Чытайце ў нумары: Люты, 2013




Дата канвертавання01.05.2016
Памер35.9 Kb.
З Днём роднай мовы!!!

Школьнае перыядычнае выданне


Чкапля 18капля 19овал 21ытайце ў нумары: Люты, 2013


21 лютага ў нашай краіне аб’яўлены як Дзень роднай мовы. У гэты дзень у нашай школе прайшла акцыя «Размаўляем па-беларуску». Ва ўмовах навучальнага працэсу, а таксама ў сферы непасрэдных зносін паміж вучнямі і настаўнікамі рабочай мовай была беларуская. Большасць вучняў з вялікім задавальненнем размаўлялі на роднай мове, сачылі за тым, каб ва ўласным маўленні гучала як мага менш русізмаў. З аднаго боку, гэтая акцыя дазволіла ўсім не толькі ўпэўніцца ў валоданні роднай мовай, але і адчуць сябе сапраўднымі беларусамі. З другога - выклікала шэраг цяжкасцей і непаразуменняў, прычынай чаго паслужыў не вельмі высокі ўзровень ведання мовы некаторымі навучэнцамі. Напрыканцы навучальнага дня школьныя карэспандэнты пацікавіліся ў вучняў, ці спадабалася ім размаўляць па-беларуску і наколькі мэтазгодна праводзіць падобныя акцыі ў школе. Абсалютная большасць навучэнцаў выказалася за правядзенне падобных мерапрыемстваў:

Ці спадабалася вам размаўляць па-беларуску?”






Шаблоўскі Мацвей, 8 “В” клас: “Размова на беларускай мове прынесла мне не толькі вялікае задавальненне, але і дазволіла замацаваць веданне мовы, выявіць уласныя “прабелы” ”.
Васільева Дзіяна, 9 “В”: Я лічу, што такія акцыі патрэбна праводзіць як мага часцей. Мне часам было нават сорамна ад таго, што не ведаю, як сказаць тое ці іншае слова па-беларуску. Мы жывём ў Беларусі і павінны добра валодаць роднай мовай”.

Гарноўскі Дзмітрый, 9 “Б”: “ Я заўсёды быў упэўнены ў тым, што добра ведаю беларускую мову. Але неўзабаве адчуў, што

размаўляць па-беларуску ў мяне не вельмі добра атрымоўваецца. У маім лексіконе пераважаюць рускія словы. Да сапраўднага беларуса мне яшчэ працаваць і працаваць” (жартуе).



Хачатран Вардуі, 9 “В”: “Я заўсёды з павагай ставілася да беларускай мовы і з задавальненнем размаўляю на ей. Жыхары кожнай краіны перш за ўсё павінны выдатна ведаць сваю мову”.


Філолагам на заметку (!)

З мэтай больш аб’ектыўнага вывучэння ўзроўню валодання роднай мовай вучнямі школы напярэдадні акцыі было праведзена невялічкае тэсціраванне. Як вядома, сучасная беларуская літаратурная мова мае лексічныя (правільнае ўжыванне слоў), арфаграфічныя (патрабуюць аднастайнага напісання моўных адзінак), граматычныя (ужыванне формаў слова, а таксама спалучэнняў слоў у словазлучэннях і сказах) і арфаэпічныя (адзінае вымаўленне моўных адзінак) нормы. Тесціраванне паказала, што навучэнцы часцей за ўсё адчуваюць цяжкасці ў выкананні граматычных і арфаэпічных нормаў мовы.

Некаторыя вучні не маглі падабраць беларускія адпаведнікі рускім словам (асабліва такім словам, як: потолок, страна, блюдо і інш).

Э. В. Вусік

Гаварыце правільна!

прямоугольник с двумя скругленными противолежащими углами 22

З усмешкай і ўсур’ёз..

*****

— Якая мова ў свеце самая складаная? Кітайская цi іўрыт?

— Беларуская!

Чаму?

— Палова беларусаў дагэтуль не могуць яе вывучыць…



*****

Жонка мужу за сняданкам:

— Дарма мы з табой былi супраць таго, каб дачка зрабiла пiрсiнг. З тых часоў, як яна ўставiла сабе ў нос кольцы, стала значна зручней падымаць яе ў школу.

*****

Званок у службу ратавання:

— Дашліце ратавальнікаў! У мой пакой уварваўся кот!

— Э… Што вы маеце на ўвазе? Які кот?

— Кот! Вы разумееце, кот! Ён уварваўся ў мой пакой і накіроўваецца да мяне!

— Хвіліначку, мабыць, вы хочаце сказаць, што ў ваш пакой уварваўся злодзей, які хоча скрасьці ката?

— Не! Сапраўдны кот! Які кажа «Мяў»! Маё жыццё ў сур’ёзнай нябяспецы!

— Але як кот можа быць нябяспечным? Хто ўрэшце ў тэлефона?

— Папугай.



Галоўны рэдактор: Шакаль Аліна.

Матэрыялы падрыхтавалі: Э. В. Вусік, Шакаль Аліна, Варакса Вікторыя.

Тыраж: 10 экз. Цана: бясцэнная

Наш адрас: 222720, г. Дзяржынск, вул. Астроўскага 49-Г.

Тэл: 8-01716-5-57-54, 8-01716-5-62-26
E-mail:dsch4@schoolnet.by






База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка