Да пракурора горада Жодзіна Віктара Літвіненкі




Дата канвертавання15.03.2016
Памер78.69 Kb.
Да пракурора горада Жодзіна

Віктара Літвіненкі


Заяўнікі: бацькі Янкі Лапіцкага,

Аляксей Лапіцкі й Сьвятлана Лапіцкая


________________________________

Заява
У сувязі з апошнім рашэньнем выканкаму за № 928 і неабходнасьцю распачаць новы 2009-2010 навучальны год для нашага сына Янкі Лапіцкага ў нармальных умовах па адпаведнай беларускамоўнай гімназычнай праграме, улічваючы ўзгодненыя з дырэктарам Гімназыі №1 сп. Генадзем Каршуном, а таксама з шэрагам кіраўнікоў Жодзінскага ГАА, Упраўленьня агульнасярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі пазыцыі, зьвязаныя з неабходнасьцю забесьпячэньня безперапыннага якаснага працэсу навучаньня нашага сына па-беларуску (для рэалізацыі Канстытуцыйнага права на адукацыю на роднай дзяржаўнай мове) і менавіта ў межах Гімназыі №1 з улікам ягонага стану здароўя й патрабаваньня бацькоў і жаданьня вучня – навучацца ў звыклых для яго ўмовах – у вылучаным для гэтага гімназычным памяшканьні, дзе ён навучаўся ўсе мінулыя гады, мы ў сваёй заяве аж 31 жніўня 2009 года

Прасілі:



  1. забясьпечыць безканфліктнае й стабільнае, эфэктыўнае навучаньне нашага сына па адпаведнай беларускамоўнай гімназычнай праграме з улікам нашае прозьбы й патрабаваньняў – у памяшканьні гімназычнае клясы Гімназыі №1;

  2. з улікам верагоднасьці розных варыянтаў фармалізацыі дадзенага навучальнага працэсу, а таксама нашага катэгарычнага патрабаваньня - не парушаць нашыя Канстытуцыйныя правы й надалей, не ствараць вакол беларускамоўнага навучаньня Янкі ў межах Гімназыі №1 нездаровай атмасфэры нестабільнасьці й нэрвознасьці;

  3. прыняць пры гэтым да ведама нашую згоду несьці адказнасьць за здароўе сына, які будзе навучацца па нашым жаданьні ў памяшканьні Гімназыі №1, а не ў ізаляваным ад вучнёўскага соцыюму хатнім памяшканьні, пры ўмове забесьпячэньня адміністрацыяй і пэрсаналам адукацыйнай установы нармальных умоваў для далейшага навучаньня нашага беларускамоўнага сына.

Такім чынам, мы бралі на сябе адказнасьць за стан задроў’я сына адносна небясьпекаў пагаршэньня ягонай дыагнастуемай сёньня хваробы й аніякім чынам ня можа быць распаўсюджанай на выпадкі пагаршэньня стану ягонага здароўя з-за некіх дыскрымінацыйных ці штучна створаных абставінаў канфліктагеннасьці ці нэрвовасьці, іншых нэгатыўных абставінаў і праблемаў, выключэньне якіх палягае цалкам у кампэтэнцыях і службовых абавязках пэрсаналу й адміністрацыі Гімназыі №1, якая абавязаная гарантаваць арганізацыю й забесьпячэньне паўнавартаснага навучальнага працэсу з улікам натуральнай беларускамоўнасьці нашага сына, без грубага парушэньня нашых правоў і свабодаў ...
Да заявы была прыкладзена даведка з паліклініцы, неабходная для афармленьня хатняй формы навучаньня.

Варта адзначыць, што перад падачай гэтай заявы былі праведзены перамовы й кансультацыі з пазначанымі вышэй службоўцамі сыстэмы адукацыі, у прыватнасьці з супрацоўнікамі Ўпраўленьня адукацыі па Менскай вобласьці і Міністэрства - адпаведна Людміла Малец і Ірына Булаўкіна. У выніку нам патлумачылі, як робіцца афармленьні хатняй формы навучаньня, а таксама як пры гэтым рэалізаваць на практыцы нашу дамоўленасьць аб працягу навучаньня дзіцяці ў памяшканьні Гімназыі №1. Для гэтага нам трэба было ў нашай заяве ўзяць на сябе адказнасьць за небясьпеку пагаршэньня здароўя сына з-за навучаньня яго не ў хатнім памяшканьні, а у Гімназыі.

Акрамя таго, ва ўсіх нашых пераднавучальных перамовах і афіцыйных заявах у 2009 годзе, мы як і ў 2004-2005 г.г. (калі з тых жа самых матываў эканамічнай немэтазгоднасьці Жодзінскім выканкамам на 1 год і амаль 2 месяцы (!?) было прымусова спынена беларускамоўнае навучаньне нашага сына Янкі ў Жодзінскай Беларускай Гімназыі, ЖБГ – цяперашней Гімназыі №1) – мы абсалютна ясна тлумачылі нашыя законныя Канстытуцыйныя правы й адпаведныя патрабаваньні да ўлады й катэгарычна адмаўляліся ад працягу навучаньня нашага сына ў ізаляваных ад вучнёўскага соцыюму ўмовах – у хатнім памяшканьні ...
Ня гледзячы на гэта, дазволіўшы навучаньне нашага сына ў памяшканьні Гімназыі №1 з 01.09.2009 да 08.09.2009 (праўда 08.09.2009 дзіцёнак навучаўся ўжо не ўва ўласным памяшканьні, якое проста зачынілі па вусным загадзе з выканкаму), ужо з 09.09.09 – яго проста не заўважалі ў школе і забаранілі настаўнікам дапамагаць вучню займацца ў гімназычнай бібліятэцы (!?) – намесьніца дырэктару па навучальнай частцы Галіна Ляпяўка забараніла настаўніцы ангельскае мовы, выкладаць урок у бібліятэцы з спасылкай на забарону дырэктара аказваць адукацыйныя паслугі нашаму сыну па-беларуску на тэрыторыі гэтае дзяржаўнае адукацыйнае ўстановы (!?).
Адміністрацыя школы вырашыла, аказваючы псыхалягічна-адміністрацыйны ўціск і выказваючы нам пагрозы пазбаўленьня нас бацькоўскіх правоў (!?) – парушаючы нашыя дамоўленасьці й правы (арт. 29 Канстытуцыі Беларусі), ігнаруючы заявы й нашую катэгарычную пазыцыю і перакананьні, ПРЫМУСАМ дасягнуць пастаўленай мэты й дабіцца выцісканьня беларускамоўнага навучаньня з тэрыторыі Гімназыі №1 у дыскрымінацыйныя, ізаляваныя ад вучнёўскага соцыюму хатнія ўмовы.
У сувязі з гэтым намі былі зроблены заявы да Міністра адукацыі Беларусі. У апошнім адказе за подпісам нам. міністра Казіміра Фарыны, атрыманым 09.10.2009, адзначаецца, што

“… гімназія №1 г. Жодзіна можа пайсці Вам насустрач і арганізаваць правядзенне заняткаў у памяшканні гімназіі, але Вы, як законныя прадстаўнікі, павінны ўзяць на сябе адказнасьць за жыццё і здароўе Лапіцкага Яна ў час правядзеньня заняткаў. Для гэтага Вы напішаце адпаведную заяву ва ўстанове адукацыі.”


Пасьля гэтага, мы зрабілі дадатковую (другую адпаведную) заяву да дырэктара Гімназыі №1, але так і не дачакаліся адказу ні на адну, ні на другую.
Замест гэтага, па месцу працы маці Янкі Лапіцкага з адукацыйнай установы пачаліся тэлефанаваньні ад намесьніцы дырэктара Гімназыі №1 сп. Галіны Ляпяўкі, якая ПЕРШЫ РАЗ – дызінфармавала ідэоляга прадпрыемства сп. Ніфантава (нібы Янка аніводнага дня не наведваў Гімназыю з пачатку навучальнага 2009 года і ўва ўсім павінны бацькі - !?), а ДРУГІ РАЗ – што Сьвятлана Лапіцкая пазьбягае, адмаўляецца наведаць Камісыю па справах непаўнагадовых пры Жодзінскім выканкаме па пытаньні навучаньня Янкі (у той час, як ні да каго з нас на той момант ніхто па гэтым пытаньні нават і не зьвяртаўся і адпаведных позваў мы не атрымлівалі).
Апошнім часам, мы не мае ані адказаў на нашыя заявы ў Гімназыю №1, ані нейкіх канкрэтных дзеяньняў па рэалізацыі адзначанай намесьнікам Міністра Адукацыі Беларусі магчымасьці навучаньня нашага сына па-беларуску ў памяшканьні Гімназыі №1 і па гімназычнай праграме спэцыялізаванага роўню (па ангельскай мове).
Адзначаная цішыня – сьведчаньне поўнай разгубленасьці службоўцаў, якія ня ведаюць, як надалей забараняць беларускамоўнае навучаньне і не парушаць Канстытуцыйныя і Міжнародныя нормы права пры гэтым (Міжнародны Пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах, падпісаны Беларусьсю й абавязковы для кожнага суб’екта права на ейнай тэрыторыі).
А атрыманы 19.10.2009 афіцыйны запрос строга абавязкова наведаць 20.10.2009 (у дзень Янкінага нараджэньня) Камісыю па справах непаўнагадовых “па пытаньні далейшага навучаньня” нашага сына, можна разглядаць як наступны крок у працягу прымусовага й дыскрымінацыйнага ўзьдзеяньня на нашу беларускамоўную сямью з боку падпарадкаваных кіраўніцтву выканкаму службоўцаў.
Зыходзячы з адзначанага,

ПРОСІМ:

І. Даць праўную ацэнку адзначаемым у заяве дыскрымінацына-гвалтоўным і дзеяньняў службоўцаў Жодзінскага выканкаму і структураў адукацыі – Мінадукацыі, ГАА, Гімназыі №1 Жодзіна па фактах:

  1. парушэньня нашага Канстытуцыйнага права на бязплатную адукацыю для

нашага беларускамоўнага ад нараджэньня сына па-беларуску ў беларукай дзяржаўнай адукацыйнай установе гімназычнага роўню (адзінай у рэгіёне) па дыскрымінацыйным Рашэньні Жодзінскага выканкаму за №928;

  1. парушэньня Закону Рэспублікі Беларусь “Аб зваротах грамадзянаў”

- адсутнасьць адказу з Гімназыі №1 на нашу заяву ад 31.08.2009;

- адсутнасьць адказу й рэагаваньня па крытычна дыскрымінацыйнай сытуацыі з

навучаньнем нашага сына з Жозінскага выканкаму па апошняй нашай заяве ад 01.10.2009;

3) адсутнасьці станоўчых – скіраваных на вырашэньне праблемы дзеяньняў уладаў і дырэкцыі ў межах Канстытуцыйнага поля, ат аксама абавязковых для Беларусі агульнапрызнаных стандартаў права ў галіне гармадзянскіх і палітычных правоў і свабодаў, выкладзеных у МПГіПП*:



- для рэалізацыі той магчымасьці, якая заяўлена ў прапанове і афіцыйным адказе зь Мінадукацыі ад 06.10.2009 за №06-1156-К-(1)-0 і на якой у чарговы раз мы канцэнтруем увагу адказных службоўцаў у нашай дадатковай заяве ад 12.10.2009, дзе мы бярэм на сябе адказнасьц за здароў’е сына пры навучаньні яго ў памяшканьні Гімназыі №1

(у межах разумных і дыскрымінацыйна не завышаных патрабаваньняў да бацькоў па прапануемай ад іх меры асабістай адказнасьці за здароўе сына без выключэньня пры гэтым функцыянальных абавязкаў адміністрацыі па забесьпячэньні нармальных умоваў для правядзеньня заняткаў у навучальнай установе);

4) арганізацыі неправамерных дыскрымінацыйных дзеяньняў у дачыненьні да нашага беларускамоўнага сына Янкі ды нас, ягоных бацькоў, па пытаньні арганізацыі навучаньня па-беларуску ў дыскрымінацыйна-неправамерных абставінах – З ПРЫМУСАМ да правядзеньня такога навучаньня ў ізалявана-хатніх умовах без згоды вучня й бацькоў, законных уладальнікаў памяшканьня (арт. 29 Канстытуцыі Беларусі) з выкарыстаньнем адміністрацыйных рычагоў уплыву й спосабаў уціску:

- забарона супрацоўнікам адукацыі (настаўнікам) аказваць адукацыйныя паслугі на тэрыторыі Гімназыі №1 – у тым ліку ў школьнай бібліятэцы;

- загад супрацоўнікам адукацыі (настаўнікам) ігнараваць наяўныя абставіны й правы грамадзянаў, працягваць штодня дамагацца прадобнага неправамернага прымусовага дзеяньня – не даваць зконным жыхарам кватэры спакою й магчымасьці адпачыць ад пастаяннага псыхалягічнага ўціску й арганізаванага такім чынам цкаваньня па нацыянальна-моўнай і верагоднай палітычнай прыкмеце;

- спробы дабіцца выкананьня неправамернага прымусу да навучаньня па-расейску альбо навучаньня па-беларуску ў ізалявана-дыскрымінацыных умовах з адрывам ад вучнёўскага соцыюму праз аказаньне ўціску й запалохваньне бацькоў:

а) праз працоўны калектыў С.Лапіцкай – ідэалягічнае кіраўніцтва дадзенага вытворчага прадпрыемства;



б) праз Камісыю па справах непаўнагадовых Жодзінскага выканкаму, структурна падпарадкаваную кіраўніцтву Жодзінскага выканкаму, якое зьдзяйсьняе сёньня ў Жодзіне гвалт над Канстытуцыйным правам і дыскрымінацыю нас як беларускамоўнай сямьі грамадянаў Беларусі па нацыянальным, моўным ды палітычным прыкметах, ігнаруючы нашыя натуральныя для беларусаў (літвінаў) нацыянальныя рысы, адметнасьці, сумленьне й перакананьні …

ІІ. Прыняць меры пракурорскага рэагаваньня па ўсіх адзначаных у нашай заяве неправамерных дзеяньнях-безьдзеяньнях службоўцаў і пазначаных фактах парушэньня Канстытуцыйнага права й міжнародных стандартаў у галіне правоў і свабодаў грамяданаў Беларусі, дыскрымінацыі й прымусу беларускамоўнага вучня да непрыймальнага для яго й бацькоў расейскамоўнага навучаньня ў памяшканьні Гімназыі №1 у (нармальных) умовах альбо – запатрабаванага бацькамі й вучнем беларускамоўнага навучаньня ў непрыймальных для бацькоў і вучня ізаляваных ад вучнёўскага соцыюму (дыскрымінацыйна-ненармальных) ўмовах;

ІІІ. Аб выніках паведаміць пісьмова заяўніку.­­­

Дадаткі на 5 аркушах:


  1. Заява ў Гімназыю №1 ад 31.08.2009;

  2. Заява ў Гімназыю №1 ад 12.10.2009;

  3. Заява ў Жодзінскі выканкам ад 01.10.2009;

  4. Адказ зь Мінадукацыі ад 06.10.2009;



"20" 10. 2009 ______________Лапіцкі А.І.

___________Лапіцкая С.П.

P/S

*МПГіПП - Міжнародны Пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах, дзе выкладаюцца агульнапрызнаныя міжнародныя стандарты права ў галіне правоў і свабодаў грамадзянаў Краінаў-Удзельніцаў ягонага падпісаньня, абавязковы для выкананьня Рэспублікай Беларусь і кожным ейным суб’ектам права.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка