Ці ёсць вада на Марсе?




Дата канвертавання18.05.2016
Памер19.19 Kb.
Ці ёсць вада на Марсе?
Казка з чароўнымі памяткамі

Каты дужа баяцца вады. Гэта ведаюць усе.

Рэч у тым, што калі кот мокры, усім адразу відаць, што ён зусім не тоўсты і пухкі...
...а вельмі-вельмі худзенькі, пакуль поўстачка не высахне. Каты вельмі саромеюцца гэтага.

Доўга яны шукалі месца, дзе б не было гэтай нахабна-мокрай вады.


І вось аднойчы Каты даведаліся, што на Марсе вады няма.

Уяўляеце, якое шчасце – можна спакойна бегаць і скакаць проста па дне каналаў і не намачыць лапкі!


І надумалі яны паглядзець, як там марсіянскім катам жывецца.

Пабудавалі нашыя Каты ракету.

Ну, не вялізную ракету, а так, маленькую.
Такую маленькую, што ўлезці ў яе здолеў толькі маленькі кот Коська. Ну што ж, падумалі Каты, значыць, яму і ляцець!

Прыляцеў Коська на Марс, выйшаў са сваёй ракеты, паглядзеў навокал.


Каты вакол ходзяць су-умныя і нейкія шэранькія.

Пытаецца Коська: «Чаму вы ўсе такія невясёлыя? У вас жа вады няма, і вас ніхто не прымушае мыцца!»


Зірнулі на Коську сумныя Марсіянскія Каты і сказалі: «Мы таксама раней не цанілі ваду. Не закрывалі краны, калі чысцілі зубкі. Вось вада ва ўсіх дома так капала, капала...
Дый сышла зусім. І засталіся ў нас адны сухія каналы.

А цяпер жа нам так хочацца папіць чыстае вадзічкі ці нават (насуперак кашэчым звычкам) выкупацца.


І вылізаць сябе мы таксама не можам, таму што язычкі нашыя зусім высахлі і скруціліся ў трубачкі. Вось цяпер і даводзіцца ўсім Марсіянскім катам купацца ў пыле.
Вады ж няма. Бруд, канечне, ад гэтага сціраецца, але ад пылу ўсе мы сталі зусім шэрымі», - так сказалі Коську сумныя Марсіянскія Каты.
А калі яны даведаліся, што ёсць яшчэ месца, дзе шмат вады, то сказалі Коську, што ваду трэба ашчаджаць. І далі яму Чароўныя Памяткі. Паглядзеў на іх Коська – і бегма ў ракету, хутчэй паляцеў дахаты.
Распавёў зямным Катам, як трэба эканоміць ваду, і яны вырашылі, што зусім не хочуць, каб Зямля ператварылася ў марсіянскую пустэльню.
А Коська з усіх лапак пабег у двор, бо ў суседніх дамах жылі яшчэ некалькі Катоў, якія дагэтуль не ведалі, як гэта важна – эканоміць ваду. Ён вельмі хацеў
патлумачыць ім гэта як найхутчэй. Коська нават прынес Катам Чароўныя Памяткі, што далі яму Марсіянскія Каты, каб усе ведалі: трэба вельмі беражліва ставіцца да вады.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка