Да Божага Провіду




старонка4/10
Дата канвертавання14.03.2016
Памер1.21 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10

37 Езу, Божа міласэрны


1. Езу, Божа міласэрны ў дабрыні Сваёй нязмерны:

Зышоў, зышоў на зямлю Ты з неба і ўтаіўся ў кавалку хлеба.



2. Праз людсей быў затрыманы і на суд, як злодзей гнаны, вінавачаны фальшыва, суджаны несправядліва.

3. Збічавалі Тваё цела, не было і часткі цэлай, ранамі ўсяго пакрылі, найсвяцейшу кроў пралілі.

60
32 Ціхая ноч


1. Ціхая ноч, святая ноч,

Спіць усё, спіць даўно,

Толькі Маці святая ўсцяж

Ціха ў яслях люляе Дзіця:

Спі, Сыночак малы,

Люлі, люлі, спі.



2. А ў гары ўсё гарыць

Серабром зорных крыг.

Хор Анёлаў пяе пастухом

Аб Дзіцяці, што будзе Хрыстом,

Светлай песняй хвалы

Славяць Збаўцу зямлі.



3. Ціхая ноч, святая ноч,

Ў родны край завітай,

Людзям сум і тугу разгані,

Хай жа цешацца ў гэтыя дні,

Ў святую ноч,

Ў святую ноч.

57

33 Чаму ж сягоння

1. Чаму ж сягоння ночка, а днее

I, як ад сонца, неба яснее?



Пр.: Хрыстус, Хрыстус нам нарадзіўся,

Божым святлом грэшны свет азарыўся.



2. Чаму ж сягоння з неба Анёлы

Людзей збіраюць гімнам вясёлым?



Пр.: Хрыстус, Хрыстус нам нарадзіўся…

3. Чаму ж сягоння людзі спяваюць,

Дары прыносяць, Бога ўслаўляюць?



Пр.: Хрыстус, Хрыстус нам нарадзіўся…

4. Чаму ж і зорка ззяе так дзіўна,

Прад каралямі свеціць няспынна?



Пр.: Хрыстус, Хрыстус нам нарадзіўся…
34 А пад крыжам Маці стала

1. А пад крыжам Маці стала.

Крыж у смутку абдымала.

На якім канаў Бог-Сын,

На якім канаў Бог-Сын.



2. Дзідай бок Яго праткнуты.

На высокі крыж пакуты

Ён пайшоў за ўсіх адзін,

Ён пайшоў за ўсіх адзін.

58

3. Як суцешыць Маці мукі?

На Яе святыя рукі

Сына кроў сцякае з ран,

Сына кроў сцякае з ран.



4. Маці, з-пад крыжа святога,

Распалі любоў да Бога,

Бога Сына, Ён - наш Пан,

Бога Сына, Ён - наш Пан.



35 Бачыш, Езус канае…


1. Бачыш, Езус канае, больш не мае сілаў

Кроў Святая сцякае, з надарваных жылаў.



Пр.: О, злыя людсі, што вы нарабілі,

Свайго вы Пана, грахамі забілі.



2. Вочы Кроў залівае, як заслона дыма;

Божа Ойча прымай жа дух адзінага Сына.



3. Крыж высока трымае Створцу па-над зямлёю

Бог яе арашае не дажджом, а крывёю.


36 Езу Хрысце, Збаўца мілы

1. Езу Хрысце, Збаўца мілы,

Як ягнятка Ты цярплівы,

Церпіш, церпіш на крыжы мучэнні,

За ўсе, за ўсе нашы праграшэнні.

59

4. І тое, што Ты зносіў – вялікі цяжар мой.

Прабач, - то грэшнік просіць,

- май літасць нада мной.

Паглянь, стаю я бедны і гневу варты я,

Прабач правіны, Збаўца, ў слязах душа мая.

5. Я дзякую ад сэрца, о Езу, Сябра мой,

За мукі Тваёй смерці ў хвіліне страшнай той.

Дай, каб трымаў сябе я у смутку і ў журбе,

Ў астатняй дай хвіліне быць побач ля Цябе.



6. І калісь таксама ў вечнасць адыду,

Не ад Цябе сыходжу, а да Цябе іду.

Калі на сэрцы цяжка, калі душа баліць,

Прыйдзі ў маім няшчасці, з Табою прагну быць!



7. Будзь мне шчытом ахоўным, у смерці суцяшай,

І вобраз Твой цудоўны, і муку бачыць дай.

Хачу я Крыж Хрыстовы да сэрца прытуліць...

Хто гэтак памірае, той вечна будзе жыць!


41 О, Душа Хрыстова

1. О, Душа Хрыстова, асвяці мяне.

Цела Хрыстова, захавай мяне.

Кроў Хрыстова, напаі мяне.

О вада з боку Хрыстова, абмый мяне.



2. Мука Хрыстова, умацуй мяне.

О добры Езу, пачуй мяне.

У сваіх ранах укрый мяне.

He дазволь мне Цябе пакінуць.



4. Пасля вострую карону на Твае ўсклалі скроні, Каралём на смех убралі, здзекваліся, як жадалі.

5. На зямлю пад крыжам падаў і на ім прыбіць Сябе даў, працярпеўшы страшны мукі, аддаў Богу душу ў рукі.

6. Будзь заўсёды пахвалёны, ў міласэрдзі несканчоны! Езу, Божа, хай сардэчна хваляць Цябе ў небе вечна.

38 Езу, Ты бачыш…


1. Езу, Ты бачыш - крыж Твой не мінаю;

Езу, Ты бачыш, крыжа не баюся.

З болем на Крыж Твой цяжкі пазіраю,

Да трона Бога на зямлі імкнуся.



2. На крыж кладу я ўсе мае жаданні,

Тут прыбіваю грэшных думак мроі

Сэнс свой шукаю я ва ўкрыжаванні

Дзе з-пад кароны кроў цячэ па скроні.



3. Стаўшы пад крыжам, стомлены сабою,

Прагну я ў сэрцы несці крыж заўсёды,

Каб не глуміўся вораг нада мною,

Каб крочыць шляхам праўды і свабоды.



4. Не заслужыў я ласкі суцяшэння,

Бо вельмі доўга ад Цябе хаваўся.

Ты, Пане, клікаў да майго сумлення,

А я ў цемры моўчкі заставаўся.

61

5. Ты мне насустрач першы выйшаў, Пане,

Каб запрасіць зноў на свой шлях крыжовы.

Так і не выйшаў я на прывітанне Збаўцы,

Што міласць даць мне быў гатовы.



6. Сёння з надзеяй пад крыжом шукаю

Тое, што страціў Пана не спаткаўшы,

Грэх мой з пакорай прад Табой трымаю,

Не адыходжу міласці спазнаўшы.



7. Дай мне заўсёды быць з Табою, Збаўца,

Каб крыж мой стаўся мужнасцю і сілай.

Каб у жыцці больш з крыжам не расстаўся,

Каб ён узнёсся над маёй магілай.



39 На крыж прыбіты Бог-Сын цвікамі



1. Плач, чалавеча, за грэх слязамі. Ах, ах! На крыжы ўмірае. Езус вочы закрывае.

2. Зранена страшна Божае цела, зліта крывёю ў ранах вісела. Ах, ах! То грэх наш пракляты мучыць Бога так заўзята.

3. Коле карона голаў балюча, вусны спаліла смага пякуча. Ах, ах! За маё зграшэнне Езус млее ад цярпення.

4. Пад крыжам Маці плача, канае, Матчына сэрца жаль разрывае. Ах, ах! Злосць мая ліхая страшна Богу адплачае.

62

5. Буду ўжо лепшым, памажы мне, Божа, грэх, вораг люты, болей не можа. Ах, ах! Годзе ўжо грашыці, з ласкай Божай хачу жыці.



6. І з Магдаленай пакутаваці, за ўсе зграшэнні адшкадаваці. Ах, ах! Зжалься нада мною, Божа, дай мне жыць з Табою.

7. Сёння з грахом я пачну змагацца і з жалем буду я спавядацца. Ах, ах! Мне прабач, о Божа! Болей грэх мяне не зможа.

1   2   3   4   5   6   7   8   9   10


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка