Цікавыя навіны красавіка 26 красавіка – Дзень Чарнобыльскай трагедыі




Дата канвертавання24.03.2016
Памер25.82 Kb.
Цікавыя навіны красавіка

26 красавіка – Дзень Чарнобыльскай трагедыі. Да гэтай трагічнай даты ў бібліятэках сеткі былі прымеркаваны ўрокі памяці, інфармацыйныя гадзіны, літаратурныя кампазіцыі.

У цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшоў урок памяці пад назвай “Тревожный путь земли. Бібліятэкары расказалі вучням 11 “А” класса СШ №1 аб наступствах, якія далі ведаць аб сабе ў першыя месяцы пасля выбуха: смяротнасць, затрымка псіхічнага развіцця ў дзяцей. Па ліку пацярпеўшых Чарнобыльская катастрофа значна пераўзыходзіць атамную бамбардзіроўку Хірасімы ў Японіі. Даведаліся вучні і аб помніку на пензенскай зямлі: маладыя людзі выклалі свечкі ў выглядзе знака радыяцыі ў памяць аб тых людзях, хто працаваў і ліквідаваў страшную аварыю. У заключэнні прысутныя паглядзелі дакументальную стужку “Хроника молчания” аб падзеях на Чарнобыльскай АЭС.


Дзіцячая бібліятэка гэтай падзеі прысвяціла гадзіну смутку “Памятаць – значыць жыць” для вучняў 8 “Б” класа СШ №1. Рабятам было расказана аб шкодным уздзеянні радыяцыі на ўсё жывое, аб людзях, прымаўшых удзел у ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Вельмі ўразіў прысутных тэатралізаваны маналог з кнігі С. Алексіевіч “Чарнобыльская малітва”, у якім маладая аўдавелая жанчына расказвала аб тым, як паміраў яе муж прама ў яе на руках. На працягу мерапрыемства гучалі вершы Д. Булдакова, С.Законнікава, Г.Шчура і інш. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава.

Боль мая – Чарнобыль” – пад такой назвай прайшоў тэматычны вечар для падлеткаў у Бяседавіцкай СБ флоры і фаўны. У час мерапрыемства рабяты даведаліся, калі і дзе адбылася гэта аварыя. Былі разгледжаны прычыны выбухаў на Чарнобыльскай АЭС, наступства выкіду ў атмасферу выпарынага паліва, якое з'явілася крыніцай радыяцыйнага заражэння. Вёўшы гаворку аб Чарнобыльскай катастрофе былі ўспамянуты імёны пажарных, якія першымі кінуліся на тушэнне пажару і загінулі, атрымаўшы вялікую дозу радыяцыі. Тэма Чарнобыля была закранута ў літаратуры і мастацтве. Былі прадэманстраваны рэпрадукцыі карцін М.Савіцкага: “Доля”, “Чернобыльская мадонна”, “Запретная зона”, “Крест надежды”. Ішла гаворка і аб раманах М.Шамякіна “Злая зорка”, І.Пташнікава “Львы”.


У кастрычніку ў Батаеўскай СБ-музеі для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту быў падрыхтаваны ўрок цікавага паведамлення “Лён, ты мой лён”. Дзеці даведаліся аб этапах працы з гэтай значнай для беларусаў культурай, пачынаючы з пасева лёну і сканчаючы афарбоўкай ўжо гатовага палатна. Расказ суправаджаўся паказам тых прылад працы, якія маюцца ў фондзе музея і прадстаўлены на экспазіцыі “Лён – нацыянальнае багацце”. Рабяты маглі не толькі паглядзець на іх, але і патрымаць у руках, уявіць сабе, як імі працавалі іх бабулі і дзядулі.

Чарговае паседжанне экалагічнага клуба “Экаполіс” пры цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылося 18 красавіка. Для ўдзельнікаў клуба быў падрыхтаваны кірмаш карысных парад “Огород – всегда доход”. Гаворка вялася аб старых і новых тэхналогіях агародніцтва. Прысутныя даведаліся, што такое агарод метадам Мітлайдэра, што такое мульчаванне і для чаго яно прымяняецца, а таксама аб тэхналогіі для лянівага пенсіянера і інш. Многія падзяліліся і сваім вопытам. Маясеенка Л.А. падзялілася сваім метадам пасадкі агарода “па Курдзюмаву”, Падабед Р.Д. расказаў пра апрацоўку і і абразанне вінаграда, Лупекіна Г.К. праінфармавала аб хваробах і шкодніках сада і мерах барацьбы з імі.



Для гасцей была аформлена кніжная выстава “Ураджайны агарод” і прадэманстравана прэзентацыя “Вясновыя клопаты агародніка”.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка