкамі без зьменаў становішча, што выклікала занепакоенасьць лекаркі, якая не ў стане вызначыцца з дыягназам таго хворага становішча, у якім я знаходзіўся фактычна з 09.09.2009 да канца 2009 году й праходзіў наступнае амбулаторнае дасьлеваньне з мэтамі вызначэньня дыягназу (дасьледванье яшчэ не завершана);

  • шматлікія сьведчаньні пра неабходныя ў амбулаторных умовах здачы розных аналізаў, якія падцьвярджаюць гэта,

  • адмысловы прыём кіраўніцы тэрапэўтычнага адзьдзяленьня, на які я быў скіраваны ўчастковай лекаркай, дзе адзначаецца ў запісе аб прыёме пра мінімум як 2 месяцы захаваньня тэмпэратуры – субфібрылітэту на фоне кепскіх сымптомаў – галаўных боляў і г. д.

Дадзеныя факты ў сукупнасьці з адзначаемымі мною ў судзе ды існуючымі рэальна небясьпекамі, заяўленымі сьведчаньнямі прыёму мною (і жонкай) дадаткова валідолу, пустырніку, гліцыну для ўратаваньня ад сардэчных прыступаў і учасе няспыннай стрэсавай нагрузкі, якія можна было б пры жаданьні належным чынам і ацаніць у судзе і зафіксаваць у пратаколе нават з прадстаўленай для азнаямленьня мэдычнай карткі, зусім не знайшлі адлюстраваньня ў пратаколе. І гэта пры тым, што любая дадатковая фізычна-стрэсавая перагрузка, магла адправіць мяне ў лякарню з інфарктам, альбо й адразу на той сьвет (!). Суду навогул у такой сытуацыі, калі псыхалягічны ўціск з мэтаю прымусу да адмовы ад перакананьняў аказваецца на бацькоў праз дзяцей, варта было б задацца пытаньнямі: “Ці не прысутнічае тут прыкметаў злмыснага шантажу й катаваньняў? Ці не маецца кардынальнае пагаршэньне майго здароўя, адной з асноўных мэтаў дадзенага псыхалягічнага ўціску, як на праваабронцу й палітычнага апанэнта, з мэтаю выключэньня з актыўнага палітычнага дзеяньня ці назіраньня на выбарах …?” Пра стан здароўя й стрэсавую нагрузку можна было б хаця б пракансультавацца ў звычаным даведачна-экспэртным парадку зь лекарамі ўчасе ўдакладненьня зьвестак з мэдычнае карткі (нават хоць па тэлефоне). Чаго таксама не было зроблена судом, які палічыў немэтазгодным нава дакладную фіксацыю адзначанага на гэты конт мною ў судовым паседжаньні.
ПРОСІМ ДАЛУЧЫЦЬ НАШЫЯ ЗАЎВАГІ НА ПРАТАКОЛ ДА МАТЭРЫЯЛАЎ СПРАВЫ, бо яны уяўляюцца нам істотнымі й фіксуюць факты недакладнага, няпоўнага ці зусім няправільнага адлюстраваньня таго, што намі сьведчылася, выказвалася й тлумачылася ў зале суда, а таксама таго, што зьдзяйсьнялася-незьдзяйсьнялася судом у дачыненьні да важных для вырашэньня справы працэсуальных дзеяньняў і далучаемых, але потым зьніклых з матыэрялаў справы працэсуальных дакумэнтаў.

03.03.2010

_____________Аляксей Лапіцкі

_____________ Сьвятлана Лапіцкая


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка