Цыкл публічных лекцый “urbi et orbi” Міхал Анемпадыстаў “Колер Беларусі” 27 студзеня а 18. 30




Дата канвертавання27.03.2016
Памер14.4 Kb.
ЦЫКЛ ПУБЛІЧНЫХ ЛЕКЦЫЙ “URBI ET ORBI”
Міхал Анемпадыстаў

Колер Беларусі”



27 студзеня а 18.30

Куйбышава, 22 ( Арт Сядзіба)
Кожная нацыя мае сваю прастору культуры… У гэтым сэнсе беларускую культуру можна ўявіць такой калекцыяй нашых здабыткаў, традыцый, візуальных, вербальных твораў і іншых рэчаў і з’яваў, якія маркіруюць нас як беларусаў і дапамагаюць зразумець, асэнсаваць свае месца ў свеце.

Да прыкладу – колер… Што колеры могуць сказаць пра нас, нашае гістарычнае і сучаснае? Дамы, тралейбусы, нашае адзенне…– усе гэта неяк пафарбавана…. Але наколькі каларыстыка нашага асяроддзя грунтуецца, падпітваецца традыцыяй? Якім колерам аддавалі перавагу продкі сучасных беларусаў і чаму? Як праяўляюцца ўзаемасувязі паміж колерам і нашай культурай, колерам і рэлігіяй, колерам і нашай ментальнасцю… Як увогуле можна працаваць з колерам, намінуючы яго як “нацыянальны маркер”?



У межах цыкла публічных лекцый “Urbi et Orbi дызайнер, паэт, культурны дзеяч Міхал Анемпадыстаў, шукаючы адказаў на гэтыя пытанні, стварае і дэманструе свой адметны спосаб працы з такой фактурай, як “беларуская рэчаіснасць”, “традыцыйная культура”, “культура беларускасці”. Каментуючы намер публічна распавесці пра гэта на лекцыі, мастак кажа: “…Сэнс захавання традыцыі не ў тым, каб карыстацца рэчамі гэтак сама, як імі карысталіся ў традыцыйным грамадстве. А проста каб ведаць іх каштоўнасць, іхнія ўнутраныя эстэтычныя законы. Каб гэтыя ўнутраныя законы можна было, асэнсаваўшы, выкарыстоўваць. Каб умець стылізаваць іншыя прадукты – візуальныя, архітэктурныя, рэкламныя – стылізаваць паводле нацыянальных каштоўнасцяў”.

Лекцыя “Колер Беларусі” адбудзецца 27 студзеня а 18.30 у “Арт Сядзібе” (вул. Куйбышава, 22, ГД “Гарызонт”, 2-гі паверх).

Online-трансляцыя будзе даступна па спасылцы: http://distance.fly-uni.org/mod/page/view.php?id=370
Запрашаем! Уваход вольны.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка