Чэрвень 2006 года №10




Дата канвертавання05.05.2016
Памер27.08 Kb.










Чэрвень

2006 года

10






Газета вучнёўскага самакіравання

Чэрнікаўшчынскага навучальна -педагагічнага комплексу:

дзіцячы сад – сярэдняя школа






Здаецца зусім нядаўна звінеў першы званок, і вось - прагучаў апошні. Урачыстая лінейка, прысвечаная гэтай падзеі, прайшла па - святочнаму радасна, узнесла.

Школьны вестыбюль напоўніўся вучнямі, іх бацькамі, настаўнікамі, гасцямі. Школа расцвіла рознымі колерамі букетаў, напоўнілася водарам цюльпанаў, нарцысаў, бэзу, гваздзюкоў.

Гучыць гімн Беларусі. Свята пачынаецца.

Урачыста, пад мелодыю паланэзу выходзяць са свайго класа 11 - класнікі са сваім класным кіраўніком Чумаковай Валянцінай Фёдараўнай.Усе яны сёння незвычайна прыгожыя: на тварах ззяюць радасныя ўсмешкі, дзяўчынкі з белымі фартушкамі і бантамі, юнакі - высокія, падцягнутыя, у строгіх касцюмах, у кожнага на грудзях лента з надпісам “Выпускнік - 2006”.

Дырэктар школы Чэпік Тамара Іванаўна прачытала загад аб допуску да экзкменаў вучняў 11 і 9 класаў.

Класны кіраўнік 11 класа Чумакова В.Ф. з сардэчнай цеплынёй расказала аб сваіх вучнях. Яны зарэкамендавалі сябе шчырымі і стараннымі ва ўсіх справах: у працы, у спорце, у конкурсах, у вучобе. Валянціна Фёдараўна адзначыла, што ёй ніколі не было сорамна за сваіх вучняў. Прыемна, што Ірына Гражынская—лепшая спартсменка ў школе, Саша Шчарбак — прызёр раённых алімпіяд па біялогіі і хіміі. Стыпендыят раённага выканаўчага камітэта. Нездарма гэты клас ў 9 класе быў лепшым класам года, дзе вучні прадэманстравалі сваю дружбу, узаемавыручку, калектывізм.

Прачулыя, сардэчныя словы падрыхтавалі выпускнікі кожнаму настаўніку, хто працаваў з імі на працягу гэтых гадоў. Не верыцца 11 - класнікам, што не пазаве іх больш званок на ўрок, што не трэба будзе спяшацца кожны дзень па такой знаёмай сцяжынцы ў школу...

З найлепшымі пажаданнямі да выпускнікоў звярнуліся самыя малыя вучні — першакласнікі.

На ўрачыстасці прысутнічала вядучы спецыяліст РАА Бушыла Наталля Віктараўна. Яна павіншавала ўсіх прысутных з заканчэннем навучальнага года, пажадала вучням добра адпачыць ,а выпускнікам –паспяхова здаць экзамены і вызначыць жыццёвы свой кірунак.

Шчырыя пажаданні і цёплыя віншаванні прымалі выпускнікі ад Барута Л.С., маці 11-класніка; Пташынскага В.У., старшыні Фаніпальскага выканкама; Пячэнікавай Г.М. - намесніка старшыні па ідэалагічнай рабоце СПК“Іскра-Агра”.

Усе прысутныя ад выпускнікоў атрымалі цудоўныя букеты. Дырэктар школы Чэпік Т.І. уручыла “Пісьмы падзякі” бацькам,чые дзеці вельмі добра закончылі навучальны год.

Гэта Кур’янава Ларыса Станіславаўна, Бортнік Людміла Еўлампіеўна, Ермаковіч Ала Іванаўна і Шчарбак Алена Іванаўна.

І вось гучыць апошні званок . А школьнае жыццё прадаўжаецца.


Заснавальнік газеты:

вучнёўскае самакіраванне Чэрнікаўшчынскага навучальна – педагагічнага комплексу дзіцячы сад – сярэдняя школа

Газета выходзіць 1 раз у месяц.


Галоўны рэдактар: Ермаковіч Рыта

Адрас рэдакцыі:

222722. Дзяржынскі раён

в. Чэрнікаўшчына

вул Школьная, д.2

тэлефон 4-31-32

4-32-66


Газета распаўсюджваецца бясплатна:

Тыраж 40 экз.

Час падпісання

да друку 01.05.2006 года








База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка