Да Божага Провіду




старонка3/10
Дата канвертавання14.03.2016
Памер1.21 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10

Літанія да Найсвяцейшага Сэрца Езуса

Кірые, элейсон, Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон.

Хрыстэ, пачуй нас, Хрыстэ, выслухай нас.
Ойча з неба, Божа, – змілуйся над намі.

Сыне, Адкупіцель свету, Божа, – змілуйся над намі.

Духу Святы, Божа, – змілуйся над намі.

Святая Тройца, адзіны Божа – змілуйся над намі.


Сэрца Езуса, Сына Айца Спрадвечнага,

змілуйся над намі.

Сэрца Езуса, ва ўлонні Дзевы-Маці Духам Святым створанае,

Сэрца Езуса, са Словам Божым істотна з’яднанае,

Сэрца Езуса, бязмежнай велічы,

Сэрца Езуса, святыня Бога,

Сэрца Езуса, сяліба Найвышэйшага,

Сэрца Езуса, доме Божы і брама неба,

Сэрца Езуса, палымнеючае вогнішча міласці,

Сэрца Езуса, справядлівасці і любові скарбніца,

Сэрца Езуса, дабрыні і любові поўнае,

Сэрца Езуса, усіх цнотаў глыбіня бяздонная,

Сэрца Езуса, усялякай хвалы найдастойнейшае,

Сэрца Езуса, валадар і з’яднанне ўсіх сэрцаў,

Сэрца Езуса, у якім усе скарбы мудрасці і ўмеласці,

Сэрца Езуса, у якім уся паўната Боства,

Сэрца Езуса, упадабанне Айца Нябеснага,

25

Сэрца Езуса, з паўнаты якога мы ўсе атрымалі,



Сэрца Езуса, прага адвечных вышыняў,

Сэрца Езуса, цярплівае і вялікай міласэрнасці,

Сэрца Езуса, шчодрае для ўсіх, хто да Цябе звяртаецца,

Сэрца Езуса, крыніца жыцця і святасці,

Сэрца Езуса, уміласціўленне за грахі нашыя,

Сэрца Езуса, напоўненае знявагамі,

Сэрца Езуса, злачынствамі нашымі змучанае,

Сэрца Езуса, паслухмянае ажно да смерці,

Сэрца Езуса, дзідай прабітае,

Сэрца Езуса, крыніца ўсялякага суцяшэння,

Сэрца Езуса, жыццё і ўваскрашэнне нашае,

Сэрца Езуса, супакой і паяднанне нашае,

Сэрца Езуса, жывая ахвяра за грахі нашыя,

Сэрца Езуса, збаўленне тых, хто на Цябе спадзяецца,

Сэрца Езуса, надзея тых, хто ў Табе памірае,

Сэрца Езуса, радасць усіх святых,


Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,

– даруй нам, Пане.

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,

– выслухай нас, Пане.

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,

– змілуйся над намі.


С.: Езу лагодны і пакорны сэрцам,

Усе: Учыні сэрцы нашыя да Твайго падобнымі.

26

Молімся: Усемагутны вечны Божа, узглянь на Сэрца Наймілейшага Сына свайго, на хвалу і ахвяру, якую Ён складае Табе за нас, грэшных. Змілуйся над тымі, хто просіць Тваёй міласэрнасці і даруй ім у імя Сына свайго Езуса Хрыста, які з Табою жыве і валадарыць на векі вечныя.



Усе: Амэн.

Прысвячэнне роду людскога Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса

С.: О Езу Наймілейшы, Адкупіцель роду людскога, узглянь на тых, хто пакорна схіляецца да падножжа Твайго алтара.

Усе: Мы Твая ўласнасць і Табе належаць хочам.

С.: Сёння кожны з нас шчыра аддаецца Найсвяцейшаму Сэрцу Твайму, каб яшчэ больш з’яднацца з Табою. Многія зусім не ведаюць Цябе, многія адвярнуліся ад Цябе, пагарджаючы запаведзямі Тваімі. Змілуйся над аднымі і другімі, о Езу найласкавейшы, і прытулі ўсіх да Святога Сэрца свайго. Валадаром будзь нам, о Езу, – не толькі вернікам, якія ніколі не адступілі ад Цябе, але і сынам марнатраўным, якія Цябе пакінулі.

Усе: Дапамажы, каб як найхутчэй вярнуліся яны ў бацькоўскі дом і не згінулі ад нястачы і голаду.

С.: Будзь Валадаром для тых, хто памылкова ці праз нязгоду адлучыўся ад Цябе, прывядзі іх да прыстанку

27

Тваёй абароне

Тваёй абароне аддаемся, Святая Багародзіца, у нашых патрэбах не пагарджай маленнем нашым. I ад усялякай злой прыгоды выбаўляй нас заўсёды, Панна хвалебная i благаслаўлёная.

О Панi наша, Апякунка наша, Суцяшальнiца наша, Ты Заступніца наша, з Сынам сваiм нас паяднай, Сыну свайму нас даручай, Сыну свайму нас аддавай.

32

Літанія да Найсвяцейшай Панны Марыi (Ларэтанская)

Кірые, элейсон, Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон.

Хрыстэ, пачуй нас, Хрыстэ, выслухай нас.


Ойча з неба, Божа, – змілуйся над намі.

Сыне, Адкупіцель свету, Божа, – змілуйся над намі.

Духу Святы, Божа, – змілуйся над намі.

Святая Тройца, Адзіны Божа, – змілуйся над намі.


Святая Марыя, – малiся за нас.

Святая Багародзіца,

Святая Панна над паннамi,

Мацi Хрыстова,

Мацi Касцёла,

Мацi ласкi Божай,

Маці прачыстая,

Мацi беззаганная,

Мацi непарушная,

Маці нявінная,

Мацi наймiлейшая,

Мацi найцудоўнейшая,

Мацi добрай рады,

Мацi Стварыцеля,

Мацi Збавiцеля,

Панна наймудрэйшая,

Панна, хвалы годная,

29

Панна праслаўлёная,



Панна магутная,

Панна ласкавая,

Панна верная,

Люстра справядлiвасцi,

Сталiца мудрасцi,

Прычына нашай радасцi,

Святыня духоўная,

Святыня хвалебная,

Святыня слаўная пабожнасцi,

Ружа містычная,

Вежа Давiдава,

Вежа з косцi слановай,

Залаты доме,

Арка Запавету,

Брама нябесная,

Зорка ранiшняя,

Аздараўленне хворых,

Прытулак грэшных,

Суцяшальнiца засмучаных,

Успамога хрысціянаў,

Каралева Анёлаў,

Каралева патрыярхаў,

Каралева прарокаў,

Каралева апосталаў,

Каралева мучанiкаў,

Каралева веравызнаўцаў,

30

Каралева паннаў,



Каралева ўсiх святых,

Каралева, без граху першароднага зачатая,

Каралева ўнебаўзятая,

Каралева Ружанца святога,

Каралева сем’яў,

Каралева супакою,


Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,

– даруй нам, Пане.

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,

– выслухай нас, Пане.

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,

– змілуйся над намі.


С.: Малiся за нас, Святая Багародзіца.

Усе: Каб сталiся мы годнымi абяцанняў Хрыстовых.


Молiмся: Просім Цябе, Пане Божа, дазволь нам, слугам Тваім, цешыцца трывалым здароўем душы і цела, і праз слаўнае заступніцтва Найсвяцейшай заўсёды Панны Марыі май ласку вызваліць нас ад цяперашняга смутку і адарыць вечнай радасцю. Праз Хрыста, Пана нашага.

Усе: Амэн.

31

5 Да Марыі быў пасланы
1. Да Марыі быў пасланы

Габрыэль, Арханёл слаўны.

I ад Тройцы Найсвяцейшай

Кажа Дзеве Найчысцейшай:

«Вітай Панна, ласкі поўна,

Бог з Табою, бласлаўлёна».



2. Засмуціла Дзеву мова,

Што пачула ад Анёла.

А каб споўніць Бога волю,

To з пакорнаю душою

Словы ў сэрцы разважае,

Божы сэнс у іх шукае.



3. Цуд быў дзіўны, нечуваны –

Габрыэль сказаў да Панны

Словы мудрыя, святыя:

«He палохайся, Марыя,

Ласку Ты знайшла ў Пана

I Яго народзіш Сына.



4. Найвышэйшым Ён пасланы,

Будзе Езусам названы.

Чалавекам дасканалым,

Як асоба - Сам Бог славы,

Слова Вечнае Святое,

Што збаўляе ўсё жывое».

36

1 Анёл Пана быў пасланы да Марыі
1. Анёл Пана быў пасланы да Марыі,

І напоўніла Панну ласка,

Слухай абранніца Духа Святога,

Ты пачнеш і народзіш Сына!

Ты - новы рай, новая зямля святая,

Бо светач жыве ў Табе.


2. Глянуў Пан на Цябе з любоўю

І анёл Табе абвесціў:

Надыходзіць вось сапраўдны Бог.

У Тваім улонні прыме цела новага Адама -

Народжаны ад Айца, народжаны ў часе Бог –

Чалавек, светач і жыццё, -

Той, хто свет стварыў.
3. Весяліцеся са мною, абранніцы Пана,

Бо маё сэрца стала святыняй Бога.

Пан схіліўся над сваёю служкай,

І маё ўлонне ўчыніў Ён брамай неба.

Стаўся чалавекам адзіны Сын Бога,

Езус, найпрыгажэйшы

Сярод людскіх Сыноў.

33

2 Вось Пан Бог надыходзіць


Ессе Dominus veniet et omnes Sancti eius cum eo:

et erit in die ilia lux magna. Alleluia.


Вось Пан Бог надыходзіць, сa святымі прыбывае,

I святло ўсім заяснее. Аллелюя, аллелюя


3 Гнеў адвядзі свой ад людзей, о Пане
1. Гнеў адвядзі свой ад людзей, о Пане,

Каб атрымалі грэху дараванне.


2. Глянь на цяжкія нашых сэрцаў раны,

Дай нам таго, хто мае быць пасланы.


3. Люду, суцешся, ды забудзь нядолю,

Бо з путаў грэху выйдзеш ты на волю.


4. З лона святога найчысцейшай Маці

Збаўца выходзіць, каб нас ратаваці.


34

4 Грахом Адама род людскі сапсуты


1. Грахом Адама род людскі сапсуты, рай зачыніўся,

надыйшлі пакуты.

Дай дождж, о неба, на зямныя нівы, з ясных аблокаў сыдзе справядлівы.
2. У цемры блукаў чалавек самотны. Ды хто ж

направіць гэты лёс гаротны?

Дык вось, нарэшце, так людзьмі чакана, зорка

заззяла без заганы Панна


3. Яе пакора, чысціня і сціпласць у Бога-Створцы

распаліла міласць.

Збаўцу святога прыняла ва ўлонне, веліч Якога і

свет не агорне.


4. У гэтым нашых не было заслугаў, што так бясконца палюбіў Пан слугаў.

Цела людское пажадаў прыняці, нас мець братамі, сынам быць у маці


5. Падзякуй Пану шчыра, о люд верны, бо нас

наведаў і быў міласэрны

Рукі ўзнясіце і хвалу ўсклікайце, вечнага Бога ў

Тройцы праслаўляйце.


35

10 Поўная ласкі Дзева Марыя
1. Поўная ласкі Дзева Марыя

І блаславёная Панам

Ён здзейсніў мару ўсіх пакаленняў,

О Беззаганна.



2. Божае слова верай сагрэла,

Каб у Табе Целам стала

Новую Зорку нам спарадзіла,

Вечную яснасць



3. Будзь абаронай, Божая Маці

Дзецям, што ў цемры блукаюць

Шляхам надзеі і моцнай веры,

Святасці шляхам.


11 Прыйдзі, парыйдзі, Эмануэль
1. Прыйдзі, парыйдзі, Эмануэль! Ратуй народ, што ўсё згубіў, што на выгнанні слёзы лье, пакуль ратунак Бог спашле. Прыйдзі, прыйдзі, Эмануэль, збаў Свой народ ад цёмных сіл.

2. Прыйдзі, адвечны Цар Цароў, каб звольніць нас ад кайданоў, падняць з грахоўнай глыбіні, застацца з намі ва ўсе дні Прыйдзі, прыйдзі, Эмануэль, збаў Свой народ ад цёмных сіл.

40

6 Езу маленькі, прагна чакаю


1. Езу маленькі, прагна чакаю

з верай гляджу ў нябёс сіняву

"Збаўца, прыйдзі ўжо", - клічу, узываю,

з сэрца малітву ўзношу сваю.

Не пакінь жа ў нядолі,

просім, выбаў з грэху нас;

Па святой, па Божай волі

нам з'явіся, бо ўжо час.


2. Дзева Марыя, мы - твае дзеці,

будзь паратункам на кожны дзень.

Дай жа нам сонца праўды адвечнай,

хай знішчыць нашай грэшнасці цень.

Каб не быць нам за правіны

вечна ў смутку і журбе,

Дай нам Збаўцу - Свайго Сына,

шчыра просім мы Цябе.

37

7 Маці Збаўцы святога
1. Маці Збаўцы святога між жанчын адзіна

Проста ў неба дарога, Зорка з неба дзіўна

Ты як райская брама нас вядзеш да Бога

Будзь надзеяй, о Панна, для роду людскога.


2. Адвядзі ад пакуты люд Твой, што ўпадае

Хоць грахамі скуты, вольным быць жадае

Ты праз цуд нарадзіла Пана - вечнага створцу

І сама Ты карміла з неба Бога - збаўцу.


3. Панна поўная ласкі славы нечуванай

Габрыэль блаславёнай зваў Цябе з пашанай

Апякуйся, о Пані, грэшнымі сынамі

І хоць грэх часам зраніць, будзь заўсёды з намі.

38

8 О Панна Святая
О Панна Святая, пачатая бяз грэху, Марыя, брама неба, поўная пакоры, Маці Эмануэля.
9 Ойча наш нябесны
1. Ойча наш нябесны, глянь на нас ласкава. 

Цемрай свет пакрыты — зло запанавала.

На зыходзе нашы сілы, не пакінь нас, Божа мілы

Збаўца наш, мы Цябе чакаем.



2. Просіць люд бяздольны, грэшны і пакутны.

3 цемры грэху звольні, Збаўца наш магутны. 

Адхілі свой гнеў і кару ад нас, Божа Валадару

Збаўца наш, мы Цябе чакаем.



3. Хай слязьмі абмыем мы свае правіны.

Да Цябе ўсклікаем, Збаўца наш адзіны.

Дай нам слёзы ачышчэння і пашлі ўжо нам збаўленне.

Збаўца наш, мы Цябе чакаем.



4. Хай святлом заззяе Збаўцы нараджэнне –

3 краю і да краю людзям на збаўленне.

Твая ласка хай пальецца ў нашы хаты, у нашы сэрцы.

Збаўца наш, мы Цябе чакаем.

39

16 Дзева Святая сына калыхала,
1. Дзева Святая сына калыхала,

шчыра, з любоўю так яму спявала:

Люленькі-люлі, Ты маё дзіцятка,

Люленькі-люлі, Кветка-Немаўлятка



2. 3 неба Анёлы на зямлю прыбудзьце

і супакою вестунамі будзьце.

Люленькі-люлі, Божа — наша Сонца.

Люленькі-люлі, Валадар бясконцы.



3. Богу спявайце ўсе зямныя дзеці,

хай Божа радасць ў сэрцах вашых свеціць.

Люленькі-люлі, мілы наш Збавіцель.

Люленькі-люлі, свету Адкупіцель.


17 Дзень калядны слаўны
1. Дзень калядны слаўны - Хрыста нараджэнне,

Пасланца з нябёсаў свету на збаўленне.



Пр.: Радасна спявайма, Богу хвалу дайма: гэй, каляда, каляда! (х 2)

2. Найчысцейша Дзева Яго нарадзіла,

Спавіла, на сене ў яслях палажыла.



Пр.: Радасна спявайма...
44

3. Прыйдзі, крыніца ласк усіх, святло адвечных мар людскіх хай цемра больш не вернецца, граху ўлада скончыцца. Прыйдзі, прыйдзі, Эмануэль, збаў Свой народ ад цёмных сіл.
4. Прыйдзі, нябеснае святло, у Тваіх праменнях знікне зло; Тваю прамудрасць дай спазнаць і вечна ў Табе трываць. Прыйдзі, прыйдзі, Эмануэль, збаў Свой народ ад цёмных сіл.
12 Радуйся, Марыя, Панна найчысцейша
1. Радуйся, Марыя, Панна найчысцейша выбраная Богам, о нябёс лілея! Ты - прытулак бедных душ, Маці найсвяцейша!

2. Ласкі поўна Божай, чысціні анельскай, Тваё нараджэнне - свету суцяшэнне, Ты надзею нам дала, Маці беззаганна.

3. Пан з Табою, Дзева, новая ты Ева. Наша апякунка - грэшных прытулак. Маці міласэрная, усцяж за нас маліся!

4. Ты благаславёна, Панна хвалы годна. Пачала ад Духа Божага Ты Сына нарадзіла ў чыстасці, Дзевай засталася.

41

5. Між жанчын адзіна, Маці непавінна, Неба каралева, велічная Дзева. Шлях праўдзівы да Хрыста памажы знайсці нам



6. І благаславёны плод Твайго ўлоння, Езус Хрыстус, наш Пан, Сын жывога Бога. Ён прыйшоў, каб збавіць нас: Чэсць Яму і слава!
13 Свет наш абмыйце
Пр:. Свет наш абмыйце, чыстыя росы; Збаўцу Святога дайце, нябёсы.
1. Гнеў адвядзі свой ад людзей, о Пане,

Каб атрымалі грэху дараванне.



2. Глянь на цяжкія нашых сэрцаў раны,

Дай нам Таго, Хто мае быць спасланы.



3. Люду, суцешся ды забудзь нядолю,

Бо з путаў грэху выйдзеш ты на волю.



4. 3 лона святога Найчысцейшай Маці

Збаўца выходзіць, каб нас ратаваці.


42

14 A ўчора з вячора


1. A ўчора з вячора (х 2)

засвяціла зора (х 2).

Зора засвяціла (х 2),

ўвесь свет абудзіла (х 2).



2. Нам прыйшла навіна (х 2),

што Дзева Марыя нарадзіла Сына.

Хрыстус нарадзіўся (х 2),

свет узвесяліўся (х 2).



3. Людзі, паспяшайце (х 2),

Збаўцу прывітайце (х 2).

Хрыста нараджэнне (х 2)

людзям на збаўленне (х 2).


15 Бог прыняў людское цела
1. Бог прыняў людское цела,

Весяліцца кажа смела.

Для Яго мы заспявайма

I на лірах заіграйма: хвала, хвала!



2. Грамадою заспявайма,

І як Богу хвалу дайма

Ўсемагутнаму Дзіцяці і Марыі -

Яго Маці. Хвала, хвала!

43

5. Бліснула Сонца, бліснула Сонца,

Сонца праўды вечнай,

Надзея грэшным, надзея грэшным

Шчаслівасці вечнай.



Пр.: Хрыстус радзіўся, Бог аб'явіўся…

6. Прыходзьце кожны, прыходзьце кожны

Прывітаць Езуса,

3 чыстай душою, з чыстай душою

Выслаўляць Хрыстуса.



Пр.: Хрыстус радзіўся, Бог аб'явіўся…

7. Будзь жа вітаны і праслаўлёны,

Міласэрны Пане!

Праз Тваю волю - гора, нядоля

Хай жа нас не зможа.



Пр.: Хрыстус радзіўся, Бог аб'явіўся…
22 Нарадзіўся, нам з'явіўся
1. Нарадзіўся, нам з'явіўся,

Між быдлятак ў стайні Бог.

Хто ж Малому, дарагому

Даць там хвалу годна мог?

Пастушкі, вы паспяшайце,

Чэсць і хвалу Яму дайце,

Вас Анёл туды заве.
48

3. Анёлы звясцілі — пастушкі пачулі,

Першымі віталі Сына і Матулю.



Пр.: Радасна спявайма...

4. Мы за пастушкамі хутка паспяшайма,

Ў радасці вялікай хвалу Богу дайма.



Пр.: Радасна спявайма...
18 Дзіўная навіна сёння
1. Дзіўная навіна сёння Дзева Сына

Нарадзіла ў Бэтлееме, Марыя адзіна. (х2)



2. He ў царскай палаце, не ў багатай хаце,

А ў вярцепе пасяліўся і ўсе будуць знаці. (х2)



3. 3 Назарэту места — Марыя Усячыста

І радзіла і павіла Яго як нявеста. (х2)



4. На руках трымае і Яму спявае.

Усемагутным Творцам Богам Сына называе. (х2)


19 Езус наш маленькі
1. Езус наш маленькі пасярод стаенкі

плача ў сцюжы, бо Матуля не дала сукенкі (х2).



2. Бо была так бедна, ў хустачку адзіну

спавіла, прыкрыўшы сенам Дзева Бога-Сына (х2).

45

3. He было калыскі, ні падушкі, толькі

Сыну ў ясельках паклала сена пад галоўку (х2).



4. А Дзіцятка плача ў жолабе ціхенька —

надта зябка і так цвёрда, хіліцца стаенка (х2).



5. Ў роспачы Матуля — як слязам не ліцца?

О, мой Сыне, Божа воля - што ж Табе не спіцца? (х2)



6. Хопіць плакаць, Сынку, жаль душу сціскае,

досыць мне тае пакуты, што я ў сэрцы маю. (х2)


20 Зорка Бэтлеемска
1. Зорка Бэтлеемска над зямлёю ззяе,

Радасную вестку людзям абвяшчае.



Пр.: He cni, абудзіся! Хрыстус нарадзіўся!

3 неба радасць прамяніцца, будзем весяліцца.



2. Промень Божай ласкі на зямлю праліўся, 

Каб табе даць шчасце Збаўца нарадзіўся.



Пр.: He cni, абудзіся! Хрыстус нарадзіўся!

3. Ўстань жа, не спазніся прывітаць Дзіцятка.

Да жыцця ачніся, беларусе-братка.



Пр.: He cni, абудзіся! Хрыстус нарадзіўся!

46

21 Зямля і неба


1. Зямля і неба, зямля і неба

Радасна спяваюць.

Анёлы свету Анёлы свету

Дзіва абвяшчаюць:



Пр.: Хрыстус радзіўся, Бог аб'явіўся,

Анёлы славяць, цудна спяваюць.

Пастушкі іграюць, вол з аслом вітаюць.

Удзіцяці Бога знаюць!



2. Сёння ў Бэтлеем, сёння ў Бэтлеем

Дзіўная навіна:

Прачыста Дзева, Прачыста Дзева

Нарадзіла Сына!



Пр.: Хрыстус радзіўся, Бог аб'явіўся…

3. Марыя Матка, Марыя Матка

Дзіцятка пястуе

I стары Юзаф, і стары Юзаф

Езуса гадуе.



Пр.: Хрыстус радзіўся, Бог аб'явіўся…

4 I каралі тры, і каралі тры

3 Усходу прыбылі,

Богу Дзіцяці, Богу Дзіцяці

Ахвяры злажылі.



Пр.: Хрыстус радзіўся, Бог аб'явіўся…
47

26 Паказалась з неба
1. Паказалась з неба яснасць небывала,

Грамада Анёлаў песню заспявала:

«Хвала Богу на вышынях,

Спакой людзям на нізінах.

Gloria, gloria, gloria in excelsis Deo!»

2. Пастушкі на полі са страху памлелі,

Як на гэны цуды ў поўначы глядзелі;

Тады Анёл ім з'явіўся,

Сказаў: «Бог вам нарадзіўся».

Gloria, gloria, gloria in excelsis Deo!

3. Найсвяцейша Дзева стала Маткай Бога,

Ён адкупіць людскасць з моцы духа злога.

У стаенцы нарадзіла,

I на сенца палажыла.

Gloria, gloria, gloria in excelsis Deo!

4. I пабеглі дзеці з вялікай ахвотай,

Гралі і спявалі Богу стройнай нотай:

Свае сэрцы радавалі,

Што Езуса аглядалі.

Gloria, gloria, gloria in excelsis Deo!

5. I мы заспявайма Сыну-Богу хвалу,

Што для нас радзіўся і цярпеў нямала;

Праслаўляйма Збаўцу Бога,

Ў Святой Тройцы Адзінога.

Gloria, gloria, gloria in excelsis Deo!

2. Разам з вамі мы з мальбамі

Паспяшым туды хутчэй,

Хоць Малога станем Бога

Цешыць песняю сваёй.

Бо Ён бедна нарадзіўся,

У жлабочку прытуліўся,

Каб нас, грэшных, ў небе мець.

3. Станем ў кола і вясёла

Будзем «Глёрыя» спяваць:

Бо жаданы ёсць пасланы,

Каб збаўленне свету даць.

Шчыра так Яго вітайма

I з Анёламі спявайма:

«Усім спакой тут на зямлі!». 

4. Прывітайма, запытайма,

Хто прычынай гэта быў?

Скуль патрэба, што аж з неба

Бог на землю сам сступіў?

Міласць Божа то зрабіла,

Сына з неба падарыла,

Каб у небе мы былі.

5. Чаму ж, Божа, жлоб — не ложа –

3 сена меў пасцель сабе?

Быдла грэла - літасць мела,

А не людзі для Цябе?

«Грэшнік, злосці што паддаўся,

I як сена кволы стаўся, -

Праз Мяне, каб рай здабыў».

23 Нова радасць стала
1. Нова радасць стала, што яшчэ не бывала:

над Бэтлеем зорка ясна свету зазіяла.



2. Дзе Хрыстос радзіўся., з Панны ўцелавіўся,

нібы чалавек убогі ў пялюшкі спавіўся.



3. Пастушкі з ягняткам перад тым Дзіцяткам

упадаюць на калені для Яго ўслаўлення.



4. І мы заспявайма, Хрыста праслауляйма,

нараджонага з Марыі пакорна ўпрашайма.



5. Просім Цябе, Божа, просім мы, як можам:

"Дай нам ў небе жыццё шчасна, на зямлі прыгожа.


24 Ночка ціхая зарыста цуд часіна
1. Ночка ціхая зарыста цуд часіна

Нарадзіла дзева чыста Бога Сына

Па загаду Бога Духа праз з’яўленне

Усяму свету на пацеху на збаўленне.



2. Нарадзіла дзева маці ў бядоце

У паветцы у нястачы ў клапоце.

І над гэтым бедна маці гаравала

І калышучы дзіцятка так спявала

50

3. Спі мой міленькі сыночак збаўца свету

Выбачай мой галубочак беднасць гэту

Няма чым цябе мой Божа прыкрываці

Твае ручанькі прыгожа спавіваці



4. Не пагардзіў ты прыйсці так на свет гэты

У сукеначку ў мяне ты не адзеты

Толькі сенцам тут цябе я атуляю

Невыгоды можа гэтым больш спраўляю.


25 О, Зорка Еэтлеема
1. О, Зорка Еэтлеема, ў небе заззяй маім.

Шукаю Цябе і сумую я па святле Тваім.

Вядзі мяне да стайні, ляжыць там Божы Сын.

Пан Езус наш каханы, Збаўца людскіх правін.



2. Няма Яго у стайні, ані у жолабе,

Куды ж мы пойдзем, Хрысце? Дзе адшукаць Цябе?

Да алтароў мы пойдзем ўзмацніць любові жар

I нізкія паклоны — Табе наш шчыры дар.



3. He ведаю я, Пане, які быў ў стайні трон,

А ці душа мая бедна Табе мілей, чым ён?

Ты змілуйся нада мною і дай мне Свой спакой.

He нагарджаў Ты стайней, не пагарджай і мной.

51

6. Богу хвалу шлём да неба, Ён бо чалавеку

У нядолі, у патрэбе спагадаў адвеку.



Пр.: Gloria, gloria...
31 У Бэтлеем спяшайма

1. У Бэтлеем спяшайма,

Да стайні, бо там цуд:

У ясельках Сын Божы –

Ён збавіць грэшны люд.



Пр.: Анёлы, заспявайце!

Зайграйце, пастушкіі

Паклон Яму аддайце,

Валадары зямлі.



2. Укленчым на калені,

Дзіцятка гэта — Бог.

Свайго вітаем Пана,

Удзячна плоцім доўг.



Пр.: Анёлы, заспявайцеі...

3. О Божа, хто спазнае

Тваёй любові скарб?

На сене пры жывёле

Ты ўзводзіш свой пасад.



Пр.: Анёлы, заспявайце!...

4. 3 Айцом Ён роўны ў Бостве,

Нябёсаў Валадар,

Нам шчыра спагадаўшы,

Прыняў жыцця цяжар.



27 Пастушкі спалі
1. Пастушкі спалі пры ляску ў лажочку,

Глядзь, рассвятлела ў саму цёмну ночку

Яны чуюць: з музыкай

Спеў грамады вялікай

Анёлаў, анёлаў, анёлаў.

2. Адзін спусціўся - самы найяснейшы,

Слухайце, кажа, каторы смялейшы.

Навіну я вам скажу,

Нават месца пакажу

У Бэтлеі, у Бэтлеі, у Бэтлеі.

3. Бог там радзіўся ў гэту цёмну ночку,

He y палацы, але у хлявочку,

У жалабочку на сенка

Палажыла Паненка

Божаньку, дзетаньку маленьку.
28 Пойдзем ўсе мы да стаенкі
1. Пойдзем ўсе мы да стаенкі, да Езуса і Паненкі.
Прывітаем мы Малога і Марыю — Маці Бога! (х2)

2. Вітай, Езу, наш каханы, Патрыярхамі чаканы, праз прарокаў прадказаны і для ўсіх людзей жаданы. (х2)

53

3. Ў жолабе Цябе вітаем, шго Ты — Бог, мы добра знаем. Нарадзіўся ў стайні ўбогай, каб пазбавіць нас ад злога. (х2)



4. Вітай, Езу, што з'явіўся, Той, што двойчы нарадзіўся. Раз з Айца перад вякамі, потым з Маці — як мы самі. (х2)

5. Хто ж такія ведаў дзівы: Чалавек і Бог Праўдзівы.

Ты злучыў ў Сваей Асобе дзве натуры ў Ёй асобных. (х2)


29 Сёння ў Бэтлеем

1. Сёння ў Бэтлеем, сёння ў Бэтлеем добрая навіна: святая Панна, святая Панна нарадзіла Сына.

Пр.: Хрыстус з'явіўся, Бог нарадзіўся,

Анёлы граюць, Пастухі спяваюць,

Каралі вітаюць, голавы схіляюць.

Цуда, цуда абвяшчаюць.



2. Марыя Панна, Марыя Панна Дзіцятка люляе

I святы Юзеф, і святы Юзеф іх абараняе.



Пр.: Хрыстус з'явіўся, Бог нарадзіўся…

3. Няхай у стайні, няхай у стайні Хрыстус нарадзіўся.

Але у неба, але у неба шлях людзям адкрыўся.



Пр.: Хрыстус з'явіўся, Бог нарадзіўся…

4. І каралі тры, і каралі тры з усходу прыбылі

Богу Діцяці, Богу Діцяці ахвяру злажылі.



Пр.: Хрыстус з'явіўся, Бог нарадзіўся…

54

5. Пойдзем жа і мы, пойдзем жа і мы прывітаць Езуса, вечнага Пана, вечнага Пана нашага Хрыстуса.



Пр.: Хрыстус з'явіўся, Бог нарадзіўся…

6. Будзь пахвалёны, будзь пахвалёны, дай нам ўсім збаўленне. Вечны наш Божа, вечны наш Божа, які спіш на сене.

Пр.: Хрыстус з'явіўся, Бог нарадзіўся…
30 У Бэтлеем за пастушкамі

1. Ў Бэтлеем за пастушкамі хутка паспяшайма,

Богу-Сыну мы таксама хвалу заспявайма:



Пр.: Gloria, gloria in excelsis Deo! (x 2)

2. He ў палацы, не ў хароме, не ў заможнай хаце, 

А на сене ды саломе туліць Яго Маці.



Пр.: Gloria, gloria...

3. Ha калені быдлянятка прад Ім упадае,

У маленькім тым Дзіцятку Бога праслаўляе.



Пр.: Gloria, gloria...

4. Будзем вечна праслаўляці Збаўцу дарагога,

Найсвяцейшу Дзеву-Маці, Юзафа святога.



Пр.: Gloria, gloria...

5. К Бэтлеему пасылайма сёння свае сэрцы.

Годна хвалу заспявайма ўсёй Святой Сямейцы.



Пр.: Gloria, gloria...
55

2. Дык заплач жа, чалавеча,

Грэх твой Пана так скалечыў!

Глянь жа, глянь жа, як Бог міласэрны,

Кайся, кайся грэшны і мізэрны.



3. Ён сказаў апошня слова,

На грудзі голаў.

Маці, маці ў слёзах замлявае,

У жальбе, у жальбе з плачу ледзь жывая.



4. Загрымела навакола,

Ды зямля аж раскалолась.

Гэты, гэты цуд усіх трывожа,

Сотнік, сотнік кажа: "Ён Сын Божы".



5. Потым бок Яму прабілі,

Кроў з вадой адтуль пралілі.

Мы тут, мы тут заліты слязамі:

Езу Хрысце, злітуйся над намі.



1   2   3   4   5   6   7   8   9   10


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка