Да 75-годдзя заснавання Ашмянскага раёна




Дата канвертавання19.03.2016
Памер31.04 Kb.
Да 75-годдзя заснавання Ашмянскага раёна.
Тэрыторыя сённяшняга раёна ў XIV стагоддзі ўваходзіла ў Віленскае княства, а з пачатку XV стагоддзя – у Віленскае ваяводства. У 1566 – 1567 гг. падчас адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы былі канчаткова вызначаны межы Ашмянскага павета. У 1791 годзе на базе павета ўтварыліся два новых – Ашмянскі і Завілейскі (пазней – Свянцянскі). Плошча Ашмянскага павета складала 6 196,5 кв. вярсты. У часы Расійскай імперыі ён уваходзіў у склад Віленскай губерніі. У 1920 – 1939 гг. Ашмянскі павет зноў паменшыўся – частка яго тэрыторыі адышла да Валожынскага павета.

Пытанне аб раёнах узнікла восенню 1939 года, а 21 снежня яно было разглеждана на пасяджэнні павятовага камітэта партыі. Мерквалася, што павет будзе асновай для ўтварэння Ашмянскага, Смаргонскага і Астравецкага раёнаў.

Утварэнню Ашмянскага раёна папярэднічалі наступныя падзеі: на народным сходзе ў Беластоку быў вызначаны лёс Заходняй Беларусі. 4 снежня 1939 года Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР разгледзіў прадстаўленне аб утварэнні новых абласцей (Баранавіцкай, Беластоцкай, Брэсцкай, Вілейскай і Пінскай). У той жа дзень (4 снежня 1939 года) выйшаў адпаведны ўказ, падпісаны старшынёй Прэзідыума С. Калініным і сакратаром А. Горкіным.

У тым жа ўказе пералічаны і раёны, якія павінны былі ўвайсці ў тую або іншую вобласць. У прыватнасці, Ашмянскі раён адносіўся да Вілейскай вобласці.



7 снежня 1939 года быў падпісаны Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР аб зацвярджэнні абласных выканаўчых камітэтаў.

15 студзеня 1940 г. Прэзідыумам Вярхоўнага Савета БССР быў прыняты Указ аб утварэнні раёнаў у заходніх абласцях.

Наступным крокам стала замена валасцей на сельсаветы. 18 лютага 1940 г. былі зацверджаны старшыні і сакратары дваццаці сельскіх саветаў. Наконт дэпутатаў мясцовых Саветаў неабходна адзначыць, што іх у раён доўга не было (ні сельскіх, ні гарадскіх, ні абласных). Выбары адбыліся толькі 15 снежня 1940 года.

Кіруючыя кадры ў большасці прыбывалі з ўсходніх раёнаў Беларусі, з Расіі і іншых рэспублік. Побач з імі некаторыя адказныя пасады займалі і мясцовыя жыхары, каму аказваўся давер. Абавязкі першага сакратара РК КП(б) выконваў А.П. Лебедз, якога ў красавіку 1941 г. змяніў А.А. Гусакоў. Райкам камсамола ўзначальвалі А.В. Кузьміна, К.Д. Антаневіч, В.А. Старыкаў, А.І. Тэкаў. Раённы выканаўчы камітэт узначальваў з моманту існавання і да пачатку вайны З.Ш. Юдовін.

У даваенны час у раёне працавалі наступныя прамысловыя прадпрыемствы: дражджавы завод, сталярная, кавальская, войлачна-вяровачная майстэрні, 20 млыноў, крухмальны, цагельны, вапнавы, смалакурны заводы, торфараспрацоўкі, электрастанцыі, друкарня. У 1941 годзе у раёне працавала 88 школ (79 беларускіх, 6 рускіх, 2 яўрэйскія, 1 польская), райбібліятэка, Дом сацыялістычнай культуры, кінатэатр, 13 хатаў-чытальняў, бальніца на 110 ложкаў і інш.

Ашмянскі раён у гады Вялікай Айчыннай вайны пазбег карных экспедыцый і татальных разбурэнняў. Аднак многае з ацалеўшага загінула падчас баявых дзеянняў летам 1944 года. Тыя аб’екты, які не паспелі знішчыць або разграбіць, спынілі дзейнасці: не хапала людзей, сыравіны, паліва…

З 1944 па 1960 год Ашмянскі раён уваходзіў у склад Маладзечненскай вобласці. З 1960 г. – у складзе Гродзенскай вобласці. У студзені 1960 года пачаліся рэформы ў адміністрацыйна-тэрытарыяльнай галіне – было скасаван 15 раёнаў (Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 20 студзеня 1960 г.). 25 снежня 1962 г. да Ашмянскага раёна далучаны гарадскі пасёлак Астравец, 8 сельскіх саветаў і 14 населеных пунктаў Чэхскага сельсавета былога Астравецкага раёна. Аднак 9 студзеня 1965 года скасаваныя раёны аднавіліся.

На 1988 год у раёне працавала 11 калгасаў і адна эксперыментальная база (саўгас).



Прымысловасць раёна у пасляваенны час:

- з 1944 года пачаў працаваць нарыхтоўчы пункт па прыёмцы льнотрасты, ільнасемя і валакна. Потым пачалося будаўніцтва анаагрэгатнага льнозавода.

- з 1945 г. працуе ў раёне мясакамбінат (адкрыты ў 1903 годзе як прыватная бойня);

- у 1947 годзе пачаў працаваць Ашмянскі маслазавод;

- у 1954 годзе створана прадпрыемства пад назвай “Арцель 9 мая” (сучаснае ААТ “Белкава”).

- у верасні 1959 года створана міжкалгасная будаўнічая арганізацыя (МБА) абласнога міжкалгасбуда (сучаснае ААТ “Будаўнік”);



- у лістападзе 1970 года пачаў працаваць філіял Вільнюскага вытворчага аб’яднання імя 60-годдзя Кастрычніка, які спецыялізаваўся на выпуску пластмасавых дэталей ілюмініевага ліцця для вытворчасці хваляводнай тэхнікі, медыцынскага апаратуры (сучаснае ААТ “Радыётэхніка”).
Краязнаўчы музей імя Ф.Багушэвіча


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка